Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Нейк я паглядзеў адну тэлевізійную праграму. Рэпартаж быў пра грамадскую арганізацыю з горада Далянь «Сям'я кахаючага сэрца», якая бярэ пад апеку «сацыяльных сірот», чые бацькі апынуліся ў зняволенні. I паказалі адну дванаццацігадовую дзяўчынку, бацькі якой сядзяць у турме, а ёй толькі і застаецца, што блукаць па вуліцах і падбіраць смецце. Калі яна вяла беспрытульны лад жыцця, то часта падвяргалася дыскрымінацыі, абразам і нават здзекам і збіванню. Але яна сказала, што калі падвяргалася збіванню і лаянцы, то ніколі
92
Частка /
не адказвала ўдарам на ўдар, ніколі не лаялася ў адказ. Вядучы спытаў яе: «Чаму ж ты не супраціўлялася такому абыходжанню?». I дзяўчынка адказала: «Калі я буду аказваць супраціўленне, мяне ўсё роўна будуць абражаць, і тады пачнецца сварка і лаянка ——гэта ўсё роўна, што я буду лаяць сама сябе. Калі я буду адказваць ударам на ўдар, то другія будуць мяне біць яшчэ мацней ——гэта ўсё роўна, што я буду біць сама сябе».
Мы можам убачыць, што маленькая дзяўчынка ўжо здольная зразумець гэтую ісціну і валодае такім спакоем, думаю нават, што яшчэ больш магутным спакоем, чым я. Увогуле, толькі з дапамогай прасвятлення мы можам здабыць свабоду і вярнуцца да сябе.
Жыць цяперашнім момантам
Дагэтуль я скончыў гаварыць пра такія паняцці, як «выконваць свой абавязак, захоўваць непрадузятасць і спакой, стаць вольным ад памылак чалавекам», «праяўляць міласэрнасць, спачуванне і жаданне выратаваць усё жывое, рэалізоўваць шлях дасканалага спасціжэння». I нехта можа спытаць: а ці існуе злучальнае звяно паміж імі? А злучальнае звяно ——гэта «жыць цяперашнім момантам».
Будызм зусім не заклікае адрачыся ад свецкага жыцця, а якраз наадварот, падахвочвае нас жыць цяперашнім момантам. Пасля росквіту будысцкага вучэння Махаяны самай вялікай крытыкай у адрас вучэння Хінаяны з'явілася тое, што Хінаяна прапаведавала «задаволенасць вышэйшым, пагарджанне ніжэйшым».
У гэтым выразе пад «вышэйшым» разумеліся дасканалае прасвятленне і нірвана, а пад «ніжэйшым» — сансара і клешы. У вучэнні Хінаяны «вышэйшаму» надавалася асаблівае значэнне, да «вышэйшага» неабходна было імкнуцца ўсімі сіламі. «Вышэйшае» і «ніжэйшае» супрацьпастаўляліся, хоць насамрэч яны зусім не супярэчаць адно аднаму. Будызм не прапаведуе наканаванне. Лёс чалавека цалкам залежыць ад яго самога: любое дзеянне цягне за сабой пэўную адплату, а нябёсы і апраметная — усяго толькі розніца ва ўспрыманні. Калі табе здаецца, што ты жывеш у пекле, ты можаш усё змяніць толькі
93
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
сілай сваіх уласных душэўных памкненняў. Як толькі памяняеш свой лад думак, дык і жыццё твае зменіцца.
Тэорыя будызму аб адпаведнасці наступстваў прычынам (або аддачаў дзеянням) мае два бакі. Яна зусім не патрабуе ад чалавека знаходзіцца ў пасіўным чаканні: калі ўзяць лёс у свае рукі, то можна цалкам змяніць волю Неба. Гэта называецца «лёс вызначаецца самім чалавекам». Такім чынам, вучэнне будызму робіць асаблівы акцэнт на тым, што кожны чалавек у сучасны момант павінен, абапіраючыся на прасвятленне і разуменне ісціны, вырашыць свае пытанні, звязаныя з сансарай і клешамі.
Практыка традыцыйнай культу ры: традыцыйная кітайская мсдыцына
У ЗОя гг. мінулага стагоддзя ў Кітаі ўзнікла канцэпцыя «кітайскай айчыннай навукі» («го сюэ», літар. «дзяржаўнае вучэнне») у процівагу існаваўшым з канца эпохі дынастыі Цын «галінам навукі еўрапейскай (заходняй) школы» («ян сюэ», літар. «заморскае вучэнне», або «сі сюэ», літар. «заходняе вучэнне»). Нашы баявыя мастацтвы (ушу) сталі называцца «гошу» (кітайскія (нацыянальныя) баявыя мастацтвы). Наш жывапіс стаў называцца «гохуа» (кітайскі нацыянальны (традыцыйны) жывапіс). Наша гісторыя стала называцца «гошы» (нацыянальная гісторыя). Кітайскі гісторык і філосаф Цянь Му (кіт.钱穆)напісаў працу «Нарысы нацыянальнай гісторыі». Наша пісьмовая мова стала называцца «говэнь» (агульнанародная пісьмовая мова), а наша вусная мова стала называцца «гоюй» (нацыянальная (дзяржаўная) мова).
Вядома, існуюць рознагалоссі адносна таго, якое навуковае вызначэнне даць паняццю «госюэ»: некаторыя робяць упор на культуру, другія — на навуковыя ідэі, трэція ——на фундаментальныя навукі традыцыйнай культуры. Знаны вучоны «дзяржаўнай школы го сюэ» Чжан Тайянь123 падкрэсліваў, што кітайскае класічнае вучэнне «го сюэ» павінна надаваць асаблівае значэнне філалагічнаму дасле
Чжан Тайянь (18691936)——кітайскі філосаф, філолаг і асветнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху.
94
Частка /
даванню кітайскага пісьменства і тэкстаў («сяа сюэ»). На яго думку, «сяа сюэ» павінна ўключаць у сябе як базавыя дысцыпліны, такія як іерогліфіка, фанетыка, каментары да старажытных тэкстаў, так і такія спецыяльныя дысцыпліны, як вывучэнне зместу, кнігадрукаванне, карэктура тэкста. У цэлым паняцце «го сюэ» азначае сукупнасць навуковых дысцыплін пра сваю краіну. I гэта паняцце ніяк не звязана са шматзначнасцю.
Я вельмі салідарны з тымі, хто прапануе, каб у якасці тэрміна для кітайскай традыцыйнай медыцыны выкарыстоўваць назву «го і» (нацыянальная медыцына). Я ўжо неаднаразова падкрэсліваў думку, што па магчымасці неабходна змяніць тэрмін «кітайская медыцына» («джун і») на прыведзены вышэй першапачатковы, бо азначэнне паняцця «нацыянальная медыцына» вельмі дакладнае, яно адрознівае яго ад так званай «недзяржаўнай медыцыны». Аднак кітайская медыцына «джун і», як навуковая дысцыпліна з багатай традыцыяй і глыбокім унутраным зместам, паступова крытычна аналізавалася і паслаблялася. I калі мы здолеем у поўнай меры раскрыць змест кітайскай медыцыны «джун і», то тады зможам пасапраўднаму зразумець каштоўнасць нацыянальнай медыцыны «го і».
У спалучэнні «чжун і» («кітайская медыцына») «чжун» азначае «сярэдзіна». У гісторыі ёсць такі выраз: «дасведчаны лекар лечыць дзяржаву124, сярэдні лекар125 лечыць людзей, нізкапробны лекар лечыць хваробу». 3 гэтага выказвання выцякае, што кітайская медыцына закліканая лячыць людзей, а не дзяржаву ці хваробу. У кітайскай медыцыне ўрач лечыць арганізм чалавека ў цэлым, не канцэнтруючыся выключна на хваробе, таму што лячэннем захворванняў займаецца нізкапробная медыцына. У той жа час, асвоіўшы сутнасць мастацтва лекавання, можна вылечваць хваробы, лячыць людзей і нават прыводзіць у парадак дзяржаўныя справы.
Сучасная кітайская медыцына карэнным чынам адрозніваецца ад традыцыйнай: сёння ўрач здольны вылечваць выключна хваробу. Фань Чжуньянь126, палітык і літаратар эпохі дынастыі Сун, неяк сказаў: «Не станавіся мудрым міністрам, лепш стань дасканалым лекарам» («Запіскі Нэн Гайджая», «Храналагічныя нататкі»). Мудры
124 Аб мудрым і ўмелым кіраўніку, які прыводзіць справы дзяржавы ў парадак.
125 Гэта значыць лекар кітайскай медыцыны.
126 Фань Чжуньянь, кіт.范仲淹(9891052)——дзяржаўны дзеяч і пісьменнік часоў дынастыі Паўночная Сун.
95
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
міністр кіруе дзяржавай, а дасведчаны лекар лечыць людзей. Аднак сутнасць прывядзення ў парадак дзяржаўных спраў, лячэння людзей і вылечвання хвароб падобная. 3 гэтай нагоды ўжо памянёны Су Дунпо, вялікі пісьменнік дынастыі Сун, сказаў: «Усім у свеце кіруе здаровы сэнс, усё пад сілу таму, хто ім пранікнуўся. Лекар, які лечыць хваробу, а не хворага, дрэнны ўрач» («Прадмова і пасляслоўе Дунпо». «Лятучы белы»127 Бо Цзюньмо»). Варта толькі засвоіць сутнасць, і тады можна будзе ўсюды яе скарыстаць. Такім чынам, першае значэнне кітайскай медыцыны — лячыць людзей.
А якое ж другое яе значэнне? У бібліяграфічным раздзеле гістарычнай хронікі «Ханьшу»128 ёсць наступнае выказванне: «Невылечная хворасць патрабуе кітайскай медыцыны», што дакладна сведчыць: калі ў чалавека невылечнае захворванне, адзінае выйсце ——звярнуцца да кітайскай медыцыны. У «Трактаце Жоўтага імператара пра ўнутранае» гаворыцца: «Дасканалы мудрэц не лечыць наяўную хваробу, ён лечыць тое, што яшчэ не баліць». Хворага не лечаць, г.зн. не лечаць ужо існуючыя хваробы. Таму кітайская медыцына заклікана не лячыць хваробу, а займацца прэвентыўным лячэннем.
Прэвентыўнае лячэнне дазваляе кожнаму чалавеку захаваць сваё фізічнае і псіхічнае здароўе. У гісторыі Кітая вядомы такі выпадак: кіраўнік Царства Вэй Вэньван неяк спытаў легендарнага лекара Бяньцсюэ: «Вас тры браты, кожны з вас добра разбіраецца ў медыцыне, але хто ж з вас самы лепшы?» Бяньцсюэ адказаў: «Мой самы старэйшы брат разбіраецца ў медыцыне лепш за ўсіх; сярэдні брат разбіраецца горш, а я самы дрэнны ўрач». Вэньван зноў спытаў: «Тады чаму ж ты праславіўся больш за ўсіх?» Бяньцсюэ адказаў: «Мой старэйшы брат лечыць тое, што яшчэ не баліць, ужываючы прэвентыўныя меры, таму ён зусім невядомы: толькі нашы сваякі ведаюць пра гэта. Сярэдні брат лечыць будучыя хваробы, якія восьвось могуць паўстаць, таму ўсе думаюць, што ён лечыць толькі нязначныя хваробы і яго імя вядома выключна ў вёсках і пасёлках. А я лячу ўжо наяўныя хваробы. Я дапамог многім пазбавіцца ад небяспечных хвароб, і, натуральна, усе думаюць, што я майстэрскі лекар, менавіта таму маё імя карыстаецца такой шырокай папулярнасцю».
127 «Лятучы белы» («фэйбай») стыль каліграфіі з белымі прасветамі, як быццам у пэндзля не хапіла тушы; створаны ў II ст. н.э.
128 «Хань шу» — гістарычная хроніка дынастыі Хань з 260 г. да н.э. па 20 г. н.э.
96
Частка 7
Такім чынам, кітайская медыцына «лечыць не тое, што баліць, а тое, што яшчэ не забалела»: не трэба чакаць таго моманту, каб у цябе з'явілася хвароба, лепш за ўсё прымаць прэвентыўныя меры, каб прадухіліць захворванне.
Які ж трэці сэнс кітайскай медыцыны? Вядомы вучоны эпохі дынастыі Цын Цянь Дачжаа ў каментарах да бібліяграфічнага раздзелу гістарычнай хронікі «Хань шу» адзначыў: «Падданыя царства У да гэтага дня кажуць: не прымаць лекі ёсць кітайская медыцына». Як бачым, людзі гэтага царства лечацца згодна з прынцыпамі кітайскай медыцыны ——не прымаць лекі. Магчыма, у эпоху Цын заваявала папулярнасць ідэя кітайскай медыцыны не канцэнтравацца на прыняцці лекаў. У сына ваеннапалітычнага дзеяча і пісьменніка Дзэн Гафаня (кіт.曾 国藩)было вельмі слабое здароўе, і ў сваім лісце бацька настаўляў сына: «Калі лечыш хваробы душы, тваімі лекамі будзе «веліч і прастор»; калі лечыш хваробы цела, тваімі лекамі будзе «непрыняцце лекаў».