• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    181
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    рэчаў» і «прытрымліваючыся прыродных якасцяў». Гэтая думка таксама выказана ў «Даа дэ цзін»: «Хто ўдумлівы і стрыманы ў словах, паспяхова здзяйсняе справы, і народ кажа, што ён прытрымліваецца натуральнасці» («Даа дэ цзін», раздзел 17).
    У традыцыйнай канфуцыянскай культуры таксама надзвычай акцэнтуецца ўвага на гэтай ідэі прытрымлівання натуральнасці і адпаведнасці прыхільнасці Неба. Вышэй мы ўжо згадвалі думку філосафа Сюньцзы аб трыадзінстве чалавека, Неба і Зямлі. У мінулым людзі ставілі вышэй за ўсё ідэю Сюньцзы пра тое, што «рашучасць чалавека адольвае і Неба». Аднак большасць і не здагадаюцца, што гэтыя ідэі, выказаныя Сюньцзы, насамрэч якраз і грунтуюцца на прынцыпах прытрымлівання натуральнасці і адпаведнасці прыхільнасці Неба. Таму, перш чым вывесці пастулат пра тое, што «Небу дадзена змяняць чатыры пары года, зямлі — несці ў сабе багацці, чалавеку — правільна выкарыстоўваць усё гэта, вось што называецца ўменнем заняць сваё месца», ён дадае наступны аналіз: «Тое, што здзяйсняецца без удзелу працы чалавека, і тое, што ён атрымлівае апроч сваіх жаданняў, складае дзейнасць Неба. У гэтым выпадку дасканалы чалавек, валодаючы глыбокімі думкамі, не затрачвае іх на роздум там, дзе дзейнічае Неба; валодаючы вялікімі здольнасцямі, не прыкладае іх да гэтай дзейнасці і, будучы здольным старанна назіраць, не робіць гэтага там, дзе дзейнічае Неба. Вось што называецца не спрабаваць аспрэчваць у Неба яго дзейнасць» («Сюньцзы», раздзел «Аб Небе»).
    Пасля фразы «вось што называецца ўменнем заняць сваё месца» Сюньцзы асабліва падкрэслівае: «Калі чалавек адмаўляецца рабіць тое, што яму прызначана, і чакае, што Неба зробіць усё за яго, ён памыляецца. Адна за адной здзяйсняюць зоркі поўны круг па Небе; святло месяца змяняе ззянне сонца; змяняюць адна адну чатыры пары года; сілы інь і ян выклікаюць вялікія змены; паўсюль дзьмуць вятры і выпадаюць дажджы. Праз гармонію гэтых сіл нараджаюцца рэчы, яны атрымліваюць ад Неба ўсё неабходнае, каб існаваць і ўдасканальвацца. Чалавек не бачыць здзейсненага ўнутры, ён бачыць толькі яго вынік і таму называе яго «тым, што адбываецца ад духу». Чалавек ведае толькі тое, чаго дасягаюць рэчы ў сваім удасканаленні, і не ўяўляе сабе саміх гэтых нябачных змяненняў, таму ён называе іх «нябеснымі». Толькі дасканалы мудрэц, дзейнічаючы, не імкнецца спазнаць гэта «нябеснае» (там жа).
    182
    Дадатак
    I ўрэшце Сюньцзы дадае: дасканалы мудрэц утрымлівае ў яснасці свайго «нябеснага ўладара», г.зн. сэрца («Сэрца займае цэнтральнае месца ў арганізме чалавека і кіруе пяццю органамі пачуццяў — яно называецца «нябесным уладаром»); правільна выкарыстоўвае свае «нябесныя органы пачуццяў» («Вушы, вочы, нос, рот і скура чалавека даюць яму магчымасць дакранацца да рэчаў, прычым кожны з гэтых органаў пачуццяў валодае сваімі межамі судакранання, і яны не могуць замяніць адзін аднаго, — вось што называецца «нябеснымі органамі пачуццяў»»); забяспечвае сябе ўсім неабходным паводле «нябеснага шляху існавання» («Чалавек атрымлівае ўсё неабходнае яму для жыцця ад не сабе падобных — гэта называецца «нябесным шляхам існавання чалавека»); прытрымліваецца «нябеснага парадку» («Калі чалавек забяспечвае сваё існаванне менавіта такім шляхам, гэта прыводзіць да дабрабыту. Калі чалавек падтрымлівае сваё існаванне іншымі спосабамі, гэта выклікае няшчасці; вось што называецца «нябесным парадкам»»); выхоўвае свае «нябесныя пачуцці» («Спачатку плоць, а затым дух; чалавек ад нараджэння валодае здольнасцю кахаць і ненавідзець, радавацца і адчуваць пачуццё гневу, сумаваць і весяліцца ——гэта называецца «нябеснымі пачуццямі»), дзякуючы чаму цалкам захоўваюцца плён дзейнасці Неба («Тое, што здзяйсняецца без удзелу працы чалавека, і тое, што ён атрымлівае, акрамя сваіх жаданняў, складае дзейнасць Неба»). «Такім чынам ён спазнае, што варта рабіць і чаго рабіць не трэба, і ў выніку падпарадкоўвае сабе Неба і Зямлю і прымушае рэчы служыць сабе!» (там жа).
    Тут неаднаразова паўтараецца слова «нябесны», якое азначае «натуральны». Сюньцзы ўпэўнены, што, толькі прытрымліваючыся натуральнасці, можна зразумець, што варта, а што не варта рабіць, толькі тады можна рацыянальна выкарыстоўваць змену пор года і зямныя багацці, прымусіць рэчы служыць сабе.
    Ідэя, выказаная ў «Вучэнні аб сярэдзіне і нязменным» («Толькі людзі валодаюць найвышэйшай шчырасцю <...> і таму могуць стаць адзіным цэлым з Небам і Зямлёй»), аналагічным чынам падкрэслівае, што, толькі ў поўнай меры раскрыўшы сапраўдную прыроду людзей і рэчаў, чалавек можа прымаць удзел у развіцці і нараджэнні ўсяго існага, стаўшы часткай стваральнай сілы прыроды. Паслядоўнікі вучэння Канфуцыя ў якасці класічнага прыкладу прытрымлівання натуральнасці абралі міф пра тое, як Да Юй (кіт.大禹)утаймаваў воды патопу,
    183
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    што цалкам дэманструе адзінства «дзеяння» і «нядзеяння» ў працэсе прытрымлівання натуральнасці.
    Мэнцзы вельмі павучальна разважаў наконт гэтага: «У прыродзе разумных прамоў, якія вымаўляюцца ў Паднябеснай, ляжаць прычыны і вынікі, вось і ўсё. Вынікі ж грунтуюцца на спрыяльных высновах. Агідным у тых, хто мудрагеліць, з'яўляейна тое, што яны прабіваюць ілжывыя хады для вывядзення вынікаў. Калі б яны паступалі падобна Юю, які даў натуральны сцёк паводцы, тады да іх розуму не ўзнікала 6 агіды. Юй накіроўваў воды разліву так, каб ад іх не адбывалася ніякіх бед. Хай і той, хто мудруе, накіроўвае свае хады разваг так, каб і ад іх не адбывалася ніякіх бед; тады розум іх будзе такім жа вялікім. Неба гранічна высокае, а зоркі гранічна далёкія. Калі ж шукаць вынікі, што зыходзяць з гэтага, то можна, седзячы ў сябе дома, спасцігнуць вылічэннямі дні наступлення сонцастаяння на тысячы гадоў» («Мэнцзы», раздзел 8 «Лі лоу»).
    Джу Сі высока цаніў гэта выказванне Мэнцзы, яго каментары раскрылі сэнс ідэй Мэнцзы, дапамагаючы нам спасцігнуць сапраўдны сэнс гэтай фразы. Працытуем частку каментараў Джу Сі: «Прырода ——гэта якасці, дадзеныя чалавеку і рэчам пры з^ўленні на свет. Вынікі — гэта сляды, якія пакідаюцца ў Паднябеснай. Спрыянне азначае карысць, што гаворыць аб натуральным становішчы спраў. Калі весці размову пра ісціну з9яў і рэчаў, то хоць яна нябачная і неспасціжная, выявіць яе можна ў форме відавочных і лёгка бачных слядоў. А так званыя вынікі зноўтакі павінны грунтавацца на натуральным становішчы рэчаў.
    Юй жа стрымаў водную стыхію толькі таму, што ён кіраваўся натуральнай сілай: звярнуўшыся да кемлівасці, ён прасвідраваў адтуліну і скарыстаўся ўласцівасцю вады ўсё увільгатняць і паіць, пры гэтым не зрабіўшы ніякай шкоды.
    Юй сказаў, што ісціна прадметаў і з'я' заключаецца ў іх натуральнай прыродзе. Прытрымлівацца прыроды і кіравацца ёю — вялікая мудрасць. Калі ж, мудрагелячы, думаць толькі аб асабістых справах, то можна нашкодзіць натуральнасці і ператварыцца ў дурня» («Каментары да Мэнцзы», раздзел «Каментары да раздзелу «Лі Лоу»).
    Прыведзеныя вышэй цытаты досыць ясна абагульнілі асноўны прынцып канфуцыянства пра прытрымліванне натуральнасці і адзінства з прыродай.
    184
    Дадатак
    3
    Цэнтральная ідэя «адзінства» чалавека і Неба ——гэта «шанаванне дабрачыннасці». Дадзеная канцэпцыя бярэ пачатак ад канца эпохі Інь і пачатку эпохі Чжоу. У раздзеле «Навучанні Шаа» трактата «Кніга гісторыі» ўтрымліваецца перасцярога, якую павінен моцна запомніць правіцель царства Чжоу: прычына гібелі дынастый Ся і Інь: «Валадар, які паважае дзеянні, не можа не паважаць дабрачыннасць. Мы не можам не ўбачыць павучальны для сабе прыклад у дзеяннях дынастый Ся і Інь. He бяруся меркаваць пра тое, што дынастыя Ся падпарадкоўвалася волі Неба, з году ў год. Я не бяруся гаварыць пра тое, што яна мела працяг, толькі з непашанай ставілася да маральнасці і маралі. He бяруся сцвярждаць, што дынастыя Інь прымала волю Неба з году ў год. Я не бяруся гаварыць пра тое, што яна мела працяг, толькі з непашанай ставілася да маральнасці і маралі. <...> Таму мудры валадар павінен у вышэйшай ступені шанаваць і паважаць дабрачыннасць і мараль, знаходзіць ім належнае прымяненне, і тады ён можа прасіць Неба аб даўгалецці».
    Іншымі словамі, дынастыі Ся і Інь апынуліся на краі згубы менавіта таму, што «не паважалі дабрачыннасць». I калі джоўскія валадары жадаюць доўга жыць, то яны абавязаны «ў вышэйшай ступені шанаваць дабрачыннасць».
    Прынцып «неба бескарыслівае і справядлівае, дапамагае толькі дабрадзейным людзям» (трактат «Кніга гісторыі», раздзел «Жыццяпіс Цай Джуна») быў агульнавядомы яшчэ ў часы пачатку дынастыі Джоу і пазней стаў цэнтральнай ідэяй канфуцыянцаў аб адзінстве чалавека і Неба. У трактаце «Кніга гісторыі» паўсюдна можна сустрэць апісанні таго, як людзі збіваюцца са шляху і гінуць зза таго, што «не паважаюць дабрачыннасць», напрыклад: «I тады Юй сабраў радавітую знаць і даў наказ войскам: «Народныя масы шматлікія, усюды чуецца мой царскі ўказ. Непакорлівае глупства цяпер дало свае парасткі; паўсюль пануюць падман і непачцівасць; людзі грэбуюць уласнай дабрадзейнасцю, збочваючы са шляху праўдзівага і парушаючы нормы маралі. Высакародныя мужы адыходзяць ад спраў, а нікчэмныя людзі валадараць; народ кінуты на волю лёсу, а Неба пасылае праклён на галовы непакорлівых. Вось чаму чыноўнікі атрымліваюць строгі і справядлівы загад сысці ў адстаўку, і мы пакараем вінаватых; ды аб'яднае
    185
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    це вы сэрцы і сілы вашыя, і тады здолееце дасягнуць поспеху» («Кніга гісторыі», раздзел «Наканаванне Дзі Юя»).
    Прычына гібелі Паднябеснай крыецца ў тым, што людзі «збочылі з праўдзівага шляху і сталі парушаць нормы маралі».
    «Заганы дынастыі Ся прывялі да таго, што народ стаў апускацца ў брыдоту. Неба ж толькі тады даруе правіцелю адвагу і мудрасць, калі той будзе для ўсяго народа служыць узорным прыкладам, таму пераемнікам быў прызначаны Юй, які завяршыў пачатую справу. I ён павёў народ за сабой, атрымаўшы нябесны мандат» («Кніга гісторыі», раздзел «Навучанні Чжун Хуэя»).
    «Валадары дынастыі Ся абясцэнілі дабрачыннасць і сталі аддавацца самаўпраўству, распаўсюдзіўшы жорсткасць і нялюдскасць паўсюдна на ўвесь народ, у выніку чаго просты люд патрапіў у пастку злачынстваў, не выносячы прыгнёту і бедстваў. Аб пакутах ні ў чым не вінаватых людзей стала вядома багам Неба і Зямлі. I тады нябеснае Даа падаравала літасць дабрадзейным людзям і пакарала злых і заганных, прадэманстравала справядлівае пакаранне, паслаўшы бедствы і няшчасці на дынастыю Ся. Вось чаму мне, недастойнаму, прыходзіцца паказаць вам веліч мандата Неба, і я не маю права вас памілаваць; я асмельваюся толькі, прынёсшы ў ахвяру чорнага быка, звярнуцца з маленнем да нябесных духаў і прасіць ласкі да дынастыі Ся» («Кніга гісторыі», раздзел «Навучанні Тана»).