• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Лю Дзуньюань (кіт.柳宗元),вядомы вучоны эпохі дынастыі Тан, крытыкуючы антыбудысцкае вучэнне Хань Юя (кіт.韩愈),сказаў, што тое, у чым Хань Юй абвінавачвае будызм, ёсць вонкавы бок вучэння, а вось глыбіннага яго сэнсу Хань Юй так і не зразумеў. Таму ён адзначыў: Хань Юй цалкам «ненавідзіць абалонку будызму, але страчвае яго змест. Гэта ўсё роўна што ведаць пра камяні, але не захоўваць яшму». Насамрэч «Буда нікога не асуджае, гармануе з «Кнігай перамен» і «Гутаркамі і меркаваннямі»; той, хто вясёлы і шчыры, мае нораў велічны і справядлівы; і з Канфуцыем ён не ідзе рознымі шляхамі» («Збор твораў Лю Дзуньюаня», том 25, «Пасылаць бонзаў да вялікага пачатку»). Гэтая фраза сведчыць пра тое, што Лю Дзуньюань скрозь прызму знешніх супярэчнасцяў паміж канфуцыянствам і будызмам звярнуў увагу на агульныя падыходы паміж іх тэорыямі і ідэямі, і гэты пункт гледжання відавочна пераўзыходзіць меркаванне Хань Юя.
    Насамрэч, хоць Хань Юй і славіўся як люты праціўнік будызму, але цалкам пазбавіцца ад яго ўплыву ён не змог. Тая пераемнасць вучэння (сутнасць канфуцыянства, што пераходзіла ад мудрага да мудрага), якую так шанаваў Хань Юй, мала чым адрозніваецца ад будысцкай ідэі аб «перадачы свяцільні» (перадачы святла будысцкага вучэння).
    Людзі звычайна звязваюць узнікненне неаканфуцыянства з Хань Юем і яго паслядоўнікам Лі Аа (кіт.李翱).Уплыў Хань Юя на неаканфуцыянства галоўным чынам зводзіцца да вылучанай ім канфуцыянскай ідэі «пераемнасці вучэння». А ўклад у развіццё неаканфуцыянства, зроблены Лі Аа, заключаецца ў тым, што ён паказаў на шляхі даследавання метафізічнай тэорыі канфуцыянства. Хань Юй кіраваўся параўнальна
    168
    Дадатак
    традыцыйным ходам думак канфуцыянца, гэта значыць канцэнтраваўся на канкрэтным вывучэнні маральных прынцыпаў. Напрыклад, у сваім творы «Што ёсць Даа» ён заўважыў: «гуманнасць і справядлівасць — канкрэтныя імёны; а Даа і Дэ — пустое месца».
    Гаворачы аб гуманнасці і справядлівасці ў будызме і даасізме, Хан Юй жорстка крытыкаваў даа і дэ, а гэта сведчыць аб тым, што ён не быў зацікаўлены ў даследаванні метафізічнага боку вучэння. Аднак яго паслядоўнік Лі Аа, насупраць, выяўляў незвычайную цікавасць да метафізічнай базы канфуцыянскага вучэння. Пад уплывам будызму ён напісаў тры «Кнігі пра вяртанне да індывідуальнай прыроды», у якіх даследаваў метафізіку канфуцыянства. Каб патлумачыць задуму сваіх твораў, ён пісаў: «Хоць і існуюць кнігі аб прыродзе і лёсе, але навукоўцы не здольныя зразумець, а таму ўсё звяртаюцца да трактатаў Чжуанцзы, Лецзы, Лаацзы або будызму. Тыя, хто не ведае, кажуць, што вучням Канфуцыя не хапае шляху прыроды і лёсу; і ўсе вераць. Хто спытае мяне, усім перадам тое, што ведаю. Паўсюль кніга ў кнізе. Для таго каб адкрыць крыніцу шчырасці і дабрачыннасці, адмоўся ад пачварнага шляху, тады шмат можна будзе перадаць скрозь час».
    Аб якіх жа кнігах, якія раскрываюць шлях прыроды і лёсы канфуцыянства, гаворыць Лі Аа? У «Кнізе аб вяртанні да індывідуальнай прыроды» ён цытуе і прыводзіць у якасці прыкладу галоўным чынам «Кнігу перамен» і «Вучэнне аб сярэднім і нязменным». Пасля неаканфуцыянства пачынае выкарыстоўваць вучэнне «аб прыродзе чалавека і свеце ідэй» у мэтах канфрантацыі, накіраванай супраць будызму, а асноўнымі кананічнымі творамі, на якія абапіраліся неаканфуцыянцы, якраз і былі згаданыя вышэй. Пяцёра вучоных ——заснавальнікаў неаканфуцыянскага вучэння аб асноўным прынцыпе ў эпоху дынастыі Паўночная Сун (Чжоу Дуньі, Чжан Дзай, Шаа Юн, Чэн Хаа, Чэн I)— усе без выключэння стваралі свае тэорыі на аснове палажэнняў «Кнігі перамен». Стваральнік вучэння аб асноўным прынцыпе Чжу Сі ў якасці базавых класічных кніг, якія раскрываюць «шлях прыроды і лёсы», прыводзіць «Чатырохкніжжа» («Вялікае вучэнне», «Вучэнне аб сярэднім і нязменным», «Гутаркі і меркаванні», «Мэнцзы»). Таму трэба прасачыць шлях развіцця неаканфуцыянства ад узнікнення да вучоных эпохі дынастыі Тан: Хань Юя і Лі Аа.
    Вучэнне аб асноўным прынцыпе сваёй канкрэтнай задачай лічыць пераемнасць вучэнняў Яа, Шуня, Юя, Чэн Тана, Вэньцзы,
    169
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Увана, Чжоугуна, Канфуцыя, Мэнцзы, а таксама адраджэнне канфуцыянства. Аднак тое канфуцыянства, якое адраджалі прыхільнікі вучэння аб асноўным прынцыпе, не зусім першапачатковае канфуцыянства дацынскай эпохі. 3 аднаго боку, метафізічныя асновы вучэння аб асноўным прынцыпе падпалі пад глыбокі ўплыў з боку вучэння аб патаемным. Так, канцэпцыя «прыроднага рацыяналізму», вылучаная ў рамках неадаоскага вучэння аб патаемным, была актыўна ўспрынята і развіта прыхільнікамі неаканфуцыянскага вучэння аб асноўным прынцыпе. 3 другога боку, вельмі значнае ўздзеянне на вучэнне аб асноўным прынцыпе аказала будысцкае вучэнне. Так, з апошнім цесна звязаны такія ідэі вучэння аб асноўным прынцыпе, як «поўны спакой і нядзеянне», «тэмперамент», «сутнасць і з'ява маюць адну крыніцу, а мікракосм бесперапынны», «прынцыпы трохі адрозніваюцца» і інш. Таму канфуцыянства, прадстаўленае вучэннем аб асноўным прынцыпе, з пункту гледжання тэорыі, адрозніваецца ад першапачатковага канфуцыянства дацынскай эпохі.
    Многія маральныя нормы канфуцыянства дацынскай эпохі, патрапіўшы ў рукі неаканфуцыянцаў, былі дапоўнены метафізічнымі паняццямі. Напрыклад, гаворачы пра «чалавекалюбства», Канфуцый прыводзіў дзясяткі тлумачэнняў. Калі Янь Юань спытаў аб чалавекалюбстве, настаўнік адказаў: «Стрымліваць сябе, з тым каб ва ўсім адпавядаць патрабаванням рытуалу, — гэта і ёсць чалавекалюбства».
    Калі Чжунгун спытаў аб чалавекалюбстве, настаўнік адказаў: «Паза сваім домам стаўся да людзей так, нібы прымаеш дарагіх гасцей. Выкарыстоўвай народ так, нібы здзяйсняеш важнае ахвярапрынашэнне. He рабі людзям таго, чаго не хочаш сабе, і тады і ў дзяржаве, і ў сям'і да цябе не будуць адчуваць варожасці».
    Калі Сыма Нюй спытаў аб чалавекалюбстве, настаўнік адказаў: «Чалавекалюбны чалавек у размове праяўляе асцярожнасць».
    Калі Фань Чы спытаў аб чалавекалюбстве, настаўнік адказаў: «Гэта значыць любіць людзей» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Янь Юань»); «Зазнаць цяжкасці, а затым дабіцца поспеху» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Юн Э»).
    Калі Цзы Чжан спытаў аб чалавекалюбстве, настаўнік адказаў: «Той, хто здольны праяўляць у Паднябеснай пяць якасцяў, з'яўляецца гуманным. ... пачцівасць, абыходлівасць, праўдзівасць, знаходлівасць, дабрыня» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Ян Хо»).
    170
    Дадатак
    Акрамя таго, такія фразы як «чалавекалюбны чалавек, імкнучыся ўмацаваць сябе на правільным шляху, дапамагае ў гэтым і іншым; імкнучыся дабіцца лепшага ажыццяўлення спраў, дапамагае ў гэтым і іншым» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Юн Э»); «Калі чалавек цвёрды, настойлівы, просты, скупы на словы, ён блізкі да чалавекалюбства» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Цзы лу») і іншыя, маюць канкрэтнае практычнае ўжыванне. Гаворачы аб гуманнасці, Мэнцзы сцвярджаў, што «гуманны чалавек любіць людзей» («Мэнцзы», раздзел «Лі лоу», другая частка), але і «мае пачуццё жалю да ўсяго жывога». Ён сцвярджаў таксама, што гуманнасць ідзе поплеч са «справядлівасцю», і рабіў акцэнт на тым, што трэба «ісці прамым і вузкім шляхам дабрачыннасці» («Мэнцзы», раздзел «Аддаць усім сэрцам», 1я частка).
    Гэтыя прынцыпы ў канчатковым выніку маглі быць ужытыя ў мэтах «гуманнага праўлення». Аднак што тычыцца неаканфуцыянцаў, сітуацыя рэзка памянялася. Тлумачачы паняцце «чалавекалюбства», заснавальнік неаканфуцыянства Джу Сі казаў, папершае: «Гуманны чалавек любіць свае прынцыпы, упарціцца ў дабрачыннасці» (каментары да раздзелу «Сюэ эр» з трактата «Гутаркі і меркаванні») і, падругое: «Той, хто чалавекалюбны, упарціцца ў дабрачыннасці. Прыкласці намаганні да дабрадзейнасці ——хіба гэта не натуральнасць быцця, і гэта не можа не нашкодзіць чалавечым запалам. Старажытныя казалі, што гуманны чалавек павінен саўладаць са сваімі пачуццямі і звярнуцца да рытуалу, і тады ўсё будзе ў адпаведнасці з маральнымі прынцыпамі, а рашучасць у дабрачыннасці вернецца да мяне» (Каментар да раздзелу «Янь Юань» трактата «Гутаркі і меркаванні»). Тут мы бачым відавочную трансфармацыю паняцця «чалавекалюбства» ў бок метафізікі. I гэтая розніца ў тэорыі заслугоўвае нашай асаблівай увагі.
    171
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    6
    У цэлым можна сказаць, што працэс супрацьстаяння трох вучэнняў (або «трох рэлігій») кітайскай культуры (канфуцыянства, будызму і даасізму) вызначаўся ўзаемапранікненнем і змешваннем. Захаваўшы ўласныя базавыя ўстаноўкі і асаблівасці, яны ўвабралі ў сябе часцінку адно аднаго. У гісторыі развіцця трох вучэнняў у поўнай меры выявіўся дух злучэння, уласцівы кітайскай культуры. На працягу тысячы з лішнім гадоў, аж да сярэдзіны XIX стагоддзя, кітайская культура вызначалася суіснаваннем гэтых трох вучэнняў. Палітыка ў галіне культуры, якая праводзілася валадарамі таго часу, па большай частцы акцэнтавала ўвагу на сумесным выкарыстанні трох рэлігій. Імператар дынастыі Паўднёвая Сун Сяацзун (Чжаа Шэнь) сказаў: «Будызм кіруе сэрцам, даасізм кіруе целам, канфуцыянства кіруе жыццём грамадства» («Меркаванні аб трох рэлігіях», цзюань 1). I гэта вельмі паказальны пункт гледжання. Таму калі хтосьці неабдумана лічыць, што «кітайская культура —— гэта канфуцыянская культура», не варта забываць, што існуюць яшчэ будысцкая і даоская культуры, якія таксама выконваюць каласальную ролю ў духоўным жыцці кітайцаў. Мы сцвярджаем, што дух кітайскай цывілізацыі і культуры сфарміраваўся пад сумесным уплывам усіх трох рэлігійных вучэнняў, і гэта зусім не перабольшанне.
    Да пытання аб гуманным духу кітайскай традыцыйнай культу ры
    Кітайская традыцыйная культура мае даўнюю гісторыю і старажытную традыцыю, вызначаецца глыбінёй і шматграннасцю. Аднак нягледзячы на яе веліч і старажытнасць, «ёю кіруюць продкі, аб'ядноўваюць яе вытокі». Калі весці гаворку пра літаратурныя крыніцы, то ў Кітаі іх вялікае мноства: каноны, сачыненні гісторыкаў і мысліцеляў, зборы паэзіі і прозы. Лепшыя літаратурныя помнікі сабраны ў так званых «Трох патаемных трактатах» («Лаацзы», «Чжуанцзы» і «Чжоу і»), «Чатырохкніжжы» («Вялікае вучэнне», «Вучэнне аб сярэдзіне і нязменным», «Гутаркі і меркаванні»,
    172
    Дадатак