• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Такім чынам, прыходзім да наступнай высновы: вынікам развіцця навуковатэхнічнай культуры з'явілася тое, што ў цэнтры сістэмы каштоўнасцяў стаіць прынцып раўнацэннага абмену, гэта з?яўляецца ўвасабленнем заняпаду маральных каштоўнасцяў.
    Без самасвядомасці і самадысцыпліны дэмакратыя сапсуецца
    У сучаснай заходняй дэмакратыі ёсць дзве ідэйныя крыніцы: першая — ідэі Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, а другая —— ўплыў на Захад усходніх (асабліва кітайскіх) ідэй аб тым, што чалавек вышэй за ўсё. Заходняя дэмакратыя ад нараджэння да сучаснага моманту зведала значную колькасць змяненняў. Першапачаткова людзі Захаду разглядалі дэмакратыю і рацыяналізм у досыць пазітыўным ключы. Затым па меры развіцця грамадства на дэмакратыю было накладзена мноства абмежаванняў, а ў абсалютным рацыяналізме таксама сталі вельмі сумнявацца. Людзі пачалі пераасэнсоўваць: ці могуць пры рацыянальным кіраванні узнікнуць ірацыянальныя з'явн? У кітайскіх навуковых колах не хапала разумення гэтага боку пытання.
    Трэба адзначыць, што ў XX ст. заходняе грамадства паставіла пад сумненне не толькі ідэі дэмакратыі, навукі і рацыяналізму, а нават усю заходнюю культуру. Пасля таго як атрымала вядомасць эвалю
    121
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    цыйная тэорыя Дарвіна, Спэнсар і іншыя навукоўцы сталі скарыстоўваць вучэнне аб натуральным адборы для іншых сфер грамадскага жыцця. Прыхільнікі сацыяльнага дарвінізму лічылі, што ў расавай барацьбе аналагічным чынам моцныя перамагаюць, слабыя знікаюць. Пасля Опіўмных войнаў у Кітаі ідэі «натуральнага адбору» і «выжывання наймацнейшага» стварылі сапраўдную сенсацыю ў грамадстве. Будучы прыхільнікам тэорыі сацыяльнага дарвінізму, Гітлер лічыў, што арыйцы — вышэйшая paca, а іншыя ніжэйшыя расы, такія як яўрэі, падлягаюць знішчэнню. Гэтае абсурднае вучэнне бярэ пачатак з тэорыі сацыяльнага дарвінізму. Прынцып «моцныя перамагаюць, слабыя знікаюць» да гэтага дня ў перайначанай форме кіруе ўсім светам: многія перадавыя краіны паўсюдна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў пад сцягам дапамогі адсталым рэгіёнам.
    Калі ўзнік сацыяльны дарвінізм, у Еўропе ўжо існавала ідэя, якая супрацьстаяла гэтай тэорыі, — сацыяльны мутуалізм (форма сацыяльнага ўзаемадзеяння, узаемадапамогі, пры якой кожны з бакоў прыносіць карысць адзін аднаму. — Заўв. рэд.). У заходнім грамадстве, такім чынам, розныя ідэйныя плыні ўзаемадзейнічаюць і ўплываюць адна на адну, стрымліваюць адна адну, даючы людзям шырокую прастору для разважанняў, і так сацыяльны дарвінізм паступова прыйшоў у заняпад.
    Большасць моладзі Кітая мае слабае ўяўленне аб ходзе развіцця дэмакратыі на Захадзе. Так, яны мяркуюць, што дэмакратыя ёсць абсалютная свабода. На самой жа справе «дэмакратыя ёсць самая несвабодная форма». Толькі правільна ўсвядоміўшы гэтую фразу, можна здабыць сапраўдную, поўную свабоду. Калі ж яе зразумець няправільна, то ўтапічную дэмакратыю ніколі нельга будзе ажыццявіць, да таго ж гэта можа абярнуцца бясконцымі пакутамі.
    Свабода грунтуецца на аснове неабмежавання свабод іншых людзей, а не на прынцыпе «што хачу, тое і раблю». А раз нельга абмяжоўваць свабоду іншых людзей, то на сябе мы накладаем невычэрпныя стрымліваючыя фактары, і трэба пастаянна пытацца сябе: ці не абмежаваў я свабоду іншых людзей? Калі мы нешта кажам, неабходна прымаць у разлік, а ці не пашкодзіць тая ці іншая фраза рэпутацыі іншага чалавека; калі мы робім той ці іншы ўчынак, трэба падумаць, ці не перашкаджае гэта іншым людзям. Усвядоміўшы гэтую прыроду волі, можна стаць больш абачлівым у словах і ўчынках, і тады ўсё ў нас будзе атрымлівацца.
    122
    Частка 2
    Некаторыя людзі Захаду перакананыя, што ў сучасных кітайцаў павярхоўнае разуменне заходняй дэмакратыі. Я таксама так казаў: заходняе грамадства аб'яднала традыцыі Захаду і гуманістычныя ідэі Кітая, стварыўшы новае ўяўленне аб дэмакратыі, свабодзе і роўнасці. I мы, вядома, таксама можам выкарыстоўваць выдатныя дасягненні заходняй культуры, для таго каб адрадзіць ідэі свабоды, дэмакратыі, роўнасці з кітайскай спецыфікай. Але ж навошта ва ўсім паходзіць на Захад, калі ў традыцыйнай культуры Кітая ўжо ёсць гэтыя перадумовы? Можа, нам выкарыстоўваць свой уласны ўзор або ўсходні ўзор свабоды, дэмакратыі і роўнасці? Я думаю, што трэба толькі вельмі пастарацца, але сярод кітайцаў знойдуцца і тыя, хто будзе супраць гэтай ідэі. Праціўнікі, напэўна, скажуць: калі ўжо ёсць гатовы ўзор заходняй свабоды, дэмакратыі і роўнасці, навошта вынаходзіць ровар?
    Навошта ж трэба самім ствараць свой уласны ўзор дэмакратыі? Я думаю, што культура, атрыманая ў спадчыну на глебе кітайскай традыцыі, валодае сваёй спецыфікай. I мадэль, папросту запазычаная з Захаду, не прыжывецца ў Кітаі. А калі ў нас будуць свае асаблівасці, то можна будзе стварыць сістэму дэмакратыі, свабоды і роўнасці, якая падышла б да мясцовай культурнай традыцыі.
    Гены традыцыйнай культуры Кітая глыбока ўкараніліся, ад іх не гэтак проста адмовіцца. Паміж культурай Кітая і культурай Захаду існуюць вялікія адрозненні. Абсалютна нельга супастаўляць прагматызм кітайцаў у адносінах да добрых і злых духаў з беспярэчным падначаленнем багам.
    У кітайцаў існуе выдатная гуманная традыцыя, якая падкрэслівае важнасць выяўлення чалавекам сваёй ініцыятыўнасці і актыўнасці. Але мы павінны разумець, што ў кітайцаў ёсць і недахопы. Нягледзячы на тое, што Канфуцый казаў: «У высакароднага мужа ёсць тры рэчы, якія выклікаюць страх: воля Неба, вялікі саноўнік, слова мудраца», большасць людзей не ведаюць страху. У рэальным жыцці кітайцам сапраўды не хапае пачуцця святасці і поўнага глыбокай пашаны трапятання ў сэрцах.
    Калі нам не хапае згаданага ў адносінах да з'я" і аб'ектаў знешняга свету, гэта яшчэ нічога страшнага: можна да некаторай ступені трапятаць у глыбокай пашане перад самім сабой, але гэта яшчэ больш складана. Таму ў якасці найвышэйшага эталона кітайцы прынялі такі: «захоўваць сваё маральнае аблічча, нават калі ніхто не бачыць». Гэта
    123
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    азначае, што трэба кантраляваць і не падманваць самога сябе. Кітайцы часта кажуць: «У трох чы138 над галавой павінна быць духоўная сіла, у адваротным выпадку будзеш вечна сябе падманваць». Я часта прывожу такі прыклад: у эпоху дынастыі Мін адзін чалавек у сваіх запісах згадваў пра нейкага гандляраантыквара, які спачатку навучыўся падманваць сябе, потым — другіх, а ў выніку быў сам падмануты. Гэты гандляр пачаў з самападману: атрымаўшы якуюнебудзь рэч, ён не разбіраўся, сапраўдная яна ці фальшывая, і адразу стараўся падмануць іншых, а ў выніку яго самога абвялі вакол пальца.
    Нам ні ў якім разе нельга займацца як самападманам, так і імкнуцца падмануць іншых людзей, таму што можам самі застацца падманутымі.
    Гэта і ёсць тое пачуццё поўнай і глыбокай пашаны і трапятання ў адносінах да самога сябе, якому кітайская традыцыйная культура надае вялікае значэнне. Многія сучасныя людзі зрынулі на зямлю і цалкам адмовіліся ад гэтых святых запаведзяў, а тое, пра што неаднаразова выказваліся мудрацы старажытнасці, яшчэ больш страціла пачуццё святасці.
    Чаму цяпер назіраецца падзенне маральнасці? Я мяркую, што прычына крыецца менавіта ў імкненні да самападману. Некаторыя людзі адчуваюць сябе спакойна, падманваючы іншых, як быццам у падмане блізкага няма нічога асаблівага. Калі хочаш падмануць іншага, трэба спачатку падмануць сябе, і гэта ёсць прычына недахопу прыстойнасці.
    Сучаснаму грамадству варта зноў навучыцца аберагаць пачуццё святасці прынцыпаў маралі, самасвядомасці і самадысцыпліны кітайскага народа, якія для кожнага чалавека на яго маральным шляху — святое. I калі наадрэз адмовіцца ад гэтага, то зноў стварыць прынцыпы маралі будзе вельмі складана. У кітайцаў адсутнічае ўяўленне аб кантролі з боку Бога і няма неабходнасці паўставаць перад Страшным судом Божым, таму можна сябе не кантраляваць і не баяцца Страшнага суда, і тады падзенне маральнасці становіцца звычайнай справай.
    3 пэўнага пункту гледжання, дэмакратыя кітайскага народа і грунтуецца на аснове самасвядомасці і самадысцыпліны, без якіх дэ
    138 Мера даўжыні, роўная 1/3 метра.
    124
    Частка 2
    макратыя зменіцца не ў лепшы бок. Нельга адмаўляць, што на Захадзе ёсць шмат палітыкаў, якія не вызначаюцца асаблівай самасвядомасцю і дысцыплінай, гуляюць у кошкімышкі з электаратам, дасягаючы карыслівых мэтаў з дапамогай ідэй дэмакратыі і свабоды. Калі кітайцы змогуць успрыняць ідэі сучаснай дэмакратыі, паспяхова злучыўшы іх з уяўленнямі кітайскай традыцыйнай культуры аб самасвядомасці і самадысцыпліне, то кітайская дэмакратыя будзе нашмат лепшай за заходнюю. Гэта, вядома, застаецца маёй марай.
    Мы павінны зыходзіць з пазіцый мясцовай культуры, ужываць выдатныя дасягненні ўласнай традыцыі, для таго каб у эпоху гэтак развітых інфармацыйных тэхналогій стварыць дэмакратыю, яшчэ больш прыдатную для сучаснага Кітая.
    Сацыяльны характар клопату пра пажылых — праява грамадскага прагрэсу?
    3 часам многія паняцці і з'явьі грамадства зведалі значныя змены. Напрыклад, калі раней казалі «пакуль бацькі жывыя, нельга быць удалечыні ад дома», то цяпер такую сітуацыю складана сабе ўявіць. Добра, калі ёсць магчымасць быць побач з бацькамі, а калі не атрымліваецца, то дапамагаюць сучасныя камунікацыі, вельмі развітыя: хоць ты і не побач з бацькамі, але душой і сэрцам ты з імі, і вельмі лёгка часта выходзіць з імі на сувязь. Асобаснае развіццё не супярэчыць нормам сыноўняй пачцівасці, а прафесійная кар'ера не перашкаджае жаніцьбе: можна спачатку завесці сям'ю, а потым будаваць кар'еру ці наадварот.
    Неадаосы таксама разважалі над гэтым пытаннем. Некаторыя людзі перакананыя, што сыноўняя пачцівасць навязваецца чалавеку. Даосы ж лічылі, што адносіны паміж бацькамі і дзецьмі — гэта прыродныя крэўныя і духоўныя повязі, таму сямейныя адносіны падпарадкоўваюцца законам Неба. «Прыродная любоў ёсць сыноўняя пачцівасць», «гадаваць, але не выхоўваць — промах бацькоў»; выгадваць дзяцей, каб забяспечыць апору ў старасці ——з'ява, якая сустракаецца часта. Сыноўняя пачцівасць — натуральны закон жыцця, што перадаваўся чалавецтвам з пакалення ў пакаленне. Калі ты шануеш сваіх баць
    125
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры