• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Даходзіць да парадоксу: калі мы будзем расказваць замежнікам пра інь і ян, пра пяць элементаў, некаторыя з іх адразу ж зацікавяцца і ўспрымуць гэтыя ідэі; а вось калі спрабаваць растлумачыць гэта кітайцам, то яны, наадварот, і слухаць не будуць.
    Якія яшчэ ёсць стратэгіі і шляхі выхаду кітайскай культуры за мяжу? Хтосьці сцвярджае, што наша нацыянальная музыка ўжо выйшла за мяжу. Аднак сучасная кітайская мелодыка ў пераважнай сваёй большасці ператварылася ў заходнюю, і ў нас фактычна не засталося пасапраўднаму аўтэнтычных з9яў, якія ўвасаблялі 6 дух кітайскай культуры і якія можна было 6 перадаць замежнікам.
    Разам з эканамічнай глабалізацыяй інфармацыйныя камунікацыі сталі больш хуткімі і зручнымі. Калі ў старажытнасці патрабавалі
    135
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    ся дзесяцігоддзі, a то і сотні гадоў, для таго каб перадаць нешта ў аддаленыя месцы, то цяпер за некалькі хвілін нейкая навіна можа абляцець увесь зямны шар. Ці будзе культура імкнуцца да адзінства? У рэальным жыцці нямала людзей гоняцца за модай, адмаўляючыся ад сваёй традыцыйнай культуры. Некаторыя навукоўцы выступаюць за тое, што ў культуры трэба дабрацца да самых каранёў і нельга згубіць гэтыя карані. Я далучаюся да гэтага пункту гледжання. Калі мы хочам зблізіцца з усім светам, гэта не значыць, што мы павінны выкараніць свае асаблівасці. Неабходна, наадварот, дазволіць сучасным людзям пазнаёміцца і прыняць нашу традыцыйную культуру, аднак неабавязкова патрабуецца паўсюднае адабрэнне.
    У нас існуе вялікая колькасць памылковых меркаванняў і яўных памылак, напрыклад, калі нешта прызнана нематэрыяльнай культурнай спадчынай, неабходна прыкласці ўсе намаганні, для таго каб ператварыць гэта ва ўсенародны здабытак. Я думаю, што такога роду культурныя з'явьі павінны насіць элітарны характар: калі элітарную культуру ператварыць у масавую, то яна непрыкметна знікне. Мы павінны абараняць яе менавіта за элітарнасць.
    Я перакананы, што нематэрыяльная культурная спадчына не павінна перарывацца. Трэба па крупінках з пакалення ў пакаленне перадаваць традыцыйную культуру, а не адразу рабіць яе здабыткам грамадскасці, ператвараючы ў культуру масавую. Трэба імкнуцца не да масавасці, а да элітарнасці. Гэта мой цвёрды пункт погляду ў адносінах да нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Толькі тады яна зможа захаваць тое, што сучаснаму чалавеку варта запазычыць, пераняць і захаваць.
    У галіне культурных абменаў, акрамя мастацтва, таксама ёсць і кітайская медыцына. Ва ўсім свеце ўплыў кітайскай традыцыйнай медыцыны досыць вялікі: людзей, якія займаюцца ёю, за мяжой яшчэ больш, чым у самім Кітаі. Сярод іх ёсць і выхадцы з Кітая, ёсць і мясцовыя жыхары. Акрамя прызнання ў свеце лекаў кітайскай традыцыйнай медыцыны, у цяперашні час шырокае распаўсюджанне і ўсё больш добрае стаўленне атрымліваюць акупунктура, расціранне і масаж, а таксама псіхалагічнае лячэнне.
    Ёсць адно вучэнне аб прыроднай медыцыне, тэорыя якога бярэ пачатак з кітайскай традыцыйнай медыцыны. Яно складаецца з сямі асноўных прынцыпаў, падобных на прынцыпы кітайскай медыцыны.
    136
    Частка 2
    Я не стамляюся паўтараць, напрыклад, што, калі ўмовы дазваляюць, трэба старацца як мага больш пазбягаць прымаць лекі. Калі лечыш хваробу, важна знайсці яе першапрычыну, нельга канцэнтравацца толькі на пошуку яе сімптомаў. Роля доктара заключаецца не толькі ў тым, каб выпісваць лекі: ён павінен стаць настаўнікам пацыента, накіроўваючы яго ў бок правільнага ладу жыцця.
    Аднойчы на канферэнцыі па кітайскай медыцыне я заўважыў, што важна рабіць акцэнт не на «тэхніцы», а на «шляху» (Даа) кітайскай традыцыйнай медыцыны, неабходна перадаваць яе культуру, а не аддаваць перавагу выключна лячэнню.
    Кітай валодае вельмі магутнай «мяккай» сілай культуры, аднак, перадаючы і распаўсюджваючы кітайскую культуру, мы канцэнтруемся толькі на «тэхніцы» і «майстэрстве», забываючы аб глыбінным узроўні ўсебаковага разумення культуры — «шляху» (Даа). У кітайскай медыцыне таксама не варта прапагандаваць толькі метады лячэння хвароб, важна навучыць людзей таму, як пазбегнуць захворвання, таму што ключавая ідэя традыцыйнай медыцынскай навукі Кітая заключаецца ў захаванні здароўя, або «харчаванні жыцця».
    У кітайскай культуры вучэнні канфуцыянства, будызму, даасізму, а таксама традыцыйная медыцына і баявыя мастацтвы — усё падпарадкавана ідэі захавання і харчавання жыцця. I ў культуры захавання здароўя ў кітайскай медыцыне важна пры дапамозе ўсебаковага даследавання гэтых пяці прадуктаў дасягнуць майстэрства. «Чым рабіць так, каб у Паднябеснай баяліся пакаранняў і не адважваліся драпежнічаць, ці не лепш здолець зрабіць так, каб у ёй не стала разбойніцкіх сэрцаў?» («Хуайнаньцзы», раздзел «Маральныя навучанні»). Вядома, лепш не мець намераў злачынца, тады не трэба будзе прымаць меры засцярогі і караць. Што лепш: лячыць хваробу ці не захварэць? Вядома, не захварэць. Таму дасканалы мудрэц лечыць не хваробу, а тое, што яшчэ не баліць, пра што мы неаднаразова ўзгадвалі.
    137
    Заключэнне
    Перажыванні кітайскай інтэлігенцыі за лёс Паднябеснай
    Мэты і ідэалы адукаванага чалавека ў Кітаі маюць розныя формы выказвання. Напрыклад, няўжо не з'яўляюцца памкненнямі адукаванага чалавека чатыры прынцыпы, сфармуляваныя Чжан Цзаем141: «У адносінах да прыроды — зацвярджацца ў намеры; у адносінах да народа — у дасканаласці развіваць свой характар і маральную цэласнасць; у адносінах да мудрацоў старажытнасці — працягваць забытую традыцыю; у адносінах да ўсіх пакаленняў праяўляць вялікі спакой»? Выраз Фань Чжуньяня142«раней за ўсіх гараваць над горам Паднябеснай і пасля ўсіх радавацца яе радасцям»143 таксама можа лічыцца ідэалам адукаванага і культурнага чалавека.
    У «Вялікім вучэнні» былі прапанаваны тры прынцыпы і восем мэтаў. Пры гэтым акцэнт робіцца на тым, што галоўнай мэтай самаўдасканалення з'яўляецца кіраванне дзяржавай і супакаенне Паднябеснай. Інтэлігенцыя не павінна існаваць ізалявана ад усіх астатніх членаў грамадства, не павінна дзейнічаць па шаблоне і загразнуць у коснасці. Трэба зліцца з шырокімі народнымі масамі, адкінуць усё старое і звярнуцца да новага, адмовіцца ад дрэннага і прытрымлівацца добрага. «Дасканала раскрыць прыроджаныя дабрачыннасці, быць блізкім да народа і перавыхоўваць яго, зацвердзіцца ў дасканалым дабры» — гэтыя тры кіруючыя прынцыпы і ёсць мэты, якіх павінен прытрымлівацца кожны чалавек. Першы з іх азначае развіваць такія выдатныя дабрачыннасці, якія здольны азарыць Паднябесную. Другі можна растлумачыць такім чынам: заахвочваць народ імкнуцца да дабра, больш набліжацца да яго. Незалежна ад тлумачэння гэтыя прынцыпы з'яўляюшда ідэалам і памкненнем любога адукаванага і культурнага чалавека. А мэта «зацвердзіцца ў дасканалым дабры» — гэта самы высокі ідэал, да якога павінен імкнуцца чалавек.
    141 Чжан ІДзай (кіт.张载,10201077) — адзін з заснавальнікаў неаканфуцыянскай школы «лі сюэ».
    "2 Фань Чжун'янь, кіт.范仲淹(9891052)——дзяржаўны дзеяч і пісьменнік часоў дынастыі Паўночная Сун (кіт.北宋).
    143 У значэнні «першым сустракаць цяжкасці і апошнім атрымліваць выгады».
    138
    Заключэнне
    У «Вялікім вучэнні» таксама гаворыцца: «У старажытнасці той, хто хацеў развіць прыроджаныя дабрачыннасці на карысць Паднябеснай, спачатку павінен быў кіраваць сваёй дзяржавай. Той, хто хацеў кіраваць сваёй краінай, спачатку павінен навесці парадак у сваёй сям'і. Той, хто хацеў навесці парадак у сваёй сям'і, спачатку павінен працаваць над сабой. Той, хто хацеў працаваць над сабой, спачатку павінен дабіцца шчырасці сэрца. Той, хто хацеў дабіцца шчырасці сэрца, спачатку павінен дабіцца шчырасці сваіх намераў. Той, хто хацеў дабіцца шчырасці сваіх намераў, спачатку павінен давесці свае веды да мяжы. Каб давесці да мяжы свае веды, трэба правільна класіфікаваць прадметы навакольнага свету».
    Разуменне сутнасці рэчаў, давядзенне ведаў да мяжы, шчырыя намеры, шчырасць сэрца, самаўдасканаленне, парадак у сям'і, кіраванне дзяржавай, супакаенне Паднябеснай ——гэтыя «восем мэтаў» ёсць канкрэтныя крокі для ажыццяўлення «трох кіруючых прынцыпаў».
    Цэнтральнае становішча ў ліку «васьмі мэтаў» займае праца над сабой, або самаўдасканаленне. Пры гэтым пяць першых прынцыпаў з прыведзеных — гэта вучэнне, спасцігшы якое, можна стаць дасканалым мудрацом; тры апошнія — гэта майстэрства, прымяняючы якое на практыцы, можна стаць дасканалым кіраўніком. Калі кітайская інтэлігенцыя не можа займацца выключна самаўдасканаленнем, то дзе яна можа знайсці праяву вонкі? Менавіта — рэалізацыя трох апошніх мэтаў (у сямЧ будзе панаваць парадак, дзяржава будзе добра кіравацца, а Паднябесная знойдзе супакаенне), і будзе сведчыць пра тое, што самаўдасканаленне адукаванага і культурнага чалавека знайшло сваё прымяненне.
    Падагульняючы вышэйсказанае, адзначым, што «восем мэтаў» ——гэта майстэрства, спасцігшы якое, станеш дасканала мудрым, а ўжываючы на практыцы, станеш дасканалым кіраўніком. Мэтай гэтага майстэрства з'яўляецца дасягненне пастаўленых раней «трох кіруючых прынцыпаў». I гэта таксама, можна сказаць, з9яўляецца свайго роду памкненнем і ідэалам для адукаванага і культурнага чалавека.
    Адукаваны і культурны кітаец часта рыхтуецца да горшага і прадбачыць небяспекі; ён заўсёды звяртае ўвагу на ўсе бакі грамадства і кепскія якасці чалавечай прыроды, яе недасканаласці. Але ў той жа час ён заўсёды гатовы прыкласці намаганні, каб змяніць грамадства да лепшага. Гэта таксама з'яўляецца свайго роду перажываннем кітайскай інтэлігенцыі за лёс Паднябеснай.
    139
    Дадатак
    Канфуцыянства, будызм і даасізм у кітайскай культу ры
    Кітайская культура мае доўгую гісторыю, вызначаецца глыбінёй і шматграннасцю. У працэсе свайго працяглага гістарычнага развіцця яна не толькі спарадзіла мноства мясцовых вучэнняў і школ, але таксама ўвесь час падвяргалася пранікненню іншаземных культур. Гэтыя розныя напрамкі і культуры падчас супярэчнасцяў і канфліктаў уплывалі адно на адно, зліваючыся або пераймаючы адно ў аднаго лепшае. Некаторыя з іх сталі квітнець і развівацца, набываючы велічнасць; а другія, наадварот, былі паглынутыя, пераробленыя або ўвогуле зніклі.
    Прыблізна пачынаючы з дынастыі Усходняя Цзінь (317420) да эпохі дынастый Суй і Тан у кітайскай традыцыйнай культуры пануючае становішча паступова стала займаць канфуцыянства. Тры школы — канфуцыянства, будызм і даасізм — выступалі кожная пад сваім сцягам. У той жа час яны аб'ядналі намаганні, у нечым перапляліся паміж сабой і сталі дапаўняць адно аднаго, каб знайсці прымяненне ў асноўных структурах грамадства. Такі базавы лад кітайскай культуры захоўваўся да канца XIX ст. і аж да пачатку XX ст., г.зн. амаль тысячу шэсцьсот гадоў.