Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Першасная мэта адукацыі — навучыцца вышэйшай маралі, засвоіць логіку рэчаў. Вышэйшая мараль азначае ўменне заставацца чалавекам. У трактаце «Хуайнаньцзы» ёсць фраза: «Хто ведае ўсё, што існуе, але не валодае этыкай, таго нельга назваць мудрацом. Хто любіць усё існае, але не любіць чалавека, не можа называцца чалавекалюбцам». У параўнанні са старажытнымі часамі ў сучасным грамадстве людзі валодаюць багатымі ведамі, маюць уяўленне аб сутнасці ўсяго існага, аднак не разбіраюцца ў тым, як стаць чалавекам, таму нельга казаць, што такія людзі валодаюць мудрасцю. Многія любяць прыроду, але не шануюць чалавека, а таму не могуць называцца чалавекалюбівымі.
У кітайскай традыцыйнай культуры назіранне і разважанне над пытаннем зыходзяць ад чалавека. Асноўная асаблівасць духу гуманізму «чалавек вышэй за ўсё» якраз і заключаецца ў тым, што ўсе пытанні звязаны з чалавекам і разглядаюцца з пазіцыі таго, чым яны могуць быць карысныя для яго.
65
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
Другая мэта адукацыі ——змяніць характар чалавека, удасканаліць яго індывідуальнасць. Аднаго толькі спасціжэння ісціны недастаткова. Неабходна, як адзначыў Лу Лунцы, кожную вывучаную фразу разглядаць у адносінах да самога сябе і стымуляваць сябе дзейнічаць у адпаведнасці з правільнымі метадамі. Калі перад пачаткам навучання мы не разумеем логіку рэчаў і не валодаем у дасканаласці чалавекалюбствам, нічога страшнага. Аднак пасля навучання мы абавязаны змяніцца ў адпаведнасці з той логікай рэчаў, якую мы напаткалі, з той этыкай, якой мы авалодалі. Навучанне і дзеянні, веданне і дзеянні абавязкова павінны ісці рука аб руку; навучанне без дзеяння не мае ніякага сэнсу.
Выдатнай традыцыяй з'яўляецца вывучэнне малодшым пакаленнем трактата «Павучанні малышам»92, у якім выкладзены правілы паводзін, манеры, нормы выказванняў і дзеянняў, якіх мы павінны прытрымлівацца ў паўсядзённым жыцці. Трактат гэты напісаны не толькі для дзяцей: кожны чалавек павінен паводзіць сябе ў адпаведнасці з выкладзенымі ў ім нормамі. Проста ён называецца «Павучанні малышам» таму, што мы павінны з малых гадоў пачынаць выхоўваць у сабе добрыя звычкі. Вывучаючы выкладзеныя ў трактаце нормы, мы таксама павінны правяраць іх на ўласным вопыце і падаваць асабісты прыклад, штодзень паступова назапашваючы добрыя манеры. I тады ў характары чалавека будуць адбывацца змены, а чалавечая асоба будзе бесперапынна ўдасканальвацца.
У кітайскай традыцыйнай культуры асаблівая ўвага надаецца «вучэнню дзеля сябе». Канфуцый у трактаце «Гутаркі і меркаванні» зазначыў: «У старажытнасці вучыліся дзеля сябе, зараз жа вучацца дзеля іншых». У літаральным сэнсе сучасныя людзі лепш за старажытных менавіта таму, што вучацца дзеля іншых людзей. На самой жа справе бесперапыннае самаўдасканаленне, пашырэнне ўласнага кругагляду і ёсць навучанне дзеля сябе, а не дзеля таго, каб пусціць пыл у вочы навакольным.
Сюньцзы так тлумачыць словы Канфуцыя: «Дасканалы чалавек вучыцца такім чынам: усё, што ўспрымае яго слых, ён захоўвае ў сэрцы, замацоўвае ў целе. Веды выяўляюцца ў яго манерах і паводзінах: ён стрыманы ў размове, асцярожны ва ўчынках. Усё гэта можа
92 «Дзі цзы гуй»; «Павучанні малышам»; «Правілы жыцця для прадстаўнікоў малодшага пакалення» — рыфмаваны тэкст, у якім выкладзены правілы паводзін для дзяцей і вучняў. Адносіцца да дынастыі Цын (16441911).
66
Частка /
служыць прыкладам для іншых. Нікчэмны ж чалавек вучыцца такім чынам: усё, што ўспрымае яго слых, — усё гэта адразу на яго языку. Паміж ротам і вушамі адлегласць у чатыры цуні93, хіба гэтага дастаткова для прыгожага цела?» («Сюньцзы: Пераконванне вучыцца»).
У працэсе навучання высакародны муж усе веды ўспрымае праз вушы. Гэтыя веды павінны застацца ў сэрцы і затым увасобіцца ў дзеяннях. I так кожным сваім словам і кожным сваім дзеяннем такая асоба стане прыкладам для навакольных. I, наадварот, нягодны чалавек усе свае веды засвойвае праз вушы і выпускае праз рот. Таму яго веды знаходзяцца ўсяго толькі на невялікай адлетасці паміж вушамі і ротам... Сапраўды, як могуць такія веды зрабіць выдатным цела чалавека? Таму Сюньцзы працягвае: «У старажытнасці вучыліся для сябе, цяпер вучацца для іншых. Высакародны муж вучыцца дзеля самаўдасканалення, нізкі чалавек вучыцца дзеля дароў уладатрымальнікаў». Гэта значыць, что чалавек вышэйшых маральных якасцяў навучаецца для таго, каб стаць яшчэ больш дасканалым, пашыбіць сваю вучонасць і адукаванасць. тады калі нікчэмны чалавек імкнецца стаць адукаваным дзеля таго, каб выклікаць прыхільнасць навакольных: слухае праз вушы, выпускае веды праз рот, цалкам не паляпшаючы самога сябе.
Сюньцзы неяк адзначыў, што высакародныя кіраўнікі Яа і Шунь пры нараджэнні нічым не адрозніваліся ад дэспатычных Цзе і Чжоу94. Тады чаму ж Яа і Шунь сталі дасканалымі мудрацамі, тады як Цзе і Чжоу ператварыліся ў ліхадзеяў? Галоўным чынам, гэта ўплыў набытых пры жыцці выхавання і адукацыі, а таксама акружэння. Мы спачатку не гаворым пра тое, што характар чалавека абумоўлены «вучэннем аб прыроднай схільнасці да дабра», пра якую казаў Мэнцзы, або тым, што, па сцвярджэнні Сюньцзы, «чалавек па прыродзе сваёй сапсаваны». 3 іншага пункту гледжання, абодва філосафы прызнаюць тое, што чалавек можа змяніцца: змяніўшыся ў лепшы бок, ён стане дасканала мудрым, змяніўшыся ў горшы бок ——злыднем. У трактаце «Гутаркі і меркаванні» сказана: «Па натуры людзі блізкія адзін з адным, а адрозніваюцца зза рознасці ў звычках». Іншымі словамі, людзі падобныя паміж сабой па прыроджаных якасцях, аднак з прычыны таго, што набытае выхаванне, абстаноўка навучання адрозніваюцца, то і характар кожнага набывае спецыфічныя рысы.
93 Цунь — мера даўжыні, каля 3,33 см.
94 Апошнія кіраўнікі міфічных дынастый Сян і ШанІнь; увасабленне дэспатызму, жорсткасці і тыраніі.
67
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Вядома, усё адносна: не факт, што неадукаваная асоба не зможа стаць добрым чалавекам, роўным чынам як і таленавіты і эрудыраваны чалавек цалкам можа ператварыцца ў злачынцу.
Трэцяя мэта адукацыі —— пашырэнне эрудыцыі, засваенне навыкаў. Гэтая мэта мае пачарговую паслядоўнасць. Спачатку ў дасканаласці авалодаць чалавекалюбствам, спасцігнуць логіку рэчаў. Затым змяніць свой характар, удасканаліўшы сваю асобу. I ў апошнюю чаргу пашыраць свае веды і навыкі на практыцы. Канфуцый казаў так: «Для вучня ў першую чаргу важная сыноўняя пачцівасць і павага да старэйшых, павага і давер, усёабдымная любоў да народа і да дабра. I калі засталіся сілы, тады можна авалодваць ведамі» («Гутаркі і меркаванні: Праца над сабой»). У пачатку мы павінны «імкнуцца да праўды», навучыцца этыцы, як быць Чалавекам. Бо як можа кепскі чалавек рабіць добрыя справы? Насамрэч, любы чалавек, што 6 ён ні рабіў, павінен запытацца ў сябе, якія ў яго ёсць памкненні і ідэалы. Мы не можам усё рабіць выключна дзеля ўласнага задавальнення. Наадварот, наша душа павінна быць поўная вялікіх задум. Мы павінны без асабістай выгады служыць дзяржаве і народу, мець высокія памкненні і парывы. Але ў той жа час нельга толькі разважаць пра высокія ідэалы і нічога не рабіць.
Якія кнігі мы павінны чытаць? Старажытныя кітайцы казалі: «Прачытаеш кнігу — атрымаеш карысць». Гэта значыць, што 6 ты ні чытаў — усё прынясе табе карысць. Аднак лепш навучыцца выбіраць, інакш будзе складана ўберагчыся ад негатыўнага ўплыву некаторых кніг. Існуе вялізнае мноства кніц многія з шэдэўраў выбітных аўтараў, безумоўна, заслугоўваюць увагі. У кітайскай традыцыйнай культуры прынята дзяленне бібліяграфіі на чатыры віды: каноны, летапісы, трактаты і зборнікі.
Каноны ——найбольш старажытная класічная літаратура. Як кажуць, «канон вечны». Канон распавядае аб старажытнасці і сучаснасці, аб усім існым; захоўвае веды аб асноўных прынцыпах законаў Неба, Зямлі і чалавека. У дацынскую эпоху ўзнік канфуцыянскі канон «Шасцікніжжа»: «Кніга песень», «Кніга гісторыі», «Кніга этыкету», «Кніга перамен», «Кніга музыкі» і «Вёсны і восені». Кананічныя кнігі пазней былі пашыраныя ў трактаты: «Гутаркі і меркаванні», «Мэнцзы», «Канон сыноўняй пачцівасці», «Набліжэнне да правільнай mo
68
Частка /
вы»95. Да канону «Рытуал» дадаліся «Запіскі аб прыстойнасці», якія тлумачаць сутнасць этыкету. Хронікі «Вёсны і восені» напісаны надзвычай коратка, таму пасля з'явіліся тлумачэнні да іх: «Камэнтары Цзо», «Камэнтары Лян», «Камэнтары Гун Яна».
Чытаючы кананічныя кнігі, мы можам растлумачыць законы прыроды, спазнаць законы адносін паміж людзьмі, даведацца, як стаць чалавекам, як дзейнічаць, як сябе паводзіць і як гаварыць.
Многія не жадаюць чуць словы «парадак, норма, правіла, закон», мяркуючы, што менавіта яны прымушаюць чалавека скоўваць самога сябе. Аднак, як кажуць, «без цыркуля і навугольніка не атрымаюцца круг і квадрат»96, і чалавечыя дзеянні таксама падпарадкоўваюцца гэтаму правілу. Верагодна, усім падабаецца выслоўе Канфуцыя: «У семдзесят гадоў я пачаў прытрымлівацца жаданняў свайго сэрца». Але не варта забываць пра наступныя словы: «і не парушаў рытуалу». Тое, пра што казаў Канфуцый, ёсць утрымліванне сваіх жаданняў у рамках правілаў і этыкету, і як толькі чалавек выходзіць за гэтыя рамкі, да яго прымяняюцца абмежавальныя меры.
Этыкет і выхаванне вучаць нас таму, якіх правілаў і нормаў у манерах, выказваннях і дзеяннях неабходна прытрымлівацца. Асноўная мэта выхавання ў духу канфуцыянскага этыкету ——дазволіць нам усвядоміць, да якога сацыяльнага саслоўя мы належым і якімі нормамі і правіламі паводзін павінны кіравацца. Пры думцы аб гэтым у многіх пачынае балець галава: людзі лічаць выхаванне ў духу канфуцыянскай этыкі перажыткам мінулага, тлятворнай ідэалогіяй феадалізму. Я ж часта кажу пра тое, што калі чалавек хоча жыць свабодным жыццём, ён абавязаны выконваць правілы прыстойнасці, і калі мы будзем займацца тым, што не адпавядае нашаму сацыяльнаму статусу, то скацімся ў хаос.
Добра памеркаваўшы, можна выявіць, што да многіх пытанняў мы ставімся прадузята. Пры словах «этыкет і выхаванне ў духу канфуцыянскай маралі» мы адразу ж успамінаем пра «людаедства». Але якое асноўнае значэнне слова «этыкет»? У пэўным сэнсе гэта натуральны, няпісаны закон, а не штучна створаная чалавекам імператыўная норма. Натуральныя законы — гэта звычкі, прывітыя ў працэсе жыцця; гэта