• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Некаторыя жывёлы спрадвечна павінны існаваць у адным асяроддзі, а ты сілком змяшчаеш іх у іншае. I калі жывёла пазбаўляецца ад стрымліваючых фактараў спрадвечнага жыццёвага асяроддзя, то яна будзе развівацца анамальна — на мяжы вар'яцтва. Напэўна, усе бачылі ў навінах паведамленне: за гэтыя некалькі гадоў у алімпійскім парку ў Пекіне зніклі кваканне жаб і чырыканне птушак, толькі чуюцца гукі «мыкання». Гэтае «мыканне» зусім не звычайнае каровіна мыканне, а гукі, якія выдаюцца жабайбыком, што ў вялікіх колькасцях засяліла парк. Страціўшы стрымліваючыя фактары навакольнага асяроддзя, гэтыя жабы пачалі імкліва размнажацца і выціснулі звычайных зялёных жаб, якія жылі ў возеры.
    Шматлікіх жывёл людзі спачатку ловяць, затым хтосьці марнуе грошы, каб купіць гэтых жывёл, а затым іх адпускаюць. Працэс лоўлі перапыняе жыццё жывых істот, наканаванае прыродай. Некаторыя імкнуцца выпускаць жывёл на волю, які ж у іх стымул? Шмат хто перакананы, што, робячы так, можна заслужыць падзяку, гэта значыць, на першае месца ставяцца ўласныя інтарэсы. На працягу многіх гадоў я ўжо звяртаўся з заклікам быць абачлівым і думаю, што неабходна пераасэнсаваць гэтае пытанне.
    Пераўтварэнне пазнання ў мудрасць
    У будызме «пустата» — гэта не паняцце прастаты або адсутнасці існавання. Пустата азначае, што ўсе прадметы і з9явы навакольнага свету з^ўляюцца пры злучэнні прычын і ўмоў. Прычыны і ўмовы могуць як сысціся, так і разысціся: усё ў свеце нястала, і нам не варта ўпарціцца ў сваіх памылках адносна якога 6 там ні было факту, з'явьі або прадмета.
    Ёсць такая гісторыя: адзін чалавек купіў пару вельмі прыгожых дарагіх туфляў і адправіўся ў падарожжа на цягніку. У вагоне ён не вытрымаў і адчыніў скрынку, каб паглядзець на абноўку. Хто 6 мог
    79
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    падумаць, што па неасцярожнасці ён выпусціць адзін туфель з акна вагона. Цягнік імчаўся так хутка, што пасажыр не змог саскочыць, каб знайсці гэты туфель. Так і застаўся ў яго адзін чаравік. Усе спачувалі яму з гэтай нагоды. Але ён зрабіў нешта дзіўнае: наўмысна страціў і другі чаравік і сказаў, што выкінуў яго. Чалавек патлумачыў гэта тым, што калі нехта раптам знойдзе адзін туфель, то хто ведае, можа, яму яшчэ спатрэбіцца і другі, а яму ж ён ужо без патрэбы.
    Гэта гісторыя вучыць нас таму, што не трэба быць упартым, трэба прызнаваць свае памылкі: калі трэба адпусціць, трэба адпускаць; у чым наканавана расчаравацца, трэба расчароўвацца. Думаю, што чалавек, які выпусціў у акно туфель, шырокая і не дробязная натура. Менавіта таму, што ён здольны пазбавіцца ад таго, у чым расчараваўся, ён не будзе напоўнены смуткам.
    У будызме ёсць яшчэ адна вельмі важная мудрасць: пераадолець хваляванне, выкліканае органамі пачуццяў. Гэта тое, што ў будызме называецца «пераўтварыць пазнанне ў мудрасць». «Пазнанне» азначае пазнавальную функцыю органаў пачуццяў: вочы, вушы, нос, язык, скура і думкі маюць здольнасць да пазнання навакольнага свету. I менавіта гэтыя здольнасці, гэтыя органы пачуццяў і з9яўляюцца невычэрпнай крыніцай клеш (пакут). Чаму ж? Калі мы бачым, што гэтая дзяўчына прыгожая, а тая нязграбная, то пачынаем праводзіць параўнанне. Зрабіўшы параўнанне, мы будзем імкнуцца да прыгожых жанчын, а брыдкіх адпрэчваць. I такім чынам узнікае праблема: як толькі з'яўляенна распазнаванне, адразу ж узнікае непераадольнае жаданне і імкненне да лепшага. I пры дасягненні жаданага мы адчуваем шчасце, а калі не атрымліваем тое, што жадаем, пакутуем. Адсюль і бяруцца ўсе нягоды і смутак. Назвы і знешнасць усяго існага адрозніваюцца, і будызм вучыць нас пераадольваць «пазнанне» і распазнаванне, дапамагае пазбавіцца ад імкнення да параўнанняў і ўпартасці. «Пераўтварыць пазнанне ў мудрасць» — гэта і ёсць асноўная сапраўдная мудрасць будызму ў імкненні скінуць путы і повязі свецкай марнасці.
    Ці існуе буда? Буда існуе. Што ж такое буда? Буда — усё жывое і ўсё, што адчувае, што зрабілася відушчым і напаткала ісціну. Што такое бодхісатва Гуаньінь? Бодхісатва вялікага спачування, які валодае глыбокім жаласлівым сэрцам. Што такое буда міласэрнасці? Буда вялікай міласэрнасці, які валодае дабрынёй. Што такое мудры буда?
    80
    Частка /
    Буда вялікай мудрасці, перапоўнены мудрасцю. Кожны буда, бодхісатва ўвасабляе пэўную духоўную каштоўнасць будызму.
    Я задам адно пытанне: «А ты існуеш?» Калі ўжо ты існуеш, то і жывы бодхісатва таксама існуе. Чаму ж? Таму што ты і ёсць жывы бодхісатва. Асноўны прынцып вучэння Махаяны: мы павінны не прасіць у буды і бодхісатвы, а самі стаць будай і бодхісатвай. Калі ты будзеш паступаць, кіруючыся ідэаламі, ідэямі і духам буды, то сам станеш будай, бодхісатвай. Хіба можна тады сцвярджаць, што буды не існуе? Калі ты не хочаш стаць будай, то буды не існуе. А калі ты набраўся духу вывучаць будызм і сам стаць будай, то жывы буда сапраўды існуе ў нашым грамадскім жыцці.
    Дадатак: мудрасць чаньбудызму
    Многія людзі жадаюць зразумець будызм, асабліва чаньбудызм. Аднак ва ўсіх існуюць розныя пункты гледжання адносна гэтага напрамку, бо яны не ўяўляюць сэнс напісанага ў канонах чаньбудызму, а таксама не ведаюць, як варта трактаваць яго прынцыпы, каб пазбавіцца ад сансары і спасцігнуць прыроду чалавека. Насамрэч, корань гэтых праблем заключаецца ў тым, што чаньбудызм адрозніваецца ад рэальнага свету, поўны містыкі і знаходзіцца за межамі нашага ўспрымання. Тым не менш чаньбудызм не належыць да іншасвету, не з9яўляецца недасягальнай вяршыняй, ён сярод нас, ён не поўны містыкі, ён складае наша паўсядзённае жыццё, думкі і дзеянні.
    Школа чаньбудызму робіць асаблівы акцэнт на рэальнай рэчаіснасці, або, на мове школы Чань, на «цяперашнім моманце». Сэнс нашага жыцця можа праявіцца толькі ў сучаснасці, таму трэба жыць сённяшнім днём. I раз ужо мы жывем цяперашнім, то ўдасканаленне і дасягненне ўнутранага прасвятлення таксама павінны адбывацца ў гэтым моманце. Тыя, у каго не атрымліваецца кінуць курыць, заўсёды спадзяюцца на тое, што заўтра яны ўжо сапраўды не возьмуць у рот цыгарэту. А назаўтра, закурыўшы ў чарговы раз, яны зноў адкладаюць на наступны дзень і так да бясконцасці. Гэтыя людзі не жывуць цяперашнім, так і не знайшоўшы ў сабе сілы адмовіцца ад згуб
    81
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    най звычкі. Таму паслядоўнікі школы Чань асаблівую ўвагу звяртаюць на пражыванне жыцця ў гэтым моманце: чалавек павінен жыць сучасным момантам і сённяшнім днём, і наша жыццё павінна набываць абрысы і сэнс менавіта тут і цяпер.
    Сур'Сзнае стаўленне да гэтага моманту свайго жыцця стала рэальнасцю, звычкай, у якой няма нічога дзіўнага. Многія могуць спытаць мяне: «Як трэба вывучаць будызм?». Мой адказ будзе наступны: «Рабі тое, што павінен». Для людзей, якія пастаянна імкнуцца да валодання пэўнымі рэчамі, уменне жыць у гэтым моманце недасягальнае і незразумелае. I толькі тыя, хто здольны адчуць сапраўдны смак і спасцігнуць сапраўдны сэнс, зразумеюць, што сапраўдны будызм вельмі просты і не патрабуе ад нас адрачыся ад цяперашняга моманту, бо, адракаючыся ад жыцця тут і цяпер, мы фактычна нічога не атрымаем.
    Хуэй Нэн101 у «Сутры памосту шостага патрыярха»102 прапаведаваў: «Прасвятленне імкнецца спазнаць праўду ў сэрцы, дзеля чаго марнаваць сілы на пошук неспасціжнага?»; «Усе дхармы103, спазнаныя Будай, знаходзяцца ў свеце марнасці. Выдаляцца ад свету ў пошуках прасвятлення ——усё роўна што шукаць рогі ў зайца»104. Хіба можна ў зайца знайсці рогі? Сэнс гэтага выказвання заключаецца ў тым, што калі мы аддаляемся ад рэальнасці, то ўсе нашы спадзяванні дарэмныя.
    Славуты сучасны будысцкі настаўнік вышэйшага рангу Тайсюй105 калісьці прапаведаваў: «Ставіцца з павагай ёсць Буда», гэта значыць усё, да чаго я стаўлюся з глыбокай пашанай, і ёсць Буда. «Дасканаласць ——у асобы», г.зн. дасканаласць чалавека складаецца з яго характару, маральных якасцяў, паводзін і знешнасці. «Калі чалавек даводзіць да паўнаты Буду — гэта і ёсць дасканаласць». Гэта выслоўе азначае, што кожны чалавек можа дасягнуць стану Буды,
    101 Хуэй Нэн (кіт.慧能,638713) —шосты патрыярх чаньбудызму.
    102 «Сутра памосту шостага патрыярха» ——цэнтральны твор чаньбудызму, адзіная сутра кітайскага паходжання. Сутра адыграла важную ролю ў развіцці будызму ў Кітаі.
    103 Дхарма — сукупнасць устаноўленых нормаў і правілаў, выкананне якіх неабходна для падтрымання касмічнага парадку. Паняццю дхармы цяжка знайсці эквівалент. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае або падтрымлівае» (ад санскрыцкага кораню дхар або дхрн dhr «трымаць, падтрымліваць»). У залежнасці ад кантэксту, дхарма можа азначаць «маральныя асновы», «рэлігійны абавязак», «універсальны закон быцця» і г.д.
    104 У кітайскай мове ёсць выраз «рогі зайца і шэрсць чарапахі», які азначае «зусім неверагоднае, небывалае; байка».
    105 Тайсюй (літар. «Вялікая Пустата»; 18901947) — кітайскі будыстрэфарматар, прыхільнік рэлігійнага дыялогу і навуковых ведаў.
    82
    Частка /
    выключна працуючы над сабой, з дапамогай самаўдасканалення. «I гэта ёсць сапраўдная рэальнасць» ——толькі гэта і будзе з'яўляцца сапраўднай рэчаіснасцю.
    Спасцігнуць сэнс жыцця мы можам толькі зыходзячы з гэтага моманту. Добра выконваючы тое, што трэба зрабіць, мы пракладваем шлях у імя ажыццяўлення мары. Многія людзі знаходзяць задавальненне ў тым, каб лунаць у свеце ілюзій. Але калі не выконваць свой абавязак, то нават самая добрая мара акажацца недасяжнай.
    I тут мне хацелася 6 усім нагадаць пра тое, што вывучэнне законаў Буды заснавана на выкананні ўласнага абавязку. I ці існуе парадак і шлях вывучэння будызму? Існуе. Гэтыя тры фразы, або «Тры прынцыпы вучэння Чань аб сузіранні», або «Тры парадкі вывучэння будызму і сузірання».
    Выконваць абавязак
    Першае — «выконваць абавязак», гэта значыць добра рабіць тое, што ты павінен зараз рабіць. Храм Байлінь (кіт.柏林)у павеце Джаа правінцыі Хэбэй быў вядомым манастыром настаўнікаў чаньбудызму ў часы дынастыі Тан. «Выконваць абавязак» — гэта фраза, якую прамовіў будысцкі манах падчас прыёму навучэнцаў. Адзін з вучняў не зразумеў яе сэнсу, і манах патлумачыў: «Калі дрэвы калышуцца, птушкі разлятаюцца. Калі рыба палохаецца, вада становіцца каламутнай». Усе выконваюць дзеянні, якія ім належыць. Усё гэта адбываецца ў прыродзе, і гэта нармальнае становішча рэчаў.