Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
95 «Эр'я» — найстаражытны тлумачальны слоўнік кітайскіх іерогліфаў, ці кітайская энцыклапедыя. Калектыўная праца навукоўцаў Старажытнага Кітая, створаная ў ІІІІІ ст. да н.э.
96 Вобразны выраз у значэнні «робячы штонебудзь, неабходна строга прытрымлівацца правілаў і законаў».
69
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
тыя звычаі, якія выконваюцца па сваім уласным жаданні і разуменні. Калі кожны член грамадства зможа да канца прытрымлівацца законаў маралі і добрасумленна выконваць свой доўг, тады ў грамадстве абавязкова будзе згода і гармонія. Прытрымліванне законаў маралі патрабуе ад нас выканання абавязкаў у адпаведнасці з грамадскім становішчам, якое мы займаем. Аднак у рэчаіснасці мы рэдка прытрымліваемся гэтага правіла. Многія ўспрымаюць такія паводзіны як добраахвотнае абмежаванне і немагчымасць праявіць уласную індывідуальнасць.
Менавіта таму ў цяперашні час узнікае цэлы шэраг пытанняў, як, напрыклад, «ці павінны дзеці часта наведваць бацькоў?», і гэта сталася таму, што нярэдка сыны і дочкі застаюцца абыякавымі да праблем маці і бацькі. Я ў вышэйшай ступені ўхваляю пункт гледжання аб тым, што дзецям трэба часта наведваць бацькоў і клапаціцца пра іх.
Некаторыя могуць узняць пытанне: а ці не варта ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства? Я перакананы, што гэта непазбежна прывядзе да таго, што кітайцы згубяць свой твар. Кітай ——краіна цырымоній, у адносінах паміж людзьмі натуральным чынам існуюць павага і любоў. Бацькі любяць дзяцей, дзеці паважаюць бацькоў — і гэта натуральны звычай, які не патрабуе ніякага прымусу з боку заканадаўства. Калі мы не будзем выконваць натуральны закон прыроды, хіба будзем мы вартыя называцца кітайцамі?
Гісторыя тлумачыць перамены старажытнасці і сучаснасці. Вядомы старажытнакітайскі гісторык Сыма Цянь97 казаў пра тое, што вучэнне аб Сусвеце няйначай як дзеліцца на два віды: «Вывучэнне ўзаемасувязі паміж чалавекам і прыродай, дасканалае разуменне перамен старажытнасці і сучаснасці». Першая частка гэтага сцвярджэння абазначае паглыбленае вывучэнне сувязей паміж чалавекам і прыродай, а другая якраз і прызначана растлумачыць адносіны паміж людзьмі ў грамадстве, здабыванне ўрокаў з вопыту змены дынастый. Гісторыя адыгрывае значную ролю ў жыцці грамадства. Так, у кітайскай культуры існуе дзве важныя традыцыі: «здабываць урокі з гісторыі» і «кіравацца законам Неба». Старажытныя людзі падкрэслівалі: «Сузіраючы сучаснасць, варта ацэньваць мінулае». Калі трэба разгледзець пытанне сучаснасці, неабходна зірнуць на сябе ў люстэрка гісторыі.
97 Сыма Цянь (кіт.司马迁;145 (135?)—86 (85?) гг. да н.э.) — вядомы старажытнакітайскі гісторык, аўтар «Гістарычных запісак».
70
Частка /
Гісторыя з^ўляецца апорай для культуры: не ведаючы гісторыі сваёй краіны, немагчыма зразумець уласную культуру. Як жа можна прымусіць чалавека горача любіць сваю краіну і быць упэўненым у яе традыцыйнай культуры, калі ён не разумее культуру свайго народа? Мысліцель і пісьменнік часоў дынастыі Цын Гун Дзыджэнь (кіт.龚自 珍,17921841) з гэтай нагоды прамовіў глыбакадумнаю фразу: «Той, хто хоча спазнаць Вялікае Даа, спярша павінен спазнаць гісторыю. Той, хто хоча знішчыць дзяржаву, спярша павінен аддаць забыццю гісторыю яе народа».
Ёсць шмат людзей, якія не паважаюць нашых продкаў, не разумеюць традыцыйную культуру кітайскага народа. Яны лічаць, што грамадства бесперапынна эвалюцыянуе і сучасны чалавек дасягнуў значна большага прагрэсу ў параўнанні са сваімі продкамі ——гэта і ёсць тэорыя лінейнай эвалюцыі. Аднак гісторыя ўяўляе сабой не проста лінейны рух наперад: ёсць крок наперад, ёсць крок назад. Сучасны мысліцель Чжан Тайянь98 вылучыў «тэорыю агульнаасобнай эвалюцыі». Ён быў перакананы, што эвалюцыя не з9яўляецца аднанакіраваным працэсам: уяўленні чалавецтва аб маралі і маральнасці ёсць працэс адначасовага развіцця дабрачыннасцяў і заганаў. Старажытныя ўжо даўно заўважылі: «дабро вырастае на адзін чы, зло ўзрастае на чжан»99, гэта значыць часам зло развіваецца значна хутчэй за дабро. I неабходна памятаць, што без мінулага не можа быць і сучаснасці.
Калі захаваюцца такія ідэі, як «без мінулага не можа быць і сучаснасці» і «сузіраць сучаснасць, ацэньваючы мінулае», то немагчыма будзе раз і назаўсёды адкінуць традыцыйную культуру. Прычына многіх праблем сучаснасці крыецца ў тым, што мы адварочваемся ад свайго гістарычнага мінулага. Шмат каму няўцям, што ў традыцыйнай кітайскай культуры варта змяніць, а чаго патрэбна цвёрда прытрымлівацца. Я мяркую, што толькі пры ўмове захавання ўнікальнага гуманнага духу кітайскай культуры яе можна ператварыць у глабальную. Калі адмовіцца ад такога роду ўнікальнай кітайскай культуры і ісці за духам навукі іншых краін, перавагі кітайскай культуры ніколі не сфарміруюцца.
Трактаты старажытных мысліцеляў уяўляюць сабой разуменне розных школ філасофскай думкі адносна законаў Неба, Зямлі і чалаве
98 Чжан Тайянь (кіт.章太炎,18691936)——кітайскі філосаф, філолаг і асветнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху.
99 Гэта значыць «па меры росту дабрачыннасці загана становіцца яшчэ мацнейшай».
71
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
ка. Свет вакол нас заўсёды адрозніваўся багаццем і разнастайнасцю. Людзі заўсёды назіралі і разважалі з розных пунктаў гледжання, дасягаючы рознага роду інтэрпрэтацыі таго, што адбываецца. У гэтым і заключаецца разнастайнасць культур, пра якую мы ўвесь час разважаем. У трактаце «Мэнцзы» ёсць такое выслоўе: «Незвычайная разнастайнасць усяго існага ёсць аб^ктыўная рэальнасць, закон прыроды». Гаворачы аб культурнай разнастайнасці, Старшыня КНР Сі Цзіньпін часта ўспамінае гэтую фразу. Вывучаючы разнастайныя пункты гледжання прадстаўнікоў розных вучэнняў і школ адносна прадметаў і з'яў навакольнага свету, можна прымножыць свае веды і мудрасць.
Зборы мастацкай літаратуры яшчэ больш разнастайныя. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на анталогіі, прыватныя зборы твораў і спецыяльныя зборнікі. Чытаючы творы са збораў мастацкай літаратуры, можна набыць вопыт, пашырыць кругагляд і выхаваць характар. Літаратурныя і мастацкія творы ўваходзяць у склад збораў. Кнігі, якія ўваходзяць у склад збораў, дазваляюць нам асэнсаваць жыццё чалавека з розных аспектаў, даюць магчымасць стаць людзьмі, якія вядуць культурны лад жыцця. Я спадзяюся, што ў кожнага з нас знойдзецца нямала творчых хобі, якія дазваляюць чэрпаць натхненне і вучыцца жыць у самога мастацтва. А сумнае жыццё не мае нічога агульнага з мастацтвам жыць.
Для кітайскай традыцыйнай культуры характэрна адзіная ісціна: «Усё, што існуе, роўна як старажытнасць і сучаснасць, складае адзінае цэлае. Як быццам і няма занадта вялікіх перамен, а тым часам усё перапоўнена пераменамі. Мы можам раскрыць гэтае адзінства, кіруючыся выключна мудрасцю, ужываючы веды пра навакольны свет ——толькі гэта і ёсць сапраўдная творчасць. Многія рэчы нельга наўпрост пазычаць, можна толькі прытрымлівацца іх прыкладу, а вось папулярызацыя ідэалу і так званая стандартызацыя ў роўнай ступені непрымальныя. Эталон заўсёды абмежаваны і не валодае ўніверсальнасцю ва ўжыванні, а стандартызацыя насамрэч знішчае індывідуальнасць чалавека, таму адукацыя не з'яўляецца сляпым завучваннем правільных адказаў. Нам неабходна развіваць індывідуальнасць вучня, дазваляючы яму, нароўні з разуменнем сутнасці чалавечых адносін і ўчынкаў, пазнаваць асноўныя законы змяненняў прыроды і чалавека. Вучэнне прадугледжвае засваенне мудрасці: нельга ў працэсе навучання станавіцца рабом ведаў.
72
Частка 7
Якім жа чынам неабходна вучыцца? Па сутнасці, вучэнне і ёсць працэс «спасціжэння сэнсаў усяго», які прадугледжвае навучанне навыкам рабіць адпаведныя высновы па аналогіі. У зборніку настаўленняў для дзяцей «Кітайская азбука дынастыі Мін» гаворыцца: «Добрай кнігай немагчыма перанасыціцца, нават калі прачытаеш яе сто разоў». Гэта значыць, нават калі мы сто разоў прачытаем добрую кнігу, яна ўсё роўна не зможа нам надакучыць. Да гэтай фразы я 6 яшчэ дадаў наступнае выслоўе: «Шчырыя намеры часта патрабуюць дзесяці гадоў старанняў». Зараз у працэсе навучання ці заняткаў навуковай дзейнасцю нярэдка простыя пытанні і задачы ўскладняюцца, а ператварэнне простага ў складанае, як правіла, прымаецца за праяву эрудыраванасці. На самой жа справе, вялікая праўда гранічна простая, а сапраўдная праўда — звычайная. Напрыклад, многія, вывучаючы будызм, задаюцца пытаннем аб метадах вывучэння, мяркуючы, што будызм вызначаецца глыбінёй і таямніцай, а таму складаны для разумення, а ўжыванню ў жыцці прынцыпаў будысцкай веры ўласцівыя містыцызм і таямнічасць. Я перакананы, што прытрымлівацца нормаў будысцкай маралі значыць добра выконваць тое, што павінен.
Многім людзям падабаецца прыходзіць у храм і сядзець у позе сузірання на працягу сямі дзён. Праз сем дзён душа як быццам здабывае спакой і гармонію. Насамрэч, вывучэнне будызму і ўжыванне яго ў жыцці мае ўнутраны праўдзівы сэнс: спакойна ставіцца да ўсяго, з чым прыходзіцца сутыкацца кожны дзень, сумленна выконваючы свае абавязкі. Здольнасць спраўляцца са штодзённымі справамі належным чынам значна больш складаная за выкананне містычных рытуалаў.
Які парадак навучання? На маю думку, адказ крыецца ў «Вучэнні аб сярэдзіне і нязменным»: для здабыцця «шчырасці» ніжэйстаячых варта «валодаць шырокай вучонасцю, займацца дасканалым даследаваннем і дбайным абдумваннем, дасягнуць яснага разумення, а затым паспрабаваць усё гэта дакладна ўвасобіць на практыцы».
Што азначае «пашыраць эрудыцыю»? Як заўважыў Хуань Кань100, «эрудзіраваным называецца той, хто разумее сутнасць рэчаў, а не фіксуе шматлікія факты». Эрудзіраванасць дае ключ да разумення логікі і сутнасці з'яў і прадметаў рэчаіснасці. Яна зусім не заклікае чалавека запамінаць мноства фактаў. Разуменне сутнасці спраў і логікі
100 Хуань Кань (кіт.黄侃,18861935) — кітайскі лінгвіст.
73
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
рэчаў — гэта свайго роду мудрасць, а кітайская традыцыйная культура заснавана на вывучэнні мудрасці, а не на простым засваенні ведаў. Веды статычныя, а мудрасць дынамічная. Мудрасць ёсць здольнасць да выяўлення, засваення і прымянення ведаў.
Задаваць пытанні азначае як можна больш пытацца «чаму?», не саромецца задаць пытанне больш нізкаму па становішчу ці менш адукаванаму чалавеку. Канфуцый сказаў: «3 траіх, якія ідуць, абавязкова знойдзецца адзін, у якога можна чамунебудзь навучыцца» («Гутаркі і меркаванні», раздзел «Перадаю, але не складаю»). Так і побач з намі заўсёды знойдуцца чалавек ці з'ява, у якіх варта павучыцца. I нельга параўноўваць уласныя вартасці з чужымі недахопамі, інакш знікне неабходнасць у навучанні. Нам, наадварот, варта няспынна звяртаць увагу на ўласныя заганы.