Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
коў, то і твае дзеці будуць з павагай ставіцца да цябе, а калі ты не паважаеш сваіх бацькоў, то і твае дзеці будуць ставіцца да цябе з пагардай.
Сыноўняя пачцівасць — безумоўнае патрабаванне сацыяльнай маралі, якая выказваецца ў адносінах да чалавека ў кантэксце кітайскай культуры, у той час як на Захадзе неабавязкова выказваць павагу да продкаў, але важна быць адданым Богу. У адпаведнасці з заходнім светаадчуваннем, чалавек ——сын Божы, таму ў заходняй культуры дапушчальна не быць пачцівым да бацькоў і слухацца іх, аднак важна быць верным Богу.
Якіх жа ідэй мы павінны прытрымлівацца ў цяперашні час? I ці павінны будзем, як на Захадзе, пастарэўшы, адпраўляцца ў дом састарэлых? Апошнія сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што ў Кітаі клопат пра састарэлых бацькоў і сваякоў набліжаецца да формы, прынятай у ЗША. Калі казаць пра дамы састарэлых, то для аўдавелых і адзінокіх людзей гэта адзінае выйсце. Аднак ці абавязкова павінны так рабіць пажылыя людзі, у якіх ёсць дзеці? Насамрэч, цяпер некаторыя старыя, нават нягледзячы на тое, што ў іх ёсць дзеці, усё роўна аддаюць перавагу магчымасці дажываць свой век у доме састарэлых, таму што дома яны недаатрымліваюць любові і клопату. Пра якую сыноўнюю пачцівасць можа ісці гаворка ў такім выпадку? Гэта сведчыць аб тым, што, калі змяніліся нормы грамадскай маралі, паўстаў шэраг пытанняў: ці павінны мы паважаць і ўтрымліваць бацькоў, ці цалкам даверыць іх клопатам грамадства? Зараз у нашай краіне ўжо вядзецца работа ў гэтым кірунку, так, у некаторых вёсках пажылым грамадзянам пачалі выплачваць пенсію.
На думку многіх людзей, тое, што клопат аб пажылых сваяках прымае сацыяльны характар, ёсць праява грамадскага прагрэсу. Я выказваю сумненне з гэтай нагоды: клопат пра аўдавелых або адзінокіх старых — праява прагрэсу грамадства, нейкая сацыяльная ўтопія. Але калі ў пажылога чалавека ёсць дзеці, то чаму не дазволіць ім да канца выканаць свой абавязак клапаціцца пра бацькоў? Падтрымка бацькоў — выдатная дабрачыннасць, якую варта заахвочваць у людзях. Вядома, нельга выключаць непрадбачаныя сітуацыі, але, у цэлым кажучы, неабходны індывідуальны падыход. Пры добрых умовах можна дазволіць сабе ўтрымліваць бацькоў. Калі ж чалавек не ў стане гэтага рабіць, то дзяржава павінна выплачваць яму матэрыяльную кампенсацыю, гэта таксама выйсце.
126
Частка 2
У кітайскай традыцыйнай культуры акцэнт робіцца на тым, што грамадскія адносіны пачынаюцца з любові да бацькоў, сям'я — гэта ячэйка грамадства, усё роўна што клетка ў арганізме: калі ў клетках узнікаюць праблемы, то ўвесь арганізм пакутуе. Гармонія ў сямЧ дапамагае ва ўсіх справах і пачынаннях. Калі ў кожнай сям'і наступіць гармонія, то ўсё грамадства ў цэлым будзе квітнець. Стварэнне сямейнай этыкі з^ўляецца неабходнай умовай для паспяховай пабудовы грамадства.
У заходнім грамадстве цяпер таксама заўважаецца тэндэнцыя вяртання да традыцыйнай сямЧ. Людзі ўжо не прызнаюць тыя ідэі аб сексуальнай свабодзе і распадзе сям'і, якія былі папулярныя ў 60х гг. мінулага стагоддзя. А мы як быццам адстаем ад Захаду: паказчык колькасці разводаў застаецца на высокім узроўні.
Калі мы зможам развіць ідэю сыноўняй пачцівасці, гэта будзе мець каласальнае сацыяльнае значэнне. У «Запісках аб рытуале» гаворыцца: «Сыноўняй пачцівасці мае тры ступені: вялікая сыноўняя пачцівасць — паважаць бацькоў; наступная ступень — адвесці ганьбу і сорам; і найніжэйшая ступень ——быць у стане ўтрымліваць бацькоў». Вялікая пачцівасць азначае зрабіць так, каб бацькі здабылі павагу грамадства. «Адвесці ганьбу і сорам» — зрабіць так, каб бацькі не падвяргаліся абразам з боку грамадства. «Быць у стане ўтрымліваць бацькоў» ——гэта тое, што мы цяпер называем сыноўняй пачцівасцю —— матэрыяльнае забеспячэнне і падтрымка бацькоў. Раней мы заўсёды крытычна ставіліся да праслаўлення продкаў, на самой жа справе, што дрэннага ў гэтай традыцыі? Павага да бацькоў якраз і мае на ўвазе зрабіць так, каб грамадства з павагай ставілася да тваіх бацькоў, і традыцыйная культура якраз і прызнае гэтую традыцыю праслаўлення продкаў.
Мы прыйшлі ў гэты свет пражыць адно жыццё, непарыўна звязанае з нашымі бацькамі і продкамі. I калі ты зможаш зрабіць унёсак у грамадства, прымусіць яго з павагай ставіцца да тваіх бацькоў і продкаў, то гэта і будзе сапраўдная вялікая сыноўняя пачцівасць. Зараз жа ад чалавека патрабуецца толькі самы нізкі ўзровень сыноўняй пашаны ——быць у стане ўтрымліваць бацькоў матэрыяльна, а да двух другіх, больш высокіх, узроўняў сыноўняй пачцівасці ніякіх патрабаванняў з боку грамадства не прад^ўляецца. Некаторыя людзі
127
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
не здольныя ажжыцявіць нават гэту самую нізкую ступень пачцівасці да бацькоў, што ўжо казаць пра астатнія!
А з пункту гледжання грамадства, калі ты праслаўляеш сваіх продкаў, то праяўляеш сваю сапраўдную індывідуальную каштоўнасць. Каштоўнасць асобы павінна знаходзіць увасабленне, абавязкова трэба рабіць уклад у грамадства і прыносіць карысць людзям, атрымліваючы грамадскае прызнанне і адабрэнне. Без гэтага як ты можаш раскрыць сваю асобасную каштоўнасць? He варта супрацьпастаўляць праяву асобаснай каштоўнасці і свой уклад у сям'ю, грамадства. Толькі калі ты ўносіш уклад, ты праяўляеш уласную каштоўнасць, і чым больш гэты ўклад у грамадства і сям'ю, тым вышэй твая асобасная каштоўнасць.
Стаўленне да традыцыйнай культуры: выбіраць лепшае і ўмела ім карыстацца
У дачыненні да кітайскай традыцыйнай культуры нам не варта марнаваць занадта многа сіл і энергіі, спрабуючы адрозніць самае лепшае і нікчэмнае: тое, што раней лічылася «самым лепшым», цяпер неабавязкова з9яўляецца такім, і, наадварот, тое, што раней лічылася «нікчэмным», цяпер неабавязкова бачыцца як нікчэмнае. Паняцці «лепшае і нікчэмнае» могуць змяняцца, таму ключавым пытаннем з^ўляецца толькі тое, якім чынам выкарыстаць традыцыйную культуру. Мы павінны глядзець, якую ролю ў сучасным грамадстве можа выконваць традыцыйная культура. Калі яна адыграла станоўчую ролю, тады можна гаварыць пра «самае лепшае». Нават калі на пэўным гістарычным этапе ў традыцыйнай кулыуры выяўляюцца некаторыя «нікчэмныя» з'явьі, мы можам ператварыць іх у «самае лепшае». А калі мы не ўмеем карыстацца «самым лепшым», гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на грамадства, і тады тое, што ў гісторыі лічылася «самым лепшым», у сучаснасці ператворыцца ў «нікчэмнасць».
Калі мы гаворым пра ролю лепшых ці нікчэмных з'я,, неабходна ўлічваць дзве ўмовы: папершае, ці адпавядае гэта з'ява дадзенай эпосе; падругое, якім чынам гэтыя з'явн ўжываюць тыя людзі, якія ўспрынялі іх ўплыў. Ёсць такі выраз: «Той, хто ўсім
128
Частка 2
умее карыстацца найлепшым чынам, не мае непрыдатнай драўніны». Гэта значыць, што любая драўніна — ад цвёрдай і моцнай да гнілой — у руках майстра можа ператварыцца ў выдатны твор мастацтва. Так і традыцыйная культура, як камень ці дрэва, вызначаецца тым, што з яе лепіць чалавек, якім чынам яе выкарыстоўвае. Я схіляюся перад выслоўем Сюньцзы: «Кіруйся старым законам, выбірай лепшае і ўмела ім карыстайся». «Умела карыстацца» азначае падымацца да новых вяршыняў, а таксама ператвараць старое ў творчым будаванні.
Без творчага пераўтварэння ўсё лепшае, што было ў гісторыі, можа перавярнуцца ў нікчэмнасць, будзе аганьбавана. Нічога не існуе асобна само па сабе; як было ў той час, так і як цяпер ——старажытнасць і сучаснасць трэба заўсёды злучаць. Некаторыя традыцыі можна скарыстаць у сучаснасці ў адшліфаваным выглядзе, неабходным чынам творча пераўтварыўшы іх, а некаторыя з'явы мы павінны пакінуць гісторыі: іх нельга прымяняць сёння, нельга аналізаваць, кіруючыся поглядам сучаснага чалавека.
Як ацаніць Цынь Шыхуана? Ацэнка кожнай дынастыі адрозніваецца адна ад другой, дык якая ж самая верная? Доля праўды ёсць у любым меркаванні, але ўсе яны комплексныя. Нам неабходна разабрацца, чаго не хапае сучаснаму грамадству, што яму неабходна. Трэба паглядзець, што з гісторыі мы можам пазычаць, а запазычыўшы, паглядзець і паспрабаваць. Калі не падышло, нічога страшнага, можна зноў шукаць, дзе ж ёсць гатовае? Дзе ўжо тут пазбегнуць няўдачы? Аднак у адносінах да выдатнай традыцыйнай культуры мы павінны абараняць яе святасць, захоўваць свяшчэннасць некаторых культурных сімвалаў, сфармаваных у гісторыі, іх нельга падвяргаць зменам, як каму захочацца.
У сучасных гістарычных даследаваннях існуе досыць вялікая праблема: мы павінны абвергнуць усе святыя культурныя сімвалы, што прывядзе да страты нормаў ацэначных меркаванняў і даведачных арыенціраў. Мы можам зрабіць ацэнку гэтых сімвалічных з'я' і фактаў пры пэўных умовах, але калі абвергнуць гэтыя з'явьі, то гісторыя ператворыцца ў нішто. Тое, што нам цяпер не трэба, можна аслабіць; а тое, у чым мы паранейшаму маем патрэбу, узмацніць. Насамрэч, правесці мяжу паміж традыцыяй і сучаснасцю няпроста, неабходна
129
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
асвоіць хаця б малую частку, на гэтыя разважанні і наводзіць нас традыцыйная культура.
Вельмі шмат памылковых тлумачэнняў навязана нам не гісторыяй, а ўзнікла зза таго, што сучасныя людзі скажаюць і руйнуюць традыцыю. 3за адрозненняў у поглядах і пазіцыях меркаванні наконт традыцыйнай культуры таксама разыходзяцца.
Вельмі многа сучасных людзей спрабуюць трансфармаваць традыцыю ў сучаснасць. Неабходна дапускаць верагоднасць параз і няўдач. Калі спроба мела поспех, можна працягваць; калі пацярпелі няўдачу, трэба выправіць свае памылкі. Толькі пры такім цярплівым і мяккім падыходзе можна праводзіць творчую трансфармацыю.
Кітайскі нацыяналізм ажыў духам?
Вузкалобы нацыяналізм ці папулізм нярэдка прыводзіць да культурных канфліктаў. Яны не маюць нічога агульнага з шанаваннем, працягам і развіццём традыцый. Асноўнай асаблівасцю папулізму з9яўляецца ігнараванне, супраціўленне і адмова прымаць тое, што ў іншых культурах лічыцца нормай. Тое, што мы зараз выступаем з ініцыятывай працягваць і развіваць сваю выдатную традыцыйную культуру, зусім не азначае, што трэба стаць на шлях вузкалобага нацыяналізму і папулізму. У такіх краінах, як Венесуэла, Расія, ужо ўзнікалі з'явьі народніцтва, якія ставілі мэтай захаваць так званую чысціню нацыі. Мы таксама ўдзяляем сур'езную ўвагу нацыянальнаму духу і культурнай спадчыне, якія з'яўляюнна гісторыкакультурнай квінтэсенцыяй нашай краіны, а не сляпым байкотам усяго замежнага.