• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Вучэнне Чань аб сузіранні таксама ўяўляе сабой звычайную справу: працягвай займацца тым, што робіш у гэты момант. Многія ў здзіўленні зададуцца пытаннем: «Калі ўжо ты павінен так рабіць, што ж застаецца ўдасканальваць?». Аднак гэта і ёсць тое, што ў будызме называецца «ўдасканаленне неўдасканальвання», якое, насамрэч, яшчэ больш складанае, чым удасканаленне па вызначаным метадзе, які ты засвоіў, паколькі большасць звычайных людзей не занадта здавольваюцца тым, што ёсць. Яны заўсёды робяць адно, а думаюць пра іншае. Да таго ж яшчэ скардзяцца на несправядлівасць, што, маўляў, ім даводзіцца займацца гэтым, і мяркуюць, што варта рабіць
    83
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    толькі тое, пра што яны думаюць. Таму можна сказаць: выконваць тое, што павінен, зусім не простая справа. I якраз з дапамогай гэтага школа Чань выпрабоўвае і загартоўвае цябе.
    Якім жа чынам можна стаць чалавекам, здольным выхаваць і загартаваць свой характар? Удасканальвацца з дапамогай адхілення ад надзённых спраў — гэта ілюзія. Але чаньбудызм ——не ілюзія, гэта канкрэтнае вучэнне, якое знаходзіцца перад табой, ляжыць у цябе пад нагамі. Калі ты сапраўды зробіш першы крок, гэта стане вельмі добрым пачаткам, і ты пачнеш усведамляць унутраны праўдзівы сэнс чаньбудызму.
    Чаньбудызм заклікае нас не адмовіцца ад рэальнага свету ў імя ілюзій, а спасцігнуць самога сябе ў працэсе рэальнага жыцця. У некаторых часта ўзнікае пытанне: «Якім чынам ты можаш дапамагчы мне пазбавіцца ад пакут, дапамагчы разарваць путы, якія мяне скавалі?»
    Многія майстры чаньбудызму, пачуўшы такое пытанне, гавораць у адказ: «А хто ж цябе скаваў?» Ніхто цябе не скоўваў, ты звязаў самога сябе, што называецца, «сам сабе знайшоў непрыемнасці». Калі ты захацеў сысці, калі адчуваеш агіду да рэальнага жыцця, калі табе надакучыў цяжкі груз, які ты ўзваліў сабе на спіну, і ты марыш адрачыся ад рэальнага жыцця ў пошуках зацішнага і ціхамірнага кутка спакою, паўстае пытанне: хіба на свеце існуе такое ціхае і спакойнае месца? Яго няма!
    Здавалася б, ты вырваўся з гэтай сітуацыі, але насамрэч, пазбавіўшыся ад адной ношы, ты зноў узвальваеш сабе на плечы наступную, вырваўшыся на волю з адной клеткі, адразу ж трапляеш у другую. Асаблівая ўвага да цяперашнега моманту, прынятая ў школе чаньбудызму, вучыць нас усведамляць, што ў нашай прыродзе і сапраўдных намерах няма ніякіх памылак і пакут. Усе нягоды, выкліканыя страсцю і спакусамі, мы самі сабе прыдумляем. Таму сутнасцю першага сузіральнага вучэння школы чаньбудызму з^ўляецца «першапачатковая чысціня душы, адсутнасць прыкрасцяў і засмучэнняў». Імкненне адрачыся ад рэальнага свету ў пошуках чыстага, ціхага і спакойнага свету па сутнасці сваёй і ёсць пакута, таму што гэта цалкам немагчыма. Мы ж павінны зыходзіць з таго, каб выконваць свой абавязак —— гэта першы крок.
    84
    Частка /
    Бесстароннасць і спакой
    Другі прынцып — гэта «бесстароннасць і спакой». Ён звязаны з прынцыпам «выконвай свой абавязак», аднак вызначаецца яшчэ больш высокімі патрабаваннямі. Таму што і выканаўшы свой абавязак добра, ці зможаш ты не браць пад увагу і не лічыцца з тым, што зрабіў? Ці зможаш не надаваць значэнне таму, як іншыя людзі ацэньваюць твае дзеянні: пахваляць цябе ці раскрытыкуюць? Ці будзеш раззлаваны з'едлівьімі заўвагамі навакольных або, наадварот, заганарышся тым, што пачуў хвалу на свой адрас?
    Добра выконваць свой абавязак зусім не тое ж самае, што захоўваць спакой. Спакой — гэта неабходнасць рабіць тое, што павінен, ціхамірна і спакойна, не маючы намераў і жаданняў.
    У каане106 чаньбудызму ёсць гісторыя. Адзін чалавек спытаў дзэннастаўніка: «Ці займаешся ты самаўдасканаленнем і гартуеш сябе?» Той адказаў: «Вядома». Тады чалавек спытаў: «Якім чынам?» Настаўнік адказаў: «Я ем тады, калі адчуваю голад, засынаю тады, калі адчуваю стомленасць». Чалавек у здзіўленні задаў пытанне: «Ты называеш гэта самаўдасканаленнем?». Настаўнік адказаў: «Вядома». А колькі людзей падчас яды не ядуць як след, а разважаюць пра розныя рэчы; падчас сну не высыпаюцца як след, а думаюць пра тоесёе. Яда і сон — першапачаткова звыклыя рэчы, аднак многія людзі кідаюцца ад адной думкі да другой, аддаючыся пустым марам. I пры гэтым, з9еўшы штонебудзь смачнае або падумаўшы пра штонебудзь прыгожае, адчуваюць радасць і, наадварот, з9еўшы нясмачнае або падумаўшы аб дрэнным — пачынаюць скардзіцца.
    Хіба можна заставацца да гэтага безуважным? Ці, кажучы мован оудызму, «заставацца устонлівым да дыхання васьмі вятроу»,й/. Пра якія «восемь вятроў» ідзе гаворка? Вось яны: выгада, слабасць, паклёп, здзек, хвала, слава, нягоды і радасці. «Выгада» і ёсць паспяховасць, поспех. «Слабасць» і ёсць заняпад, дэградацыя. «Паклёп» і «здзек» і ёсць тое, што ганіць і высмейвае цябе. «Хвала» і «слава» і ёсць тое, што ўсхваляе і ўзносіць цябе. Чым бы мы ні займаліся, але калі
    106 Каан ——кароткае апавяданне, пытанне, дыялог, звычайна не мае лагічнай падаплёкі, часцяком змяшчае алагізмы і парадоксы, даступныя хутчэй інтуітыўнаму разуменню.
    107 Вобразны выраз, які азначае «не трапляць пад уплыў людской марнасці».
    85
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    ў вышэйпералічаных сітуацыях нам удаецца захаваць непрадузятасць, стрымаць сябе, то можна гаварыць пра высокі ўзровень самадысцыпліны і выхавання, нават калі часам з языка зрываецца фраза: «Я ўсё гэта бачу наскрозь, і мяне гэта зусім не хвалюе». Але калі мы чуем з'едлівьія і яхідныя заўвагі ў свой адрас з боку іншых людзей, усё роўна мы адчуваем сябе не надта прыемна. Калі ж узносяць цябе, хоць ты вонкава сціплы і кажаш: «Ну, што вы, праўда ж, не варта», — але ў сэрца ўпотай пранікае пачуццё самаздаволення. Гэта, вядома, уласціва чалавечай прыродзе, але пераадолець гэта можна толькі праз медытацыю, якая дапамагае дасягнуць высокіх межаў.
    Я часта распавядаю такую гісторыю: Су Дунпо, вядомы пісьменнік эпохі дынастыі Сун, валодаў глыбокімі ведамі ў галіне чаньбудызму. Ён быў дружны з настаўнікам Фо Інь і часта выпраўляўся з візітам да яго. Адзін з іх жыў на поўдні, а другі — на поўначы ад ракі Янцзы. Аднойчы Су Дунпо, пераплываючы на лодцы раку, убачыў Фо Іня паза сценамі храма. Шпацыруючы ў адзіночку ў храме, Су Дунпо заўважыў велічны малюнак Буды і склаў наступны верш: «Зямны паклон Богу сярод багоў. Тонкія промні святла асвятляюць мірыяды светаў. Дыханню васьмі вятроў непадуладны стройны ліловы лотас». Напісаўшы верш, Су Дунпо адчуў вялікае задавальненне, перадаў свой твор маленькаму манаху і сказаў: «Калі твой настаўнік вернецца, дай яму прачытаць гэта». 3 гэтымі словамі Су Дунпо пайшоў.
    Фо Інь, вярнуўшыся, прачытаў гэты верш, узяў пэндзлік і дадаў адно слова: «Глупства!». Затым перадаў гэтае пасланне свайму вучню, каб той занёс яго назад Су Дунпо.
    Су Дунпо, прачытаўшы пасланне, вельмі здзівіўся і падумаў: «Я напісаў такі цудоўны верш і раптам атрымліваю такую крытыку: глупства!» Аўтар адразу ж паспяшаўся адправіцца на лодцы да настаўніка Фо Іня, каб выказаць свае аргументы. Фо Інь, убачыўшы Су Дунпо, сказаў: «Ужо не ты «непадуладны дыханню васьмі вятроў? Як жа магла лухта, напісаная мною, прымусіць цябе перасекчы Янцзы на лодцы, каб хутчэй прымчацца сюды?».
    Вядома, Су Дунпо вельмі добра выхаваны ў духу будызму і належным чынам разбіраецца ў яго філасофіі. Аднак сутыкнуўшыся з такой дробязнай справай, ён выявіў сябе зусім няздольным захаваць непрадузятасць. У будысцкім вучэнні Махаяны гаворыцца, што існуе «шэсць перапраў» ——«шэсць дабрачыннасцяў» з акіяна нараджэння
    86
    Частка /
    і смерці (сансары) на бераг нірваны: міласэрны дар, маральнасць, цярпенне, стараннасць, сузіранне, мудрасць.
    Нярэдка мы за цярпенне прымаем здольнасць вытрымаць ганьбу і прыніжэнне. Напрыклад, калі нехта 6'е або лае цябе, ты павінен усё стойка вытрымаць або, як гэта прынята ў хрысціянстве, падставіць другую шчаку. Насамрэч, будысцкае «цярпенне» азначае не толькі здольнасць стойка пераносіць ганьбу і прыніжэнне, але і заставацца непрадузятым да ўхваленняў навакольных. Сярод «васьмі вятроў» ёсць не толькі паклёп і насмешка, але ёсць таксама хвала і слава. Хай нават ты вытрымаеш паклёп і насмешку іншых людзей, але ці здолееш застацца абыякавым да ўхваленняў навакольных? У дадзеным выпадку захоўваць «непрадузятасць» досыць складана.
    Стаць свабодным ад сумненняў чалавекам
    Трэці прынцып — «стаць свабодным ад сумненняў чалавекам». Так званая «свабода ад сумненняў і памылак» азначае вольнае і свабоднае існаванне. Калі мы не будзем звязаныя ніякімі прыкрасцямі і крыўдамі, хіба гэта не будзе лічыцца вольным і свабодным існаваннем? Свабодны ад сумненняў чалавек ёсць вышэйшы ідэал намаганняў у будысцкай філасофіі, і менавіта гэтага вялікага стану вызвалення ад нягод і пакут дасягнуў Буда. У «Сутры сэрца»108 ёсць TaKan фраза: «Калі бадхісатва Авалакіцешвара спазнаў звышгранічную інтуітыўную мудрасць, ясна ўбачыў пяць скандх (складнікаў) пустых і пераадолеў усе пакуты і нягоды».
    Якім жа чынам можна стаць вольным ад сумненняў чалавекам? Што з^ўляецца мяжой Вялікай свабоды ад памылак? У школе Чань таксама ёсць такое апісанне: «Увесь дзень харчавацца, не ўзяўшы ў рот і зярнятка рысу. Увесь дзень падарожнічаць, нават не зрабіўшы ніводнага кроку». Гэты выраз не так проста зразумець, але будысцкая філасофія такім чынам паведамляе нам, што нельга трапляць пад уплыў знешніх форм, і хоць ты цэлы дзень будзеш есці і ісці, але
    108 Адна з самых вядомых першакрыніц будызму Махаяны.
    87
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    не патрапіш пад уплыў рысу і дарогі як элементаў знешняга асяроддзя, але ў той жа час ты неаддзельны ад іх.
    Вучэнне чаньбудызму зусім не патрабуе ад нас выдаляцца ад людской марнасці глыбока ў горы ці дрымучыя лясы, нічога не бачыць, як быццам так мы зможам пазбегнуць уплыву знешняга свету. Насамрэч, нават калі ты і трапіў у адасобленае месца, але сэрца тваё неспакойна, то марных думак у тваёй галаве будзе яшчэ больш, чым калі 6 ты апынуўся ў ажыўленым і людным месцы. Чаньбудызм вучыць нас таму, што калі сэрца чыстае і спакойнае, то ўсюды будзе зямля запаветная; калі ж сэрца неспакойнае, то куды 6 ты ні адправіўся, ты не зможаш уцячы ад самога сябе. I калі ў гэтым райскім кутку ты здолееш пазбавіцца ад жаданняў, намераў, залежнасцяў у адносінах да навакольнага асяроддзя, то тады можаш лічыць сябе вольным ад сумненняў чалавекам.