• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Вядома, ва ўсім свеце ў сферы адукацыі распаўсюджана падобная праблема: навучальныя ўстановы сканцэнтраваны на выкладанні ведаў і навыкаў, але не звяртаюць увагу на развіццё маральных якасцяў вучня. Як ужо адзначалася раней, калі параўнаць з заходняй традыцыяй, то на Захадзе навучальныя ўстановы адказныя за выкладанне ведаў, а царква ——за выхаванне маральных якасцяў. Калі кітайскія ўніверсітэты раўняць з Захадам, то мы дасягнулі вышэйшага ўзроўню ў галіне выкладання ведаў, аднак кітайская традыцыя якраз і мае на ўвазе злучэнне перадачы ведаў і выхавання маральных якасцей асобы. Навучальныя ўстановы павінны несці адказнасць і за першае, і за другое, аж да таго, каб вышэй за ўсё ставіць выхаванне маральных якасцяў, удасканаленне характару і індывідуальнасці чалавека. Гэта і ёсць выхаванне высокай маралі.
    На працягу доўгага часу пасля заснавання Новага Кітая мы рабілі акцэнт на маральным выхаванні, вылучаючы ініцыятыву комплекснага развіцця маралі, ведаў і фізічнай формы. Аднак таксама нельга адмаўляць, што на працягу доўгага часу адзіным зместам маральнага выхавання мы ставілі палітычную асвету і платформу, тады як яго прыярытэтам павінен стаць адказ на пытанне: як быць чалавекам? Перш за ўсё неабходна стаць сапраўдным чалавекам, затым паступова ператварыцца ў чалавека вышэйшых маральных якасцяў, а затым ужо стаць зусім мудрым і таленавітым прадстаўніком эліты, выконваць лідзіруючую ролю, стымулюючы развіццё грамадства.
    Тэндэнцыя сучаснай адукацыі зводзіцца да таго, што выхавання і адукацыі ў сям'і не хапае, адукацыя ў навучальных установах спрасцілася, а адукацыя ў грамадстве бязладная. Дзіцячыя тэлевізійныя каналы трансліруюцца 24 гадзіны ў суткі. У 11 і 12 гадзін ночы яшчэ можна паглядзець дзіцячую тэлеперадачу. Гэта хоць і маленькая праблема, але яна азначае, што існуюць складанасці ў арыенцірах грамадства і адукацыйных канцэпцыях.
    116
    Частка 2
    Калі мы ўбачылі, што нехта выкрывае недахопы кітайскай нацыі, то трэба памятаць пра тое, што груз на нашых плячах яшчэ цяжэйшы. Чым больш будзе знаходзіцца людзей, якія жадаюць выкрыць заганы, тым больш рэсурсаў мы павінны чэрпаць з традыцыйнай культуры для іх пераадолення, тым самым узмацняючы нацыянальную самаўпэўненасць. Мудрасць традыцыйнай культуры дапаможа пераадолець заганы.
    Недапушчальна лічыць, што зза наяўнасці недахопаў наша традыцыйная культура пазбаўлена ўсякіх добрых якасцяў. У кожнай нацыі знойдуцца свае недахопы. Мы не вельмі добра ведаем гісторыю і культуру Захаду. Мы ведаем толькі пра той перыяд гісторыі, калі Захад стаў больш прагрэсіўны за нас. Мы не ведаем пра тыя змрочныя часы ў гісторыі, калі краіны Захаду былі адсталымі ў параўнанні з намі. Я прыводжу гэты прыклад заходніх краін не дзеля таго, каб выкрыць або выявіць штонебудзь, а толькі для таго, каб паказаць, што такое гісторыя чалавецтва.
    На сучасным этапе Захад у некаторых аспектах застаецца больш прагрэсіўным і дасканалым у параўнанні з намі. Але гэта не азначае, што ён у прынцыпе ў ходзе гістарычнага працэсу больш развіты і дасканалы. Акрамя таго, хіба ў заходняй культуры не існуюць некаторыя недахопы? I ці можна запоўніць гэтыя прабелы і недахопы? Над гэтым пытаннем варта падумаць.
    Ці сапраўды існуюць у нашай культуры некаторыя заганы? Магчыма, тое, што ў гісторыі лічылася заганай, адыграла пэўную рэгулюючую ролю. Лу Сінь лічыў, што ўсе заганы кітайскай нацыі вынікаюць з даасізму, і заўсёды падкрэсліваў, што «корань зла ў Кітаі крыецца ў даасізме». Так званы «корань зла» азначае «людаедства», нягнуткасць і рабскую натуру. Насамрэч, у ак'юізме (адмаўленне ад барацьбы і пустое самазаспакаенне. — Заўв. рэд.) і самаўсхваленні няма нічога добрага.
    У кітайскай традыцыйнай культуры будызм вучыць цярпенню, канфуцыянства вучыць вытрымцы. Мы павінны абыякава прымаць як славу, так і ганьбу, супрацьстаяць адзіноце і нудзе. Калі ёсць упартасць і цярпенне, многае пад сілу. У «Даа дэ цзін» надаецца значэнне ідэі «адступіць, каб перайсці ў наступ», але пры гэтым, вядома, перайсці ў энергічны наступ. Як казаў Лаацзы, «калі хочаш узяць, то спачатку дай». Таму «Даа дэ цзін» у гісторыі некаторымі людзьмі разгля
    117
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    даецца як настаўленне да дзеяння для кіраўніка. У «Чжуанцзы» ўсе інваліды належалі да сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, аднак яны валодалі «ўнутранай абаронай, стойкай да нягод жыцця», вонкава яны былі надзвычай выродлівыя, але ў душы выдатныя.
    Ак'юізм, пра які пісаў Лу Сінь, таксама адносіцца да сацыяльна неабароненых пластоў насельніцтва, якія могуць існаваць, абапіраючыся выключна на самазнішчэнне і самаўсхваленне. Аднак кожнаму чалавеку ак'юізм у нязначнай ступені неабходны. 3 многімі рэчамі не варта лічыцца і прымаць блізка да сэрца, трэба крыху цярпення 一 і яны пройдуць як страшны сон. А калі пазбавіць сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва іх духу «ак'юізма», то многім проста не будзе куды ісці далей.
    Сучаснай праблемай з^ўляецца тое, што многія людзі ідуць, не разбіраючы дарогі, і аказваюцца ў тупіку. Насамрэч, часта трэба пачакаць адпаведнага моманту, і калі надарыцца зручная магчымасць або наступяць лепшыя часы, можна ісці далей. Калі мы церпім паражэнне або сутыкаемся з няўдачамі, трэба навучыцца трываць і цярпець, навучыцца чакаць, так можна супакоіць сябе належным чынам. Я думаю, не варта цалкам адмаўляць «ак'юізм», трэба толькі навучыцца правільна яго выкарыстоўваць. Часам ён дазваляе нам пры зручным выпадку прыстасавацца да абставін, а часам гэта, вядома, не лепшае выйсце. Мы ўсе розныя, і ў нас розныя меркаванні, гэта нармальна. Усё — няхай гэта будуць заганы або выбітныя дабрачыннасці ——трэба даследаваць і аналізаваць.
    118
    Частка 2
    Раўнацэнны абмен не можа стаць прынцыпам сістэмы каштоўнасцяў
    У апошні час мяне вельмі турбуе пытанне стварэння духу гуманнасці. I гэта існуе не толькі ў нашай дзяржаве, ва ўсім свеце ёсць такая праблема. У апошнія дватры стагоддзі чалавецтва знаходзіцца ў працэсе мадэрнізацыі. Ва ўсім свеце навуковатэхнічная і гуманітарная культурныя сістэмы знаходзяцца ў сталым дысбалансе: навука і тэхніка займаюць лідзіруючую пазіцыю, тады як гуманітарная культура ўвесь час адстае. Навука і тэхніка могуць знайсці прамое прымяненне ў вытворчасці, гэта жорсткая сіла. А гуманітарная культура ——гэта мяккая сіла, якая таксама аказвае непрыкметны ўплыў на светапогляд чалавека.
    На працягу апошніх ста гадоў некаторыя так званыя адсталыя дзяржавы, каб быць у стане ўвесь час развівацца і мацнець, павялічваючы сваю эканамічную моц, сталі надаваць большае значэнне навуцы і тэхніцы, а гуманітарную культуру адкінулі ўбок. Калі Кітай не зможа ўрэгуляваць гэтую незбалансаваную сітуацыю, то ўзнікне вялікая праблема: разам з тым, што навуковатэхнічныя дасягненні паскораць матэрыяльнае развіццё, усё грамадства будзе пабудавана па законах эканамічнага развіцця.
    У цяперашні час найбольш сур'ёзнай праблемай з^ўляецца тое, што ядром сістэмы каштоўнасцяў з'яўляейца прынцып раўнацэннага абмену на аснове эканомікі, што выклікана дысбалансам і дыспрапорцыяй паміж навуковатэхнічнай і гуманітарнай культурай. Як мы памятаем, асноўнай ідэяй традыцыйнай культуры Кітая з^ўляецца ідэя «чалавек вышэй за ўсё», а не раўнацэнны абмен у якасці асноўнага прынцыпу сістэмы каштоўнасцяў. Кітайская традыцыйная культура не гоніцца за роўнасцю аплаты і выніку. У гуманітарнай сістэме каштоўнасцяў аплата павінна быць большай за вынік, аж да таго, што можа быць толькі аплата, а выніку можа і не быць. Аднак сацыяльнаэканамічнае развіццё, напэўна, грунтуецца на прынцыпе раўнацэннага абмену.
    Я аднойчы напісаў артыкул аб суадносінах справядлівасці і выгады ў раўнацэнным абмене. У Кітаі гэтыя пытанні могуць быць
    119
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    падзеленыя на тры ўзроўні: у тэорыі — пытанне сувязі разумнасці і жадання; на практыцы ——пытанне адрознення справядлівасці і выгады; у выхаванні характару — прымушаць рэчы служыць сабе ці самому служыць рэчам. Мне падабаецца выказванне Сюньцзы, якое я часта цытую: «Высакародны муж прымушае рэчы служыць сабе, а маладушны чалавек сам знаходзіцца на службе ў рэчаў» («Сюньцзы», раздзел «Маральнае выхаванне»). Ён лічыў, што чалавек вышэйшых маральных якасцяў пагарджае багаццем і пашанай.
    У апошнія некалькі гадоў у нас назіраецца падзенне нораваў: колькі правоў я атрымаю, столькі абавязкаў і буду выконваць. Людзі цяпер гоняцца за тым, каб абавязкі адпавядалі іх правам. На самой жа справе, правы і абавязкі не знаходзяцца ў простых адносінах эквівалентнасці. Абавязкі ўскладаюцца на кожнага чалавека паасобку, а правы даруюцца грамадствам. 3 пункту гледжання маральнай практыкі, мы павінны кіравацца прынцыпам, вылучаным заснавальнікам артадаксальнага канфуцыянства Дун Чжуншу: «Імкнуцца да ісціны і справядлівасці, не клапоцячыся пра асабістыя выгады; спасцігаць свой шлях, не прымаючы пад ўвагу свае подзвігі» («Хань шу», раздзел «Жыццяпіс Дун Чжуншу»). Сэнс гэтага прынцыпу гранічна зразумелы: займаючыся якойнебудзь справай, мы павінны імкнуцца дайсці да ісціны, а не дзейнічаць ў імя ўласных інтарэсаў.
    У маральнай практыцы кожны чалавек павінен вышэй за ўсё ставіць справядлівасць і светлы шлях, а не ўласныя інтарэсы і заслугі, а ўжо грамадства ўзнагародзіць чалавека за гэта. Але асоба не павінна імкнуцца да справядлівасці і светлага шляху дзеля ўласнай выгады і прагі славы. Калі грамадства грэбуе тымі, хто вышэй за ўсё ставіць праўду і светлы шлях, і заахвочвае тых, хто ідзе па несумленным і крывым шляху, то ў такім грамадстве не будзе справядлівасці. Але нават калі грамадства не заахвочвае тых, хто ідзе па шляху справядлівасці, дык і гэта гаворыць толькі пра тое, што такое грамадства несправядлівае, аднак кожны чалавек усё роўна павінен працягваць без скаргаў і шкадаванняў ісці далей па светлым шляху справядлівасці. Гэта і будзе з^ўляцца ўвасабленнем гуманнага духу. Страшна тое, што раўнацэнны абмен у эканоміцы мы разглядаем у якасці ядра сістэмы каштоўнасцяў, і пераважная большасць людзей згодныя ўзяць на сябе адпаведныя абавязацельствы толькі пры ўмове належнага ўзнагароджання.
    120
    Частка 2
    Асноўным патрабаваннем грамадства з^ўляецца тое, што кожны чалавек павінен добрасумленна працаваць і выконваць свой абавязак, на якім бы месцы ні знаходзіўся, якую 6 пасаду ні займаў. Мы абавязаны добра выконваць сваю працу, атрымліваючы за гэта заслужанае ўзнагароджанне. Аднак яшчэ больш высокае маральнае патрабаванне — свядома імкнуцца выканаць сваю працу яшчэ лепш, з духоўным задавальненнем і радасцю. 3 задавальненнем займацца любімай справай ——гэта і ёсць каштоўнасны арыенцір. У параўнанні з матэрыяльнай платай, атрымаць духоўнае ўзнагароджанне значна важней. Трэба данесці гэты каштоўнасны арыенцір да як мага большай колькасці людзей, а не імкнуцца ацэньваць усё на аснове прынцыпу раўнацэннага абмену ў эканоміцы.