Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Я распавёў пра тры асноўныя этапы: выконваць свой абавязак, заставацца бесстароннім і спакойным, стаць свабодным ад сумненняў чалавекам. Некаторыя палічаць гэта цікавым і зададуцца пытаннем: а ці нельга аб^днаць усе тры вышэйзгаданыя прынцыпы? Я падумаў і вырашыў, што добра было 6 злучыць іх, і зараз хачу прапанаваць усім такі варыянт: праяўляць спачуванне і жаданне выратаваць усё жывое, адкрываць прасвятленне і мудрасць, рэалізоўваць шлях дасканалага спасціжэння. Гэтыя тры прынцыпы і складаюць духоўную аснову будысцкага вучэння Махаяны.
Спачуванне і жаданне выратаваць усё жывое
Згодна будысцкаму вучэнню Махаяны, з чаго варта пачынаць перавыхаванне чалавека? Менавіта з імкнення да спагады і жадання выратаваць усё жывое. Спачуванне і ёсць ператварэнне пакут у радасці, да ўсяго жывога трэба праяўляць спагаду. Але і ў адносінах да сябе спачуванне ёсць працэс спасціжэння ісціны. Спачуванне і ёсць наш абавязак.
88
Частка 7
Адкрываць прасвятленне і мудрасць
Другі прынцып — «адкрываць прасвятленне і мудрасць». Тут слова «адкрываць» азначае актываваць, а «прасвятленне» (праджня ад санскрыцкага Prajna) — мудрасць. Дык чаму ж адразу гэта слова не перавесці як «мудрасць»? Таму што паняцце «праджня» («прасвятленне») адрозніваецца ад таго, што мы называем мудрасцю. Аб мудрым чалавеку мы звычайна кажам, што ён разумны ці здольны правесці выразную мяжу паміж з'явамі і прадметамі навакольнага свету. Чалавечыя веды пачынаюцца з працэсу распазнавання і размежавання: мы гаворым, напрыклад, што гэты прадмет квадратны адносна прадметаў круглай і трохвугольнай формы. Але менавіта такі тып мыслення выхоўвае ў нас імкненне да дыферэнцыяцыі і ўпартасць.
3 пункту гледжання будызму, асноўнае адрозненне заключаецца ў розніцы паміж мной і іншымі людзьмі, гэта значыць канцэпцыя аб «Я»109. Усе прыкрасці і крыўды, памылкі і пакуты, палкасці і спакушэнні ў выніку бяруць пачатак у канцэпцыі аб «Я»: шматлікія нягоды з'яўляюнна зза супрацьпастаўлення сябе іншым людзям. I якім жа чынам можна выкараніць такога роду раздзяленне і ўпартасць? Якраз пры дапамозе прасвятлення і мудрасці.
Усякага роду прасвятленне і мудрасць павінны пазбягаць любога размежавання, гэта мудрасць, заснаваная на раўнапраўі. У «Алмазнай сутры» гаворыцца: «Роўнасць ёсць закон, не існуе высокіх і нізкіх, лепшых і горшых» («Алмазная сутра», «Адмаўленне ад людской марнасці і здзяйсненне добрых дзеяў», раздзел 23). Раўнапраўе і адсутнасць размежавання азначаюць усведамленне таго, што ўсе прадметы і з'явьі першапачаткова чыстыя і пустыя.
Чаму гаворыцца, што ўсё ад пачатку пустое? Таму што з'явн і прадметы рэальнага свету спараджаюцца з прычын і ўмоў, у іх няма самастойнай прыроды, і толькі калі ўсе прычыны і ўмовы збіраюцца ў адно, нараджаецца жывое. Так званае «жывое» з^ўляецца ў выніку
109 Канцэпцыя аб «Я» (асобе, душы) як аб кіруючым фактары жыцця (асуджаецца ў будызме як ілжывая; Atmagraha).
89
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
злучэння «Пяці скандх»110 (санскр. PancaskandhT)——рупа111, ведана112, санджня113, самскара114, віджняна115. Таму будысцкая філасофія гаворыць: «Закон нараджэння з прычын і следстваў, я кажу, і ёсць пустата». Адсутнасць незалежнай самасці індывіда называецца анатман116, і яктолькі хэтупрац ін/ рассенваюцца, з явы і прадметы навакольнага свету перастаюць існаваць.
Усе з'явьі і прадметы навакольнага свету нясталыя, з9яўляюцца і знікаюць ў адно імгненне — гэта называецца аніцья118. Усё жывое праходзіць працэс нараджэння, старэння, хваробы і смерці; усё нежывое —— працэсы фарміравання, станаўлення, змены і знікнення. Таму будызм нас вучыць, што «ўсе імгненнае і нясталае, закон усяму — анатман».
Праджнямудрасць азначае, што мы павінны прымаць гэта, як і тое, што «ўсё нараджаецца з прычын і ўмоў, усё няўстойлівае і зменлівае, як сон, ілюзія, бурбалка на вадзе і цень"9; як раса і маланка. Менавіта так і трэба глядзець на тое, што адбываецца» («Алмазная сутра»). Калі ты ўсвядоміш гэта, думкі ўжо не будуць блытацца,
110 Пяць складнікаў, неабходных для фарміравання асобы, у адпаведнасці з фенаменалогіяй будызму. Іншымі словамі, сукупнасць пяці скандх з>яўляецца «Я» індывіда.
111 Фізічна адчуваемая форма, найбольш блізкая да паняцця матэрыі ў еўрапейскай філасофіі. Форма, пачуцці; цела, шэсць яго органаў пачуццяў і іх аб>екты. Форма складаецца з чатырох кампанентаў (махабхута): зямлі, ветру, агню і вады.
112 Чыстыя пачуцці, адчуванні; без эмоцый: гаворка ідзе пра ўплыў прадметаў свету на пачуццёвасць, іх наяўнасць, перцэпцыі. Існуе тры тыпы пачуццяў: прыемнае, непрыемнае і нейтральнае. Іх асаблівасць у тым, што яны не асэнсоўваюцца, а толькі прымаюцца — іх якасць прапарцыйна іх інтэнсіўнасці.
113 Успрыманніадчуванні, уяўленні; гаворка ідзе пра дэталёвае, пачуццёвае ўспрыманне, афектыўную апрацоўку. Існуе шэсць класаў успрымання: успрыманне формаў, гукаў, пахаў, смакаў, цялесных адчуванняў і ідэй.
114 Духоўныя схільнасці і воля, таксама вопыт, практычна ўсе віды разумовай дзейнасці (думкі, парывы, рашэнні), якія ў дадатак да пачуцця і ўспрымання прысутнічаюць у асобным моманце свядомасці. Воля (пара) — крыніца кармы. Гаворка ідзе пра ўсвядомленае дзеянне.
115 Свядомасцьрозум, веданне, распазнаванне — тое, што аб>ядноўвае шэраг непастаянных і імгненных станаў свядомасці. Гаворка ідзе пра разуменне вынікаў дзеянняў, не азмрочаных эмоцыямі, інакш — пра запамінанне, назапашванне ведаў.
116 Літар. «НеЯ»), г.зн. «неіснаванне самастойнага«Я»»; адзін з найважнейшых дагматаў будызму, пастулюе адсутнасць Атма «Я», самасці індывіду або яго душы. Вучэнне аб анатмане абумоўлівае адсутнасць асобнай, пастаяннай і нязменлівай душы, самасці ў якімнебудзь феномене быцця. Будызм падкрэслівае: тое, што ўспрымаецца індывідам як «Я», усяго толькі ілюзія, якую «падказвае» нам скандха. Гэта ж у сваю чаргу цягне пакуты і няшчасці, якія зведвае такое «Я».
1,7 Хэтупрацья (іньюань) — умовы і абумоўленыя імі сувязі паміж дхармамі; тое, што спараджае, і тое, што спрыяе, прычына і ўмовы; асноватворная ўмова (адно з чатырох працьяў).
118 «Учан», літар. «тленнасць, зменлівасць»; адна з асноўных дактрын будызму. У адпаведнасці з ёй, усё ў свеце знаходзіцца ў пастаянным руху, і нішто не з'яўляецца нязменным, уключаючы багоў, зоркі, планеты і г.д. Аніцья праяўляецца ў чалавечым жыцці ў выглядзе працэсаў росту і старэння, у выглядзе перараджэнняў, у выглядзе пакут і г.д. 3 прычыны таго, што ўсе феномены свету нясталыя, прыхільнасць да іх марная і вядзе да пакут. Адзіным завяршэннем аніцья з'яўляецца нірвана — рэальнасць, якая не перажывае змяненняў, згасання або смерці.
119 Аб ілюзорнасці мітуслівага свету.
90
Частка /
ты пазбавішся ад марных ілюзій і пустых мараў. 1 толькі такім чынам можна дасягнуць спакою і перастаць ацэньваць свае поспехі і прамашкі, плюсы і мінусы. Пры дапамозе праджнямудрасці будызм вучыць нас пазбаўляцца ад раздзялення і ўпартасці, а таксама ад спароджаных імі «трох ядаў»: сквапнасці, гневу і глупства.
Сквапнасць азначае ненаедную хцівасць, гнеў — раздражненне і абурэнне, а глупства — неразуменне логікі рэчаў. Усе клешы120 ў жыцці чалавека ўзнікаюць з гэтых «трох ядаў». Магчыма, хтосьці задасца пытаннем: а хіба не супярэчаць ліквідацыя ўпартасці і выкараненне канцэпцыі аб «Я» імкненню чалавека да мэты ў сваім жыцці? Я думаю, што гэта дзве розныя праблемы. Хіба можа чалавек не мець памкненняў у жыцці? I будызм зусім не заклікае нас адрачыся ад сваёй мэты ў жыцці, а, наадварот, кліча знайсці прыдатную для сябе мэту.
Для чалавека самае складанае — спазнаць самога сябе, самога сябе паставіць на належнае месца. Калі ты не вызначыў для сябе адпаведнае месца, а ўвесь час гонішся за тым і гэтым, то, цалкам верагодна, паўстане праблема. Аднак як толькі ты зоймеш адпаведнае месца і будзеш рабіць усё правільна, то зможаш вярнуцца да самога сябе і здабыць свабоду, і гэта зусім не будзе лічыцца ўпартасцю. Мы не павінны блытаць упартасць і зацятасць: калі займаешся чымнебудзь, варта выяўляць упартасць. Гэта тое ж, што прынятая ў будызме «стараннасць»121, якая не мае нічога агульнага з канцэпцыяй пра «Я» і ад якой трэба пазбавіцца.
Рэалізоўваць шлях дасканалага спасціжэння
Трэці прынцып — «рэалізоўваць шлях дасканалага спасціжэння». У адпаведнасці з «Лотасавай сутрай», Буда прыйшоў у гэты свет, каб спасцігнуць закон ніданы122, і гэтая нідана спачатку адкрылася Будзе, дазволіла яму ўвайсці ў непачуццёвае і сузіральнае ўсведамленне.
120 Клеша ——адно з фундаментальных паняццяў будызму. Клеша абумоўлівае азмрочанае разуменне, яго забруджванне, афект.
121 Кіт.精进,санскрыт. vlrya — стараннасць: удасканаленне ў авалоданні вучэннем, у падзвіжніцтве.
122 У будызме ——звяно прычыннавыніковай залежнасці ў ланцугу перараджэнняў.
91
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Непачуццёвае і сузіральнае ўсведамленне Буды — гэта мудрасць «праджня». Тады да чаго ж імкнецца будызм? Будысцкае вучэнне імкнецца да «рэалізацыі шляху дасканалага спасціжэння». Дасканалае разуменне і ёсць прасвятленне, разуменне ісціны. Мудрасць «праджня» дазваляе ўсвядоміць сваё ўласнае аблічча. Чаньбудызм часта задае такое пытанне: да таго, як бацькі нарадзілі цябе на свет, якім было твае першапачатковае аблічча? Гэта значыць, нічога і не было. Будызм акцэнтуе ўвагу на тым, што трэба зразумець самога сябе, спазнаць самога сябе, а не сваволіць, робячы ўсё, што заманецца. Калі ты вернешся да сябе сапраўднага, то станеш свабодным. Самая вялікая праблема сучаснасці ——страта чалавекам самога сябе.
Адсюль узнікаюць клешы, адчуванне несвабоды, бо ты сам не ўсведамляеш неабходнасць. Калі ты спазнаў неабходнасць — здабыў свабоду. Свабода моцна звязана з усведамленнем неабходнасці. У нашым рэальным жыцці законы і нормы ўяўляюць сабой праяву свайго роду неабходнасці, якую нельга свавольна парушаць, інакш рызыкуеш падвергнуць сябе пакаранню. Як толькі ты ўсвядоміў неабходнасць і навучыўся дзейнічаць у адпаведнасці з зададзенымі ёю правіламі, куды 6 ты ні накіраваўся, ты будзеш вольны.
Чаму Канфуцый гаварыў пра тое, што да сямідзесяці гадоў можна «кіравацца жаданнямі сэрца, не парушаючы прынцыпаў»? Таму што сямідзесяцігадовы чалавек набыў дастаткова вопыту, каб у поўнай меры разумець законы жыцця. Вядома, семдзесят гадоў — гэта ўмоўная лічба, усё залежыць ад узроўню разумення і інтэлекту кожнага чалавека паасобку. Мне больш за семдзесят гадоў, я так і не спасцігнуў прынцыпу «кіравацца жаданнямі сэрца, не парушаючы прынцыпаў». А хтосьці ўжо зразумеў гэтую праўду, не дасягнуўшы згаданага ўзросту.