Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Тым не менш, калі мы цвяроза зірнем на мінулае і спакойна пераасэнсуем той шлях, які кітайская культура прайшла на працягу мінулага стагоддзя, нескладана выявіць, што на ўзроўні разумення і струк
218
Дадатак
туры існавала значная ступень прадузятасці. На маю думку, найбольш вострай праблемай з'яўляўся сур'Сзнн дысбаланс у суадносінах культуры Кітая і заходніх краін. Але гэта тлумачыцца тым, што пачынаючы з перыяду рэфармавання сістэмы адукацыі, нашы навучальныя ўстановы перанялі еўрапейскую і амерыканскую (а пасля і савецкую) мадэлі ў той частцы, што датычыцца сістэмы адукацыі і дысцыплін, уведзеных для навучання. Змест вучэбнай праграмы арыентаваўся на заходнія стандарты. Матэматыка, фізіка, біялогія, хімія і замежныя мовы, а таксама гісторыя і геаграфія мала чым адрозніваліся ад кітайскіх дысцыплін. Музыка і выяўленчае мастацтва мелі кітайскае напаўненне, але методыка заставалася заходняя. Змест праграм па філалогіі і лінгвістыцы, вядома, быў кітайскім, але арыентаваны на сучасныя тэмы і ўзоры напісання твораў, прынятыя з часоў «Руху за новую культуру». А вось методыка тлумачэння граматыкі амаль цалкам была запазычана з Захаду. Традыцыйныя ж адукацыйныя методыкі Кітая (у тым ліку ёсць шмат цудоўных рэчаў, якія варта пераймаць) былі амаль цалкам забытыя, а ў змесце навучальных праграм практычна не засталося аспектаў традыцыйнай культуры Кітая. Таму за выключэннем студэнтаў, якія старанна вывучаюць рознага роду спецыяльнасці, звязаныя з традыцыйнай культурай, астатнія выпускнікі малодшай і сярэдняй школы, а таксама ўніверсітэта, валодаюць слабымі ведамі па традыцыйнай культуры Кітая, калі яны не цікавяцца ёю ў пазаўрочны час.
Зараз мы нярэдка можам пачуць такога роду меркаванне: адукаваная моладзь, маўляў, валодае больш багатымі ведамі аб заходняй культуры, чым аб кітайскай і ўсходняй, і гэтым мы ганарымся. Я думаю, што факт валодання багатымі ведамі пра заходнюю культуру, несумненна, з'яўляецца перавагай, якую трэба прызнаць і ўхваліць. Аднак разам з гэтым мы чуем, што некаторыя заходнія навукоўцы выказваюць насцярожанасць адносна таго, што нямала студэнтаў і аспірантаў Кітая не вельмі разумеюць нават асноў кітайскай традыцыйнай культуры. Хіба не павінны мы адчуваць сорам з гэтай нагоды? Хіба гэта не павінна заахвоціць нас адумацца і правесці глыбокі самааналіз?
Як было сказана вышэй, зза таго, што на працягу апошняга стагоддзя ў грамадстве панавала сур9ёзная аднабокасць адносна разумення традыцыйнай кітайскай культуры, на працягу доўгага перыяду існавала адхіленне ў агульнай адукацыі, якое заключалася ў пагардзе
219
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
традыцыйнай культурнай адукацыяй. Цяпер настаў час выправіць гэтую аднабокасць і зноў усвядоміць кітайскую традыцыйную культуру.
Варта адзначыць, што аднабокасць успрымання традыцыйнай культуры, пра якую гаварылася вышэй, была створана зусім не асобнымі людзьмі, а тое, што мы сёння прапануем выправіць гэтую аднабокасць, зусім не азначае, што мы больш асвечаныя і мудрыя ў параўнанні з папярэднімі пакаленнямі. Насамрэч, калі 6 не было гэтага абходнага шляху, пройдзенага нашымі папярэднікамі ў мінулыя гістарычныя эпохі, магчыма, не было 6 гэтага пераасэнсавання, разумення і імкнення. Іншымі словамі, пераасэнсаванне і новае разуменне, пра якое мы гаворым сёння, галоўным чынам сфакусавана на далейшым стварэнні і развіцці кітайскай культуры, а не на перапляценні праўды і хлусні ў гісторыі. Таму я па большай частцы разглядаю тут пытанне новага пазнання кітайскай традыцыйнай культуры з пункту гледжання гістарычнага развіцця, але гэта неабавязкова маё стаўленне да канкрэтнага зместу традыцыйнай культуры.
Звычайна людзі дзеляць сучасную сусветную культуру на два вялікія тыпы: усходняя і заходняя, а з пункту гледжання гістарычнага развіцця вылучаюць пяць культурных сфер і нават больш за дваццаць культурных тыпаў. Адрозненні паміж культурамі Кітая і заходніх краін па сутнасці ўяўляюць сабой розніцу паміж рознымі культурнымі тыпамі. Тым не менш, калі мы пачынаем параўноўваць розныя тыпы культур, зза рэгіянальных і нацыянальных адрозненняў могуць выявіцца спецыфічныя асаблівасці, звязаныя з гістарычным развіццём. Калі мы пачынаем праводзіць параўнанне культуры Кітая і заходніх краін з пункту гшеджання тэорыі, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на розніцу культурных тыпаў, і тады можна выявіць сфарміраваныя па гэтай прычыне характэрныя асаблівасці, а таксама іх узаемадапаўняльнасць, што будзе садзейнічаць сумеснаму развіццю і росквіту культуры ўсяго чалавецтва.
Аднак на практыцы ўсё аказваецца не так проста. У мінулым стагоддзі ў спрэчцы датычна культуры Кітая і заходніх краін нямала навукоўцаў звярталі ўвагу на розніцу ў культурных тыпах паміж Кітаем і Захадам і асабліва адзначалі, што нельга слепа схіляцца перад Захадам і прыніжаць вартасці кітайскай традыцыйнай культуры.
Аднак зза таго, што ў той час Кітай па ўзроўню свайго сацыяльнаэканамічнага развіцця адставаў ад Захаду, у грамадстве яшчэ больш акцэнтавалася ўвага на эпахальнай розніцы паміж Кітаем і Захадам.
220
Дадатак
Асабліва ў Кітаі поўная няўдача ў вывучэнні заходняй культуры (ад прапанаванага Вэй Юанем161 прынцыпу «вывучаць перавагі замежнікаў, каб кіраваць імі» да прынцыпу «Руху па засваенні заморскіх спраў» «кітайскі па змесце, заходні па форме»), паражэнне «Ста дзён рэформаў» і ўзурпацыя здабыткаў Сіньхайскай рэвалюцыі прывялі да росту незадаволенасці традыцыйнай культурай з боку насельніцтва. I гэта стала асноўнай гістарычнай прычынай, па якой у мінулым стагоддзі кітайская традыцыйная культура рэзка крытыкавалася і асуджалася.
Пасля Другой сусветнай вайны, асабліва ў сярэдзіне 1960х ге, рэгіёны, народы, дзяржавы і грамадства Усходу зведалі значныя змены. Гэтыя народы і дзяржавы не толькі вызваліліся ад кайданоў каланіяльнага або паўкаланіяльнага становішча ў сферы палітыкі, атрымаўшы незалежнасць, але таксама частка гэтых дзяржаў дасягнула імклівага эканамічнага развіцця. Кантынентальны Кітай здабыў палітычную незалежнасць у 1949 е, а пасля пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці ў канцы 1970х ге эканоміка Кітая стала развівацца імклівымі тэмпамі.
Усё гэта сведчыць аб тым, што ў сацыяльным развіцці краін Усходу адбыліся карэнныя перамены. Пры гэтым паміж усходнімі і заходнімі краінамі ў многіх аспектах працягвалі існаваць адрозненні, якія, аднак, ужо не былі такімі рэзкімі, як у папярэднія гістарычныя эпохі. I менавіта гэтыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя змены спрыялі таму, што народы Усходу сталі пераасэнсоўваць, усведамляць уласныя культурныя традыцыі і аднаўляць павагу да нацыянальнай традыцыйнай культуры. Таму мы павінны нанова спазнаць традыцыйную культуру Кітая.
Калі ўвага акцэнтуецца на адрозненнях паміж культурай Кітая і Захаду, найбольш вострым пытаннем з'яўляеіша ідэалагічная праблема дэмакратыі (або свабоды, роўнасці і дэмакратыі). Несумненна, у кітайскай традыцыйнай культуры немагчыма знайсці ідэі дэмакратыі ці паняцці свабоды і роўнасці ў сучасным разуменні. Насамрэч, гэтыя ідэі, якія існуюць у сучаснай заходняй культуры, таксама з'явіліся параўнальна нядаўна. Яны атрымалі развіццё толькі пасля таго, як у грамадстве сталі панаваць гандлёвапрамысловыя і капіталістычныя адносіны, а да гэтага прайшлі складаны шлях разлютаваных грамадскіх пераваротаў і карэнных ідэалагічных зменаў. Таму нядзіўна тое,
161 Вэй Юань (кіт.魏源;17941856) — канфуцыянскі вучоны, палітычны дзеяч Кітая эпохі Цын.
221
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
што ў кітайскай феадальнай культуры таго часу немагчыма знайсці ідэй дэмакратыі, уласцівых капіталістычнаму заходняму грамадству. На працягу ста гадоў кітайскі народ гераічна змагаўся і вёў кровапралітную барацьбу менавіта для таго, каб пераадолець сацыяльнакультурныя адрозненні паміж Кітаем і Захадам. Нягледзячы на тое, што паміж кітайскім і заходнім грамадствам і па сённяшні дзень усё яшчэ існуе немалая розніца ў ступені развіцця эканомікі і культуры, аднак варта адзначыць, што яна не такая вялікая ў параўнанні з папярэднімі эпохамі.
Досыць складана вырашыць пытанне розніцы паміж эпохамі культур Кітая і заходніх краін, паміж рознымі культурнымі тыпамі Кітая і Захаду. Калі гаварыць пра эпахальныя адрозненні, то мы можам здзейсніць імклівы рывок з дапамогай грамадскага перавароту і радыкальных ідэалагічных пераўтварэнняў, аж да поўнай ліквідацыі. Але калі гаворка ідзе пра розніцу ў культурных тыпах, то тут немагчыма «гнацца» за методыкай, да таго ж ад гэтага ніколі нельга будзе пазбавіцца. 3 прычыны таго, што розніца ў культурных тыпах сфарміравалася ў працэсе працяглага развіцця культуры кожнага рэгіёну, нацыі і краіны, яна ўвабрала ў сябе іх гістарычныя традыцыі, увасабляючы спецыфічны характар і духоўнае аблічча (як, напрыклад, звычкі і звычаі, этыкет і манеру паводзін, склад розуму, сістэму каштоўнасцяў і інш.). I менавіта таму гэтыя асаблівасці будуць аказваць глыбокі ўплыў на агульны кірунак і спецыфіку развіцця сучаснай культуры розных народаў, краін і рэгіёнаў. I ў гэтым пытанні нельга заганяць той ці іншы народ у замежнае «пракрустава ложа».
Вядома, гэта зусім не азначае, што варта пазбягаць усялякіх кантактаў паміж культурамі розных тыпаў, і ўжо тым больш не варта сцвярджаць, што розныя культуры не павінны паміж сабой узаемадзейнічаць. Прадстаўнікі розных культур спакон веку знаходзіліся ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння і камунікацыі. Зліццё ——гэта ўзаемадзеянне, канфлікт — гэта таксама ўзаемадзеянне. У працэсе гэтага ўзаемадзеяння кожны імкнуўся на аснове ўласнай культуры ўзбагаціць і развіць самога сябе, пераймаючы лепшае ў блізкага. Таму, уступаючы ў камунікацыю з прадстаўнікамі іншай культуры, вельмі важна валодаць свядомасцю суб'екта ўласнай культуры, інакш можна ператварыцца ў раба і прыдатка культуры іншаземнай.
Ідэі сучаснай заходняй дэмакратыі з'явіліся параўнальна нядаўна, аднак гэта зусім не азначае, што яны не маюць нічога агульнага
222
Дадатак
з традыцыйнай культурай Захаду. Як вядома, сучасная заходняя культура бярэ свой пачатак з еўрапейскай эпохі Адраджэння; і толькі ўжо гэта сведчыць аб тым, што яна цесна звязана з пераемнасцю і развіццём традыцыйнай заходняй культуры.