• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Свабоду мы часта разумеем такім чынам: свабода — гэта калі я раблю тое, што хачу, а калі ты не дазваляеш мне рабіць, што я хачу, то гэта несвабода. Аднак у заходнім грамадстве сапраўднай свабоды можна дасягнуць толькі ў тым выпадку, калі ты не перашкаджаеш свабодзе іншых людзей. А калі твае дзеянні аказалі ўплыў на іншых, то ты страціў сваю свабоду.
    Мы адмовіліся ад сваіх культурных традыцый, вывучаючы заходнія ідэі, засвоілі толькі тэрміны і канцэпцыі: нам патрэбны дэма
    111
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    кратыя і правы чалавека. Тым не менш мы не разабраліся, што ж такое сапраўдная дэмакратыя і праўдзівыя правы чалавека. Калі ты хочаш так паступіць, ты робіш такім чынам выключна ад свайго імя. Калі ж твае дзеянні наносяць шкоду іншым людзям, то ўмяшальніцтва ў твае справы зусім не з'яўляецца парушэннем тваіх правоў, а якраз і ёсць абарона правоў і інтарэсаў грамадства.
    Што ставіць нас у цяжкае становішча, дык гэта тое, што мы аддаліліся ад сваёй культурнай традыцыі, а вось людзі Захаду не разарвалі сувязяў са сваёй традыцыйнай культурай. 3 дапамогай параўнання яны лёгка ўбачылі, чаго не хапае іх уласнай культуры. Сучасныя кітайскія навукоўцы валодаюць досыць глыбокімі базавымі ведамі ў галіне традыцыйнай культуры. Будучы праніклівымі і ўспрымальнымі, яны падчас падарожжаў па іншых краінах свету здолелі правесці мяжу: што з заходняй культуры мы павінны запазычаць, а ад чаго нам трэба пазбавіцца. Дзяржава павінна вызначацца культурнай індывідуальнасцю, толькі тады яна зможа пераняць у іншых культур усё самае лепшае. А калі ты сам нетрывала стаіш на нагах, то, запазычыўшы чужую культуру, рызыкуеш апынуцца ў тупіку.
    У цяперашні час існуе праблема ідэнтычнасці, якая ў выніку зводзіцца да культурнай ідэнтычнасці. Культура ——дух, душа дзяржавы і нацыі. He трэба слепа вучыцца ў іншых. Варта звярнуць увагу на свае ўласныя традыцыі, падумаць, якім чынам мы можам развіваць сучаснае грамадства на іх аснове, дазволіць традыцыям мець зносіны і весці дыялог з сучасным светам, а не цалкам адкінуць сваю культуру, зліўшыся ў адно з іншымі.
    У нас павінна быць свядомасць суб'екта культуры, няхай гэта будзе ў навуковатэхнічным прагрэсе або ў працэсе развіцця адукацыі. Мы павінны даваць крытычны агляд, пераасэнсоўваць і ў першую чаргу зыходзіць са сваіх уласных гістарычных і культурных традыцый, а ўжо потым вызначаць, у якім кірунку нам трэба развівацца, а не так, што куды скажуць іншыя, у той бок мы і пабяжым.
    Недахоп усведамлення сябе суб'ектам культуры прывядзе да таго, што дух краіны будзе нявызначаным і шалапутным: пойдзем туды, дзе ёсць сіла або прывабнасць. Пры страце ўсведамлення суб'екта культуры аслабне здольнасць да распазнавання, і тады мы будзем згаджацца без роздумаў, а ў сучаснага чалавека паўстане мноства інертных думак. Цяпер мноства праблем праяўляецца ў ідэях і канцэпцыях, а памылкі
    112
    Частка 2
    і памылковыя ідэі прыводзяць да скажэння рознага роду знешніх сістэм і мер. На жаль, нашай адукацыі таксама не хапае ўсведамлення суб'екта культуры: праз дваццаць з лішнім гадоў людзі, якія атрымалі адукацыю, так і не прызнаюць традыцыйную культуру Кітая.
    Аб заганах і шкодных звычках, якія глыбока ўкараніліся
    У цяперашні час шэраг навукоўцаў рэзка асудзілі «мяшчанства, пошласць і вульгарнасць»136. Многія лічаць, што гэта адбылося пад уплывам крытыкі амерыканскага часопіса Newsweek magazine ў адрас «самага агіднага чалавека ў Кітаі». Адны лічаць, што не варта ўзнімаць шум па дробязях зза масавай культуры, другія ж перакананы ў тым, што мяшчанства будзе крытыкаваць мяшчанскую культуру, што яе можна было крытыкаваць толькі пры наяўнасці прадстаўнікоў гэтай кулыуры, а звыш таго ——недапушчальна.
    У любой нацыянальнай культуры знойдуцца заганы і недахопы. Мы часта гаворым, што кітайскі народ працавіты, сумленны і адважны. Аднак нехта скажа, што ён вызначаецца раз^днанасцю: мая хата з краю, я нічога не знаю. Насамрэч, у кожнай нацыянальнай культуры існуюць розныя фактары. 3 гэтага пункту гледжання, яна валодае адмоўнымі ўласцівасцямі, з іншага пункту гледжання —— выдатнымі якасцямі. Прыгажосць і пачварнасць існуюць разам. Нельга сказаць, што ў тым ці іншым грамадстве ёсць толькі дабрачыннасці і няма ніякіх заган. Толькі па гэтай прычыне прадбачлівыя і разумныя, мудрыя і адукаваныя прадстаўнікі эліты павінны падаваць грамадству прыклад і выконваць кіруючую ролю. Мы не можам адмовіцца ад выбітных дасягненняў традыцыйнай культуры толькі таму, што нехта выставіў на агляд нейкія праблемы.
    Пасля купання вада становіцца бруднай, а калі з бруднай вадой выплюхнуць і дзіця, то які ў гэтым толк? У традыцыйнай культуры мы павінны выявіць станоўчыя бакі і выбітныя нацыянальныя
    136 У 2006 г. артысты жанру «сяншэн» (жанр традыцыйнага кітайскага камедыйнага прадстаўлення) адносна стылю артыста Го Дэгана (кіт.郭德纲,1973 г.н.) вылучылі ідэю аб тым, што неабходна перашкаджаць мяшчанству, пошласці і вульгарнасці ў жанры «сяншэн».
    113
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    рысы, каб пераадолець яе адмоўныя бакі і недахопы. Гэта адпавядае логіцы здаровага сэнсу. Аднак на практыцы рысы нацыянальнага характару заўсёды будуць вызначацца наяўнасцю станоўчых і адмоўных бакоў. Гісторыя і культура непарыўна звязаны. Фэн Юлань137 аднойчы заўважыў: гісторыя паказвае, што вылучэнне ў грамадстве канцэпцыі «гуманнасці і справядлівасці» якраз сведчыць пра тое, што гэта грамадства негуманнае і несправядлівае, у ім маюць месца шматлікія выпадкі, якія супярэчаць прынцыпам чалавекалюбства і пачуцця абавязку, і менавіта таму трэба ўсімі сіламі выступаць з ініцыятывай «гуманнасці і справядлівасці».
    Мы павінны актыўна выступіць з ініцыятывай развіваць выдатныя дасягненні традыцыйнай культуры, пакінутыя нам у спадчыну продкамі. Прадстаўнікі эліты грамадства павінны падаваць асабісты прыклад, праводзіць у жыццё і здзяйсняць на практыцы яе асноўныя прынцыпы, для таго каб стварыць грамадству ўзор для пераймання.
    Кітайская культура надае асаблівае значэнне ідэі: «ад імператара да простага чалавека ——усе без выключэнняў павінны ў аснове сваёй мець маральнае выхаванне». Удасканаленне і праца над сабой —— гэта свядомы працэс. Як казаў кітайскі філосаф Сюньцзы, у прыродзе ёсць рэчы, якія валодаюць энергіяй, але пазбаўленыя жыцця, напрыклад, вада і агонь; трава і дрэвы валодаюць энергіяй і жыццём, але пазбаўленыя эмоцый і пачуццяў; жывёлы валодаюць энергіяй, жыццём, эмоцыямі, але пазбаўленыя маральнасці і пачуцця абавязку, у жывёл адсутнічаюць гуманнасць, справядлівасць, мараль і дабрачыннасць. Яны здольныя адчуваць мноства эмоцый і пачуццяў, але не здольныя праводзіць мяжу паміж рознымі сувязямі. А ў чалавека ёсць і энергія, і жыццё, і пачуцці, і маральнасць — з гэтага і складаецца карэннае адрозненне паміж чалавекам і жывёлай.
    Чалавек здольны праводзіць мяжу паміж рознымі сувязямі, у стане разумець рознага роду нормы паводзін. «Той, хто валодае пачуццём абавязку, павінен рабіць так, як мае быць» — шлях, якога прытрымліваецца чалавек, якім павінен кіравацца, неабходна зрабіць адпаведным нормам. Кітайскі філосаф Мэнцзы зазначаў: «Для высакароднага мужа справядлівасць ёсць шлях, рытуал ёсць дзверы; толь
    1,7 Кіт.冯友兰(18951990) — філосаф, гісторык філасофіі, стваральнік філасофскай сістэмы «новага неаканфуцыянства».
    114
    Частка 2
    кі высакародны муж можа па праведнай дарозе ўвайсці ў правільныя дзверы» (трактат «Мэнцзы», раздзел «Вань Чан», 2я частка).
    Калі чалавек не разумее нормаў і правілаў паводзін, ён робіцца падобным да жывёлы. Першы крок да таго, каб стаць сапраўдным чалавекам, — самаўдасканаленне. Чалавек павінен прытрымлівацца абмежаванняў, разумець, што можна, а што нельга рабіць, у якіх абставінах якім чынам неабходна дзейнічаць, і паміж гэтым неабходна праводзіць выразную мяжу. У «Запісках аб прыстойнасці» гаворыцца: «Высакародны муж, які прытрымліваецца этыкету, адрознівае сваіх і чужых, вырашае ўсе сумненні, вызначаючы падабенства і адрозненні, выразна разумеючы, дзе праўда, а дзе хлусня. <...> Без прыстойнасці немагчымыя маральнасць і дабрачыннасць, гуманнасць і справядлівасць; без прыстойнасці недасканалае навучанне, выхаванне і выпраўленне нораваў».
    Мы павінны заўважыць як наяўнасць некаторых недахопаў, так і нястомныя намаганні дасканала мудрых і таленавітых людзей у гісторыі па пераадоленні гэтых недахопаў. Мы павінны сфарміраваць сістэму маральных каштоўнасцяў, развіваць цудоўныя якасці гожасці і маральнасці. Нельга апускаць рукі зза наяўнасці недахопаў, наадварот, трэба прыкладаць яшчэ больш намаганняў для іх пераадолення. 3 аднаго боку, нам варта чэрпаць усё лепшае з традыцый, а з другога боку, неабходна пераймаць усё самае лепшае і ў сучаснасці. Злучыўшы традыцыю і сучаснасць, квінтэсенцыю заходняй і кітайскай культур, можна стварыць культуру новага тыпу.
    У сучасным грамадстве развіваць лепшыя традыцыі павінен не толькі канкрэтны чалавек, але неабходна ажыццяўляць і кантроль пры дапамозе сілы закона. Трэба не толькі выявіць заганы, але і ўнесці канструктыўныя прапановы па іх выпраўленні з пункту гледжання станоўчых бакоў. Знішчаючы традыцыйныя заганы, трэба таксама ўдасканальваць ідэалогію, маральнасць і дабрачыннасць.
    У апошнія гады шырока абмяркоўваецца пытанне падзення маральнасці. Гэта вельмі складанае пытанне, якое знаходзіцца пад уплывам рознага роду фактараў, сярод якіх самае важнае месца займае адукацыя. Неабходна цесна злучыць тры тыпы адукацыі: хатнюю, адукацыю ў навучальных установах і адукацыю ў грамадстве. Калі дома кажуць адно, у школе — другое, а ў грамадстве ——трэцяе, то нашы дзеці страцяць арыенцір і не будуць ведаць, каго слухаць і чаго прытрымлівацца.
    115
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    У цяперашні час адукацыя і выхаванне ў сям'і значна аслаблі. Вельмі многія бацькі адмовіліся ад хатняй адукацыі, ім не хапае цярпення і любові, або яны залішне песцяць сваіх дзяцей. У школьных жа ўстановах вышэй за ўсё ставіцца набыццё ведаў, пры гэтым не хапае развіцця індывідуальнасці і асабістых якасцяў чалавека. У такой сістэме адукацыі выхоўваецца вялікая колькасць студэнтаў з высокім узроўнем ведаў і нізкім узроўнем маральных якасцяў.