Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
У чым жа заключаецца зыходны пункт кітайскай традыцыйнай культуры? Мне здаецца, у тым, каб высока цаніць прыроду. Прырода — гэта першапачатковы стан усіх прадметаў і з'яў навакольнага свету. Спосаб мыслення кітайцаў бярэ пачатак з непасрэднага ўспрымання і інтуітыўнага вопыту. У кітайскай культуры асноўная ўвага надаецца прыроднаму стану думкі. Калі зараз мы пойдзем лячыцца ў бальніцу кітайскай традыцыйнай медыцыны, то не ўбачым там ніякагапаняццяаб дыягностыцы і лячэнні. Такаябальніцасталападобная
101
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
да бальніцы заходняга ўзору, якая сканцэнтравана на дыягностыцы пры дапамозе вымяральнай апаратуры, але пры гэтым забывае пра чатыры асноўныя метады агляду хворага: вонкавы, праслухоўванне, апытанне і прамацванне пульса.
Я заўсёды лічыў, што кітайская традыцыйная медыцына з9яўляецца канкрэтным увасабленнем традыцыйнай культуры на практыцы: калі зірнуць на нашы думкі, то гэта паслужыць больш жывым прыкладам. Кітайская традыцыйная культура надае значэнне непасрэднаму ўспрыманню і інтуіцыі, таму мы не можам тлумачыць прынцыпы кітайскай традыцыйнай культуры, кіруючыся заходнімі канцэпцыямі. Таксама недапушчальна лічыць, што адзіна правільным спосабам тлумачэння кітайскай медыцыны з^ўляюцца заходнія ідэі, а фарміраваць прынцыпы традыцыйнай медыцыны, карыстаючыся традыцыйнымі кітайскімі метадамі мыслення, ненавукова. Дарэчы, шмат хто перакананы, што кітайская традыцыйная медыцына ненавуковая, што яна абапіраецца на ўяўленне і зусім пазбаўлена асноў фізіялогіі і анатоміі. У традыцыйнай медыцыне таксама ёсць паняцце пра анатомію, але гэта не фізіялагічная, а інтраспектыўная анатомія. Фізіялагічная анатомія вывучаецца на трупах. Калі жывое цела становіцца трупам, усе яго ўнутраныя сувязі перарываюцца, і можна ўбачыць, што яно ўяўляе сабой сістэму разрозненых і не ўзаемазвязаных органаў. Але кітайская медыцына акцэнтуе ўвагу на сувязях унутры жывога цела.
Зусім не ўсе могуць займацца інтраспектыўнай анатоміяй. Імпульсіўныя і легкадумныя людзі няздольныя адчуць працэсы, якія адбываюцца ва ўласным целе, а таксама няздольныя супакоіцца для таго, каб накіроўваць цыркуляцыю энергіі цы і крыві ўнутры свайго цела. Старажытныя людзі парадкавалі і апісвалі сувязі ў чалавечым целе з дапамогай метадаў непасрэднага ўспрымання і інтуіцыі. Хіба заканамернасці, выведзеныя старажытнымі людзьмі ў працэсе пазнання жывога цела менш навуковыя, чым тыя тэорыі, якія былі выведзены з вывучэння трупаў? Мне здаецца, над гэтым варта задумацца.
Калі мы няздольныя ўсвядоміць, што агляд, праслухоўванне, апытанне і прамацванне пульса ўяўляюць сабой комплексную тэарэтычную сістэму, то духоўныя асновы кітайскай традыцыйнай медыцыны перастануць існаваць. Можна нават сказаць, што традыцыйная медыцына страціць сваю душу.
102
Частка /
На Бааоскім азіяцкім форуме Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім выступленні звярнуўся да фразы кітайскага старажытнага мысляра Мэнцзы: «свет разнастайны, і гэта ў парадку рэчаў», а таксама адзначыў, што розныя культуры не маюць добрых якасцяў і недахопаў, ёсць толькі асаблівасці. У «Чжуанцзы» ёсць выказванне: «Калі глядзець на рэчы зыходзячы з адрозненняў паміж імі, то печань і селязёнка будуць гэтак жа адрознівацца адно ад аднаго, як царства Чу ад царства Юэ. А калі глядзець на рэчы зыходзячы з іх падабенства, то мы ўбачым, што ўсё ў свеце адзінае». Абследаванне, дыягназ і лячэнне павінны адпавядаць месцу, часу, а таксама індывідуальным асаблівасцям пацыента. У гэтым складаецца кітайскі спосаб пазнання свету.
У кітайскай традыцыйнай культуры паспяхова спалучаюцца падабенствы і адрозненні. Я ўжо казаў, што кітайская культура бярэ за аснову натуральную рацыянальнасць, тады як сучасная заходняя культура надае значэнне навуковай рацыянальнасці. Так званая навуковая рацыянальнасць — гэта акцэнт на ўніверсальнасці і стандартызацыі; а натуральная рацыянальнасць, наадварот, надае значэнне разнастайнасці і адрозненням.
3 пункту гледжання тэхнікі, наша медыцына якраз і ёсць тая частка кітайскай традыцыйнай культуры, якая з найбольшай ступенню верагоднасці можа заняць першае месца ў свеце. Аднак з прычыны страты ўласнай індывідуальнасці кітайская медыцына стала прыдаткам медыцыны заходняй, у якой у цяперашні час таксама адбыліся значныя перамены. У нас жа гэткіх вялікіх змен не назіраецца, зза таго што мы стаім як бы за спіной заходняй медыцыны.
У медыцынскіх колах краін Захаду ўсё часцей з асцярожнасцю ўжываюць антыбіётыкі, а мы паранейшаму выкарыстоўваем іх у вялікіх колькасцях. У гэтых адносінах мы павінны набыць больш упэўненасці ў сабе. Неабходна верыць у тое, што кожны арганізм валодае моцнымі здольнасцямі да самааднаўлення. Вядома, антыбіётыкі можна ўжываць у якасці дапаможнага сродку ў працэсе лячэння. Але калі мы паступова пачынаем спадзявацца выключна на антыбактэрыяльныя прэпараты, то чалавек страціць здольнасць да самааднаўлення.
Ідэі традыцыйнай кітайскай медыцыны могуць паслужыць добрым дадаткам да заходняй медыцыны. Кітайская і заходняя медыцына здольны выдатна дапаўняць адна адну. Мы павінны пераймаць традыцыі кітайскай медыцыны, цвёрда адстойваючы яе ідэі.
103
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Чалавек і прырода з пункту гледжання традыцыйнай культу ры
На сённяшні дзень у свеце стаіць важнае пытанне: якім чынам вырашыць праблему экалогіі, што пагаршаецца з кожным днём? Насамрэч, крыніцай сучасных экалагічных праблем з^ўляецца антрапацэнтрызм. Ідэі пра ўсемагутнасць чалавека, пра тое, што яго сілы могуць пераадолець сілы прыроды, пра тое, што ён павінен заваяваць прыроду і падпарадкаваць яе сваёй уладзе, з9яўляюцца вынікам адчужэння чалавецтва; а адчужэнне чалавецтва стала ключавым пытаннем, якое ў мінулым стагоддзі было пераасэнсавана на Захадзе. У працэсе падпарадкавання прыроды чалавек заганарыўся сабой, самавольна завалодаў прыродай, выяўляючы непавагу да ўсяго існага. I ў выніку ён не толькі не здабыў сапраўдную незалежнасць, але, наадварот, трапіў пад уплыў матэрыяльных дабротаў і каштоўнасцяў, страціўшы самога сябе.
На змену ідэі аб адзінстве чалавека і прыроды прыйшла канцэпцыя пра супрацьстаянне чалавека і прыроды. Прырода стала знешнім аб'ектам для даследавання і асваення, і ў Кітаі гэта быў працяглы працэс. Складана сказаць, калі пачаліся гэтыя змены. Мы ў свой час запазычылі ідэі многіх заходніх філосафаў, напрыклад, прадстаўнікоў еўрапейскага рацыяналізму, марксізму і іншых плыняў, і, вядома, запазычалі вучэнні такіх выбітных філосафаў, як Дэкарт, Лок, Бэкан, Маркс і інш.
У вучэнні марксізму прырода не існуе асобна ад чалавека, яна звязана з яго практычнай дзейнасцю і падвяргаецца пераўтварзнню ў працэсе жыццядзейнасці чалавека, валодае сацыяльнагістарычным характарам. Маркс лічыў, што прырода ёсць «неарганічнае целае», на якое ў працэсе жыцця павінен абапірацца чалавек. Для таго каб існаваць і развівацца, ён павінен бесперапынна падтрымліваць абмен рэчываў з прыродай. А большасць людзей памылкова ўпэўнены: асноўная задача чалавека — падпарадкоўваць сабе і ператвараць прыроду.
У пачатку мінулага стагоддзя навуковая грамадскасць Кітая пачала шукаць у кітайскай філасофіі сродкі для пераўтварэння прыроды. Аднак у ёй не знайшлося фармулёўкі «пераўтварэнне прыроды», таму
104
Частка /
людзі сталі даследаваць разуменне адносін паміж чалавекам і прыродай у кітайскай гісторыі. Што тычыцца сувязяў паміж чалавекам і прыродай, то навукоўцы па большай частцы знаходзілі толькі канцэпцыю кітайскай філасофіі пра «адзінства Неба і чалавека». У той час ідэі тыпу «адзінства чалавека і прыроды», «поўнага глыбокай пашаны трапятання перад воляй Неба», «шанавання Неба» мелі на ўвазе тое, што прырода недатыкальная, чалавек бяссільны перад яе тварам, яму застаецца толькі прытрымлівацца законаў прыроды.
Го Мажо131 яшчэ даўно адзначыў, што ідэяСюньцзы132 пра «разуменне адрознення паміж прыродай і чалавекам» «змясціла ў сабе дух сучаснай навукі», што з'явілася першым парасткам кітайскай навукі. Сюньцзы сказаў: «...толькі той можа быць названы дасягнуўшым вышэйшай мудрасці, хто разумее розніцу паміж чалавекам і Небам. Тое, што здзяйсняецца без удзелу працы чалавека, і тое, што ён атрымлівае апроч сваіх жаданняў, складае дзейнасць Неба. У гэтым выпадку дасканалы чалавек, валодаючы глыбокімі думкамі, не затрачвае іх на роздум там, дзе дзейнічае Неба. Маючы вялікія здольнасці, ён не прыкладае іх да гэтай дзейнасці і будучы здольным старанна назіраць, не робіць гэтага там, дзе дзейнічае Неба. Вось што называецца не спрабаваць аспрэчваць у Неба яго дзейнасць. Небу дадзена змяняць чатыры пары года, зямлі — несці ў сабе багацці, чалавеку ——правільна выкарыстоўваць усё гэта. Вось што называецца ўменнем заняць сваё месца. Калі чалавек адмаўляецца рабіць тое, што яму прызначана, і чакае, што Неба зробіць усё за яго, ён памыляецца. Адна за адной здзяйсняюць зоркі поўны круг па небе; святло месяца змяняе ззянне сонца; змяняюць адзін аднаго чатыры пары года; сілы інь і ян выклікаюць вялікія змены. Паўсюль дзьмуць вятры і выпадаюць дажджы; праз гармонію гэтых сіл нараджаюцца рэчы; яны атрымліваюць ад неба усё неабходнае, каб існаваць і ўдасканальвацца. Чалавек не бачыць здзейсненага унутры, ён бачыць толькі вынік і таму называе яго «тым, што адбываецца ад духу». Чалавек ведае толькі тое, чаго дасягаюць рэчы ў сваім удасканаленні, і не ўяўляе сабе саміх гэтых нябачных змяненняў, таму ён называе іх «нябеснымі». Толькі дасканала мудры
131 ГоМажо(кіт.郭沫若;18921978)——кітайскі пісьменнік, паэт, гісторык, археолаг і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Акадэміі навук КНР.
132 Сюньцзы (каля 313215 гг. да н.э.) — вядомы таксама пад імёнамі Сюнь Куан (кіт.荀况)і Сюнь Цын (кіт.荀 9即),кітайскі мысліцель канфуцыянскай традыцыі.
105
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
не імкнецца спазнаць гэта «нябеснае» ў дзеянні» (Трактат «Сюньцзы», раздзел 17 «Меркаванні аб Небе»).
На думку Сюньцзы, і ў Неба, і ў Зямлі, і ў чалавека ёсць свой Шлях (Даа). I той, хто здольны выразна размежаваць абавязкі і доўг Неба і чалавека, і ёсць дасканалы мудрэц. Го Можо лічыў: «разуменне адрознення паміж прыродай і чалавекам» азначае тое, што чалавеку нельга станавіцца рабом прыроды. А «атрымаць верх над прыродай» азначае ўзяць пад кантроль прыроду на карысць служэння чалавеку. У гэтым і заключаецца асаблівасць сямнаццатага раздзелу «Меркаванняў аб Небе» старажытнага трактата «Сюньцзы». Гэта прыкметна змяніла яго першапачатковы сэнс, узвысіла ідэі Сюньцзы да ўзроўню канцэпцыі «рашучасць чалавека адольвае і Неба». I такім чынам паўстала лагічнае абгрунтаванне заваявання і пераўтварэння прыроды.