• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    ІДі трэба цяпер трывожыцца з нагоды нацыяналізму? Мы павінны турбавацца пра скажэнне такога роду ідэй, але ў адносінах да сучасных умоў трывожыцца яшчэ занадта рана. Усе не адпрэчваюць культуру іншых краін, канцэнтруючыся выключна на сваіх традыцыях. Праблема заключаецца ў тым, што мы самі недастаткова добра разумеем, паважаем уласную культуру і верым у яе. Мы яшчэ не пачалі нанова пазнаваць і ацэньваць традыцыйную культуру; яшчэ не прызналі і не пачалі паважаць свае традыцыі, а ўжо збіраемся прадухіляць уз
    130
    Частка 2
    нікненне тых ці іншых пытанняў, турбуемся пра тое, ці можна будзе супрацьстаяць чужой культуры. Я перакананы, што такога роду асцярогі залішнія. Да таго ж гэта стане падставай, якая перашкаджае нашаму разуменню традыцыйных людзей і фактаў і здольна прывесці да таго, што ўсе не набяруцца смеласці прызнаць свае традыцыі.
    Цяпер нам неабходна зрабіць гэта з энтузіязмам і адвагай, сфарміраваўшы ўсвядомленае мысленне суб'екта культуры, якое якраз і мае на ўвазе прызнанне і павагу традыцый, упэўненасць ва ўласнай традыцыйнай культуры. Толькі тады будзе магчыма на раўнапраўнай аснове супастаўляць сябе з іншымі культурамі і мець зносіны з імі. Толькі тады стане магчыма даволі ясна ўбачыць недахопы ўласнай і вартасці іншых культур, і наадварот. Толькі гэта і з9яўляецца надзённай патрэбай.
    У параўнанні з мудрацамі старажытнасці ў нас ёсць два істотныя недахопы: папершае, недастатковасць базы; падругое, набыты дысбаланс. Недастатковасць базы азначае, што ў нас няма моцных традыцый. Калі нашы мудрацы выраслі ў атмасферы традыцыйнай культуры, то нам цяпер не хапае традыцыйнай базы, таму што пачаткова не хапае ведаў аб уласнай традыцыйнай культуры. А набыты дысбаланс азначае, што ў працэсе ўспрымання заходняй культуры мы бачым толькі вонкавы бок, але нам вельмі складана засвоіць і зразумець глыбокі сэнс і сутнасную прыроду многіх заходніх з'яў.
    Часам мы можам несвядома прыніжаць свае культурныя традыцыі, і ў многіх людзей не хапае свядомасці суб'екта культуры. Калі ў нас будзе глыбокае разуменне і пранікненне ў глыбінныя паняцці заходняй культуры, то нам, вядома, будзе няцяжка засвойваць і запазычаць пэўныя яе праявы.
    Вельмі многія заходнія навукоўцы добра разбіраюцца ў заходняй культуры, прытым яны бачаць разнастайныя праблемы, з якімі яна сутыкаецца ва ўмовах сучаснага свету, і, праводзячы аналогію з культурай усходняй, могуць выявіць у культуры Усходу тыя рэсурсы, якія могуць кампенсаваць недахопы культуры Захаду. Аналагічным чынам, калі ў нас будзе трывалая база традыцыйнай кітайскай культуры, то мы ўбачым, якія аспекты заходняй культуры могуць сапраўды кампенсаваць нашы недахопы.
    Да таго часу, пакуль у нас не будзе глыбокага разумення сваёй традыцыйнай культуры, не мае сэнсу імкнуцца прадухіліць узнікнен
    131
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    не так званага вузкалобага нацыяналізму або папулізму. Гэтая праблема паўстала не толькі што, а як мінімум гадоў дваццаць таму, калі «Голас Амерыкі» паўсюдна заяўляў, што кітайскі нацыяналізм ажыў духам. Аднак, мяркуючы па сучаснай абстаноўцы, гэта далёка не так, хаця было 6 нядрэнна, калі б хоць у нейкай ступені аказалася праўдай. Па сканчэнні дваццаці гадоў наш нацыянальны гонар і вера ў сябе пасапраўднаму яшчэ не надта моцна стаяць на нагах. Гэта пастаянна выклікае асцярогу з боку навукоўцаў, аднак мы павінны рэгуляваць сітуацыю зыходзячы з рэальнай абстаноўкі. Калі праблема нацыяналізму сапраўды паўстане, то трэба старацца прадухіляць яго паўсюднае распаўсюджванне ў гіпертрафаванай форме. Аднак так званы нацыяналізм яшчэ не ўзнік, таму залішні неспакой, на мой погляд, заўчасны.
    Сярод кітайцаў досыць мала тых, хто сапраўды разумее традыцыйную культуру, магчыма, гаварыць пра яе можна яшчэ ў вучоных колах. Раней Лі Цзэхоу139 адзначыў, што кітайцам неабходна прызнаць сваю культурную традыцыю, таму напісаў «Сучаснае чытанне «Гутарак і меркаванняў». Ён лічыў, што вывучэнне традыцыйных кананічных кніг павінна пачынацца менавіта з «Гутарак і меркаванняў» Канфуцыя.
    Культура можа развівацца далей толькі ў працэсе камунікацыі, і кітайская гісторыя таксама пацвердзіла гэта: культура будзе развівацца, толькі калі мысліцелі розных школ будуць мець зносіны адзін з адным. Тое ж самае і з сусветнай культурай: перапыненне сувязяў ——безумоўная памылка, гэта і ёсць нацыяналізм. Але зносіны павінны быць добрымі і якаснымі, важна валодаць свядомасцю суб'екта культуры. Без яе можна страціць сябе, і як жа ў такім выпадку магчымы зносіны з іншымі? Ісці ззаду іх — гэта адсутнасць перспектыў. Звычайна мы таксама часта гаворым, што трэба навучыцца незалежна мысліць, быць у стане правільна аналізаваць пункт гледжання іншых людзей, і толькі тады можна набыць раўнамерную ўспрымальнасць. Недахоп свядомасці суб'екта ў працэсе зносін — гэта досыць сур'Езная праблема.
    "9 Лі Цзэхоу (кіт.李5举厚,1930 г.н.)——кітайскі навуковец, спецыяліст па філасофіі і інтэлектуальнай гісторыі.
    132
    Частка 2
    У даследаванні кітайскай традыцыйнай культуры важна дабіцца злучэння ўсіх напрамкаў
    Шмат гадоў таму я неяк выступіў з ідэяй, што ў даследаванні кітайскай культуры важна дабіцца злучэння па ўсіх напрамках: Кітай, Захад і Усход; канфуцыянства, будызм і даасізм; старажытнасць і сучаснасць; літаратура, гісторыя і філасофія — усе гэтыя чатыры напрамкі павінны быць злучаныя, і толькі дабіўшыся іх злучэння, можна праводзіць комплекснае даследаванне. Гэта досыць складана. У сучасных навучэнцаў існуе шмат перашкод, няпроста супакоіцца і напружыць разумовыя сілы для вучобы. Я думаю, пасля таго як мы пасеялі насенне традыцыйнай культуры, калі ўмовы будуць прыдатныя, рана ці позна можна будзе сабраць ураджай. Калі гэтае зярнятка будзе існаваць, традыцыйная культура атрымае свой працяг.
    Чым больш мы будзем выходзіць за рамкі і драбіць гуманітарныя навукі, тым хутчэй зойдзем у тупік. Зараз чыноўнік не можа стаць урачом, а ўрач — чыноўнікам. Людзі лічаць, што гэта ў корані розныя галіны ведаў і чалавечай дзейнасці. Аднак, як казалі старажытныя кітайцы, «калі не дасведчаны міністр, дык дасведчаны лекар». Калі чалавек не разбіраецца ў тым, як лячыць цела, як жа ён можа разбірацца ў кіраванні дзяржавай? А калі ён нічога не разумее ў кіраванні краінай, як жа ён можа добра вылечваць хваробы? Аднак для сучаснага чалавека такі пункт гледжання непрымальны: многія людзі не надта разбіраюцца як у лячэнні, так і ў кіраванні, мяркуючы, што гэта незлучальныя паняцці. А насамрэч яны вельмі падобныя. Калі цела адчувае недамаганне, а ў дзяржаве пануе хаос, гэта ўсё выклікана дысбалансам. Неабходна канцэптуальнае рашэнне, тады спосабы і сродкі лёгка знойдуцца. У адваротным выпадку нават пры прыдатных і ўдалых спосабах рашэння ўсе намаганні могуць аказацца марнымі.
    Хтосьці лічыць, што філасофія не дае карысці, аднак яе вялікая карысць заключаецца не ў карыснасці, а ў кіруючым прызначэнні. У кітайскай культуры існуюць два вялікія аспекты: першы ——гэта «шлях» (Даа); другі — «майстэрства». Майстэрства мае прыкладное значэнне, уключаючы літаратурную творчасць, баявое мастацтва, спецыяльныя веды і тэхніку. А «Даа» не мае на ўвазе фізічных нама
    133
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    ганняў, яно носіць выключна кіруючы характар, паказваючы чалавеку кірунак і даючы яму сілы, таму важна злучаць Даа і майстэрства. Скончыўшы навучанне, неабходна авалодваць вышэйшымі дасканаласцямі140. Веды, набытыя ў навучальнай установе, спатрэбяцца ў паўсядзённым жыцці, тады як вышэйшыя дасканаласці ёсць закон быцця. Хтосьці канцэнтруецца выключна на ўдасканаленні тэхнікі, не спрабуючы паглыбіцца ў сутнасць тэорыі, а іншыя, наадварот, звяртаюць увагу толькі на Даа, ігнаруючы майстэрства. У гэтым якраз і заключаецца прычына страты вялікай колькасці нормаў паводзін і прадпісанняў этыкету.
    Некаторыя людзі лічаць, што галоўнае — тое, што ў нас у душы, а таму не патрабуецца вонкавых формаў выразу. Аднак большасці няўцям, што толькі вонкавыя формы здольны выказаць, што ў нас на душы. А калі ты гэтага не выказваеш, то якім жа чынам іншыя здагадаюцца аб тым, што ты думаеш? Многія прадстаўнікі інтэлігенцыі нічога не ведаюць аб традыцыйнай культуры, і гэта досыць сур'Сзная праблема.
    Традыцыя і сучаснасць, навука і гуманнасць павінны ісці поплеч. Кітайская культура адрозніваецца суіснаваннем і балансам многіх элементаў. У працэсе яе развіцця існавала мноства незбалансаваных з'я,. Развіццё кітайскай і заходняй культур ішло нераўнамерна, і многія людзі дастаткова добра ведаюць заходнюю культуру, але зусім не разбіраюцца ў кітайскай. Гэтак жа нераўнамерна ішло і развіццё навуковатэхнічнай і гуманітарнай культур, таму людзі надаюць вялікае значэнне навуцы і тэхніцы і грэбуюць гуманітарным складнікам. Паміж эканамічным і культурным развіццём існуе дысбаланс: нярэдка мы замест культуры развіваем эканоміку, і гэта таксама свайго роду паталогія. Мы павінны аднавіць раўнавагу паміж традыцыяй і сучаснасцю, паміж навукай і гуманнасцю.
    140 Дабрачыннасць, справядлівасць у супрацьлегласць выгодам — выгадзе. багаццю.
    134
    Частка 2
    Як кітайскай культуры выйсці за мяжу
    Кітай ажыццяўляе культурны абмен з іншымі краінамі не толькі выключна праз інстытуты Канфуцыя, насамрэч існуе мноства шляхоў і праектаў для развіцця культурных сувязяў. Гаворачы пра «мяккую» сілу, нельга не згадаць пра тое, што мяккасць часта ўспрымаецца як няздольнасць адстаяць свае інтарэсы і недастатковая моц: мы ўвесь час спрабуем дагадзіць густам іншых краін.
    Распаўсюджваючы кітайскую культуру, яе трэба ставіць на першае месца. Я кажу гэта таму, што кожны год дэлегацыі па абмене выязджаюць за мяжу, аднак кіруючай ідэяй многіх людзей з^ўляецца жаданне дагадзіць іншым краінам, у той час як тыя зусім не імкнуцца дагадзіць нам. Іншаземцы, якія прыязджаюць па абмене ў Кітай, глядзяць, што ёсць у нас такога, што можна запазычыць і чаму навучыцца. Некаторыя замежнікі глядзяць на кітайцаў пагардліва, лічачы, што многае ў Кітаі — гэта імітацыя і плагіят, што ў нас адсутнічаюць свае арыгінальныя і індывідуальныя з'явы і прадметы. А ёсць некаторыя іншаземцы, што вельмі цікавяцца нашай традыцыйнай культурай. Аднак бяда ў тым, што ў нас саміх існуе недакладнае і аднабаковае разуменне ўласнай традыцыйнай культуры, а нехта нават пагарджае ёю. Адзін навуковец, які даследуе гісторыю навукі, аднойчы заўважыў: «Хоць забі мяне, але я не прызнаю кітайскую медыцыну, інь і ян, пяць элементаў».