Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
51 Ху Шы (кіт.胡适)(18911962) — кітайскі літаратар, філосаф, палітычны дзеяч.
33
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
прымаць сілагізмы Арыстоцеля і, грунтуючыся на іх, даваць ацэнку, то, вядома, у Кітаі логіка адсутнічае.
Хіба кітайцы на працягу некалькіх тысяч гадоў разважалі і размаўлялі бязладна і нелагічна? Вядома, не. У Кітаі была свая логіка, мы проста не распазналі і не выявілі яе. Тое ж самае і з філасофіяй. Калі ў канцы дынастыі Мін52 Лі Чжыцзаа53 перакладаў «Дыялектыку» Арыстоцеля54, ён вельмі дакладна растлумачыў паняцце філасофіі ў заходнім разуменні ——са старажытнагрэчаскага слова перакладаецца як «любоў да мудрасці». Такога роду навука пра любоў да мудрасці раўназначная вучэнню аб асноўным прынцыпе. I Лі Чжыцзаа не стаў вымяраць кітайскую навуку пры дапамозе заходніх стандартаў і катэгорый.
Кітайская рэлігія — гэта веравумэнне аб чалавекалюбстве
У мінулым стагоддзі амаль усе гаварылі пра тое, што ў Кітаі няма рэлігіі. Зыходзячы з азначэння еўрапейскіх матэрыялістаў і атэістаў, у Кітаі адсутнічала і адсутнічае рэлігія ў заходнім разуменні, і большасць кітайцаў упэўнены ў тым, што ў Кітаі няма веравызнання. Я думаю, што пераважная большасць людзей, запаўняючы анкету або бланк, у графе «веравызнанне» ставяць прочырк. Дык была рэлігія ў гісторыі Кітая ці не?
Кан Ювэй55 лічыў, што ў Кітаі таксама ёсць рэлігія, проста яна можа прымаць розныя формы. Кітайская рэлігія ўяўляе сабой веравучэнне аб чалавекалюбстве, заходняя рэлігія ——веравучэнне пра Бога. Філосаф апярэдзіў свой час, заявіўшы: «У аснове свядомасці і пачуццяў, звычаяў і абрадаў, этыкету і цырыманіялу, законаў і адміністрацыйнай сістэмы Кітая ляжыць вучэнне Канфуцыя. Калі не праяўляць павагі і знішчыць вучэнне Канфуцыя, дык сэрца народа нельга заваяваць; норавы і звычаі напаткае лёс раскладання; канфуцыянская куль
52 Першая палова XVII ст.
53 Лі Чжыцзаа (кіт.李之藻)(15651630) — кітайскі каталік, місіянер. перакладчык.
54 У Кітаі вядомая пад назвай «Пошукі канцэпцыі лагістаў».
55 Кан Ювэй (кіт.康有为)(18581927) філосаф, рэфарматар эпохі Цын, каліграф.
34
Частка 1
тура асуджаная на раскол, а законы не будуць выконвацца» («Зборнік палітычных артыкулаў Кан Ювэя. Самавыкрыванне пасля бунту»).
На думку Чжана Тайяня56, будызм ——атэістычнае веравучэнне. 3 пункту гледжання еўрапейскага вызначэння рэлігіі, атэізм якраз супрацьпастаўлены рэлігіі. Чжан Тайянь меркаваў, што будызм павінен стаць дзяржаўнай рэлігіяй Кітая, таму што ён носіць атэістычны характар, выдатна спалучаецца з духам навукі, валодае многімі паняццямі, падобнымі да ідэй дэмакратыі. Так, будызм вызнае роўнасць усіх жывых істот.
Чжан Тайянь так сфармуляваў вартасці і недахопы заходняй філасофіі: «Замежная філасофія ўзнікае з матэрыі. <...> Замежная філасофія надае вялікае значэнне матэрыі, і таму вельмі дакладная. Кітайская ж філасофія ўзнікае з чалавечых спраў <...>, таму вельмі далёкая ад матэрыі. Справы людзей з самага пачатку зменлівыя і нявызначаныя, а паколькі кітайская філасофія менавіта з іх зыходзіць, то яе вартасцю стала здольнасць прыстасоўвацца да зменлівай сітуацыі. Аднак у ёй ёсць і недахоп — недастатковая дакладнасць. У гэтым і складаецца адрозненне Кітая ад Захада.
Па частцы падрыхтоўкі кадраў Кітай апярэджвае Захад. Хоць філасофія Захаду матэрыяльная, аднак яна дасягнула такога высокага ўзроўню, што ёю перасталі карыстацца на практыцы, яна імкнецца да ідэалу ——і толькі. Кітайская філасофія ёсць спараджэнне спраў чалавека, а справы чалавека ёсць спараджэнне Дхармы інтэлекту і эмоцыі. Таму можна набываць вопыт, кіравацца загадам сэрца. Сэрца ёсць ва ўсіх людзей, аднак нельга патрабаваць ад яго ідэалу, неабходна самому выпрабаваць. Кітайская філасофія ўжо дасягнула вышэйшай ступені свайго развіцця, і паранейшаму можна ўжываць на практыцы метады вывучэння сэрца і душы, прапанаваныя нэаканфуцыянцамі... Вось у чым Кітай перасягнуў Захад» («Вучэнне Тайяня»).
Як ужо згадвалася вышэй, аб'ектн вывучэння філасофіі Кітая і Захада адрозніваюцца: заходняя філасофія сканцэнтравана на вывучэнні матэрыі, у той час як аб'ектам вывучэння кітайскай філасофіі з^ўляюцца справы чалавека. Матэрыя статычная, можа быць дакладнай; справы ж людзей зменлівыя, таму недакладныя. Я думаю, што ў цэлым аналагічным чынам заходняя навука акцэнтуе ўвагу
* Чжан Тайянь (кіт.章太炎)(18691936) — кітайскі філосаф, філолаг і асветнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху.
35
Асновы традыцыІтай кітайскай культуры
на вывучэнні рэчываў, а кітайская навука ——на вывучэнні асобы чалавека. Гэта і сфарміравала розныя падыходы да мыслення. Заходняя навука ——навука аб рэчыве, кітайская навука — навука пра чалавека.
Боская рэлігія заснавана на веры ў Бога, чалавекалюбная рэлігія сканцэнтравана на чалавеку. Натуральная навука вывучае матэрыю; гуманітарная навука вывучае чалавека. 3 гэтага пункту гледжання ў розных умовах могуць сфарміравацца розныя філасофіі, рэлігіі і навукі. Але калі пачаць усё падганяць пад адзіны стандарт, то ў выніку мы акажамся звязанымі яго ж кайданамі. Калі ж разарваць гэтыя кайданы і прызнаць, што рэлігія можа мець розныя формы ——боскія і нябоскія, а навука, як і філасофія, таксама можа набываць неаднолькавыя абрысы, наш кругагляд пашырыцца. Тады можна будзе ўвабраць усё лепшае пры ўзаемадзеянні культур Кітая і Захаду, для таго каб самім узбагачаць і развіваць традыцыйную культуру, а не верыць толькі ў адно і адхіляць другое.
Вяртанне да сябе
Кітайцы ўжо даўно заўважылі: Неба нараджае ўсё для таго, каб яно развівала прыродныя дадзеныя, а не наадварот. Калі мы развіваем прыродныя дадзеныя, мы займаемся самавыхаваннем, выхоўваем свой характар; і наадварот, калі мы толькі і ведаем, што патураем сваім слабасцям, то пачынаем дэградаваць і пачынаем змяняцца. У эпоху росквіту навукі самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што чалавек страціў сябе пад націскам навуковатэхнічнага прагрэсу. Першапачаткова чалавек імкнуўся развіваць навуку і тэхніку, з тым каб здабыць разняволенне і свабоду, а матэрыяльная культура павінна была прынесці яшчэ больш здароўя целу і духу чалавека, аднак спадзяванні не апраўдаліся.
Ужо ў мінулым стагоддзі людзі пачалі смуткаваць, што чалавек зрабіўся рабом машын і механізмаў. Замест таго, каб вызваліць чалавека, даць яму больш жыццёвай прасторы, дасягненні навукі і тэхнікі абмежавалі чалавека, зрабіўшы яго жыццё сумным і аднастайным. Многія сталі рабамі інфармацыі. Гісторыя развіцця камп'ютарау налічвае ўсяго толькі некалькі дзясяткаў гадоў, мікракамп'ютарьі з'явілі
36
Частка /
ся толькі ў 1980я гг. Тады людзі лічылі, што наяўнасць камп'ютара дазволіць ажыццявіць мару пра «беспапяровы офіс»: можна будзе зэканоміць вялікую колькасць паперы. Аднак на справе аказалася, што людзі сталі марнаваць паперы яшчэ больш. Чалавецтва стала ўсё больш і больш спадзявацца на камп'ютарьі, і сапраўдным кашмарам з'явілася выпадковая страта ўсёй інфармацыі, якая захоўвалася ў памяці камп'ютара. Спачатку чалавек разважаў больш актыўна, а ў выніку заняў больш пасіўную пазіцыю: гэтыя змены прывялі да страты індывідуальнасці.
Чалавечая культура, заснаваная на гуманнасці, якраз і ставіць асобу вышэй за ўсё, дапамагае ёй вярнуць саму сябе. Чалавек павінен умець прыстасоўвацца да знешняга свету, аднак яшчэ больш важнае ўменне ——узяць ініцыятыву ў свае рукі і не дазваляць знешняму асяроддзю заняволіць сябе. Як гаворыцца, уся навука і тэхніка ёсць не што іншае, як працяг (адлюстраванне) органаў пачуццяў чалавека, а гэта прывяло да таго, што чалавек страціў галаву ад усведамлення ўласнай непаўторнасці і значнасці. Аднак насамрэч людзі да гэтага часу не маюць поўнага ўяўлення пра тое, чым з'яўляюнна ваганні зямной кары, не ведаючы, калі можа адбыцца землятрус. Чалавеку варта звярнуць увагу не толькі на сваю веліч, але і на сваю мізэрнасць. Нельга дазваляць пачуццю ўласнай перавагі закружыць сабе галаву, інакш першы, хто апынецца пад пагрозай згубы, і будзе сам чалавек.
Кожны з нас перыядычна можа захварэць, але ва ўсіх ёсць свой імунітэт, здольнасць ацаляцца, абапіраючыся на ўласныя ахоўныя сілы арганізму. Развіццё сучаснай медыцыны пацягнула за сабой тое, што чалавек усё больш становіцца залежным ад лекаў, не занадта давяраючы ўласнаму імунітэту. А некаторыя навуковатэхнічныя вынаходкі прывялі да функцыянальнай дэградацыі ранейшых здольнасцяў чалавека. Чым больш вынаходак стварае чалавек, тым слабей становяцца яго здольнасці да развіцця ўнутранай энергіі. Услед за навуковатэхнічным прагрэсам магчымасці да прамога ўспрымання знізіліся, і чалавек становіцца ўсё больш някемлівым, а яго здольнасці ў многіх адносінах насамрэч слабеюць.
Калі раней людзі летам выдатна абыходзіліся без вентылятара, то сучасны чалавек жыцця не ўяўляе без кандыцыянера. Здольнасць чалавека супрацьстаяць высокім і нізкім тэмпературам знізілася: мы ўсё горш пачынаем пераносіць спякоту і холад, а вынаходства кандыцыянера
37
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
таксама ў пэўнай ступені прывяло да пагаршэння навакольнага асяроддзя. Здольнасці, якімі раней валодаў чалавек, пагоршыліся, а яго ўпэўненасць ва ўласных сілах становіцца ўсё меншай. Калі мы захворваем, то адразу ж лічым неабходным пайсці на прыём да ўрача, затым зрабіць укол або прыняць лекі. Гэта ўжо стала для нас настолькі натуральным, што мы проста не здагадваемся, як клапаціцца пра сваё здароўе, каб зберагчы яго, і пра тое, каб наш настрой быў больш радасным.
Некаторыя хваробы немагчыма вылечыць лекамі, неабходна прывесці ў парадак эмоцыі, а гэта ўжо зусім не тое пытанне, якое можна вырашыць пры дапамозе высокіх тэхналогій. У сучасным свеце хворага чалавека прынята змяшчаць у спецыяльнае месца, дзе ён можа ачуняць. Але, як правіла, лечаць не саму хваробу, ліквідуючы корань праблемы, а сімптомы гэтай хваробы. Правільным выхадам было 6 рабіць толькі так, каб людзі менш хварэлі і, адпаведна, менш лячыліся.
У «Трактаце Жоўтага Імператара пра ўнутранае»57 гаворыцца: «Дасканала мудры лечыць хваробу, калі яна яшчэ не з'явілася. Ён прыводзіць арганізм у парадак не падчас смуты, а калі яе яшчэ няма». Калі ўжываць прафілактычныя меры, каб прадухіліць хваробу, то не спатрэбіцца такая вялікая колькасць бальніц. У сучасных уяўленнях існуе шмат супярэчнасцяў: бальніцы накіраваны на тое, каб адмыслова шукаць хваробы, якія трэба потым лячыць. На самой жа справе адзінай мэтай павінна быць ——не захварэць. Старажытнае выслоўе «ўсе хваробы — ад харчавання, усе хваробы — ад душы» кажа нам пра тое, што, яшчэ быўшы здаровымі, нам варта сачыць за тым, што мы ямо, і знаходзіцца ў добрым настроі, і тады можна менш хварэць. 3за празмернасці ў харчаванні і няўменні рэгуляваць свой эмацыянальны стан людзі ўсё часцей і часцей становяцца схільнымі да розных захворванняў, якія ўрачы зусім не ў стане вылечыць.