• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Такім чынам, калі ў канфуцыянскай школе Чжу Сі меркаванне «захаванне законаў Неба і знішчэнне чалавечых жаданняў» надзелена аскетызмам, то ў «Запісках аб музыцы» і трактаце «Сюньцзы» відавочна няма такога значэння. У першым з іх акцэнт робіцца на «ўтаймаванні жаданняў», а Сюньцзы, акрамя гэтага, таксама закранае тэму
    204
    Дадатак
    «выхавання жаданняў», «кіравання жаданнямі». Пры гэтым надзвычайным багаццем вызначаецца і тэорыя «ўтаймавання жаданняў».
    Сюньцзы вылучае меркаванне аб «умераным выкарыстанні і кіраванні жаданнямі», акцэнтуючы ўвагу на тым, што падчас спажывання людзі павінны баяцца за свой тыл у доўгатэрміновай перспектыве, штогадзіны трымаць пад кантролем свае гарачыя жаданні і абмяжоўваць сябе ў спажыванні. Ён гаворыць: «Хатнія жывёлы задавальняюць патрэбы чалавека ў ежы, раскошныя і пышныя адзенні —— у вопратцы, экіпаж і коні — у перамяшчэнні. Ёсць яшчэ несуцішнае чалавечае жаданне назапашваць багацці. Аднак гадамі і пакаленнямі гэтыя чалавечыя жаданні застаюцца незадаволенымі. Чалавек толькітолькі асвоіў развядзенне курэй, сабак і свіней, а таксама кароў і авечак, аднак не мае смеласці ўключаць у ежу віно і мяса. Хоць грошы водзяцца з лішкам, аднак у тканіну для адзення не мае смеласці дадаваць шоўк. Той, хто эканоміць, хавае запасы ў прастакутныя кошыкі, аднак не можа дазволіць сабе экіпаж і коней для перамяшчэння. Чаму так? 3за празмерных жаданняў! Людзі амаль не клапоцяцца аб будучым, але баяцца, што не будзе каму працягнуць іх справу. Таму ўмеранае выкарыстанне і кіраванне жаданнямі, збор ураджаю і накапленне пра запас дапамогуць мець працяг. Але для клопату аб будучыні гэта не вельмі добра!» («Сюньцзы», раздзел «Слава і ганьба»).
    Сюньцзы неяк адзначыў, што тыя людзі, якія «сцішаюць жаданні» і «стрымліваюць пачуцці», насамрэч, на практыцы няздольныя накіроўваць і абмяжоўваць свае жаданні. Ён гаворыць: «Кожны, хто заяўляе, што ён кантралюе свае жаданні і адмаўляецца ад іх, насамрэч не можа кіраваць жаданнямі, і яму складана спраўляцца з імі. Кожны, хто заяўляе пра тое, што ён стрымлівае свае жаданні, насамрэч з вялікімі цяжкасцямі можа ўтаймаваць свае страсці, якіх становіцца ўсё больш і больш» («Сюньцзы», раздзел «Выпраўленне імёнаў»).
    Сюньцзы таксама лічыць, што гарачыя жаданні суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Праблема заключаецца ў тым, ці рацыянальныя твае жаданні. Калі яны рацыянальныя, то нават калі іх будзе станавіцца ўсё больш, гэта не прынясе праблем грамадству. А вось нерацыянальныя жаданні, нават калі іх колькасць будзе памяншацца, могуць стварыць смуту і беспарадак ў грамадстве. Ён тлумачыць: «Тое, што жаданні не чакаюць, калі яны стануць да
    205
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    ступнымі з тым, каб толькі тады праявіць сябе, — гэта людзі атрымліваюць ад прыроды! Тое, што чалавек імкнецца задаволіць толькі тыя жаданні, якія ён лічыць даступнымі, — гэта людзі атрымліваюць ад сэрца! <...> Таму калі ў сваіх жаданнях людзі пераходзяць межы дапушчальнага, але іх дзеянні не ідуць да канца за гэтымі жаданнямі — гэта значыць, што сэрца стрымлівае дзеянні чалавека. Калі тое, што сэрца лічыць правільным, адпавядае натуральнаму закону, то няхай жаданняў будзе і шмат, хіба яны пашкодзяць навядзенню парадку у Паднябеснай?! Калі ў сваіх дзеяннях людзі пераходзяць межы дапушчальнага, у той час як у сваіх жаданнях яны не імкнуцца да гэтага, — гэта значыць, што так дзейнічаць чалавеку загадвае яго сэрца. Калі тое, што сэрца лічыць правільным, не адпавядае натуральнаму закону, то няхай жаданняў будзе і няшмат, хіба яны змогуць спыніць беспарадак?!» (там жа).
    Карацей кажучы, Сюньцзы лічыць так: «Прыроджаныя ўласцівасці чалавека дадзены яму Небам; пачуцці — гэта тое, што ўласціва ад прыроды; жаданні — следства пачуццяў. Лічыць, што ўсё жаданае даступна, і імкнуцца дабіцца гэтага — гэта тое, што цяжка пазбегнуць чалавеку ў сваіх пачуццях. <...> Хоць жаданні і не могуць быць цалкам задаволены, аднак да гэтага можна наблізіцца! Хоць жаданні і не могуць знікнуць, аднак імкненні да іх задавальнення можна абмежаваць» (там жа).
    Гэтыя ідэі Сюньцзы вызначаюцца глыбінёй і рацыянальнасцю, яны аказалі глыбокі ўплыў на наступныя пакаленні. Тыя, хто ў часы эпохі дынастый Сун і Мін крытыкавалі думку Чэн Чжу пра «захаванне рацыянальнасці і знішчэнне жаданняў», зусім не намнога перасягнулі ідэі Сюньцзы. Прывядзем некаторыя прыклады, каб больш наглядна ўявіць іх канцэпцыі. Так, Ло Цыньшунь часта сцвярджаў:
    «Калі ў чалавека ёсць жаданні, то яны, несумненна, зыходзяць з Неба, іх немагчыма цалкам заглушыць і змяніць. Калі ж імі нялёгка кіраваць, то ці не лепш іх супакоіць і падпарадкаваць натуральным прынцыпам? Калі даць волю сваім палкім пачуццям і аддавацца распусце, то немагчыма будзе змагацца з гэтым і можна нанесці сабе шкоду. Навукоўцы старажытнасці многа разважалі аб утаймаванні чалавечага захаплення і стрымліванні цялесных жаданняў; неабходна душыць іх, каб пазбегнуць распаўсюджвання, пры гэтым трэба праяўляць суровасць. Але ў сутнасці выказвання адчуваецца дысба
    206
    Дадатак
    ланс. Калі жаданні, а таксама пачуцці, перажыванні, радасці і смуткі, настроі, душэўныя станы, эмоцыі — гэта ўласцівасці чалавека, хіба можна ад іх пазбавіцца?» («Запіскі аб цяжкім навучанні», цзюань 2).
    Прывядзем яшчэ адзін прыклад: навуковецканфуцыянец цынскай дынастыі Дай Чжэнь151, крытыкуючы выказванне братоў Чэн (Чэн I, Чэн Хаа) і Чжу Сі пра «захоўваць законы Неба і знішчаць чалавечыя жаданні» і каментуючы цытату з «Запісак аб музыцы» «знішчаць законы Неба і вычэрпваць цялесныя жаданні», заўважыў: «Існасць —— як вада; жаданні — як водны паток. Абмяжоўваць іх, але не перастарацца — значыць прытрымлівацца натуральнасці быцця і законаў спараджэння пяці стыхій — усё роўна як вада раўнамерна цячэ з зямлі. Падаўленне цялесных жаданняў пры свавольных і падманлівых намерах прывядзе да распусты і бяздзейнасці ——усё роўна што хлыне паводка і затопіць Паднябесную. <...> Той, хто прытрымліваецца закона Неба, стрымлівае, але не душыць свае жаданні. Паколькі жаданні невычэрпныя, ад іх нельга пазбавіцца. Мець жаданні, але стрымліваць іх, зраўляцца са сваімі жаданнямі, хіба не ў гэтым складаецца закон Неба?» («Каментары да Мэнцзы», цзюань 1).
    Акрамя таго, даосы тлумачылі прынцып «стрымліваць жаданні» і «спаталяць жаданні» з пункту гледжання пастаяннага пошуку неўміручасці, што таксама ўяўляе вялікую каштоўнасць для ўзбагачэння гэтай тэорыі ў традыцыйнай культуры. Вось некалькі цытат на гэту тэму: «Даўней мудрыя цары рабілі паркі, сады, запаведнікі і сажалкі выключна для сузірання і прагулак; будавалі палацы, палаты, церамы і альтанкі выключна, каб схавацца ад спёкі і дажджу. Коней і экіпажы, адзенне і футры трымалі толькі для таго, каб прыкрыць цела, сагрэць косткі; ежу і пітво, мёды і віно — для таго, как дагадзіць апетыту, здаволіць голад. Музыка і колер, мелодыя і песня існавалі выключна для ўлагоджвання істоты і забавы. Гэтымі пяццю рэчамі мудрыя цары сілкавалі сваю істоту. Яны не былі адданыя скупасці і не баяліся марнаваць. Проста імкнуліся да міру са сваёй істотай» («Вёсны і восені спадара Люя», раздзел «Чунцю»).
    «Чалавек ад нараджэння надзелены прагнасцю, валодае жаданнямі; жаданні паходзяць ад пачуццяў, а пачуцці павінны быць памяркоўнымі. Дасканалы мудрэц практыкуецца ў дабрачыннасці, каб
    151 Дай Чжэнь (кіт.戴震,17231777)——філосафнеаканфуцыянец, лідар аднаго з двух галоўных кірункаў «ханьскага вучэння» (ханьсюэ, пусюэ), матэматык, астраном, лінгвіст, гісторык і географ.
    207
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    стрымліваць свае жаданні; але гэтыя жаданні нельга перасягнуць» («Вёсны і восені спадара Люя», раздзел «Палкія жаданні»).
    Мы ўжо ўзгадвалі такое настаўленне, якое было распаўсюджана да Сюньцзы: «Высакародны муж прымушае рэчы служыць сабе, а нізкі чалавек сам служыць рэчам». Сюньцзы з гэтай нагоды зазначае наступнае: «Той, хто накіроўвае ўсе свае думкі на ўдасканаленне, пагардліва глядзіць на багацце і высакароднае паходжанне; хто надае ўвагу маральнасці і гонару, той грэбуе званнем двараніна; хто адрозніваецца саманазіраннем і самакантролем, той адракаецца ад выгод матэрыяльнага свету! <...>. Вось пра што ідзе гаворка» («Сюньцзы», раздзел «Маральнае выхаванне»).
    Сэнс гэтага выслоўя заключаецца ў тым, што тыя, хто звяртае ўвагу на духоўнае ўдасканаленне і маральную практыку, пагарджаюць грашыма і пашанай; тыя, хто валодаюць здольнасцю да ўнутранага самааналізу, з пагардай ставяцца да ўсяго пазацялеснага. Іншымі словамі, паўтаруся, «высакародны муж прымушае рэчы служыць сабе; нізкі чалавек сам служыць рэчам». Ці быць «высакародным мужам», які «прымушае рэчы служыць сабе», ці «нізкім чалавекам», які «сам служыць рэчам»,——гэтае пытанне трэба дакладна разумець, калі займаешся выхаваннем свайго характару.
    Сюньцзы так працягвае параўноўваць гэтыя дзве супрацьлегласці: «...людзей, якія у глыбіні сваіх думак грэбавалі 6 асновамі Даа і не надавалі 6 значэння рэчам, не бывае! Людзей, якія надавалі 6 значэнне рэчам і пры гэтым не адчувалі 6 унутранай турботы, не бывае! Людзей, якія пакінулі 6 у сваіх учынках асновы Даа і якім не пагражала б пасля гэтага небяспека, не бывае! Людзей, якім пагражала 6 небяспека і якія не адчувалі б ад гэтага ўнутранага страху, не бывае! <...> Цалкам відавочна, што чалавек, імкнучыся задаволіць свае жаданні, прыводзіць у замяшанне свае пачуцці; імкнучыся падтрымліваць сваё існаванне, наносіць шкоду свайму целу; імкнучыся падтрымліваць у сабе радасць, прычыняе боль свайму сэрцу; імкнучыся падтрымліваць сваю славу, уносіць беспарадак у свае дзеянні, то ў гэтым выпадку, будзь нават яму падараваны надзел, як хоу152, або званнем цзюнь153, ён нічым не адрозніваецца ад разбойніка; няхай нават ён ездзіць у параднай калясцы саноўніка і носіць шапку чыноўніка, ён
    152 Хоу — спадчынны тытул знаці другога з пяці вышэйшых класаў.
    153 Цзюнь — тытул правіцеля вобласці ў Старажытным Кітаі.
    208
    Дадатак
    нічым не адрозніваецца ад бедняка, якому не хапае сродкаў на жыццё. Такі чалавек можа быць названы рабом рэчаў!» («Сюньцзы», раздзел «Выпраўленне імёнаў»).
    I наадварот: «Калі сэрца чалавека спакойнае і знаходзіцца ў радасным стане, то няхай нават колеры не дасягнулі свайго звычайнага выгляду, яны ўсё адно змогуць лашчыць вока чалавека; няхай нават гукі не дасягнулі свайго звычайнага стану, яны ўсё адно змогуць лашчыць слых чалавека; грубая ежа і поліўка з агагордніны ўсё роўна змогуць пакінуць у роце чалавека адчуванне вытанчанага смаку; адзенне, зробленае з грубай матэрыі, і абутак, сплецены з грубай вяроўкі, усё роўна змогуць лашчыць цела чалавека; цесны пакой з чаротавымі фіранкамі і саламяным подсцілам усё роўна будуць прыемнымі для цела чалавека. Няхай нават не будзе выдатных узораў рэчаў, чалавек усё роўна зможа быць радасным; няхай нават у чалавека і не будзе пэўнага дваранскага тытула, ён усё роўна зможа дамагчыся славы. <...> Такога чалавека можна назваць чалавекам, які шануе сябе і падпарадкоўвае сабе рэчы» (там жа).