• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Таму Ван Бі пры дапамозе ідэй «корань знаходзіцца ў нядзеянні», «трымаць корань, каб аб'яднаць крону» спадзяецца пры кіруючай ролі прыроды праявіць правільнае ўздзеянне канфуцыянскіх прынцыпаў пра імёны і выпраўленне выхаваннем.
    Другі значны прадстаўнік «вучэння аб патаемным» ——Го Сян (кіт.郭象),старажытнакітайскі філосаф часоў дынастыі Заходняя Цзінь, працягнуў развіваць тэорыю Ван Бі. Гаворачы пра ўзаемасувязь «прыроды (кораня)» і «карысці», ён акцэнтаваў увагу на тым, што гэтыя два паняцці носяць адзіны характар і не павінны супярэчыць адно
    154
    Дадатак
    аднаму. Канфуцыянскія догмы ён наўпрост злучаў з прыродай чалавека, мяркуючы, што «чалавекалюбства і справядлівасць (пачуццё абавязку) ёсць натура высакароднага мужа; таму трэба прыслухоўвацца да іх поклічу. I перапоўнены смутку той, хто баіцца іх, і памыляецца, што чалавекалюбства і справядлівасць не ёсць чалавечыя якасці» (каментары да раздзелу «Аб празмернасцях філасофскага трактату «Чжуанцзы»). Іншымі словамі, гуманнасць і справядлівасць, як і іншыя маральныя нормы, заключаны ў самой чалавечай прыродзе, таму варта прыслухоўвацца да праяў чалавечай натуры, не баяцца таго, што яна адыдзе ад маральных нормаў.
    Го Сян не згодны з алегорыяй Чжуанцзы пра надзяванне аброці на галаву каня і прадзяванне повада праз ноздру каровы як з увасабленнем утаймавання прыроды жывёлін. Ён быў перакананы, што «ўтаймаваць карову і каня — ёсць загад Неба. I калі Неба так загадвае, то хоць гэта і даручана чалавеку, корань (прырода) заключаецца ў Небе» (каментары да раздзелу «Восеньскі разліў» філасофскага трактату «Чжуанцзы»). Іншымі словамі, з'явьі і сутнасці, якія адпавядаюць першапачатковай прыродзе, зыходзяць з самой прыроды, нават калі і падвяргаюцца ўздзеянню чалавека.
    Схаваны сэнс яго вучэння заключаецца ў тым, што з вонкавага боку павінны быць канфуцыянскія нормы, падмацаваныя знешнімі сіламі, а фактычна ўсё павінна заключацца ў першапачатковай прыродзе чалавека. 3 другога боку, канфуцыянскія догмы, якія падпарадкоўваюцца паняццям «чалавекалюбства» і «справядлівасць», якраз раскрываюць прыродную сутнасць чалавека і цалкам ёй адпавядаюць. Такім чынам, Го Сян злучыў знешнія догмы канфуцыянства і ўнутраную прыроду чалавека з дапамогай такіх паняццяў, як «кожная існасць мае долю», «быць задаволеным сваёй існасцю». Акрамя таго, ён надаў натуральную і рацыянальную форму канфуцыянскім догмам, прымусіўшы чалавека здавольвацца сваёй першапачатковай прыродай у пэўных рамках.
    Паслядоўнік «вучэння аб патаемным» Юань Хун (кіт.袁宏, 328376) аб'яднаў і развіў тэорыі Ван Бі і Го Сяна. Пры дапамозе недвухсэнсоўных фармулёвак «даасізм растлумачвае корань (прыроду)», «канфуцыянства гаворыць пра карысць» («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 12) ён упершыню выказаў пазіцыю «вучэння аб патаемным» у адносінах да ўзаемасувязі канфуцыянства і даасізму. Ён неад
    155
    Асновы традыуыйнай кііпайскай культуры
    наразова разважаў пра такія ісціны, як"<<паважаць вытокі і заахвочваць чалавекалюбства ёсць закон прыроды»; «любоў і павага, сумленнасць і адданасць пераўзыходзяць натуру чалавека» («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 3); «надзелены гуманнасцю і справядлівасцю валодае чалавечым сэрцам» («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 25).
    Юань Хун адкрыта заяўляў: «Для высакароднага мужа этыкет утаймоўвае палкія пачуцці і ачышчае сэрца, прыводзіць у парадак з'явн і прадметы навакольнага свету. Хто гэтым карыстаецца, той прытрымліваецца вышэйшай маралі». Аднак «корань гэтага зыходзіць з любові і павагі да прыроды, выяўляецца ў шчырасці і ўвасабляецца ў справах». Таму «дасканалы мудрэц дапаўняе свой характар сваёй прыродай, для гэтага ўсталёўвае і афармляе рытуал, які завецца этыкетам, а таму ўсё, што існуе, падзяляецца на вышэйшых і ніжэйшых, блізкіх і далёкіх («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 13).
    Юань Хун таксама сказаў: «Для кіраўніка і падначаленых, для бацькі і дзяцей коранем (першаасновай) з'яўляюцца канфуцыянскія догмы. У такім выпадку, якая роля канфуцыянскіх догмаў? Абараняць існасць Неба і Зямлі і арыентавацца на іх, імкнуцца да прыроды і парадку. Выносіць прапановы, каб выпраўляць імёны. Прытрымлівацца традыцыі, каб развіваць асвету і адукацыю. Дыскутаваць пра сутнасць рэчаў, каб стаць майстрам сваёй справы. Для таго, каб стаць найвялікшым і дастойным прадстаўніком Паднябеснай» («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 26). Гэтае выказванне, можна сказаць, рэзюмуе адзінства двух вучэнняў: канфуцыянства і натуралізму.
    «Вучэнне аб патаемным» (Сюаньсюэ), адметнай асаблівасцю якога з'явілася спалучэнне канфуцыянства і даасізму, адыграла важную, вырашальную ролю ў фарміраванні традыцыйнай кітайскай філасофіі і нават некаторых фундаментальных з9яў і ідэй усёй традыцыйнай культуры Кітая. Гэтага нельга не ведаць пры вывучэнні філасофіі або культуры Кітая.
    У сваім артыкуле «Вучэнне аб патаемным і традыцыйная філасофія Кітая» (у часопісе «Веснік Пекінскага ўніверсітэта», серыя «Філасофія і сацыяльныя навукі», № 1, 1988 г.) я прывёў два прыклады, якія даказваюць асаблівы статус тэорыі «вучэння аб патаемным» і яго гістарычную ролю. Папершае, тэорыя «натуральнага рацыяналізму», якая развілася з «вучэння аб патаемным», вызначыла адну з фундаментальных тэорый кітайскай традыцыйнай філасофіі, сфар
    156
    Дадатак
    міраваўшы асноўную ўласцівасць традыцыйнай культуры краіны: арыентацыя на законы прыроды і гуманны рацыяналізм, адноснае паслабленне рэлігійных ідэй.
    Ідэя «забыцца пра форму (фізічнага аб'екта) і спасцігнуць яго ўнутраны (схаваны) сэнс», якая існавала ў рамках кагнітыўнага падыходу «вучэння аб патаемным», сфарміравала адзін з найважнейшых спосабаў мыслення, прынятых у традыцыйнай філасофіі Кітая, а таксама заклала трывалую аснову і вызначыла адметныя асаблівасці кітайскай традыцыйнай культуры і мастацтва. Усім, хто зацікавіўся дадзенымі ідэямі, раю пачытаць гэты артыкул.
    4
    Будызм — гэта чужаземная культура, якая трапіла ў Кітай у перыяд абедзвюх дынастый Хань. У самым пачатку, калі будызм толькі пачаў пранікаць на тэрыторыю нашай краіны, людзі мелі вельмі павярхоўнае ўяўленне аб ім, звязваючы будызм з ужо добра вядомым і шырока распаўсюджаным да таго часу «вучэннем Імператара Хуана і Лаацзы» (г.зн. даасізмам), з вядзьмарствам і магіяй жыхароў Неба. Як заўважыў Юань Хун, «паслядоўнік будызму імкнецца спасцігнуць усё, што існуе. Ён верыць у тое, што трэба рабіць добрыя справы і праяўляць міласэрнасць, нельга забіваць жывое, варта валодаць выключна чыстымі думкамі і адрачыся ад свецкай мітусні. Дасканалы мудрэц называецца шраман (аскет). Шраман перакладаецца як «спакойны душою». Той, хто мае поспех у супакойванні душы, пазбаўляецца жаданняў і прыходзіць да нядзеяння. <...> Тварыць добрыя справы і ўстаць на шлях самаўдасканалення, каб нястомна трэніраваць свой дух. I Будай з^ўляецца той, хто спасціг нядзеянне» («Запіскі аб Позняй дынастыі Хань», том 10).
    У канцы дынастыі Хань і ў эпоху Трохцарства сталі паступова перакладаць будысцкія каноны (сутры); а да перыяду дынастыі Усходняя Цзінь (317420) ужо пачалася шырокамаштабная работа па паўторным перакладзе сутраў. Сутры, перакладзеныя Кумараджывай (344413), адным з чатырох найбуйнейшых перакладчыкаў будысцкай літаратуры на кітайскую мову, і яго вучнямі, вызначаюцца дакладнасцю перадачы сэнсу, багаццем стылю і лёгкасцю выкладання, і таму былі шырока распаўсюджаны, перадаваліся з вуснаў у вусны і па гэты
    157
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    дзень валодаюць значным уплывам. Гэтыя сутры выканалі важную ролю ў працэсе распаўсюджвання і развіцця будызму ў Кітаі.
    У гэты перыяд усё больш і больш будысцкіх настаўнікаў вышэйшага рангу (бонз) прыбывалі з Усходу з мэтай прапаведавання будызму, і рэзка павялічылася колькасць будысцкіх манахаў у Кітаі, якія адасабляліся ад свецкай мітусні ў манастыры. У гэты час таксама з'явілася шмат эрудыяваных і адукаваных навукоўцаў, якія дасягнулі чысціні душы і бязгрэшнасці. Такім чынам, уплыў будызму на кітайскае грамадства імкліва ўзрастаў. На працягу эпохі дынастыі Усходняя Цзінь (317420) і эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый (420589), па меры таго як пашыраўся ўплыў будызму, па меры таго, як мясцовае насельніцтва Кітая ўсё глыбей разумела вучэнне будызму, выявіліся адрозненні і супярэчнасці паміж гэтай чужой культурай і мясцовай кітайскай. Затым рушылі ўслед непазбежныя канфлікты. Да таго часу на тэрыторыі Кітая ўжо сфарміраваліся яркія прадстаўнікі мясцовай культуры (канфуцыянства і даасізм), і таму будызм уступіў у канфрантацыю з традыцыйнымі вучэннямі, рэзка праявіліся канфлікты і супярэчнасці паміж будызмам і даасізмам, будызмам і канфуцыянствам.
    Той даасізм, які ўступаў у канфрантацыю з будызмам, уключае ў сябе не толькі традыцыйныя вучэнні заснавальнікаў даасізму, Лаацзы і Чжуанцзы, у дацынскую эпоху (да 221 г. да н.э.) або сінкрэтычны кірунак ХуанЛаа перыяду дынастыі Хань (206 г. да н.э.——220 г. н.э.), але і даасізм часоў канца дынастыі Усходняя Хань, з якім будызм фармальна меў яшчэ больш супярэчнасцяў. Хоць першапрычына канфліктаў і супярэчнасцяў паміж будызмам і даасізмам крыецца ў разыходжаннях рэлігійных дактрын і сімвалаў веры, аднак даасізм надае асаблівае значэнне вечнаму жыццю і неўміручасці плоці, а будызм у сваю чаргу прытрымліваецца ідэі аб тым, што ўсё ў свеце імгненна і нястала, і ідэалам лічыцца дасягненне нірваны. Такім чынам, два ў корані процілеглых погляды на адмову ад кайданоў свецкай мітусні натуральна ўступаюць у канфрантацыю. Аднак у большасці выпадкаў канфлікты паміж вучэннямі даасізму і будызму адбываюцца з прычыны барацьбы за статус у грамадстве. 3 эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый да эпохі Пяці дынастый (420618) буйнамаштабныя антыбудысцкія рухі ўзнікалі чатыры разы. Сярод прыхільнікаў будызму яны называліся «Ганенні на будызм трох імператараў Удзі» (імператары—ганіцелі будызму:道武帝 386408, дынастыя Паўночная Вэй;
    158
    Дадатак
    武帝 5615 78, дынастыя Паўночная Чжоу;武宗 841846, дынастыя Тан). Гэтыя чатыры маштабныя ганенні на будызм, якія ставілі мэтай яго поўнае знішчэнне, мелі глыбокую сацыяльнапалітычную і эканамічную падаплёку. Першыя два ганенні — 7 гадоў пры імператары Тай Удзі дынастыі Паўночная Вэй і 2 гады пры імператары Удзі дынастыі Паўночная Чжоу ——наўпрост звязаныя з тым, што даасізм змагаўся за высокі давер кіраўнікоў таго часу і імкнуўся ўмацаваць законны статус у грамадстве.