Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Нельга адмаўляць, што вышэйзгаданыя факты адносна традыцыйнай культуры, а асабліва адносна ўплыву на сучаснае грамадства перажыткаў феадальнага мінулага, якія ёсць ў канфуцыянскай маралі, маюць пэўную фактычную падставу. Насамрэч, немагчыма сказаць, што мы цалкам пазбавіліся ад перажыткаў традыцыйнай культуры і ад негатыўнага ўплыву з іх боку. Гісторыкакультурныя ўмовы, якія існавалі раней і аказвалі шырокі і глыбокі ўплыў на грамадства, пры наяўнасці адпаведнай абстаноўкі, нават страціўшы сілу, усё роўна будуць уплываць. Таму цалкам верагодна, што паднімуцца адкіды грамадства, і, натуральна, людзі не павінны ставіцца да гэтага легкадумна.
Тым не менш мы таксама зусім не павінны адмаўляцца па гэтай прычыне ад патрэбнай справы зза страху перад магчымай няўдачай, не жадаючы ці не адважваючыся пераймаць выдатныя дасягненні традыцыйнай культуры, узмацняць яе станоўчы ўпльіў. Больш за тое, іншыя ўмовы падахвочваюць людзей да разважанняў. Тады зза празмернага адмаўлення традыцыйных (у тым ліку і канфуцыянскіх) маральных прынцыпаў у мінулым, у свядомасці некаторых людзей — няхай гэта будзе ў маштабах сям'і
227
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
ці ўсяго грамадства ў цэлым — застануцца маральныя ўяўленні аб «пачцівасці да бацькоў і старэйшых братоў» ці пра «сумленнасць і адцанасць».
Справа дайшла да таго, што ў свядомасці чалавека, асабліва маладога, базавыя ўяўленні аб сямейных і грамадскіх нормах маралі застаюцца няяснымі. Да таго ж пад прыгнётам туманных уяўленняў Захаду аб «свабодзе» і «роўнасці», моладзь нават не мае аніякаага паняцця аб тым, якім чынам трэба захаваць свой прафесійны абавязак пры звычайным грамадскім падзеле працы. Таму ў цяперашні час неабходна акцэнтаваць асаблівую ўвагу на тым, каб пераймаць і развіваць дабрачыннасць і выдатныя якасці кітайскай нацыі, а таксама добрасумленна засвойваць рацыянальныя аспекты традыцыйных (у тым ліку і канфуцыянскіх) уяўленняў аб маральнасці, тым самым ствараючы маральныя асновы і грамадскі парадак, адпаведныя духу часу.
Названыя вышэй два розныя пункты гледжання і ацэнкі, магчыма, небеспадстаўныя, аднак яны адлюстравалі два розных спосабы мыслення ў вырашэнні пытання. У старыя часы людзі знаходзіліся пад уплывам ідэі «не зламаўшы старое, не ўстановіш новае», «разбурэнне вышэй за ўсё, а стварэнне якраз у гэтым і заключаецца». Пры гэтым лічылася, што «разбурэнне» важней за «стварэнне», аж да таго, што толькі «разбурыўшы» старое, пасапраўднаму можна пачаць «ствараць» новае. Такім чынам, на працягу доўгага часу ў ідэалогіі і культуры панавала менавіта «разбурэнне», а «стварэнне» адышло на другі план; «разбурэнне» падужэла, а «стварэнне» аслабла; а ў некаторых аспектах чалавечага жыцця панавала толькі «разбурэнне», а «стварэнне» і ўвогуле адсутнічала. Зразумела, што ў выніку гэта прывяло да хаосу, няяснасці і сур^зных прабелаў у культурнаідэалагічных складніках сацыяльнага жыцця. Людзі страцілі арыенціры і перасталі разумець, за кім ісці, каго слухацца.
Насамрэч, «разбурэнне» і «стварэнне» звязаныя паміж сабой і ў той жа час не могуць замяніць адно аднаго. «Разбурэнне старога» з^ўляецца ўсяго толькі ўмовай для «стварэння новага», але ніяк не можа замяніць сабой гэты працэс. А калі «новае» не пачынае «стварацца» ці не «ствараецца» працяглы час, то, акрамя названых вышэй праблем культуры і ідэалогіі (хаосу, няяснасці, прабелаў і страты арыенціраў), «разбуранае старое» адродзіцца з попелу і вернецца з трыумфам. 3 гэтага пункту гледжання «стварэнне» аказваецца важней за «разбурэнне». Да таго ж з яго дапамогай людзі ў поўнай меры кры
228
Дадатак
тычна паставяцца да «разбурэнняў», праведзеных раней, і тым самым здолеюць звесці на нішто неразважлівасць і аднабокасць наступных.
Я лічу, што для сучаснага кітайскага грамадства надзённай неабходнасцю з^ўляюцца фарміраванне свядомасці суб'екта этнакультуры; акцэнт на пераемнасці і развіцці традыцыйных дабрачыннасцяў кітайскай нацыі; сур'Сзнае даследаванне і засваенне рацыянальных аспектаў традыцыйных уяўленняў аб маралі. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на стварэнне маральных асноў, норм і грамадскага парадку, адпаведных духу часу. Я перакананы, што пры дапамозе фарміравання і заахвочвання гэтых новых маральных паняццяў, хутчэй і больш эфектыўна можна пазбавіцца ад старых, ацалелых маральных уяўленняў і нормаў, якія ўжо не адпавядаюць патрэбам часу.
Што да другога аспекту, то ён не толькі мае значэнне для стварэння кітайскай культуры XXI стагоддзя, але і ўяўляе асаблівую важнасць для будучага развіцця сусветнай культуры.
У XX стагоддзі навуковатэхнічная культура дасягнула свайго небывалага развіцця, а поспехі, дасягнутыя ў сферы даследавання законаў прыроды, пераўзышлі ўсе папярэднія стагоддзі, і гэта прымусіла чалавека заганарыцца самім сабой. Але хіба ў галіне маралі і этыкі чалавек дасягнуў аналагічных вышынь? Над гэтым нам варта сёння глыбока падумаць.
У першай палове XX стагоддзя адна за адной выбухнулі дзве сусветныя вайны, якія выклікалі сур^зныя змены ў свядомасці і ладзе думак чалавека. Многія мысліцелі ўсумніліся ў культуры, арыентаванай на заходнія каштоўнасці, і тады паўстала цэлая новая ідэйная плынь неагуманізму, з'яві^ся цэлы шэраг мысліцеляў, прасякнутых гуманістычным духам усходняй культуры. Дыскусія пра культуру Кітая і заходніх краін, якая ўзнікла ў 19201930х гг. у Кітаі, пра якую мы гаварылі вышэй, таксама цесна звязана з гістарычнымі перадумовамі таго часу. Тады некаторыя кітайскія навукоўцы піыбока ўсвядомілі, што развіццё выключна навуковатэхнічнай культуры не зможа пасапраўднаму і ў поўнай меры вызваліць чалавека. Цюй Цюбо162 так выказаўся наконт гэтага: «Кажуць, тэхніка і механізмы здольныя вызваліць чалавека зпад уплыву і магутнасці прыроды. Сказана нядрэнна, але яны не могуць урэгуляваць адносіны паміж людзьмі. Навуку капіталістычнай эпохі
Цюй Цюбо (кіт.瞿秋白;1899—1935) — кітайскі публіцыст, празаік і літаратурны крытык.
229
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
можна скарыстаць толькі для тэхнікі, якая рэгулюе адносіны чалавека і прыроды, аднак яна не можа быць у поўнай меры выкарыстана для такой сацыяльнай з'явн, як міжасобасныя адносіны.
Тэхнічных адкрыццяў вялікае мноства, а матэрыяльныя патрэбы чалавека таксама бязмежныя: калі працягваць у тым жа духу, то гэтаму ніколі не будзе мяжы.
Культурны чалавек не толькі не вызвалены ад матэрыяльнага жыцця, але, наадварот, яшчэ больш звязаны кайданамі матэрыяльных патрэб. А калі гаварыць пра грамадства ў цэлым, то тэхнічная культура заўсёды можа вызваліць толькі частку людзей» («Усходні часопіс», том 21, № 1, студзень 1924 г.).
Гэты аналіз таксама вельмі павучальны і на сённяшні дзень. Аднак у другой палове XX стагоддзя па меры імклівага развіцця высокіх тэхналогій узрасла прывабнасць для чалавека рэчаў, якія сталі ім паступова завалодваюць. Разам з тым дух гуманізму, які надае значэнне маральным якасцям чалавека, пад уплывам хвалі імкнення да матэрыяльнага дабрабыту адышоў на другі план, а гуманітарныя навукі з гэтай прычыны прыйшлі ў заняпад. Агульную тэндэнцыю развіцця культуры XX стагоддзя можна коратка ахарактарызаваць словамі вядомага англійскага гісторыка Тойнбі: гэта пакланенне перад навукай і тэхнікай.
У сучасную інфармацыйную эру, калі новыя веды з'яупяюцца бесперапынна і ўсё мяняецца літаральна на вачах, калі чалавек не ў стане пастаянна павышаць і абнаўляць свае веды ў галіне навуковатэхнічнай культуры, ён будзе змыты прэч хваляй эпохі. Аднак у працэсе бесперапыннага павышэння і абнаўлення навуковатэхнічных ведаў нельга пазбавіцца ад аднаго пытання: ці будуць гэтыя веды пра высокія, новыя, дакладныя тэхналогіі, нароўні з хуткім павышэннем узроўню матэрыяльнага жыцця чалавека, спрыяць паляпшэнню ўмоў жыцця чалавека ў цэлым і развіццю яго духоўнага жыцця? Большасць людзей, якія валодаюць аналітычным розумам, выявілі, што сучасныя высокія тэхналогіі, створаныя чалавекам, уяўляюць сабой не толькі сілу для заваявання прыроды, а, наадварот, стануць магутнай сілай для кантролю і распараджэння самім чалавекам.
Меры і сілы чалавека для заваявання прыроды становяцца ўсё мацнейшымі. У той жа час чалавек усё больш спадзяецца на гэтыя сілы, ствараючы вакол сябе антрапагеннае навакольнае асяроддзе. I тады калі
230
Дадатак
ў якімнебудзь звяне створанага ім асяроддзя ўзнікае маленькая праблема, то ўсё грамадства і кожны асобна ўзяты чалавек проста ўпадаюць у здранцвенне. Іншымі словамі, чалавек бесперапынна ператвараецца ў раба інавацый і высокіх тэхналогій, якія ён стварыў для самога сябе, а асобна ўзятыя людзі, грамадства і дзяржавы губляюць сваю індывідуальнасць. Па гэтай прычыне ўзнікаюць шматлікія сацыяльныя праблемы, якія з^ўляюцца сур'Сзнай небяспекай для сучаснага свету.
Насамрэч, сур'Езныя сацыяльныя праблемы, выкліканыя навуковатэхнічным прагрэсам, адбываюцца не столькі зза развіцця навукі і тэхнікі, колькі зза трансфармацыі сучаснага чалавека ў навуковатэхнічную істоту, зза яго каштоўнасных арыентацый. Бясспрэчным з'яўляецца той факт, што сённяшні свет жыве ў эпоху пагоні за сілай, ва ўсім свеце адбываецца жорсткая барацьба за сілу, а ўсё чалавецтва ўступіла на небяспечны шлях бязмежнай пагоні за матэрыяльнымі выгодамі і не ведае, як яно можа вярнуцца назад. Пагоня за багаццем і жыццёвымі асалодамі стала важнай мэтай у жыцці пераважнай большасці сучасных людзей, а для некаторых — нават адзінай мэтай.
Пад уплывам такога роду сістэмы каштоўнасцяў усё ў жыцці падпарадкавана славе і празе выгады, усё робіцца дзеля жыццёвых задавальненняў. Прыроднае асяроддзе і навуковатэхнічныя сродкі —— усяго толькі рэсурсы і інструменты, якія служаць для выгод жыцця, і чалавек захоплівае іх, не задумваючыся аб выніках. Да таго ж у такой сістэме каштоўнасцяў навакольныя людзі разглядаюцца ўсяго толькі як сродак, які выкарыстоўваецца ва ўзаемавыгадных адносінах. I тады сур'ёзна дэфармуюцца міжасобасныя адносіны, а таксама адносіны паміж чалавекам і прыродай.
Таму неабходна пазбавіцца ад гэтай упэўненасці чалавека ў сваіх творчых сілах. Немагчыма абапірацца выключна на развіццё навукі і тэхнікі. Аднавіць каштоўнасныя арыентацыі сучаснага чалавека можна, толькі адрадзіўшы гуманістычны дух. У сувязі з гэтым я лічу, што будаўніцтва культуры Кітая XXI стагоддзя павінна быць накіравана на ўзмацненне ролі гуманітарнай культуры, напаўненне зместам духоўнага жыцця чалавека, а таксама на ўмацаванне структуры сацыяльнай культуры.