Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Старанна разважаць — сур'Сзна і ўзважана думаць і аналізаваць. Зноў звернемся да Канфуцыя: «Высакародны муж думае аб дзевяці рэчах: яснае гледжанне, чуйны слых, добразычлівы выраз твару, пачцівая манера, шчырая мова, асцярожныя ўчынкі, здольнасць пытацца ў іншых, калі з^ўляюцца сумненні, здольнасць памятаць пра вынікі свайго гневу, здольнасць памятаць аб справядлівасці, калі ёсць магчымасць атрымаць карысць» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Цзошы»). Калі мы сутыкаемся з чымсьці, неабходна падумаць. Калі мы вучымся, тым больш неабходна разважаць. I толькі старанна памеркаваўшы, можна праводзіць дакладнае распазнаванне: адрозніваць хлусню ад праўды, дабро і зло, падвяргаючы сумненню. I тады можна даведацца, як след, а як не варта дзейнічаць.
Належным чынам прымяняць на практыцы азначае выпрабаваць на ўласным вопыце, ажыццяўляць, паказваючы асабісты прыклад. Сюньцзы сказаў: «Ведаць не значыць дзейнічаць, вучэнне павінна ўвасабляцца ў дзеяннях» («Сюньцзы», раздзел «Карысць канфуцыянства»). Разумець і рабіць — далёка не адно і тое ж. Толькі набываючы веды і ўжываючы іх на практыцы, можаш лічыць, што дасягнуў найвышэйшага ўзроўню вучэння.
Мудрасць, чалавечнасць і храбрасць — тры дабрачыннасці, якімі павінен валодаць кожны чалавек. У «Вучэнні аб сярэдзіне і нязменным» гаворыцца: «Цікаўнасць падобна ведам, энергічныя дзеянні падобны чалавечнасці, сумленнасць падобна мужнасці». А Лаацзы сказаў: «Разумны той, хто ведае іншых; мудры той, хто ведае
74
Частка /
сябе. Моцны той, хто перамагае іншых; магутны той, хто перамагае сябе». Для чалавека больш за ўсё складана якраз спазнаць самога сябе. Кожнаму чалавеку вельмі важна ведаць самога сябе, але яшчэ важней ——атрымліваць перамогу над самім сабой. I пасапраўднаму моцны толькі той, хто здольны пераадолець самога сябе. Многія лічаць, што моцным можна стаць, толькі калі пераможаш іншых людзей. Але ў кітайскай традыцыйнай культуры прынята лічыць, што сапраўдная перамога — гэта менавіта перамога над самім сабой. У свеце няма двух аднолькавых лісцяў, такім жа чынам адрозніваюцца і ўсе людзі. Разумовыя і фізічныя здольнасці кожнага адрозніваюцца ва ўсіх адносінах, і толькі рэалізаваўшы свае вартасці і перавагі ў поўнай меры, можна дамагчыся сапраўднага поспеху.
У грамадстве заўсёды будуць суіснаваць дабро і зло, прыгажосць і пачварнасць, таму нам варта пазбягаць залішняга ідэалізму. Баланс у арганізме чалавека і ў грамадстве нельга проста ўспрымаць у прапорцыі 50% на 50%. Некаторым з'явам уласцівы баланс выключна 70% на 30%, і пра шматлікія рэчы недапушчальна меркаваць агулам. Гармонія і баланс ——гэта не азначае, што я прыстасоўваюся да цябе, а ты прыстасоўваешся да мяне. Гэта азначае, што я паважаю цябе, а ты паважаеш мяне, і кожны захоўвае свае асаблівасці і адрозненні. Недапушчальна змяняць мой пункт гледжання, каб адпавядаць табе, і наадварот. Толькі гэта і ёсць гармонія, баланс.
Асноўныя элементы традыцыйнай культуры: некалькі паняццяў будысцкай філасофіі.
Прычыннавыніковыя сувязі
Ці супярэчыць будызм навуцы, як сцвярджаюць некаторыя? Я думаю, што не супярэчыць. Магчыма, іх можна разглядаць разам. Калі заходзіць гаворка пра будызм, у многіх мімаволі з языка зрываецца фраза: будызм заснаваны на забабонах. I прынятыя ў будызме паняцці «адпаведнасць следстваў прычынам» і закон «адплаты за папярэднія дзеі» многімі людзьмі ўспрымаюцца няйначай як сляпы забабон. На самой жа справе, пошук прычыннавыніковых сувязяў якраз і мае навуковую скіраванасць. Навука ўзнікае са з'яў, якія мы
75
Асновы гпрадыцыйнай кітайскай кулыпуры
назіраем (насамрэч, гэтыя з'явьі і ёсць вынікі), а затым мы паглыблена вывучаем прычыны гэтых з'я^. Таму я перакананы, што адпаведнасць вынікаў прычынам, прынятая ў будысцкай філасофіі, супадае з навуковымі даследаваннямі. Розніца складаецца толькі ў тым, што навука галоўным чынам мае дачыненне да матэрыяльнага свету, тады як будысцкая філасофія — да грамадства і духоўнага свету чалавека.
3 аднаго боку, мы часта, занадта літаральна разумеем прычыннавыніковыя сувязі, а з другога боку, успрымаем іх на ўзроўні пэўнай асобы. У рэчаіснасці ж прычыннавыніковыя сувязі вельмі складаныя, і мы не можам ставіцца да іх занадта проста. У гэтых сувязях існуе вялікая колькасць умоў, і толькі пры іх наяўнасці прычына можа ператварыцца ў наступства. Умовы падрадзяляюцца на асноўныя і дапаможныя, абавязковыя і неабавязковыя. У некаторых умовах адразу ж бачны эфект, яны адразу ж ператвараюцца ў змены. Для некаторых патрабуецца заблытаны цярністы шлях. Напрыклад, гармонія ў часы дынастыі Цын: у перыяд праўлення імператара Цяньлуня ўсё было цудоўна. Але калі пасля смерці Цяньлуна да ўлады прыйшоў Цзяцын, у яго канфіскавалі ўсю маёмасць. Мы часта так гаворым: зробленае дабро дабром і аддасца, а зло ўзнагароджваецца злом. Можна дзейнічаць парознаму, пакуль час не прыйшоў. А калі час надыдзе, усё аддасца. Трэба глядзець у далёкую будучыню і ведаць: заўсёды надыдзе той дзень, калі чалавеку аддасца за яго дзеі. I неабавязкова ён адчуе гэта на сабе. Гэта можа адбіцца і на яго нашчадках, а можа, і на розных аспектах жыцця ўсяго грамадства ў цэлым.
Мы таксама павінны разумець, што ў прычыннавыніковых сувязях, з аднаго пункту гледжання, крыецца добрая прычына, а з другога, дрэнная. Дапусцім, студэнт, паступаючы ва ўніверсітэт, не вытрымаў уступны іспыт і не паступіў, і мы пачынаем шукаць спосаб, як дапамагчы яму паступіць у гэты ўніверсітэт. Мы лічым, што здзяйсняем добрую справу, і яму таксама нейкі час здаецца, што справа гэта добрая. Але паступова гэты студэнт прыходзіць да думкі, што ён паступіў ва ўніверсітэт дзякуючы сувязям, і гэта наносіць шкоду яго пачуццю ўласнай годнасці. Такім чынам, кіруючыся суб^ктыўным меркаваннем, мы памылкова лічым, што ставімся да ўсяго, зыходзячы выключна з добрых намераў, клапоцімся толькі пра «апрацоўцу зямлі», але не спяшаемся «збіраць ураджай». Але з аб'ектнўнага пункту гледжання, мы не можам канцэнтравацца толькі на «апрацоўцы зям
76
Частка /
лі». Нам варта задумацца: ці сапраўды мы аказалі дапамогу гэтаму студэнту, ці ж нанеслі яму шкоду? У жыцці мы робім шмат ненаўмысных правін і памылак, і калі і здзяйсняем неспадзяваны промах, то можам разлічваць на дараванне. Часам усё ж такі ёсць неабходнасць браць на сябе адказнасць, але не варта адкідваць чалавека зза асабістых матываў.
Міласэрнасць і спачуванне
Мы часта гаворым пра тое, што міласэрнасць прыносіць людзям радасць, а спачуванне пазбаўляе іх ад няшчасцяў і смуткаў. А спалучэнне міласэрнасці і спачування дазваляе супрацьстаяць нягодам і дараваць радасць. Гэтыя два паняцці ёсць будысцкае ўвасабленне альтруізму і ахвярнасці.
Здзяйсняючы добрыя справы пры дапамозе ахвяраванняў, варта правільна разумець сэнс міласэрнасці і спачування. Міласціна — гэта не проста грошы. Ёсць фінансавая дапамога, а ёсць і духоўная дапамога. Усе нашы ўчынкі можна павярнуць на карысць людзям. Напрыклад, чалавек блізка да сэрца прымае якуюнебудзь праблему, і калі мы яму дапаможам у ёй разабрацца, у яго ўпадзе камень з душы, гэта і будзе духоўная міласэрнасць і спачуванне, дапамога словам.
Калі мы ўбачым, што пажылы чалавек з цяжкасцю ходзіць, і дапаможам яму, то гэта ўжо будзе дапамога справай. Такім чынам, існуе мноства спосабаў аказаць дапамогу бліжняму. Часам адна фраза, якая падбадзёрыць, каштуе больш за грошы: вашу параду чалавек можа выкарыстоўваць усё жыццё, у той час як грошы можна растраціць за некалькі дзён, да таго ж яны могуць таму, каму мы хацелі дапамагчы, яшчэ і шкоду нанесці.
Сэнс добрай дзеі заключаецца ў тым, каб дапамагчы чалавеку стаць незалежным. У жыцці мы часта сустракаем жабракоў. Калі трэба дапамагчы яму (ёй), то адзіна правільным спосабам будзем дапамагчы стаць на ногі. Калі ж гэты жабрак не зможа гэтага зрабіць, то яму трэба будзе ўвесь час дапамагаць знаходзіць пражытак. Такое добрае дзеянне не варта працягваць далей.
77
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Часам нам таксама прыходзіцца дапамагаць дрэннаму чалавеку. А вось ці зможа ён ці яна стаць добрым чалавекам, гэта зусім іншая справа. Дух бодхісатвы Кшыцігарбха заключаецца ў тым, што калі апраметная не пустая, то ён паклянецца не стаць Будай. Калі існуе дрэнны чалавек і яму (ёй) не дапамагчы, то Кшыцігарбха таксама ніколі не стане Будай. Гэта можа стаць значна больш складаным, чым выратаваць добрага чалавека, аж да той ступені, што, магчыма, неабходна будзе ахвяраваць усім, што маеш, і толькі так можна ўздзейнічаць на гэтага дрэннага чалавека.
Будызм надае асаблівую ўвагу выхаванню і маральнаму ўздзеянню. Менавіта яны ўсяляюць надзею на тое, што людзі змогуць імкнуцца да дабра і так можна змяніць некаторых. Аднак гэта не азначае, што змяніцца здольныя ўсе людзі. Мы не можам адхіліць ніводнага дрэннага чалавека ——гэта адно пытанне. Ці здолее дрэнны чалавек стаць добрым — гэты іншае пытанне. Аднак наўрад ці знойдзецца такое грамадства, у якім усе людзі сталі добрымі і дрэнных больш не існуе. Таму нельга змешваць гэтыя два пытанні.
Вельмі нялёгка прымусіць дрэннага чалавека раскаяцца ў сваіх дзеяннях. Большасць такіх людзей спадзяюцца на тое, што можна стаць на праведны шлях, пазбегнуўшы выпраўлення і раскаяння. Многія прадажныя чыноўнікі запальваюць першую курыльніцу ў знак асаблівай адданасці Будзе, спадзяючыся на тое, што і надалей змогуць працягваць браць хабар і атрымліваць добрую аддачу. Сапраўднае раскаянне азначае перараджэнне. Мноства людзей раскаяліся, але не сталі на праведны шлях, бо не ўсвядомілі, што раскаянне і хуткае выпраўленне азначае ў корані змяняць свае погляды і ўяўленні.
Як абараняць жыццё?
Нам варта паважаць законы прыроды. Жыццё і лёс, расліны і жывёлы, усе жывыя істоты звязаны адносінамі ўзаемаспалучэння і супрацьстаяння. У рэчаіснасці будызм вылучае канцэпцыю «абараняць жыццё». Аднак такога роду абарона не наўмысная, але ўзнікае пад уплывам знешніх стымулаў. Напрыклад, калі мы ўбачым на дарозе птушку з пераламаным крылом, то падымем яе, вылечым, дапа
78
Частка /
можам вярнуцца назад у лес. Дзейнічаць так вельмі добра. Я думаю, мы павінны абараняць жыццё, вынікаючы наказу лёсу, а не наўмысна выпускаць на волю дзікіх жывёл.