• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Людзі часта злучаюць гэта выслоўе Сюньцзы з ідэяй трактата «Чжоу і» («20я гексаграма «Іцзін» Гуань», «Традыцыя меркаванняў»): «Дасканалы мудрэц будуе сваё вучэнне на боскіх прынцыпах (засноўвае свае становішча на волі Неба)», што не пазбаўлена пэўнага здаровага сэнсу. Аднак звычайна тлумачэнне фразы «засноўваць сваё становішча на волі Неба», прынятае сярод большасці людзей, зусім не адпавядае яе першапачатковаму сэнсу. У адпаведнасці з распаўсюджаным тлумачэннем сэнс гэтай фразы заключаецца ў тым, што дасканалы мудрэц перавыхоўвае народ, абапіраючыся на «боскую» ісціну. Тое «боскае», пра якое тут ідзе гаворка, і тое «боскае», пра якое піша
    195
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Сюньцзы ў сваім трактаце ў частцы «Аб Небе» (для простых людзей у гэтым заключана «боскае»), разглядаюцца як аднолькавыя сутнасці, якія валодаюць падобным сэнсам. Насамрэч, гэта памылковае тлумачэнне. У фразе «дасканалы мудрэц будуе сваё вучэнне на боскіх прынцыпах» словазлучэнне «боскія прынцыпы» трэба разглядаць як адно цэлае, не вылучаючы толькі слова «боскія».
    Праўдзівы сэнс можна зразумець, толькі звярнуўшыся да кантэксту: «Калі зірнуць на боскія прынцыпы Неба, то можна ўбачыць, што чатыры пары года застаюцца нязменнымі. Дасканалы мудрэц будуе сваё вучэнне на боскіх прынцыпах, тым самым заваёўваючы Паднябесную». Тут ясна можна ўбачыць, што ў апошняй фразе словазлучэнне «боскія прынцыпы» мае дачыненне да Неба. Што такое «боскія прынцыпы Неба»? Гэта значыць «чатыры пары года застаюцца нязменнымі», а менавіта натуральныя законы быцця. Такім чынам, разглядаемая фраза азначае, што дасканалы мудрэц кіруецца воляй Неба і ў якасці прынцыпу перавыхавання прымае прынцып «нязменнасці чатырох пор года».
    Варта адзначыць, што адным з цэнтральных прынцыпаў традыцыйнага вучэння пра рытуал якраз і з9яўляецца прытрымліванне нябесных прынцыпаў і законаў прыроды. Так, у частцы «Чатыры прынцыпы ўстанаўлення жалобы» трактата «Запіскі аб прыстойнасці» гаворыцца: «Сутнасць рытуалу заключаецца ў прытрымліванні законаў Неба і Зямлі, чатырох пораў года, інь і ян, чалавечых пачуццяў — таму рытуал называецца рытуалам. Той, хто гэтаму пярэчыць, не разумее сапраўднай прычыны з'я\лення рытуалу» («Правільны сэнс «Запісак аб прыстойнасці», раздзел 63).
    Такім чынам, «боскія прынцыпы», аб якіх гаворыцца ў «Чжоу і», падобныя да ідэі Сюньцзы пра тое, што «дасканалы чалавек лічыць гэта ўпрыгожаннем», але зусім не суадносіцца з тым «чароўным», якое крытыкуе Сюньцзы («для простых людзей у гэтым заключана «боскае»).
    «Прымаць рашэнні па важных справах толькі пасля варажбы» з9яўляецца «ўпрыгожваннем», а не «чароўным». У гэтым таксама праяўляецца выбітны прыклад гуманістычнага духу традыцыйнай кітайскай культуры. Першапачаткова «прымаць рашэнні па важных справах толькі пасля варажбы» лічылася «чароўнай» дзеяй, аднак паступова гэта ўвайшло ў разрад «упрыгожванняў». Калі займацца
    196
    Дадатак
    «ўпрыгожваннем» спраў, то трэба паўтарыць выслоўе Сюньцзы, «усё гэта зусім не сведчыць пра тое, што, узносячы малітвы і варожачы, сапраўды можна дасягнуць мэты». Такім чынам, варажба як спосаб вырашэння важных спраў таксама страціла свой безумоўны аўтарытэт і ўяўляе сабой толькі пэўную даведачную каштоўнасць. Таму значнасць рытуалу як цырыманіялу перавысіла значэнне рытуалу як спосабу вырашэння важных спраў.
    Уключэнне варажбы ў рытуал уяўляе сабой спробу пабудаваць вучэнне на аснове «боскіх» прынцыпаў. Так, у частцы «Цзюйлін» трактата «Запіскі аб прыстойнасці» гаворыцца наступнае: «Варажба — вось чаму дасканалыя ўладары мінулага прымушалі народ верыць у шчаслівыя дні, шанаваць злых і добрых духаў, баяцца загавораў; вось чаму прымушалі народ праяўляць цвёрдасць у прыняцці рашэнняў пры ўзнікненні падазрэнняў, праяўляць рашучасць пры ўзнікненні сумненняў» («Правільны сэнс «Запісак аб прыстойнасці», цзюань 3).
    Тут выраз «баяцца загавораў» таксама датычыцца варажбы, выхаваўчая функцыя якой цалкам відавочная. Такім чынам, на варажбу накладваюцца строгія абмежаванні ў выпадку, калі хтосьці спрабуе выкарыстоўваць яе ў мэтах дэмагогіі. Так, у частцы «Манархічны лад» трактата «Запіскі аб прыстойнасці» гаворыцца наступнае: «Нядобра патураць чатыром з'явам. Папершае, скажаць і ілжывым чынам тлумачыць законы; уносіць блытаніну і перарабляць імёны; пры дапамозе няправеднага шляху хваляваць і заблытваць справы кіравання. Падругое, звяртацца да юрлівай і амаральнай музыкі, экстравагантнага і дзіўнага адзення, дзіўных мастацтваў і нябачаных прыладаў і інструментаў, каб увесці ў зман народныя масы. Патрэцяе, упарціцца ў няшчырасці і несумленнасці сваіх дзеянняў; весці дыскусію, звяртаючыся да заведама ілжывых выказванняў; вызначацца эрудыцыяй, пры гэтым не валодаючы сапраўднымі ведамі; упрыгожваць тэксты, падпарадкоўваючыся памылковым словам і ўчынкам. Пачацвёртае, звяртацца да звышнатуральных сіл (добрых і злых духаў), вялікіх гадзін і дней, варажбы, каб увесці ў зман народ. Гэтыя чатыры з'явм неабходна выкараніць дашчэнту» («Правільны сэнс «Запісак аб прыстойнасці», раздзел 13).
    Сэнс выразаў «нядобра патураць чатыром з'явам», «гэтыя чатыры з'явьі неабходна выкараніць дашчэнту» заключаецца ў тым,
    197
    Асновы пградыуыйнай кітайскай культуры
    што нельга слухаць апраўданні людзей, якім уласцівы такога роду ўчынкі, іх трэба прыгаворваць да пакарання смерцю.
    Варта адзначыць, што ў выкараненні гэтых чатырох з'я' адлюстраваны гуманістычны дух традыцыйнай кітайскай культуры і філасофіі, якому ўласціва слаба выяўленая рэлігійнасць.
    5
    Гуманны дух традыцыйнай кітайскай культуры і філасофіі, супрацьлеглы сляпой веры і фетышызму, у значнай ступені выявіўся ў тэорыі канфуцыянства, даасізму і будызму аб маральным выхаванні, а таксама ў вучэнні пра сэрца і індывідуальную прыроду чалавека. Тое, што ў кітайскай традыцыйнай культуры асаблівая ўвага надаецца маральнаму выхаванню сэрца і індывідуальнай прыроды чалавека, цесна звязана з пазнаннем старажытнакітайскімі мудрацамі і геніямі сутнасці і прыроды чалавека.
    Вышэй мы згадвалі пра пастулат Сюньцзы «чалавек ёсць найвышэйшая каштоўнасць у Паднябеснай» і пра тое, што ўсё жывое ў Паднябеснай ён дзеліць на чатыры вялікія групы: безжыццёвыя вада і агонь; трава і дрэвы, якія маюць жыццё, але не маюць свядомасці; птушкі і звяры, якія маюць жыццё і свядомасць; і, нарэшце, людзі, якія маюць і жыццё, і свядомасць, і абавязак, і справядлівасць. «Абавязак» тут азначае здольнасць да пэўных маральных прынцыпаў і нормаў паводзін. Як сказаў Сюньцзы, «гуманны чалавек любіць людзей, справядлівы чалавек прытрымліваецца законаў і прынцыпаў» (трактат «Сюньцзы», раздзел «Аб камандаванні арміяй і вядзенні ваенных дзеянняў»); «Той, хто прытрымліваецца абавязку і справядлівасці, забараняе людзям тварыць зло, праяўляць вераломства і распусту» (трактат «Сюньцзы», раздзел «Вялікая дзяржава»). На яго думку, менавіта ў гэтым і заключаецца карэннае адрозненне чалавека ад астатніх істот і ўсяго існага ў Паднябеснай, асабліва ад жывёл (птушак і звяроў).
    Гэты пункт гледжання Сюньцзы вельмі тыповы і характэрны. У традыцыйнай кітайскай культуры пераважная большасць мудрацоў і геніяў прытрымлівалася менавіта гэтага пункту гледжання, гэта значыць у якасці асноўнай уласцівасці прыроды чалавека разглядалася тое, ці валодае ён маральнымі ўяўленнямі і воляй, і гэта складала карэннае адрозненне чалавека ад жывёлы.
    198
    Дадатак
    Мэнцзы таксама казаў: «3за таго, што розніца паміж чалавекам і жывёлай нікчэмна малая, просты чалавек імкнецца скараціць яе, высакародны ж чалавек імкнецца захаваць яе» (трактат «Мэнцзы», раздзел «Лі лоу», 2я частка).
    Тое невялікае адрозненне чалавека ад жывёлы якраз зводзіцца да маральнай свядомасці і маральных пачуццяў. Адказваючы на пытанне Дзі Юя аб пачцівасці да бацькоў, Канфуцый сказаў: «Сёння пачцівасцю да бацькоў называюць іх утрыманне. Але людзі ўтрымліваюць таксама сабак і коней. Калі бацькоў не шанаваць, то чым будзе адрознівацца стаўленне да іх ад стаўлення да сабак і коней?» (Трактат «Гутаркі і меркаванні», раздзел 2: «Аб кіраванні дзяржавай»).
    А Мэнцзы зазначыў: «Чалавек жыве ў адпаведнасці з высокімі маральнымі прынцыпамі. Калі ж мы будзем клапаціцца выключна аб тым, каб сытна паесці, цяплей апрануцца і пражыць сваё жыццё ў спакоі і бяздзейнасці, але пры гэтым не будзем імкнуцца атрымаць адукацыю, то мы мала чым будзем адрознівацца ад жывёл» (трактат «Мэнцзы», раздзел «Тэн Вэньгун», 2я частка).
    Гэтыя два выслоўі Канфуцыя і Мэнцзы робяць акцэнт на тым, што толькі пры наяўнасці маральнай свядомасці і маральных пачуццяў можна правесці мяжу паміж паводзінамі чалавека і жывёлы. 3 гэтай нагоды Сюньцзы працягвае разважаць: «Што робіць чалавека чалавекам? Адказваю: адрозненне складаецца ў наступным. Жаданне паесці, калі адчувае голад; жаданне сагрэцца, калі адчувае холад; жаданне адпачыць, калі пахвальна папрацаваў; імкненне да дабрабыту і боязь бедстваў ——усе гэтыя якасці ўласцівыя чалавеку ад нараджэння, без гэтага ён не можа абысціся. Гэтыя якасці былі ўласцівы і вялікаму герою Юю. Але чалавек з'яўляейна чалавекам не таму, што ў яго дзве нагі і няма шэрсці, як у жывёлы. Адрозненне заключаецца ў іншым. Цяпер і ў арангутана дзве нагі і няма шэрсці, але высакародны муж павольна п'е сваю поліўку і есць свой добры кавалак мяса. Калі чалавек завецца чалавекам, дык гэта не таму, што ў яго дзве нагі і няма шэрсці, адрозненне ў іншым: калі ў жывёл ёсць старэйшыя і малодшыя, але няма блізкага сваяцтва паміж бацькам і сынам; калі ў жывёл ёсць самцы і самкі, але няма адрозненняў паміж мужчынай і жанчынай, як у людзей. А чалавек адрозніваецца вышэйшай мараллю, і ў гэтым адрозненні няма нічога вышэй за рамкі паводзін; найвялікшае ў іх —
    199
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    рытуал, а ў рытуале няма нічога вышэй за дасканалага правіцеля» (трактат «Сюньцзы», раздзел «Фэй Сян»).
    У раздзеле «Цзюйлін» трактата «Запіскі аб прыстойнасці» таксама выказана думка пра тое, што чалавек павінен з дапамогай рытуалу аддзяляць сябе ад звяроў і птушак: «Хоць папугай і ўмее гаварыць, але ён усё роўна застаецца птушкай. Хоць малпа здольная разумець гаворку, але яна ўсё роўна застаецца зверам. Сучасны чалавек бесцырымонны і не ведае, што такое рытуал. Хіба ён далёка адышоў ад жывёлы ў сваіх пачуццях? Калі толькі жывёлы адрозніваюцца бесцырымоннасцю і бескультурнасцю, то ў жывёльным свеце самец і дзіцяня злучаецца з адною касуляю, роўна як і амаральныя бацька і сын маюць агульную палюбоўніцу. Таму дасканалы мудрэц выхоўвае людзей пры дапамозе рытуалу. Калі прымусіць людзей дзейнічаць у адпаведнасці з рытуалам, то яны здолеюць аддзяліць сябе ад жывёл» («Праўдзівы сэнс «Запісак аб прыстойнасці», раздзел 1).