• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    3 кітайскай традыцыйнай культуры варта пазычаць многія ідэі. Паслядоўнікі даасізму перакананыя ў тым, што, з аднаго боку, чалавеку не варта лічыць сябе вельмі магутным і вялікім, а з другога боку, не варта лічыць сябе нікчэмным і пасрэдным: чалавек і вялікі, і нікчэмны адначасова. У ім ёсць як высакародныя, так і ганебныя якасці. Чалавеку не варта ўсталёўваць сваё панаванне над прыродай, Неба вызначаецца нядзеяннем, чалавеку таксама варта вучыцца прынцыпу нядзеяння133. Лаацзы казаў: «Чалавек прытрымліваецца законаў Зямлі; Зямля прытрымліваецца законаў Неба; Неба прытрымліваецца законаў Даа; а Даа прытрымліваецца самога сябе».
    У мінулым стагоддзі заходнія мысліцелі вылучылі ідэю аб тым, што неабходна адрадзіць гуманізм: чалавеку не прыстала быць як рабом Божым, так і рабом рэчаў. 3за сваёй надмернай сквапнасці і прагнасці да грошай чалавек стаў разбураць прыроду, прад^ўляць да яе бязмежныя патрабаванні, знішчыўшы сваё ўласнае асяроддзе пражывання. Ці чалавеку абавязкова трэба без канца і краю прад9яўляць прэтэнзіі да прыроды? Незлічоныя факты кажуць пра тое, што прыводзіць у парадак і аднаўляць разбураную экалогію каштуе значна больш выдаткаў у параўнанні з выгадай, атрыманай у выніку разбурэння экалогіі. Да таго ж, немагчыма цалкам аднавіць перша
    「'、 Даоскі прынцып «увэй» ——сузіральная пасіўнасць. Самай галоўнай якасцю нядзеяння з>яўляецца адсутнасць прычын для дзеянняў: няма ні разважанняў, ні разліку, ні жадання. Паміж унутранай прыродай чалавека і яго дзеяннем у свеце няма наогул ніякіх прамежкавых крокаў. Дзеянне адбываецца раптоўна і, як правіла, дасягае мэты самым кароткім шляхам, таму што абапіраецца на ўспрыманне тут і цяпер.
    106
    Частка 7
    пачатковы выгляд. Таму трэба добра падумаць, перш чым асвойваць прыродныя рэсурсы, і, разважаючы над праблемамі навакольнага асяроддзя, зменшыць свае апетыты.
    У рэальным жыцці ў разуменні многіх яшчэ нетрывала ўмацавалася канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Мы ўсё яшчэ прытрымліваемся таго, каб за кошт спажывання стымуляваць развіццё эканомікі. Ініцыятыва ўстойлівага развіцця валодае багатым гуманным духам. Гэтая канцэпцыя не толькі дазволіць сучаснаму чалавеку развівацца, прадухіляючы растрату прыродных рэсурсаў, але і дасць магчымасць стабільна развівацца наступным пакаленням. У 67м раздзеле «Даа дэ цзін» гаворыцца: «Я маю тры скарбы, якія шаную: першы — гэта чалавекалюбства, другі — беражлівасць, а трэці заключаецца ў тым, што я не маю права быць наперадзе іншых».
    Экалагічная раўнавага будуецца на аснове парадку ў экалагічнай сістэме, сутнасцю якога з^ўляецца ўзаемная павага: неабходна ствараць ідэю аб узаемнай павазе паміж чалавекам і прыродай, недапушчальна самавольна разбураць і пераўтвараць прыроду. Разам з гэтым таксама заслугоўваюць увагі праблемы харчовай бяспекі: нам нельга харчавацца выключна штучнымі прадуктамі, лепш есці больш натуральных, падораных прыродай. У цяперашні час людзі ўсё больш і больш спажываюць ненатуральнай ежы, якая ўсё менш і менш прыносіць ім радасць. «Натуральнасць», пра якую тут ідзе гаворка, ёсць тое, пра што Лаацзы казаў: «Даа прытрымліваецца самога сябе». Мы павінны найлепшым чынам спалучаць дух натуральнага гуманізму з сучасным навуковатэхнічным прагрэсам, а не заглушаць голас натуральнага гуманізму ў віры сучаснай навукі і тэхнікі.
    Зараз людзі ўсё больш увагі звяртаюць на дваісты характар тэхнічнага развіцця: развіццё тэхнікі зрабіла наша матэрыяльнае жыццё вельмі зручным, але разам з тым нанесла шкоду экалогіі асяроддзя. Ацыфроўка дадзеных прывяла да таго, што людзі сталі менш ініцыятыўнымі. Скарыўшы матэрыяльны свет, чалавек у той жа час страціў самога сябе: па меры развіцця тэхналогій некаторыя людзі ператварыліся ў рабоў машын і інфармацыі. А ці сапраўды чалавеку неабходна такая вялікая колькасць інфармацыі? I што яна прыносіць чалавеку — радасць ці пакута?
    Калі грамадства будзе заахвочваць чалавека ў пагоні за дабрабытам, у выніку ўсе людзі будуць змагацца за даброты і каштоўнасці.
    107
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Гэта тое, пра што Мэнцзы казаў «вярхі і нізы грызуцца зза выгод». У трактаце «Мэнцзы» запісана: калі Лян Хуэйван134 убачыў Мэнцзы, спытаў у яго: «Навошта вану казаць пра выгаду? Яму патрэбны толькі гуманнасць і справядлівасць» (трактат «Мэнцзы» раздзел першы «Лян Хуэйван», частка 1я). Калі вярхі надаюць вялікае значэнне выгадзе, а нізы дзейнічаюць гэтак жа, то грамадства не будзе ведаць спакою. Ненаедная прагнасць і празмерная пагоня за прыбыткам ператвараюцца ў няшчасці.
    У «Гістарычных запісках» таксама ёсць такая фраза: «Прагнуць, але заставацца ненаедным — страціць усе жаданні; мець, але не ведаць меры — згубіць усё, што маеш» («Гістарычныя запіскі», «Біяграфіі Фань Цзюя і Цай Цзе»). Калі жаданні чалавека бясконцыя і бязмежныя, то пазней ён страціць ўсё, чым валодаў раней. Чалавецтву трэба задумацца: ці так ужо неабходна завалодаць гэткай вялікай колькасцю багаццяў?
    134 Кіт.梁惠王(Хуэй 惠значнць «міласэрны») — кіраўнік царства Вэй у 370335 гг. да н.э.
    108
    Частка 2
    Развіццё «мяккай сілы» Кітая
    На аснове традыцыі прызнаваць мадэрнізацыю
    Заходнюю культуру ў цэлым можна падзяліць на два вялікіх напрамкі: кансерватызм і лібералізм. Асноўнай ідэяй лібералізму з9яўляецца тое, што культура дзяржавы ставіць перад сабой мэіу абараніць свабоду асобы. Лібералы перакананыя, што культура можа пастаянна мяняцца, традыцыю можна абраць ці не абраць: пры выбары культуры чалавек валодае высокай ступенню свабоды. Кансерватызм жа надае асаблівую ўвагу захаванню традыцыі, значэнне ролі прадстаўнікоў культурнай эліты, а таксама важнасці рэлігіі і маральнасці ў захаванні грамадства. Кансерватары перакананыя, што выбар культуры абумоўлены значнай ступенню абмежаванасці, традыцыя звязвае нас з мінулым, а сіла традыцыйнай культуры вельмі значная.
    Японскі марксісцкі філосаф Хіросі Нагата напісаў кнігу «Гісторыя філасофіі Японіі». У прадмове да яе ён заўважыў, што традыцыя звязана з сучаснасцю наступным чынам: традыцыю немагчыма перанесці на сучаснасць у нязменным выглядзе, роўна як немагчыма цалкам разарваць з ёю ўсе сувязі. Калі адкінуць традыцыі, усё роўна застанецца цесная нябачная сувязь з сучаснасцю; а калі традыцыі ў нязменным выглядзе перанесці на сучаснасць, то ўсё роўна гэта немагчыма, паколькі традыцыю трэба змяніць.
    На думку Сэмюэла Хантынгтана, паслядоўніка культурнага кансерватызму, сіла культурнай спадчыны вельмі вялікая, яе немагчыма легкадумна змяняць. С. Хантынгтан таксама даследаваў пытанні традыцыйнай культуры. Ён лічыў, што нельга адвольна адмаўляцца і адкідваць культурныя традыцыі. Для змены тыпу культуры неабходна наяўнасць наступных умоў: папершае, кіраўніцтва дадзенага рэгіёна павінна вырашыць канчаткова абарваць сваю гісторыю. Падругое, эліта павінна гэта ўхваліць. Патрэцяе, шырокія масы грамадства павінны быць у стане ісці па гэтых слядах. Пачацвёртае, культура,
    109
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    якой ты хочаш прытрымлівацца, павінна прызнаць цябе. Калі цяжка дабіцца прызнання ўсёй эліты, то яшчэ больш цяжка прымусіць культуру, якой ты хочаш прытрымлівацца, прызнаць цябе. Калі рашучасць кіраўніцтва магчымая, а народныя масы таксама гатовыя рухацца па слядах, то другую і чацвёртую ўмовы выканаць вельмі складана.
    Гаворачы аб культурных канфліктах, Хантынгтан прааналізаваў абстаноўку ў Турцыі: культурная традыцыя глыбока ўкаранілася ў свядомасці народа, і яе вельмі складана змяніць. 3 пункту гледжання С. Хантынгтана, найбольш аптымальным спосабам была б не адмова ад традыцыі, а на яе аснове далейшае развіццё. 3 20х гг. мінулага стагоддзя палітычныя ўлады Турцыі ўстанавілі курс на татальную вестэрнізацыю, і большасць прадстаўнікоў эліты таго часу ў асноўным прызналі гэты курс. Народныя масы таксама рушылі ўслед за імі. Аднак Турцыя ў выніку не была прынята культурай Захаду: заходні свет заўсёды разглядаў турэцкую культуру як арабскую, ісламскую культуру. Калі Лян ІДычаа135 прыехаў у Турцыю пасля Першай сусветнай вайны, ужо тады ён прадказаў, што ў Турцыі паўстане маса праблем.
    Хантынгтан назваў Турцыю «дзяржавай з разарваным статусам, якая не ведае, каго прытрымлівацца», папярэджваючы людзей аб тым, што нельга легкадумна адмаўляцца ад сваіх традыцый. Ён меркаваў, што «мадэрнізацыя — гэта шматбаковы працэс, які закранае ўсе сферы чалавечага мыслення і дзейнасці». Мадэрнізацыя мае некалькі кірункаў: першы ——поўная адмова ад традыцый; другі — поўная неадмова ад традыцый; трэці — прыняцце мадэрнізацыі на аснове традыцый. Ён ухваляў трэці шлях.
    Калі ты цалкам адмаўляешся ад сваіх традыцый, а заходні свет цябе не прызнае, то ўсе намаганні марныя. У поўнай меры цвёрда прытрымлівацца адных толькі традыцый таксама не атрымаецца: немагчыма ў святле сусветных тэндэнцый упарта адстойваць выключна традыцыйны лад жыцця. Найлепшым спосабам будзе прыняць прыўнесеную звонку культуру на аснове ўласных традыцый, і тады мадэрнізацыя стане мастом, якія злучае традыцыю і сучаснасць.
    135 Лян Цычаа, кіт.梁启超(18731929)——кітайскі філосаф, гісторык філасофіі, вучоны, літаратар, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, адзін з лідараў ліберальнага рэфарматарскага руху ў Кітаі канца XIX — пачатку XX стст.
    110
    Частка 2
    Запазычаць вопыт можна толькі пры наяўнасці індывідуальнасці
    На працягу ста з лішнім гадоў некаторыя людзі канчаткова адракліся ад свайго і сталі адмаўляць традыцыю. У цэлым, тэндэнцыяй навукоўцаў, якія вывучаюць традыцыйную культуру, стала татальная вестэрнізацыя. Традыцыйная кітайская культура зноў трактавалася пры дапамозе заходніх вучэнняў і заходняга ладу мыслення, што зусім змяніла выдатную традыцыйную культуру.
    Нельга адмаўляць, што ўслед за развіццём эпохі неабходна бесперапынна засвойваць новае і запазычаць новы тып мыслення. Аднак гэта павінна адбывацца на трывалай культурнай аснове. У цяперашні час веды кітайцаў аб заходняй культуры недакладныя і павярхоўныя, у іх адсутнічае глыбокае разуменне яе прыроды. Пры гэтым кітайцы страцілі свае найлепшыя культурныя традыцыі альбо істотна сказілі і сталі памылкова тлумачыць сваю традыцыйную культуру.
    Аднойчы я гутарыў з кітайцам, які пражыў некалькі дзясяткаў гадоў у Еўропе, і ён адзначыў, што кітайцы ставяцца да іншых з непавагай. Большасць кітайцаў разумеюць правы чалавека з пункту гледжання палітыкі, аднак ён сам надаваў вялікае значэнне правам чалавека ў паўсядзённым жыцці. Гэта і ёсць пытанне ўзаемнай павагі паміж людзьмі. Вярнуўшыся на радзіму, наш «еўрапейскі зямляк» заўважыў, што некаторыя людзі пастаянна спяшаюцца; прасоўваючыся ў натоўпе, зважаюць толькі на сябе, не звяртаючы ніякай увагі на іншых. Правы асобы — гэта пытанне ўзаемнай павагі: я паважаю твае правы ——ты паважаеш мае, і тады будзе выяўляцца раўнапраўе ва ўсіх аспектах нашага жыцця.