• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Нягледзячы на тое, што навука і тэхніка нам дапамагаюць, без духоўнага і гуманнага кіраўніцтва лёгка страціць душу. I цяпер самы час усімі сіламі заклікаць вярнуцца да гуманнага духу, аднавіць гуманістычнае выхаванне.
    Чалавек вышэй за ўсё: найважнейшая духоўная аснова кулыл ры Кітая
    У адрозненні ад заходняй культуры найважнейшай асновай і асаблівасцю духоўнай культуры Кітая з^ўляецца гуманістычны дух ——«чалавек вышэй за ўсё». У культуры Кітая не існуе знешніх звышнатуральных сіл або Творцы. Абарона сям'і і грамадскага ладу ў Кітаі грунтавалася на свядомасці і самадысцыпліне, прадыктаваных этыкай «Даа і Дэ». У кітайскай традыцыйнай культуры асаблівая ўвага надаецца індывідуальнасці, незалежнасці і ініцыятыўнасці чалавека.
    Кітайская культура, у якой, як ужо згадвалася, чалавек з9яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, — гэта важкі ўклад кітайскага народа ў развіццё ўсяго чалавецтва. Ва ўяўленні многіх сучасны гуманізм —
    42
    Частка /
    гэта запазычаны з Захаду прадукт, аднак зусім не ўсе ведаюць пра тое, што ён першапачаткова з'яўляўся характэрнай рысай культуры Кітая. I ідэалогія гуманізму, прапанаваная сучаснай заходняй культурай, цесна звязана з асноўнай ідэяй кітайскай культуры ——чалавек вышэй за ўсё.
    Духоўная культура Кітая, заснаваная на гэтым прынцыпе, бярэ свой пачатак з эпохі дынастыі Заходняя Чжоу (1027 да н.э.—770 да н.э.). А на Захадзе ў I ст. н.э. была створана культура, у цэнтры якой стаяў Бог, і хрысціянства стала адной з духоўных асноў заходняй культуры. I толькі ў эпоху Асветы чалавек Захаду высока ўзняў сцяг гуманізму, і мысліцелі тых часоў пачалі прапагандаваць думку, што чалавек не раб Божы, а асоба сама па сабе.
    Адным з вытокаў ідэй эпохі Асветы з'явілася культура Старажытных Грэцыі і Рыма. Аднак у большай ступені ідэалогія гэтай эпохі сваім паходжаннем абавязана духоўнай культуры Кітая, якая пракралася ў Еўропу з дапамогай місіянераў, што вярнуліся з Паднябеснай пасля XVI ст. Місіянеры, кіруючыся кітайскім прынцыпам «чалавек вышэй за ўсё», асуджалі ідэю сярэднявечнай Еўропы «Бог вышэй за ўсё». Вышэй за ўсё ставіліся самастойнасць і незалежнасць чалавечага мыслення. А Кітай разглядаўся ў якасці ідэалу грамадства. У некаторай ступені еўрапейскі гуманізм прыйшоў з Кітая і трапіў пад глыбокі ўплыў з боку кітайскай культуры.
    1
    Нам абавязкова варта ведаць дзве цудоўныя традыцыі кітайскай культуры: «здабываць урокі з гісторыі» і «прытрымлівацца законаў Неба». Вельмі часта ў сваіх лекцыях я прыводжу цытату імператара Тайцзуна69: «Выкарыстоўваючы ў якасці люстэрка бронзу, лёгка прывесці ў парадак сваю знешнасць; выкарыстоўваючы ў якасці люстэрка гісторыю, мы разумеем прычыны ўмацавання магутнасці і падзення дынастый» («Сінь Таншу70. Жыццяпіс Вэй Чжэна»71). У Старажытным Кітаі вялікая ўвага ўдзялялася назапашванню гістарычнага вопыту. Ва ўсім свеце кітайскія гістарычныя працы прызнаныя самымі сістэ
    69 Кіт.唐太宗(599649) — імператар Тайцзун, імя пры праўленні Лі Шымінь, другі імператар дынастыі Тан, кіраваў у 626649 гг.
    70 «Новая гісторыя дынастыі Тан», складзена гістарыёграфам Оуян Сю (кіт.欧阳修).
    71 Кіт.魏彳教,Вэй Чжэн (580643)——палітычны дзеяч і гісторык перыяду дынастыі Тан, укладальнік «Гісторыі дынастыі Сун».
    43
    Асновы традыуыйнай кітайскай культуры
    матызаванымі і поўнымі. У Кітаі існуе 24 кананічных дынастычных гісторыі («Эршысы шы»), а таксама мноства неафіцыйных прыватных гістарычных запісак і дапаможных гістарычных матэрыялаў.
    У Старажытным Кітаі кожная дынастыя, дачакаўшыся адноснай стабільнасці палітычнай улады, перш за ўсё ўсталёўвала цырыманіял і распрацоўвала каноны музыкі, а затым складала гістарычныя запісы аб мінулым дынастыі. Дух гуманізму Кітая, заснаваны на прынцыпе «чалавек вышэй за ўсё», з'яві^ся вынікам абагульнення «атрыманага з урокаў гісторыі» вопыту, плёнам тварэння традыцыйнай культуры.
    У пачатковы перыяд дынастыі Заходняя Джоу людзі пераасэнсавалі прычыны росквіту і заняпаду дынастый Ся72 і Шан73. Звярнуўшыся да гісторыі, кітайскі народ убачыў, што дынастыя Ся вядзе свой пачатак ад тых часоў, калі Да Юй стрымаў воды патопу. У той час у Паднябеснай здарылася вялікая паводка, у выніку чаго жыццё народа стала невыносным. Да Юй справіўся з патопам, просты народ стаў жыць у міры і спакоі, і ўсе падтрымалі Да Юя, калі ён вырашыў заснаваць дынастыю Ся. Аднак апошні манарх дынастыі Ся Цзе (кіт.夏桀)аддаваўся п'янству і распусце, вызначаўся жорсткасцю і тыраніяй — і народ цэлымі днямі сыпаў праклёнамі: «О, гэта сонца, чаму ты не сыдзеш? Мы згодныя загінуць разам з табой» [«Кніга Гісторыі. (Тан Шы»)]. Якраз у гэты «смяротны для народа час распуснай дынастыі Ся» («Кніга гісторыі. Навучанні Чжун Хуэя») род Шан пад кіраўніцтвам Чэн Тана74 зрынуў дынастыю Ся, заснаваўшы новую — дынастыю Шан. I просты народ усхваляў Чэн Тана за тое, што ён пазбавіў людзей ад невыносных пакут. Эпоха дынастыі Шан — важная вяха ў гісторыі кітайскага народа: больш ці менш аформленае пісьменства, якое захавалася да нашых дзён,——якраз і ёсць пісьмёны «цзягувэнь»75.
    Людзі дынастыі Шан верылі ў лёс. Апошні імператар Шан Чжоўван76 аддаваўся бяздзейнасці і распусце. У перыяд яго кіравання ўжо пачалі ўзнікаць народныя бунты. Міністр Дзу і прыйшоў паведаміць імператару аб тым, што народ перайшоў на бок роду Чжоу,
    72 Ся — назва дынастыі, якая кіравала з 2070 г. да н.э. па 1765 г. да н.э.; дзяржава Ся.
    73 Шан — дынастыя, 17661122 г. да н.э.
    74 Кіт.成汤一заснавальнік дынастыі НІан商.
    75 Цзягувэнь — варажбітныя надпісы на костках і чарапашых панцырах (XIV—XI стст. да н.э.).
    76 Кіт.纣王(XI ст. да н.э.)——апошні кіраўнік дынастыі Шан, сумна вядомы як жорсткі тыран.
    44
    Частка /
    і варта мець гэта на ўвазе, на што Чжоўван усклікнуў: «О гора! Хіба я не народжаны валодаць мандатам Неба?» («Кніга гісторыі. Гегемон Захаду Кань Лі»). Чжоўван быў перакананы, што людзі роду Чжоу не здолеюць з ім справіцца. Аднак род Чжоу, які прыйшоў з паўночнага захаду, атрымаўшы падтрымку народных мас, пад правадырствам Чжоу Ювана77 зрынуў дынастыю Шан, а сам Чжоўван, атрымаўшы ганебную паразу, пакончыў з сабою. Такім чынам, дынастыя Шан знішчыла дынастыю Ся, а дынастыя Чжоу знішчыла дынастыю Шан. У гісторыі гэтая падзея называецца «рэвалюцыя Тан і У» («Чжоу і». 49я гексаграма «I Цзін» Гэ. «Традыцыя меркаванняў»78).
    Калі паглядзець у люстэрка гісторыі, то можна ўбачыць, што ўжо ў эпоху дынастыі Чжоу людзі добра ўсвядомілі гэтую ісціну: «лёс зменлівы» («Кніга песень». Дзесяць песень «Вэньвана»). Лёс змяняецца пад уздзеяннем іншых людзей. Як жа ён змяняецца? Па якіх правілах?
    У «Кнізе гісторыі» запісана абагульненне, зробленае людзьмі эпохі дынастыі Чжоу адносна здабывання вопыту з урокаў гісторыі: «Вялікае Неба справядлівае і бескарыслівае, дапамагае толькі дабрадзейным людзям» («Кніга гісторыі. «Жыццё Цай Чжуна»). Гэта вельмі добрае выслоўе. Людзі эпохі Джоу вылучылі вельмі важную ідэю: трэба не толькі «паважаць дабрачыннасць», але і «імкнуцца аддаваць усе сілы ўшанаванню дабрадзейнасці» («Кніга гісторыі». «Чжаа Гаа»), г.зн. старанна і імкліва развіваць свае дабрадзейныя ўчынкі. Гэта і ёсць характэрная рыса, гуманнасць, якая сфарміравала кітайскую культуру: не вонкавыя сілы прадвызначаюць лёс чалавека і вызначаюць росквіт ці заняпад палітычнай улады, першапрычына крыецца ў дабрадзейных або несумленных учынках самога чалавека.
    Старажытныя лічылі, што провід вызначаецца воляй народа. У «Кнізе песень» ёсць мноства прыкладаў: «Народ — аснова дзяржавы, а краіна стабільная толькі тады, калі аснова трывалая» («Кніга песень. Песня пяці мужоў»); «Неба ўлічвае меркаванне народа, Неба слухае людскія меркаванні» («Кніга гісторыі. Тай шы») і інш. У перы
    77 Кіт.周武王 ——заснавальнік кітайскай дынастыі Чжоу; ХПХІ стст. да н.э.
    78 «Туаньчжуань», «Традыцыя меркаванняў» 1я частка «Дзесяці крылаў», традыцыйных каментараў да «I цзіну», якія прыпісваюцца Канфуцыю.
    45
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    яд Вёсен і Восеней79 паміж кіраўніком Цынь Хуань Гунам80 і палітычным дзеячам Гуань Чжунам81 неяк адбыўся такі дыялог:
    冲ань Гун спытаў у Гуань Чжуна: «Што паважае і шануе дасканалы ўладар?» і атрымаў адказ: «Неба». Хуань Гун накіраваў свой позірк на Неба. Гуань Чжун дадаў: «Так званае Неба не ёсць бязмежны небасхіл над галавой. Дасканалы ўладар за Неба лічыць свой народ» («Знешні каментар да «Канона песень», том 4).
    У кітайскай культуры Неба — гэта не проста нябесная прастора і не стваральнік і Творца. Змест паняцця «Неба» вельмі багаты, гэта натуральныя законы прыроды і сімвал волі народа. Гуманістычны дух кітайскай культуры галоўным чынам складае перакананасць ў тым, што лёс чалавека не знаходзіцца пад уладай знешніх сіл, Творцы і стваральніка. Чалавек не раб Божы, а той, хто ўдасканальваецца, развіваючы свае ўласныя дабрачыннасці. А сутнасцю гуманістычнага духу ідэі «чалавек вышэй за ўсё» з^ўляецца думка пра тое, што фактары, якія вызначаюць лёс чалавека, заключаны ў першую чаргу ў яго ўласных дабрадзейных справах. Іншымі словамі, «дабрачыннасць вышэй за ўсё»: нельга спадзявацца на «лёс», чалавек не павінен станавіцца рабом лёсу, рабом Божым.
    3 традыцый кітайскай культуры мы можам убачыць, што старажытныя ўдзялялі вялікую ўвагу маральнаму выхаванню. Канон «Да сюэ» («Вялікае вучэнне»)82 пачынаецца з фразы: «Шлях Вялікага вучэння заключаецца ў тым, каб раскрыць вышэйшую дабрачыннасць, быць бліжэй да народа і перавыхоўваць яго, зацвердзіцца ў дасканалай дабраце». Раскрываючы вышэйшую дабрачыннасць, мы паднімаемся да новых вяршыняў, удасканальваючы свае высакародныя якасці. У кожнага чалавека ёсць прыроджаныя дабрачыннасці, якія неабходна развіваць. Пералічаныя вышэй тры правілы складаюць «тры кіруючыя прынцыпы» Вялікага вучэння. Ёсць у «Вялікім вучэнні» таксама восем правіл: спасцігнуць сутнасць рэчаў і з'яў навакольнага свету, даводзіць веды да дасканаласці, мець шчырыя намеры, шчырае сэрца; маральнае выхаванне і праца над сабой, парадак у сям'і, кіраванне дзяржавай, супакой Паднябеснай. У іх ліку вырашальнае значэнне мае
    79 770476/403 гг. да н.э., ахоплены летапісам «Чуньцю».
    80 Хуаньгун (кіт.齐桓公)памёр у 643 г. да н.э., кіраўнік княства Цзінь (685643 гг. да н.э), адзін з пяці князёўгегемонаў эпохі Чуньцю, асабістае імя Цзян Сяабай 姜4、白.