Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Аднак з прычыны таго, што на працягу доўгага перыяду феадальныя кіраўнікі лічылі канфуцыянства адзіна надзейнай ідэалогіяй дзяржавы, некаторыя навукоўцы нярэдка падкрэсліваюць, што менавіта гэтая школа прадстаўляе культуру Кітая, пакідаючы паза ўвагай ці нават грэбуючы іншымі вучэннямі —— будызмам і даасізмам, якія ўнеслі не менш значны ўклад у развіццё кітайскай традыцыйнай культуры. Такога роду пункт гледжання робіць празмерны ўпор на палітычны лад і патрыярхальныя маральныя прынцыпы, прынятыя ў традыцыйнай кітайскай культуры. Пры гэтым іншыя яе аспекты і з9явы разглядаюцца і разумеюцца ў рамках палітыкі і маралі. Гэта прывяло да таго, што шматгранная і багатая, поўная жыццёвай энер
140
Частка 2
гіі кітайская культура стала апісвацца як нешта сумнае і аднастайнае, нежывое і нуднае. I цалкам відавочна, што такое апісанне недастаткова вычарпальнае. А таму, калі адкінуць у бок будызм і даасізм, то незалежна ад таго, з якога пункту гледжання даследаваць кітайскую культуру, немагчыма будзе зразумець усю яе разнастайнасць і багаты змест, і ўжо тым больш немагчыма будзе ў поўнай меры глыбока пранікнуцца яе сапраўдным духам.
Варта адзначыць, што тыя вучэнні канфуцыянства, будызму і даасізму, пра якія тут гаворыцца, гэта не канфуцыянства, будызм і даасізм у іх першапачатковай форме, а вучэнні, на якія па меры гістарычнага развіцця пастаянна ўплывалі іншыя школы і якія ўспрымалі ідэі тых, якія развіваюцца і валодаюць выразным духам часу. Таму, калі мы хочам досыць правільна і глыбока вывучыць кітайскую культуру, неабходна зразумець ход развіцця, а таксама канфлікты і супярэчнасці, гармонію і злучэнне гэтых трох вучэнняў ——канфуцыянства, будызму і даасізму. Аўтар дадзенай кнігі мае намер даць кароткі інфармацыйны і аглядны нарыс па гэтым пытанні. Выкладаемы матэрыял адрасаваны ўсім, хто цікавіцца вывучэннем кітайскай культуры ці імкнецца зразумець яе.
У гісторыі Кітая да эпохі дынастыі Заходняя Чжоу (1027 да н.э.—— 770 да н.э.) вучэнне і навука адносіліся да органаў улады. Пасля эпохі дынастыі Усходняя Чжоу (770256 ге да н.э.) веды і навука паступова перайшлі да народа. У позні перыяд эпохі Чуньцю (эпоха Вёсен і Восеняў) ужо паўсталі розныя школы і напрамкі, такія як канфуцыянства, або «школа Мо», якія валодалі значным сацыяльным уплывам. А ў перыяд Ваюючых царстваў (476/403221 гг. да н.э.) з'явілася вольнае суперніцтва навукоўцаў розных школ і напрамкаў. У гэты перыяд школы былі прадстаўлены ў вялікай колькасці і разнастайнасці, вучэнні і тэорыі вызначаліся багаццем, што заклала шырокую аснову для развіцця кітайскай культуры.
У сваіх «Гістарычных запісках» вядомы старажытнакітайскі гісторык Сыма Цянь прывёў словы свайго бацькі Сыма Таня, які ўсю разнастайнасць навуковых школ з часоў дацынскай эпохі звёў да шасці напрамкаў: школа інь/ян144, канфуцыянства, маізм, наміналізм, легізм,
144 Дуалістычная натурфіласофская школа, якая разглядае ўсе з'явы з пункту гледжання касмаганічных сіл інь і ян.
141
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
даасізм. Сыма Цянь працытаваў «Тлумачэнні I цзін»: «Людзі Паднябеснай імкнуцца да аднаго, але складаюць для гэтага сто планаў, прыходзяць да таго ж, але выбіраюць для гэтага розныя дарогі». Мелася на ўвазе тое, што вучэнні шасці школ закліканы стабілізаваць становішча ў краіне, але кожная з іх мае сваё бачанне і валодае пэўнай ступенню прадузятасці і аднабокасці. Аднак з прычыны таго, што ў тагачасным грамадстве шанавалася старажытнакітайская філасофская школа }^анЛаа145, Сыма Цянь услаўляе вучэнне даасізму і адводзіць яму кіруючую і галоўную ролю ў адносінах да іншых школ. Ён быў перакананы, што даасізм «зза таго, што ўвабраў у сябе поўны дабрабыт школы інь/ян, дабрачыннасці канфуцыянства і маізма, сутнасць наміналізма і легізма», здольны «перамяшчацца ў часе, змяняцца ўслед за прадметамі і з'явамі, усталёўваць звычаі і выконваць дзеянні, у ім няма месца непрыдатнасці і неадпаведнасці». У цэлым даасізм «лаканічны, але ім проста авалодаць; у ім мала дзеяння, але шмат вынікаў» («Гістарычныя запіскі. Прадмова Вялікага гістарыёграфа»).
Затым кітайскі гістарыёграф Бань Гу ў «Хань шу» дзеліць розныя вучэнні з часоў дацынскай эпохі на дзесяць філасофскіх школ: канфуцыянства, даасізм, школа інь/ян, легізм, наміналізм, маізм, школа дыпламатаў, эклектыка, аграрыі, раманісты. Пазней ён дадаў, што сярод дзесяці школ «увагі заслугоўваюць толькі дзевяць», (выключаецца школу раманістаў), але кожная з іх «гаворыць пра сваё і верыць у сваю праўду». Ён таксама прывёў цытату з «Тлумачэнняў Іцзіна», не толькі мяркуючы, што кожная са школ валодае сваімі вартасцямі і недахопамі, але і падкрэсліў: «Хоць іх словы і адрозніваюцца, яны адмаўляюць адна адну, як вада і агонь, знішчаючы і спараджаючы адна адну», «процілеглыя, але і ўзаемна дапаўняюць адна адну». 3 прычыны таго, што ў грамадстве таго часу пануючае становішча займала канфуцыянства, Бань Гу таксама надаў яму асаблівую ўвагу, мяркуючы, што канфуцыянства «значна вышэй даасізму» («Хань шу. Бібліяграфічны раздзел»).
Гэта былі два выдатныя гісторыкі, літаратары і мысліцелі: адзін з іх прытрымліваўся канцэпцыі шасці школ, аддаючы вядучую ролю даасізму; а другі вылучаў дзевяць школ, вышэй за ўсё ставячы канфуцыянства. Як ужо было сказана вышэй, іх падыходы адрозніваліся, адлюстра
Хуандзі і Лаацзы (таксама вобразна ў значэнні: даасізм).
142
Частка 2
ваўшы навуковыя павевы розных эпох і традыцыі розных навуковых школ. Аднак яны адвялі кіруючую ролю даасізму і канфуцыянству адносна іншых вучэнняў і школ. I гэта зразумела: калі прааналізаваць унутраныя заканамернасці развіцця навуковых плыняў, якія якраз знайшлі сваё адлюстраванне ў вучэнні ста школ, то відаць, што ідэі канфуцыянства і даасізму адрозніваюцца найболывым багаццем і разнастайнасцю. Больш за тое, канфуцыянства і даасізм валодаюць высокай ступенню інклюзіўнасці і самаразвіцця, іх унутраныя механізмы бесперапынна абнаўляюцца. I менавіта па гэтай прычыне гэтыя два вучэнні паступова сталі прадстаўнікамі ста школ кітайскай філасофіі.
Насамрэч, пачынаючы з сярэдзіны эпохі Ваюючых царстваў у навуковых колах Кітая абставіны былі наяпростыя і заблытаныя. 3 аднаго боку, унутры кожнай школы намецілася тэндэнцыя да падзелу, а з другога боку, паміж рознымі школамі паўстала імкненне да ўзаемапранікнення і злучэння. Кітайская культура бесперапынна развівалася і ўзбагачалася менавіта ў працэсе падзелу і злучэння розных школ і вучэнняў.
У перыяд абедзвюх дынастый Хань канфуцыянства і даасізм паўсюдна паглынулі астатнія школы, і, развіваючыся ў поўнай меры, узбагачаючыся, гэтыя два вучэнні сталі пазіцыянаваць сябе ў якасці прадстаўнікоў усёй філасофскай думкі ў кітайскай культуры той эпохі.
Кіраўнікі ранняга перыяду дынастыі Хань, каб загаіць раны крывавага тэрору і ваеннай смуты канца дынастыі Цзінь (207 г. да н.э.), паколькі ў той час грамадства і нацыянальны дух кітайцаў знаходзіліся ў крайнім заняпадзе, сталі праводзіць наступную палітыку: скарачэнне адміністрацыйнага апарата і ўвядзенне законаў; кіраванне нядзеяннем (г.зн. кіраваць народам адным прыкладам уласных заслуг); аднаўленне дабрабыту краіны і прадастаўленне народу магчымасці набрацца сіл і акрыяць ад узрушэнняў. Усе гэтыя меры былі накіраваны на тое, каб вярнуць людзям надзею і аднавіць жыццёвыя сілы грамадства. I ў адпаведнасці з гэтым у культурнай ідэалогіі ўсімі сіламі прапагандаваўся адзін з ранніх напрамкаў вучэння даасізму (ХуанЛаа). У той час вучэнне ХуанЛаа выконвала прадстаўнічую функцыю і займала лідыруючае становішча ў сацыяльнакультурнай ідэалогіі кітайскай дзяржавы, таму важна было ўрэгуляваць пытанні ўзаемасувязі даасізму з іншымі філасофскімі плынямі.
143
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Грамадства вылучае шматлікія і разнастайныя патрабаванні да ідэалогіі і культуры, таму, як казалі многія мысліцелі Кітая, гэта разнастайнасць патрабуе «правадыра», каб кіраваць; лідара, каб злучаць» («Прыклады рэзюмэ Чжоу і. Тлумачальны тэкст да гексаграм»), гэта значыць, неабходна адвесці кіруючую ролю аднаму вучэнню. Аднак такога роду «кіраванне» і «злучэнне» зусім не азначае, што астатнія мадэлі трэба знішчыць або замяніць на адзіна правільны ўзор: калі пазбавіцца ад іншых мадэляў, пакінуўшы толькі сваю, то знікне пытанне аб «кіраванні» і «злучэнні».
Даасізм пачатковага перыяду дынастыі Хань, паводле сцвярджэння Сыма Цаня, увабраў у сябе ўсё лепшае ад такіх школ, як канфуцыянства, маізм, натурфіласофія і легізм. I менавіта гэты дух аб'яанання, паглынання і зліцця дазволіў даасізму не толькі ператварыцца ў вядучую грамадскую ідэалогію таго часу, але і прадстаўляць дух кітайскай культуры ў цэлым.
Канфуцыянства можа стаць галоўным прадстаўніком кітайскай культуры, таму што яно валодае падобнай да даасізму гісторыяй развіцця. У пачатковым перыядзе дынастыі Хань вучэнне Сюньцзы аказала значны ўплыў на канфуцыянскую школу. У працах Сюньцзы свой працяг знайшлі такія кнігі канфуцыянскага канону, як «Кніга перамен», «Кніга песень», «Канон этыкету», «Канон музыкі». А ідэі Сюньцзы аб строгім захаванні этыкету былі шырока ўспрыняты навукоўцаміканфуцыянцамі эпохі Хань.
Буйны вучоныканфуцыянец дынастыі Заходняя Хань (206 г. да н.э.——24 г. н.э.) Дун Чжуншу, які лічыцца заснавальнікам артадаксальнага канфуцыянства, прапанаваў імператару Удзі «выкараніць сто школ і шанаваць толькі канфуцыянства», бо «ўсё не падпарадкоўваецца законам канфуцыянскага «Шасцікніжжа», а паслядоўнікі вучэння Канфуцыя перапынілі свой шлях і не могуць ісці далей побач». Аднак ідэі Дун Чжуншу не адносяцца выключна да канфуцыянства. Ён выступаў не толькі з ініцыятывай аб адначасовым выкарыстанні этыкету і закона, міласці і кары, але таксама і глыбока ўспрыняў ідэі школы маістаў аб «усёабдымнай любові» і «шанаванні згодных» і нават некаторыя ідэі паслядоўнікаў Мо Дзі. Але яшчэ больш выдатным з9яўляецца тое, што Дун Чжуншу сваё вывучэнне летапіса «Вёсны і восені» дапоўніў натурфіласофскай тэорыяй аб інь/ян і пяці элементах, і дзякуючы яму гэтая тэорыя стала неад'емнай часткай вучэння Канфуцыя.
144
Частка 2
Як заўважыў гістарыёграф Бань Гу, «Дун Чжуншу даследаваў Каментары да летапісу «Вёсны і восені», пачаў прасоўваць ідэю аб інь і ян, таму ён можа лічыцца родапачынальнікам канфуцыянства» («Хань шу. Нататкі аб Пяці элементах, 1я частка»). Такім чынам, канфуцыянства Ханьскай эпохі, якое пачало развівацца дзякуючы намаганням Дун Чжуншу, роўна як і вучэнне даасізму ў ранні перыяд дынастыі Хань, таксама ўвабрала ў сябе вартасці многіх школ і філасофскіх плыняў: натурфіласофіі (школы інь і ян), маізму, наміналізму, легізму і даасізму. I аналагічным чынам менавіта гэты дух сумяшчэння, паглынання і злучэння дазволіў стаць канфуцыянству не толькі вядучай ідэалогіяй грамадства той эпохі, але і прадстаўніком духоўнай культуры ўсяго Кітая.