Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
У народзе ёсць красамоўная прымаўка: «Адно лечыць, другое калечыць». Гэта значыць, што любыя лекі маюць пабочныя эфекты, і калі ёсць магчымасць не прымаць лекі, лепш іх не прымаць. Нават у добрага ўрача ў працэсе лячэння лекамі могуць паўстаць розныя адхіленні, якія здольны прывесці да пагаршэння стану хворага і нават да яго смерці. Калі дасведчаны ўрач вылечыць васьмярых чалавек з дзесяці, то гэта ўжо вельмі добра. А дрэнны лекар сваім лячэннем з дзесяці пацыентаў здольны прысудзіць да смерці восемдзевяць чалавек. Таму, ужываючы лекі, варта быць абачлівым. Паўтаруся: калі можна пазбегнуць іх прыняцця, то лепш і не прымаць — гэта ідэя эпохі дынастыі Цын.
У цяперашні час шырока распаўсюджана натурапатыя, так называецца лячэнне прыроднымі сродкамі. У гэтага кірунку ёсць сем прынцыпаў, адным з якіх з^ўляецца тое, што калі можна пазбегнуць аперацыйнага ўмяшання, лепш абысціся без аперацыі; зноў жа, калі можна пазбегнуць лячэння лекамі, лепш іх не прымаць. Трэба мабілізаваць унутраныя сілы арганізма для хутчэйшага аднаўлення. Гэты прынцып ужо даўно ўжываецца ў кітайскай медыцыне. Аднак нельга ўсё даводзіць да абсалютызму: калі ёсць неабходнасць прымаць лекі, значыць, трэба гэта рабіць. Але нельга спадзявацца выключна на іх, бо лекавыя сродкі адыгрываюць хут
97
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
чэй дапаможную ролю. У гэтым заключаецца трэці сэнс кітайскай традыцыйнай медыцыны.
Самы важны яе сэнс ——чацвёрты, а менавіта: кітайская медыцына звяртае асаблівую ўвагу на свет і справядлівасць, і гэта супадае з жыццеадчуваннем у кітайскай культуры. Адкуль жа бярэцца жыццё? Гэта не тое, што стварае Творца ці Бог. Жыццё нараджаецца тады, калі дыханне Неба і Зямлі набывае гарманічную форму, таму што кожнае жыццё ёсць спараджэнне міралюбнасці і згоды прыроды. Гэта і складае сапраўдную прыроду ўсіх прадметаў і з,яў.
Калі жыццё нараджаецца ў гармоніі, то якім жа чынам можна захаваць волю да жыцця і жыццяздольнасць? Такім жа чынам трэба спадзявацца на гармонію. Ідэя «сярэдзіны» ў кітайскай медыцыне заклікана ўпарадкаваць і прывесці ў норму рознага роду дысбаланс, несправядлівасць і адсутнасць гармоніі, прысутныя ў чалавечым арганізме. Жыццё нараджаецца і працягваецца са справядлівасці і гармоніі —гэта асноўная сістэма каштоўнасцяў і спосаб мыслення, уласцівыя кітайскай традыцыйнай медыцыне. У каштоўным помніку традыцыйнай кітайскай культуры нам дадзены адказы практычна на ўсе пытанні: «Старажытныя людзі ведалі свой шлях. Іх закон быў інь і ян. Іх гармонія была майстэрства. Яны былі стрыманыя ў ежы і пітве, іх рэжым дня быў рэгулярны, яны абыяк не працавалі» («Трактат Жоўтага імператара пра ўнутранае», раздзел «Пытанні аб найпростым», глава «Аб прастаце, атрыманай у спадчыну ад старажытнасці»).
Мы не павінны парушаць закона прыроды «вясна нараджае, лета працягвае, восень запасае, а зіма беражэ», трэба прытрымлівацца рытму прыроды. У адной тэлевізійнай праграме людзей прымушалі кінуць выклік здольнасцям чалавека: на галаве яны павінны былі пранесці вялізны кавалак лёду, пры гэтым галаву ім палівалі ледзяной вадой. Хіба ёсць сэнс у такім выпрабаванні? Магчыма, некаторым людзям яно і пад сілу, але, несумненна, нанясе шкоду іх здароўю, а пераважная большасць людзей, вядома, не здольныя здзейсніць падобнае. Прынцып «згода ў мастацтве» заключаецца ў тым, што неабходна выпрацаваць найбольш аптымальны спосаб клапаціцца пра сваё здароўе, трэба абраць правільную ідэю яго падтрымання.
У даоскім энцыклапедычным трактаце «Мудрэц, што ахоплівае першародную прастату» ёсць такое выслоўе: «Нескладана падтрымліваць існаванне, складана ўспрыняць вышэйшую ісціну. Нескладана
98
Частка /
ўспрыняць вышэйшую ісціну, складана яе прытрымлівацца. Нескладана яе прытрымлівацца, складана трымацца да канца». Сэнс гэтай фразы заключаецца ў наступным: няцяжка клапаціцца пра здароўе, цяжка зразумець ісціну клопату пра яго; няцяжка зразумець ісціну, цяжка правільна ажыццяўляць яе на практыцы. Але і рабіць нешта, кіруючыся ісцінай, няцяжка, цяжка здолець пратрымацца да канца. Варта паразважаць над гэтымі словамі Гэ Хуна129, у майстэрстве вельмі важны гэты момант — нельга абыяк клапаціцца пра сваё здароўе.
Чалавек ёсць жывое ўвасабленне гармоніі ў яднанні жыцця духу і жыцця плоці. Пры гэтым жыццё духу займае галоўную ролю, а жыццё плоці знаходзіцца пад уплывам першага. Празмернасць у ежы і пітве прыводзіць да захворванняў: калі ў леках ёсць 30% шкоды, то ў пераяданні — яе 90%. У традыцыйнай кітайскай кулыуры акцэнт робіцца на тым, што ў падтрыманні здароўя першарадную ролю адыгрывае выхаванне духу і маральных якасцяў. Іншымі словамі, неабходна прывесці ў парадак думкі і ўнутраныя памкненні, характар і душэўны склад. «Калі дух знаходзіцца ў целе, то высакародны муж займае правільнае месца. Калі дзевяць адтулін цела выконваюць свае функцыі, то ўсе органы пачуццяў на месцы» («Гуаньцзы», раздзел «Думкі»). Дух займае пануючае становішча. «Дух кіруе думкамі». Дух кіруе целам, гэта значыць органамі пачуццяў. Органы пачуццяў уключаюць у сябе вочы, вушы, нос, язык і скуру. Дух кіруе органамі пачуццяў, органы пачуццяў кіруюць рэчамі ——гэта і ёсць нармальны лад думак. Аднак у рэальным жыцці часта здараецца так, што рэчы кіруюць органамі пачуццяў, а тыя кіруюць духам. Такі характар і душэўны склад, вядома, няправільныя. Неабходна ўпарадкаваць сувязь паміж адным і другім, і толькі тады чалавек зможа пазбегнуць таго, каб стаць рабом імкнення да матэрыяльнага дабрабыту. Большасць хвароб духу і цела ўзнікае зза таго, што чалавек не здольны кантраляваць самога сябе і не ў стане супрацьстаяць знешнім спакусам.
Згадваючы жыхароў Неба, мы адразу ж успамінаем неўміручых, якія могуць жыць вечна. Як жа стаць жыхаром Неба? У даасізме заўсёды існавала мноства розных спосабаў, якім чынам працаваць над сабой і клапаціцца аб сваім фізічным здароўі. Але асабіста я лічу, што ў бібліяграфічным раздзеле да хронік «Хань шу» выкладзена са
129 Гэ Хун (кіт.葛洪)——кітайскі даоскі навуковец і алхімік, адзін са святых несмяротных у даоскай традыцыі (283343).
99
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
мае глыбокае і грунтоўнае вызначэнне жыхара Неба, або неўміручага. У хроніках «Хань шу» спосабы клопату пра здароўе і лячэння дзеляцца на чатыры вялікія групы. Першую частку складаюць класічныя медыцынскія тэксты, у якіх выкладзены прынцыпы і спосабы лячэння. Другая частка ——лячэбнікі ці трактаты па фармакалогіі і медыцыне, якія распавядаюць пра тое, як захаваць здароўе. Трэцяя частка — вучэнне аб бессмяротнасці, якое знаёміць з прынцыпамі ўдасканалення і загартоўкі, для таго каб стаць несмяротным. Чацвёртая ——даоскія сэксуальныя практыкі.
У бібліяграфічным раздзеле да хронік «Хань шу» ў 30м раздзеле гаворыцца: «Неўміручы (жыхар Неба) захоўвае сапраўдную прыроду жыцця». Калі хочаш захаваць здароўе, трэба пастарацца захаваць сапраўдную цы (жыццёвая энергія, якая ляжыць у аснове светабудовы і пранізвае Сусвет. — Заўв. рэд). Пасля таго як чалавек прыходзіць у гэты свет, ён яе страчвае. Дык якім жа чынам можна захаваць праўдзівасць жыцця? У гэтым жа раздзеле гаворыцца пра тры пункты: першы — «гутарка ачышчае думкі і супакойвае сэрца». Нашы думкі часта хаатычныя, а неспакой у думках можа выклікаць захворванні. «Ачысціць думкі і супакоіць сэрца» значыць пазбавіцца ад імкнення кідацца ад адной думкі да другой і аддавацца пустым марам.
Другі пункт раіць «прымаць умовы жыцця і смерці». Мы павінны ўсвядоміць закон усёй светабудовы: калі ёсць жыццё, то і смерць непазбежная. Нам трэба гэта зразумець і спасцігнуць да канца, не варта чапляцца за жыццё і баяцца смерці. У энцыклапедыі «Вёсны і восені спадара Люя» гаворыцца наступнае: «Не трэба цаніць жыццё і не трэба наносіць шкоду жыццю». Клапоцячыся пра сваё здароўе, таксама трэба прытрымлівацца «Даа (шляху) прыроды». Оуян Сю130 напісаў прадмову да кнігі «Не жыхар Неба рэдагуе Канон Жоўтага двара», у пачатку якой было сказана: «Спакон веку чалавек меў свой шлях (вызначаўся разумнасцю), але не меў неўміручасці. Аднак людзі наступных пакаленняў маюць свой шлях, але не ідуць па ім. Яны не ведаюць, што не маюць неўміручасці і як папала вывучаюць майстэрства даоскіх несмяротных. I гэта засмучае мяне».
Сэнс у тым, што хіба можна знайсці ў свеце таго, хто 6 не паміраў? Паўтаруся: калі ёсць жыццё, то павінна быць і смерць.
130 Оуян Сю, кіт.欧卜日{修(10071072) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, гістарыёграф, эсэіст і паэт.
100
Частка /
У гэтым і заключаецца шлях да захавання жыцця, гэта і ёсць закон прыроды: «Прытрымлівацца шляху ——прыродны шлях. Жыццё і смерць неразлучныя — гэта таксама прыродная ісціна». Оуян Сю прапанаваў ідэю: «выкарыстаць шлях прыроды, каб падтрымліваць жыццё прыроды. Ён раскрытыкаваў тых паслядоўнікаў даасізму, якія толькі і думаюць пра бессмяротнасць, а выраб пілюлі неўміручасці або адпаведнага эліксіра супярэчаць «Даа прыроды».
Трэці пункт бібліяграфічнага раздзела да хронік «Хань шу» абвяшчае: «у душы не будзь напагатове». Трымацца асцярожна азначае знаходзіцца ў напружанні і страху. Калі нервовая сістэма напружана, калі чалавек перапалохаўся або цэлы дзень знаходзіцца ў стане панікі, то гэта шкодна для здароўя. 3 аднаго боку, трэба быць высакародным і сумленным, каб стаць чалавекам высокай маралі; з другога боку, прыцішыць свае жаданні і імкненні, каб стаць бескарыслівым чалавекам. Калі выканаць гэтыя тры пункты, тады станеш несмяротным. Несмяротны ——не той, хто глытае эліксір неўміручасці, а той, хто прыводзіць у парадак сваё духоўнае аблічча і псіхічнае здароўе, захоўваючы спакой цела і духу.
Кітайская медыцына і кітайская навука (го сюэ) адзіныя. Кітайская медыцына складае тэхнічны бок утрымання, але ён неаддзельны ад цэласнага тэарэтычнага кіраўніцтва. У згаданай вышэй крыніцы пад назвай «Нарысы да лекарскага мастацтва» ёсць такая выснова адносна паняцця «лекар»: «Усе лекары ——прылады бесперапыннага адраджэння». Варта адзначыць, што тут ужо згадвалася канцэпцыя аб «бесперапынным адраджэнні», якое азначае спосаб падтрымання (захавання) жыцця. Ёсць інструмент бесперапыннага адраджэння, ёсць ісціна бесперапыннага адраджэння. I злучыўшы адно з адным, мы атрымаем вучэнне пра яго, якое складае адно з асноўных зместаў кітайскай традыцыйнай культуры.