• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Гаворачы аб чалавечых адносінах, мы часта надаем вялікае значэнне ўплывоваму становішчу: якое месца займае, такой сілай і валодае. Змест гэтых паняццяў падобны, але пры розных умовах статус
    55
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    і роля могуць змяняцца. Гэта і ёсць сіла. Кожны чалавек павінен быць асцярожны ў сваіх прамовах і абачлівы са сваёй сілай, кожны павінен разумець свой статус і становішча. Хтосьці прызыўна махне рукою — і ўсе рушылі за ім услед, а нехта можа надарваць голас, аднак не знойдзецца нікога, хто зверне на яго ўвагу.
    Легісты84 падзяляюць тры паняцці: закон, майстэрства, сіла. Нярэдка вераломныя інтрыгі мы разглядаем у якасці майстэрства. Насамрэч, майстэрства вызначаецца жвавасцю і разнастайнасцю станоўчых бакоў. Лаацзы таксама валодаў рознымі майстэрствамі. Своечасова прыстасавацца да абставін — гэта і ёсць асноўнае значэнне хітрага прыёму ў традыцыйнай кітайскай культуры. Цяпер спалучэнне «хітры прыём» носіць адмоўную афарбоўку, і ўсё ж яго асноўнае значэнне мае станоўчы бок — разбірацца і разумець змены, не толькі адстойваць нязменнасць, але і ведаць толк у пераменах. Сталасць і ёсць выпрабаванні, а перамены і ёсць ўлада. «Сталасць» — гэта і ёсць прынцып нязменнасці, а «ўлада» азначае прыстасаванне да ўмоў навакольнага асяроддзя, не парушаючы прынцыпаў.
    У ліку трох паняццяў (закона, майстэрства і сілы) майстэрства, папросту кажучы, — гэта метад. Калі чалавек хоча зрабіць якуюнебудзь справу, у першую чаргу неабходна абраць правільныя намеры, а ў другую ——адпаведны спосаб. Калі намеры правільныя, але метад памылковы — толку не будзе; калі толькі спосаб правільны, а думкі нячыстыя — гэта таксама не падыходзіць. Абавязкова неабходна злучыць правільныя намеры і метады.
    Эгаізм і альтруізм
    У трактаце «Сюньцзы» апісваецца наступная гісторыя: аднойчы Канфуцый сядзеў у пакоі, праз некаторы час увайшоў яго вучань Цзы Лу85. Канфуцый спытаўся ў яго: «Якім павінен быць мудрэц? Якім павінен быць філантроп?» Ва ўяўленні канфуцыянцаў мудрасць
    84 Легізм ——філасофская школа перыяду Ваюючых царстваў (475221 гг. да н.э.), вядомая таксама як «Школа законнікаў» («Фацзя»). Асноўнай ідэяй школы была роўнасць усіх перад Законам і Сынам Неба, следствам чаго з>яўлялася ідэя раздачы тытулаў не па нараджэнні, а па рэальных заслугах.
    85 Цзы Лу, кіт.子路(542Т80 гг. да н.э.) — вучань Канфуцыя, вядомы таксама пад імем Чжун Ю (仲由).
    56
    Частка /
    і чалавекалюбства ——гэта дзве дабрачыннасці, якімі абавязаны валодаць дасканалы мудрэц, таму Канфуцый толькі і спытаў Цзы Лу: «Які мудрэц? Які альтруіст?». Цзы Лу адказаў: «Мудрэц падахвочвае людзей спазнаць сябе, а альтруіст падахвочвае людзей любіць сябе». Канфуцый даў ацэнку: «Гэта значыць вучоны муж»; гэта значыць чалавек адукаваны, начытаны, які разумее толк у праўдзе і справядлівасці. Праз некаторы час увайшоў вучань Цзы Гун86, якому Настаўнік задаў тое ж пытанне. Цзы Гун адказаў: «Мудрэц ведае людзей, а чалавекалюбец любіць людзей». Канфуцый сказаў: «Гэта высакародны муж»; гэта значыць высакародны муж з вучонага саслоўя, які знаходзіцца на парадак вышэй вучонага мужа па частцы маральнасці. Калі Цзы Гун выйшаў, увайшоў Янь Юань87. Канфуцый і яму задаў тое ж пытанне. Янь Юань адказаў: «Мудрэц спазнаў самога сябе, а чалавекалюбец любіць самога сябе». I яму Канфуцый даў найвышэйшую ацэнку: «Гэта і ёсць асвечаны высакародны муж» («Сюньцзы», «Пра абавязак сына»). Гэта значыць, што ў высакароднага мужа ў найвышэйшай ступені цвярозы розум і вычарпальны погляд на рэчы.
    Па маім перакананні, чалавекалюбства, пра якое гавораць канфуцыянцы, уключае ў сябе тры элементы: любіць сябе, любіць людзей і быць любімым людзьмі. 3 пэўнага пункту гледжання, толькі палюбіўшы самога сябе, можна зразумець, як трэба любіць іншых людзей. I толькі калі ты будзеш любіць і сябе, і іншых людзей, то навакольныя будуць любіць цябе. Любоў да сябе і любоў да навакольных зусім не павінны ўступаць у канфрантацыю.
    Насамрэч, паміж эгаізмам і альтруізмам не існуе канфлікту. Альтруізм сам па сабе правільны, але не варта супрацьпастаўляць яго эгаізму, бо калі не дазваляць сабе эгаізму, аб якім альтруізме можа ісці гаворка? Канфуцый сказаў: «Сапраўдны чалавекалюбец, дапамагаючы сабе, дапамагае іншым, дасягаючы сваёй мэты, спрыяе росквіту іншых» («Гутаркі і меркаванні», глава «Юнье»). У гэтай фразе заключана не столькі канцэптуальнае патрабаванне, колькі сутнасць чалавекалюбства. Для пачатку мы самі павінны зразумець жыццёвыя мэты, якіх трэба дасягнуць, і тады можна даведацца, як трэба дапа
    86 Цзыгун, кіт.子贡(520456 гг. да н.э.) — вучань Канфуцыя, вядомы таксама пад імем Дуаньму Цьі (端木赐).
    附 Янь Юань, кіт.颜渊(521481 гг. да н.э.) — вучань Канфуцыя, вядомы таксама пад імем Янь Хуэй (颜回). (Заўв. nep.)
    57
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    магаць іншым. I як жа можна аказваць дапамогу бліжняму, калі ты сам яшчэ не стаў на ногі?
    У мінулым вышэйшая ступень альтруізму прадугледжвала дапамогу іншым на шкоду сабе, на самой жа справе перадумовай праўдзівага альтруізму з'яўляешда тое, што пасапраўднаму любіць іншых можна толькі тады, калі ты сам заняў трывалую пазіцыю ў грамадстве і навучыўся любіць сябе.
    Калі я закранаю пытанне аб развіцці каэфіцыента эмацыйнага інтэлекту, я заўсёды кажу пра тое, што кожны чалавек у першую чаргу павінен навучыцца любіць самога сябе, і толькі тады ён будзе здольны любіць іншых, а потым ужо зможа набыць любоў навакольных. Многія лічаць, што прынятая ў канфуцыянстве ідэя чалавекалюбства ——«гуманны чалавек любіць людзей». Я ж перакананы, што такі падыход недастаткова вычарпальны. «Любіць сябе, любіць іншых, быць любімым іншымі; спазнаць сябе, спазнаць іншых, быць спазнаным іншымі» — гэтыя тры неад'емньія складнікі яшчэ лепш характарызуюць ідэю чалавекалюбства.
    Яшчэ раз падкрэслю: кожнаму чалавеку як асобе неабходна пачынаць з любові да сябе і любові да навакольных і толькі потым можна здабываць любоў іншых людзей. Калі, як і Цзы Лу, меркаваць, што гуманнасць пачынаецца з любові навакольных да сябе, не ведаючы пра любоў да сябе і да іншых людзей, то паўстане маса пытанняў. Сапраўды, абсалютна непрымальна забываць пра любоў да сябе і прапагандаваць гэта пачуццё выключна ў адносінах да бліжняга. Шлях самаахвярнасці дзеля агульнага дабра імглісты: як жа можна клапаціцца пра іншых, калі ты не ў стане падумаць пра сябе? Натуральна, недапушчальна думаць і толькі пра свае інтарэсы і аберагаць самога сябе, не цікавячыся навакольнымі, гэта чыстай вады эгаізм. Таму мы павінны ў поўнай меры разабрацца ў пытаннях эгаізму і альтруізму.
    Дух традыцыйнай вышэйшай школы
    Дух традыцыйнай вышэйшай школы можна разглядаць з розных бакоў, але ўсё ж ёсць некаторыя агульныя пытанні. I гэтыя пытанні варта не толькі сур'езна даследаваць, але і разабрацца ў іх на практыцы.
    58
    Частка /
    На маю думку, дух традыцыйнай кітайскай вышэйшай школы заключаецца ў вывучэнні правілаў паводзін і спосабаў навучання. Гэта асноўная ідэя і мэта адукацыі. У кітайскай традыцыйнай культуры адукацыі надаецца вялікае значэнне. У «Запісках аб прыстойнасці» выразна паказана, што «ў справе дзяржаўнага будаўніцтва для ўладара і народа адукацыя ——аснова асноў». Будучы «асновай дзяржаўнага ладу», адукацыя не проста перадае назапашаныя веды, а, як я ўжо заўважыў, выкладае правілы паводзінаў і методыкі навучання.
    Традыцыйную кітайскую адукацыю аб9ядноўвае выкладанне ведаў і фарміраванне дабрачыннасцяў. У апошнія гады ў акадэмічных колах вылучаецца ініцыятыва ісці ў нагу з астатнім светам. На самой жа справе была дапушчана памылка: у заходніх адукацыйных традыцыях перадача ведаў і маральнае выхаванне, як правіла, ідуць паасобку: навучальная ўстанова — месца перадачы ведаў, а царква — месца маральнага выхавання. У кітайскай жа традыцыйнай культуры перадача ведаў і маральнае выхаванне злучаны, і вышэйшая школа ў поўнай меры адлюстравала гэтую ідэю. Пры гэтым маральнае выхаванне стаіць на першым месцы, а правілы паводзінаў — асноўнае паняцце навучання і выхавання чалавека. Выкладанне ж методыкі азначае не прамую перадачу ведаў праз кнігі, а навучанне чалавека методыцы выяўлення, авалодання і ўжывання ведаў.
    Канфуцыянскі філосаф Чжу Сі88 ў сваім творы «Парадак дзялення на раздзелы «Вялікага вучэння»» выразна пазначыў два этапы зместу вучэбнай праграмы ў працэсе адукацыі: з 8 да 15 гадоў дзяцей навучаюць «падмячаць, рэагаваць, манеўраваць, кіраваць коньмі, а таксама этыкету, музыцы, стральбе, каліграфіі і арыфметыцы». У гэты перыяд асаблівая ўвага звяртаецца на выхаванне норм паводзінаў. А пасля 15 гадоў падлетка навучаюць «даследаванню прынцыпаў, прамаце сэрца, самаўдасканаленню, кіраванню людзьмі». Акцэнт робіцца на маральным выхаванні, павазе да настаўніка і яго ідэй. Увесь працэс навучання сканцэнтраваны вакол правіл паводзінаў. Пачынаючы з малодшай школы і заканчваючы вышэйшай навучальнай установай, неабходна выхоўваць вышэйшыя маральныя якасці.
    Чжу Сі таксама рэкамендаваў ужываць як у працэсе навучання, так і на практыцы шэсць методык навучання, якія фактычна з'я,ля
    88 Чжу Сі, кіт.朱熹(11301200) — выбітны канфуцыянскі філосаф дынастыі Сун, заснавальнік кітайскага неаканфуцыянства.
    59
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    юцца методыкамі выкладання ў вышэйшай школе: паступова і планамерна рухацца наперад; дасканала вывучаць і старанна разважаць; добрасумленна аддавацца прадмету і глыбока пранікаць у яго сутнасць; уважліва разбірацца; старацца з усёй сілы; быць пачцівым і быць перапоўненым імкненнем. У першую чаргу асноўная ідэя і мэта кітайскай старажытнай вышэйшай школы сканцэнтравана вакол таго, як паводзіць сябе і якім чалавекам быць. Гэтае пытанне насамрэч часта абмяркоўваецца і ў сучаснай сістэме адукацыі: мы ўсё ж такі павінны выхаваць чалавека? I якога чалавека? Калі я ў 50я гады мінулага стагоддзя паступаў у Пекінскі ўніверсітэт, кожнага абітурыента сустракаў лозунг: «Сардэчна запрашаем, будучы філосаф!» Гэта значыць, мэтай навучання было фарміраванне майстра, спецыяліста сваёй справы. Але калі не быць сапраўдным чалавекам, як жа можна стаць гуру? Таму асновай асноў адукацыі з^ўляецца выхаванне сапраўднага чалавека.
    Мы часта акцэнтуем увагу на прафесійнамаральным выхаванні, але калі чалавек не засвоіў асновы маральнага выхавання, як ён можа прытрымлівацца прафесійнай этыкі? Калі чалавек здольны паважаць прынцыпы агульначалавечай маралі і быць чалавекам, то яму будзе нескладана трымацца прафесійнай этыкі, бо паміж першым і другім паняццем існуе непарыўная сувязь «галоўнае——другараднае». «Высакародны муж займаецца асновамі, а калі ўсталяваны асновы, нараджаецца Даа»: першаасновай з9яўляюцца правілы паводзін, толькі засвоіўшы «аснову», можна стварыць «другараднае». Як сказаў Ван Бі89, «трымаючы аснову, кіраваць дэталямі»: толькі «ўхапіўшы галоўнае», можна «кіраваць другарадным». Многія людзі блытаюць галоўнае і другараднае: мы ўдзяляем увагу таму, каб стаць спецыялістам, але грэбуем тым, як стаць сапраўдным чалавекам. Мы робім акцэнт на прафесійнай этыцы, нівеліруючы маральнае выхаванне.