Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Калі некаторы час таму адбылося групавое самагубства дзяцей у правінцыі Гуйчжоу18, мы прыцягнулі чыноўнікаў розных узроўняў, абрынуліся з крытыкай на школу, у якой вучыліся дзеці. Пакуль не пачалі разбірацца, я хачу спытаць: чаму ж ніхто не папракаў і не асуджаў іх бацькоў? Нарадзіць, але не карміць; карміць, але не выхоўваць... Бацькі чатырох дзяцей (брата і сясцёр) не выканалі свой найвялікшы ба
18 У чэрвені 2015 г. у акрузе Біцзэ правінцыі Гуйджоу КНР адбылася трагедыя: чацвёра дзяцей (брат і тры сястры), якія засталіся без бацькоўскай апекі (бацька з>ехаў на заробкі, маці збегла), здзейснілі групавое самагубства, прыняўшы ядахімікаты. Старэйшаму брату было 13 гадоў, самай малодшай сястры ——5 гадоў.
16
Частка /
цькоўскі абавязак. Вось з чаго мы павінны пачаць, а не спрабаваць змяніць жыццё іншых людзей у адпаведнасці з уласнымі ўстаноўкамі. Якая б ні была добрая сацыялізацыя, вельмі складана наладзіць сістэму кіравання ў дзяржавах, дзе існуюць з'явы кінутых дзяцей і старых19.
Хіба кулыурная традыцыя Кітая такая? Кітайская традыцыя — гэта нарадзіць і карміць, карміць і выхаваць, выгадаваць дзяцей, каб забяспечыць апору ў старасці. Хіба дзяржава не павінна стварыць механізм дапамогі сацыяльным сіротам і адзінокім старым, каб пазбегнуць паўтарэння такой трагедыі? Мы павінны знайсці спосаб, як аказаць падтрымку і дапамогу, стварыць умовы, каб бацькі, якія з^зджаюць на заробкі, маглі пакінуць дзяцей пры сабе. Мы абавязаны дамагчыся таго, каб дзеці не ператвараліся ў сірот пры жывых бацьках, а старыя не заставаліся адзінокімі ў апусцелым сямейным гняздзе ——толькі так можна вырашыць праблему.
He кожная сацыялізацыя прадугледжвае прагрэс, але нам неабходна паглыбіцца ў сутнасць традыцыйнай культуры Кітая. Памылкова меркаваць, што чым больш развітыя інфраструктура і сацыяльнае забеспячэнне, тым большага прагрэсу дамаглося грамадства. Тое, што ўсе сапраўды могуць зрабіць, гэта дазволіць ім справіцца самастойна. Калі дзеці здольны ўтрымліваць бацькоў, дык няхай падтрымліваюць іх матэрыяльна. Аднак цяпер многія старыя застаюцца ў адзіноце не таму, што іх дзеці не маюць магчымасцяў узяць іх на сваё ўтрыманне. Якраз нават вельмі заможныя дзеці дазваляюць сваім бацькам дажываць свой век у «апусцелым гняздзе», што зусім не адпавядае маральным нормам кітайскай традыцыі.
Жыццеадчуванне заходняга чалавека такое: чалавек ——незалежны індывід. Бог стварыў чалавека, і таму міжчалавечыя адносіны носяць асабліва знешні характар, унутраныя сувязі адсутнічаюць. Кітайскі ж падыход да жыцця адрозніваецца: жыццё працягваецца з пакалення ў пакаленне; паміж бацькамі і дзецьмі, паміж братамі і сёстрамі існуюць крэўныя сувязі, існуе адказнасць і абавязак аднаго перад адным. Мы павінны свядома і добраахвотна выконваць маральныя прынцыпы. Калі ж мы адмовімся ад традыцыйнага жыццеадчування і асноўных ідэй кітайскай культуры, то адраджэнне Кітая стане не больш чым пустым гукам.
19 Гаворка ідзе пра дзяцей рабочыхмігрантаў, пакінутых на апеку сваякам, т.зв. сацыяльных сірот, і пра адзінокіх пажылых людзей, чые дзеці адправіліся на заробкі або вучобу (літаральна «стары ў пустым гняздзе»).
17
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Традыцыйны кітайскі падыход да жыцця ўяўляе сабой цэласную сістэму. Ад беднай сям'і да шляхецкага роду, ад маленькай сямЧ да цэлага клана, ад клана да малой радзімы, ад малой радзімы да ўсёй краіны ——гэта і ёсць цэласная сістэма. Калі крытычна разглядаць традыцыйную культуру, калі казаць, што кожны чалавек ——сам па сабе, то пра якую ж кітайскую цывілізацыю і культуру можа ісці гаворка? Аднойчы я спытаў студэнтаў: «Як вы ставіцеся да ідэі "даўгі бацькі пагашае сын,,?2°». Студэнты адказалі: «Не занадта добра». Тады я задаў наступнае пытанне: «А прынцып «сын карыстаецца назапашанай бацькам маёмасцю»?». Студэнты адказалі: «Гэта, вядома, нармальна». У наяўнасці відавочны прагматызм. Насамрэч, правы і абавязкі павінны быць раўнацэнныя, неаддзельныя адно ад аднаго. Калі бацькі не паспелі завяршыць нейкую справу, то дзецям належыць зрабіць гэта за бацькоў. I наадварот, усе даброты і багацці, якімі валодалі бацькі, павінны быць перададзены дзецям.
У традыцыйнай культуры Кітая старажытныя людзі разглядалі прыроду як нейкае сваё падабенства. Чжан Цай21, старажытнакітайскі філосаф эпохі Сун, сказаў: «Усе людзі ——мае браты і сёстры, і ўсе рэчы — мае таварышы». У нас ёсць традыцыя «любіць родных і блізкіх, гуманна ставіцца да народа і любіць усё жывое». Прынцып «любіць родных і блізкіх» тычыцца ўнутрысямейных адносін, а потым ужо ён распаўсюдзіўся за межы сям'і: «паважаць сваіх бьацькоў, а таксама іншых старых людзей, быць ласкавымі са сваімі дзецьмі і дзецьмі іншых людзей»22, гэта і называецца «гуманна ставіцца да народа»23. I ў канчатковым выніку мы павінны любіць усё жывое, усё існае, саму прыроду.
Чалавек, жывёлы, расліны ——усе праходзяць стадыі нараджэння, старэння, хваробы і смерці. Як вызнае будызм, усё ——пустата. Усе з'явы і падзеі праходзяць праз працэс узнікнення, працягу, змянення і спынення. «Дзе было сіняе мора, там цяпер тутавыя гаі»24, «рэчы засталіся ранейшымі, а людзі ——не»25. Аб^ктыўны свет, які мы бачым вакол сябе,
20 Літар. «даўгі бацькі пагашае сын», таксама мае вобразнае значэнне «дзеці бяруць на сябе віну за грахі старэйшага пакалення».
21 Чжан Цзай (кіт.张载)(10201077)——кітайскі філосаф, адзін з заснавальнікаў нэаканфуцыянскай школы Лі сюэ («вучэнне пра прынцып»).
22 Цытата з трактата «Мэнцзы».
23 Цытата з трактата «Мэнцзы».
24 Вобразна ў значэнні: велізарныя перамены; жыццёвыя буры, зменлівасці лёсу.
25 Выраз азначае тугу па мінулых днях і старых сябрах ці памерлых.
18
Частка 1
таксама безупынна змяняецца. Змена — гэта біялагічны феномен, у даасізме жыццё і смерць таксама разглядаюцца як свайго роду змены.
Прырода і чалавек павінны знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні. Аднак мы часта хаваемся за залішне саманадзейнымі лозунгамі некаторых людзей, адмаўляючы асноўны прынцып «узаемарэагавання Неба і чалавека»26. Гэты прынцып доўгі час адмаўляўся. Сапраўды, сучасныя людзі ўсё больш пачынаюць разумець, што прырода і чалавек могуць узаемадзейнічаць, мы можам на сабе зведаць змены, якія адбываюцца ў прыродзе. Калі становіцца холадна, мы гэта адчуваем. Прырода непасрэдна ўплывае на чалавека, а ўплыў чалавека на прыроду можна ўбачыць па сканчэнні доўгага часу, аднак некаторыя змены выяўляюцца вельмі хутка. На самой жа справе канфуцыянская канцэпцыя «ўзаемадзеяння чалавека і прыроды» таксама носіць гуманны характар, прымушаючы чалавека насцярожана ставіцца да сваіх дзеянняў у адносінах да прыроды. 3 пункту іледжання матэрыялізму і атэізму, так званая «кара боская» — проста глупства. Аднак калі добра падумаць, «кара нябесная» ——менавіта значныя змены ў прыродзе, якія аказваюць каласальны ўплыў на людзей, — прымушае чалавека пераасэнсаваць свае ўчынкі і задумацца, ці не яго гэта дзеянні прывялі да такіх сур'Сзных вынікаў. У старажытнасці, калі здараліся землятрусы, ураганы, цунамі, гасудар заўсёды павінен быў прааналізаваць і падвергнуць крытыцы свае паводзіны. I гэта не проста забабоны, у гэтым крыецца птыбінны гуманістычны сэнс.
Многія прывыклі меркаваць з пункту гледжання навукі, а не з пункту гледжання гуманнасці. Сучасны чалавек імкнецца выключна да рацыянальнага мыслення, недаацэньваючы інтуітыўную мудрасць, на якой якраз і заснавана культура Кітая.
Заходняя навука грунтавалася на рацыянальным падыходзе. Няма нічога дрэннага ў тым, каб паважаць навуку, аднак нельга безапеляцыйна сцвярджаць, што рацыянальная мудрасць канчаткова і беспаваротна правільная. Людзі могуць пазнаваць навакольны свет, звяртаючыся да інтуіцыі, падсвядомасці і асэнсавання доследным шляхам. Кітайская культура і філасофія больш прытрымліваюцца інтуітыўнай мудрасці, таму што многія з'явм і прадметы мы можам зразумець толькі пры дапамозе зроку, слыху і нюху. Нельга вышэй за ўсё ставіць рацыянальны, лагічны аналіз. Многія памылкова лічаць, што шлях ад простага да складанага
26 Узаемарэагаванне Неба і чалавека — канцэпцыя ўзаемадзеяння чалавека і вышэйшых прыродных сіл, распрацаваная рэфарматарам канфуцыянства Дун Чжуншу (кіт.董仲舒)у II ст. да н.э.
19
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
з9яўляецца адзіна навуковым, а калі іншыя яшчэ і нічога не зразумеюць, то навуковасць і адукаванасць узрастаюць у разы. I наадварот, прынцып ад складанага да простага і прастата выкладу цяжкадаступных думак сведчаць пра недахоп адукацыі і вучонасці. Многія людзі, якія прытрымліваюцца рацыянальнага падыходу, становяцца яго рабамі, што само па сабе недапушчальна. Насамрэч, інтуіцыя і падсвядомасць часам здольныя адлюстраваць сутнасць з'я, у яшчэ большай ступені.
На працягу апошніх ста з лішнім гадоў у нас сфарміраваўся непарушны прынцып: абапірацца можна толькі на рацыянальнае пазнанне; інтуіцыя і падсвядомасць — ненадзейныя. Рацыянальнае ——дакладнае і праўдзівае, інтуітыўнае ——туманнае і недакладнае. Некаторыя навукоўцы цяпер ужо прыйшлі да ўсведамлення таго, што чалавек спазнае навакольны свет не толькі выключна шляхам рацыянальнага мыслення. Падсвядомасць таксама з'яўляецца неад'емнай часткай працэсу пазнання навакольнай рэчаіснасці. Рацыянальнае і ірацыянальнае мысленне існуюць паралельна, і кожнае з іх валодае сваімі спецыфічнымі ўласцівасцямі, вартасцямі і недахопамі.
Амерыканскі фізік, спецыяліст у галіне фізікі высокіх энергій Фрыцьёф Капра27 ў сваёй кнізе «Даа фізікі: даследаванне паралеляў паміж сучаснай фізікай і ўсходняй філасофіяй містыцызму» адзначыў: раней мы заўсёды лічылі, што рацыяналізм з5яўляецца адзіна дакладнай мудрасцю, і інтуіцыю ў якасці мудрасці не разглядалі. Аднак менавіта інтуіцыя і ёсць мудрасць, свайго роду шлях пазнання чалавекам навакольнага свету.
Перад тварам развіцця навукі і тэхнікі некаторыя людзі пачалі ставіць пад сумненне культуру Кітая, мяркуючы, што ёй не хапае тэарэтычнага наватарства. Як вядома, тэорыя навукі бесперапынна пракладае новыя шляхі. Але калі паглядзець карэнным чынам, усё гэтае наватарства ўяўляе сабой не што іншае, як частковыя назіранні, пераўтвораныя ў фактычныя падставы. Спачатку ставіцца гіпотэза, а затым ствараецца цэлая тэорыя. I палажэнні новай тэорыі пераварочваюць з ног на галаву элементарныя ўяўленні чалавецтва пра навакольны свет. Калі агульная тэорыя адноснасці Эйнштэйна перавярнула ўяўленне пра класічную механіку Ньютана, нельга сцвярджаць, што Ньютан памыляўся. Можна толькі сказаць, што класічная