• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Падругое, вышэйшая школа атрымала ў спадчыну традыцыйныя ідэі адукацыі: «адукацыя для ўсіх» і «навучанне з улікам індывідуальных здольнасцяў». Вельмі важна правільна спалучаць гэтыя два паняцці. 3 аднаго боку, незалежна ад прыродных дадзеных і сацыяльнага становішча ў працэсе атрымання адукацыі не павінна рабіцца ніякіх адрозненняў. 3 другога боку, варта адрозніваць методыку навучання ў залежнасці ад прыродных дадзеных вучняў, дапамагаю
    89 Ван Бі (226249) — кітайскі філосаф, адзін з заснавальнікаў неадаасізму.
    60
    Частка /
    чы ім цалкам выявіць свае моцныя бакі. Масавасць, стандартызацыя, уніфікацыя адукацыі забіваюць адоранасць шматлікіх вучняў.
    Трэцяй асаблівасцю адукацыі ў вышэйшай школе з^ўляецца эўрыстычнае навучанне. Што гэта такое? Натхненне і навучанне ёсць сэнс перадачы ведаў. Як жа трэба перадаваць веды? У першую чаргу трэба выхоўваць свядомасць вучняў. Канфуцый казаў: «Хто горача не імкнецца да ведаў, таму не адкрываю ісціны. He падказваю таму, хто не гарыць жаданнем выказаць думкі». Сутнасць эўрыстычнага навучання заключаецца ў падахвочванні да вучобы, і толькі тады «перапоўненаму энергіяй можна прыгатавацца дзейнічаць».
    Калі ў вучня няма жадання вучыцца, павучанні настаўніка бессэнсоўныя. Раней я не зусім разумеў Ма Іфу. Аднойчы Джэцзянскі ўніверсітэт запрасіў Ма Іфу ў якасці выкладчыка, але ён адмовіўся: «Я не пайду. Этыкет патрабуе ад вучня прыходзіць за ведамі, а не рабіць ласку, седзячы на ўроках». Я думаў: навошта так упарціцца? Хоць «этыкет і патрабуе», але ж цябе запрасілі, ты можаш прыйсці перадаць свае веды, а такія паводзіны занадта косныя. А затым, разважыўшы, я зразумеў, што Ма Іфу меў рацыю: навошта мне вучыць цябе, калі ты не гарыш жаданнем вучыцца? Калі вучань не хоча вучыцца, а мы па сваёй ініцыятыве працягваем падаваць яму гатовыя веды, то гэта называецца «сыпаць бісер перад свіннямі». А ў дадзеным выпадку гэта ўжо праблема не «свіней», а таго, хто «сыпле бісер». Той, хто так робіць, не глядзіць на рэакцыю другога боку, якому гэта зусім не трэба, таму не варта даваць гатовыя веды тым, хто ў гэтым не мае патрэбы.
    Такім чынам, вучань абавязкова павінен свядома і актыўна вылучаць патрабаванні да працэсу навучання, і толькі тады настаўнік зможа забяспечыць мэтанакіраваны адукацыйны працэс. Традыцыйная адукацыя ў вышэйшай школе свядомая і добраахвотная. У старажытнасці часта сустракаліся вучні, якія, прыхапіўшы неабходны правіянт, уцякалі ў далёкія горы і дрымучыя лясы ў імкненні да ведаў. Ініцыятыўнасць — магутная сіла. Той, хто сам стаў настаўнікам, імкнецца набіраць такіх вучняў, і толькі такім вучням можна даць эўрыстычную адукацыю. Пры наяўнасці свядомасці і ініцыятыўнасці вучань будзе здольны дзейнічаць па аналогіі і рабіць высновы, дасягне майстэрства праз усебаковае даследаванне прадмета.
    61
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    Акрамя таго, вышэйшая школа прытрымліваецца наступных прынцыпаў: самаадукацыя на першым месцы, абмен вопытам, спрыяльнае ўзаемадзеянне настаўнікаў і вучняў, свабоднае выкладанне.
    Вышэйшая школа — месца для самаадукацыі, а не для прымусовага навучання. Вучні і выкладчыкі вучацца адзін у аднаго, дапаўняючы адзін аднаго. Толькі ў такіх умовах, калі ўсе могуць выказаць свае меркаванні, магчыма свабоднае навучанне. Гэта вельмі добрая традыцыя вышэйшай школы, дух якой заключаецца ў наступным: надаваць увагу навуковым даследаванням, паглыбляць вывучэнне навуковых прынцыпаў.
    I апошняя традыцыя вышэйшай школы — блізкія адносіны паміж выкладчыкам і вучнем. Настаўнік і вучні — як бацька і дзеці, а школа, як сям'я, і гэта мае глыбокі сэнс. Нашы сучасныя настаўнікі і вучні бачацца толькі ў межах навучальнай установы. А некаторыя нават выказваюць думку, што ідэя «настаўнік і вучні — як бацька і дзеці» —перажытак феадалізму. Насамрэч, асабіста я лічу, што нельга адмаўляць такіх адносін паміж настаўнікамі і вучнямі. У мінулым мы часта гаварылі аб тым, што адносіны паміж уладаром і чыноўнікамі, паміж гасударам і народам падобныя да роднасных і гарманічных адносін паміж бацькам і сынам.
    Калі ў мяне бралі інтзрв'ю на тэлеканале CCTV, мне задалі пытанне: гістарычна склалася ўяўленне пра тое, што дзяржава і сям'я адзіныя, ці не з5яўляецца гэта перажыткам феадальнага дэспатызму? Сапраўды, ў кітайскай гісторыі дзяржава і сям'я былі адзіныя, і старажытныя людзі ператварылі дзяржаву ў свой дом, а затым і сваю сям'ю пашырылі да маштабаў дзяржавы. Многія лічаць, што гэта гнілы вобраз традыцыйнай культуры. За апошнія сто гадоў мы раскрытыкавалі сутнасць патрыярхальных крэўных сувязяў, якая проста паказвала на падабенства дзяржавы і сямЧ. I сапраўды, стала праблематычна сцвярджаць, што дзяржава і сям'я падобныя. Але гэтае пытанне мае розныя вымярэнні. Правінцыйнага чыноўніка называюць «шаноўны начальнік», а адносіны паміж чыноўнікамі і простым народам — гэта адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Хіба гэта ў корані няправільна? Бацькі заўсёды бескарысліва клапоцяцца пра сваіх дзяцей, не патрабуючы нічога наўзамен. Такія адносіны значна лепш за тыя, што існуюць паміж наймальнікам і работнікам. Таму, якое 6 пытанне мы ні разглядалі, нам не варта апускацца да спрашчэння. Цяперашняя
    62
    Частка /
    сістэма адукацыі мае вялікую патрэбу ў старой традыцыі: настаўнік і вучні — як бацька і дзеці, школа — як сям'я. А сучасная школа ператварылася ў месца, дзе вучань купляе, а настаўнік прадае веды. Дык які ж у гэтым сэнс?
    У традыцыйнай вышэйшай школе ўсе выкладчыкі і студэнты разам вучацца, займаюцца даследаваннямі і забаўляюцца. Колькі цяпер засталося месцаў, дзе можна арганізаваць працэс навучання падобным чынам? Мы спадзяемся, што ў вышэйшай школе гэтую традыцыю можна будзе ажыццявіць.
    Усім нам вядома гісторыя Ван Янміна90 пра падарожжа ў паўднёвы гарадок. Што значыць «вандроўка ў паўднёвы гарадок»? Хіба гэта не тое, як настаўнікі і вучні разам адпраўляюцца на загарадны шпацыр? Яны здзяйснялі пацяшальны шпацыр у паўднёвы гарадок, і адзін сябар, паказваючы на квітнеючыя дрэвы ў цяснінах між скал, спытаў: «У Паднябеснай няма рэчаў за межамі розуму, як, напрыклад, вось гэтыя квітнеючыя дрэвы. У глухіх гарах кветкі самі распускаюцца, лісце само ападае: наколькі ж гэта звязана з маёй душой?» Ван Янмін адказаў: «Калі ты не бачыш час цвіцення, гэтыя кветкі, як і тваё сэрца, імкнуцца да ціхамірнасці і спакою, а калі ты прыходзіш глядзець на іх красаванне, раптоўна пачынаеш разумець фарбы гэтых кветак. I тады разумееш, што гэтыя кветкі не знаходзяцца за межамі твайго розуму» («Анталогія Ванвэнь Чэнгун», «Запісы выкладзенага і ўспрынятага», 2я частка).
    У прыведзеным дыялогу прагучаў адказ на вельмі хітрае пытанне: гэта веданне, якое нельга проста так атрымаць на ўроку. Я ўжо казаў пра тое, што студэнты павінны авалодаць майстэрствам «прагульваць заняткі», г.зн. у любы час і ў любым месцы можна вучыцца. Трэба вучыцца заўсёды і ўсюды. Але праблема сучаснай сістэмы адукацыі заключаецца ў тым, што калі няма магчымасці заўсёды і ўсюды здзяйсняць сумесныя вандроўкі, то якім жа чынам вучні змогуць «прагульваць заняткі»?
    90 Ван Янмін, кіт.王阳明(14721529)——кітайскі філосаф, адзін з заснавальнікаў неаканфуцыянскай школы «сіньсюэ» («вучэнне пра сэрца»).
    63
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Вучыцца = быць чалавекам
    «Вучыцца і быць чалавекам». Гэтыя два паняцці ——«вучыцца» і «быць чалавекам» — злучае злучнік «і». На маю думку, лепш гэты злучнік замяніць на знак роўнасці: вучыцца = быць чалавекам, быць чалавекам = вучыцца.
    У пачатковы перыяд эпохі дынастыі Цын вучоны Лу Лунцы91 сцвярджаў: вучыцца і быць чалавекам — гэта не розныя рэчы. Калі ўсё прачытанае па фразах прымяніць да сябе, гэта і ёсць шлях да таго, каб стаць чалавекам, і тады можна гаварыць пра тое, што ты ўмееш вучыцца. А калі, не зважаючы на сябе, напаўняцца праўдай, прапісанай у кнігах, то хоць і будзеш старацца вучыцца і станавіцца чалавекам, але ўсё роўна будзеш лічыцца невукам. Я лічу, што працэсы навучання і станаўлення чалавека абавязкова трэба разглядаць у комплексе, нельга іх успрымаць паасобку.
    Вучоны эпохі дынастыі Цын Джу Юнчунь у сваім творы «Мова перакананняў» таксама неяк зазначыў: «У працэсе навучання неабходна ў першую чаргу вынесці меркаванне аб самім чалавеку, а затым аб яго манерах. Манеры азначаюць не проста разметку фраз ў класічным тэксце, але і сэнс яго довадаў. А вучыцца трэба, не толькі вытрымаўшы экзамен на вышэйшую навуковую ступень. Яшчэ больш трэба вучыцца, калі хочаш стаць чалавекам. Вучоба на атрыманне вышэйшай навуковай ступені не азначае імкнення да разумення сэнсу, аддаючы ўвагу разбіўцы фраз у класічных тэкстах, у той час як навука станаўлення чалавека, наадварот, даследуе сэнс, ігнаруючы разметку фраз.
    Навукоўцы старажытнасці казалі, што сучасныя ім людзі не ўмеюць вучыцца. Як у чытанні трактата «Гутаркі і меркаванні»: не прачытаўшы трактат, будзеш такім чалавекам; прачытаўшы, застанешся ранейшым, як быццам і не чытаў. Шлях да пазнання ісціны адукаваным чалавекам — трэба ведаць кнігі дасканала мудрых і таленавітых. Гэта неабходна не для таго, каб твае нашчадкі атрымлівалі найвышэйшую навуковую ступень, а для таго, каб навучыць мноства пакаленняў, як быць чалавекам, і нават вялікім мудрацом і адораным геніем. Таму, чытаючы кожную фразу кнігі, неабходна прымерваць яе на сябе, пытацца ў сябе,
    Лу Лунцы, кіт.陆陇其(16301693) — неаканфуцыянец, навуковец і чыноўнік часоў дынастыі Цьін清.
    64
    Частка /
    ці магу і я гэтак. А займаючыся якойнебудзь справай, пры зручным выпадку трэба звяраць яе з кнігамі: як бы паступіў наймудрэйшы? Толькі гэта і будзе сапраўдным вучэннем. А калі толькі плаваць на паверхні, трымаць у памяці некалькі фраз са старажытных кніц мець напагатове некалькі вытанчаных думак, то гэтага недастаткова» («Традыцыі перавыхавання насельніцтва: Мова перакананняў»).
    Сэнс гэтага ўрыўка заключаецца ў тым, што ў працэсе навучання важна ў першую чаргу разабрацца ў індывідуальнасці чалавека, а не ў методыцы навучання. Сам жа працэс навучання мае на ўвазе не толькі вывучэнне дзялення фраз класічных тэкстаў. I адукацыя патрэбна не толькі суіскальніку вучонай ступені, але і таму, хто хоча стаць чалавекам. Суіскальніку вучонай ступені дастаткова спыніцца на форме твору, не ўнікаючы ў яго сутнасць. Але той, хто імкнецца да самаўдасканалення, абавязкова павінен прасякнуцца сэнсам твору, не аддаючы перавагу форме. Калі правесці аналогію з рэальным жыццём, можна бачыць, што многія назубок ведаюць кананічныя творы «Трохслоўе», «Павучанні малышам» і інш., але гэта зусім не азначае, што яны адукаваныя. Многія з маленства пачынаюць завучваць стандартныя правільныя адказы. Такі метад мала чым адрозніваецца ад навучання суіскальнікаў вучоных ступеняў у старажытнасці: увага выключна да формы, а не да зместу.