• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    У пяцігадовым антыбудысцкім руху, ініцыяваным імператарам Уцзунам з дынастыі Тан, таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі даоскай школы, якія намагаліся ўгаварыць уладара. I толькі апошняе ганенне на будызм, у эпоху Пяці дынастый, абышлося без умяшальніцтва даосаў.
    У гэтай барацьбе за легітымны статус прадстаўнікі абедзвюх школ звярталіся да абсурднай хлусні, каб нападаць адзін на аднаго, зганьбаваць суперніка і ўзвысіць сябе. Так, у даоскім трактаце «Канон звароту варвараў» змяшчаюцца ілжывыя звесткі аб тым, што Лаацзы адправіўся на Захад і 口叩арадзі^ся ў Сідхартху Гаутаму. Будысты ў сваю чаргу паступалі аналагічным чынам, фальсіфікуючы розныя класічныя крыніцы, або заяўлялі пра тое, што Лаацзы перарадзіўся ў вучня Буды — Кані'япу, або, наадварот, Каш'япа перарадзіўся ў Лаацзы і г.д. Таму падобныя шматлікія заявы не маюць ніякай каштоўнасці.
    Корань канфліктаў паміж будызмам і канфуцыянствам заключаўся ў тым, што ідэі будызму аб апусканні ў нірвану і аб адрачэнні ад свецкай мітусні відавочна супярэчылі маральным прынцыпам і выхаванню ў духу канфуцыянскай маралі, у прыватнасці, тром асновам і пяці непарушным правілам: валадар кіруе падначаленым, бацька кіруе сынам, муж кіруе жонкай (тры асновы); чалавекалюбства, справядлівасць, этыкет, мудрасць, давер (пяць непарушных правіл). А яблыкам разладу паміж дзвюма філасофскімі школамі з'явілася тое, што дасягненне нірваны і адрачэнне ад свецкай мітусні, якія прапаведаваў будызм, ішлі насуперак сыноўняй пачцівасці і пачуццю абавязку і адданасці, глыбока ўкаранёным кітайскай традыцыі.
    У гэтай барацьбе прыхільнікі канфуцыянства ў штыкі ўспрымалі сістэму сыходу ў манастыр, бо яна прымушала людзей галіць вусы і валасы, не жаніцца, праяўляць непавагу і адмаўляцца ўтрымліваць бацькоў, што зусім парушала прынцып сыноўняй пачцівасці.
    159
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    А адыход ад свету і пастрыжэнне ў манахі ў сваю чаргу мелі на ўвазе ігнараванне народнага дабрабыту, адрачэнне ад дзяржаўных спраў, праяву непавагі да манарха, што зноўтакі ў корані супярэчыла прынцыпу адданасці. У сувязі з гэтым будызм выклікаў рэзкую крытыку і ганьбаванне з боку канфуцыянцаў, якія адкрыта заяўлялі, што будызм знішчае выхаванне і нівеліруе традыцыі, а таму не адпавядае інтарэсам дзяржавы і павінен як мага хутчэй быць сцёртым з твару зямлі.
    Прыхільнікі будызму, імкнучыся выжыць ва ўмовах, якія склаліся ў Кітаі, насупраць, занялі пазіцыю прымірэння, даказваючы, што іх вучэнне ні ў якім разе не супярэчыць асновам этыкету і абрадам, прынятым у Кітаі. Бонза Хуэй Юань (кіт.慧远)у эпоху дынастыі Усходняя Цзінь прывёў наступныя аргументы ў абарону будызму: «Той, хто ўхваляе Буду з роду ІПак'я, заўсёды перш з павагай ставіцца да бацькоў і паважае гасудара; той, хто мяняе свае ранейшыя звычкі і пакідае службу, павінен быць гатовы чакаць загаду, каб адразу распачаць дзеянні. Калі ж валадар або бацькі маюць падазрэнні, ён павінен вярнуцца і даказаць сваю адданасць, у чаканні прасвятлення. Гэтаму і абавязаны будызм сваім існаваннем, ён дапамагае асветніцкаму ўплыву кіраўніка кіраваць краінай» («Спрэчка пра тое, што бонза не паважае валадара», частка 1я «Жыццё ў свеце»). 3 гэтага вынікае, што будызм вышэй за ўсё ставіць павагу да ўладара і шанаванне бацькоў; а калі немагчыма атрымаць іх адабрэння або даверу, трэба адступіць і пераасэнсаваць свае шчырыя намеры да таго часу, пакуль абодва бакі пранікнуцца розумам. У гэтым і праяўляецца карысць будызму для народа і кіравання краінай.
    Хуэй Юань таксама адзначыў, што хоць манах адрозніваецца ад свецкага чалавека па вопратцы і ўчынках, але ён, гэтак жа як і свецкі чалавек, прыносіць карысць грамадству, паважае гасудара і шануе бацькоў. Таму ён сказаў: «Калі гаварыць пра найвышэйшыя дабрачыннасці для чалавека, то гэта гармонія з Даа і шанаванне бацькоў. Дабрадзейства распаўсюджваецца па Паднябеснай. I хоць ты не знаходзішся на месцы валадара, але тваё наканаванне гэткае жа высокае ——даваць свабоду народу. Хоць унутры і свавольны, але не грэбуеш сыноўняй пачцівасцю. Хоць вонкава і не праяўляеш павагі да манарха, але не губляеш глыбокай павагі да яго» («Спрэчка пра тое, што бонза не паважае валадара», частка 2я «Жыццё ў свеце»).
    160
    Дадатак
    3 пункту гледжання тэорыі, у той час каменем спатыкнення паміж будызмам і канфуцыянствам з'явіліся пытанні існавання і знікнення неспасціжнага духу, кармы і адплаты за грахі. Ідэалам для будыста з'явілася ператварэнне ў буду, таму паслядоўнікі будызму вылучылі ідэю аб тым, што «прасветлены дух зрабіўся будай». Імператар Лян Удзі (кіт.梁武帝)нават спецыяльна напісаў трактат «Запіскі аб тым, што дасканалы дух зрабіўся будай», каб раскрыць гэты сэнс. У сваім творы ён адзначыў: «Дасканаласць духу крыецца ў яго бесперапыннасці, чысты дух павінен вярнуцца да стану буды (найбольш высокі стан духоўнага ўдасканалення. — Заўв. рэд). ІДела буды нязменна, а дух нязменна нясталы». Тое, што тут называецца «духам», азначае душу чалавека; а «нязменнасць» ——неўміручасць; «станавіцца будай» — стаць дасканалым бадхісатвай.
    Сэнс гэтай фразы ў тым, што душа чалавека павінна ўдасканальвацца да дасягнення неўміручасці, і толькі тады яна можа называцца вышэйшай духам. Такі дасканалы дух у канчатковым выніку непазбежна пераходзіць у нірвану і дасягае стану буды як плёну прац у выратаванне. Стан буды — цела ў поўным разуменні, а таму вызначаецца сталасцю і нязменнасцю; а душа, наадварот, усё яшчэ знаходзіцца ў працэсе і не можа пазбегнуць рухомасці і зменлівасці.
    Шэньцзы пракаментаваў гэтую фразу такім чынам: «Калі дух канчатковы, хіба ён можа называцца духам? Старажытныя трактаты навучаюць: я бачыў, як форма памерлага псуецца; цела змяняецца, а дух бессмяротны». Цытуючы каноны і абапіраючыся на класікаў, ён каментаваў гэтае становішча: «форма псуецца, а дух бессмяротны». У той час прыхільнікі канфуцыянства і даасізму вылучалі дыяметральна супрацьлеглыя пункты гледжання на тое, што «цела і душа прымыкаюць адзін да аднаго», «цела выдатнае, душа карысная», «цела памірае, душа несмяротная».
    Будызм надае вялікае значэнне карме як кампенсацыі за грахі, асабліва карме ў мінулым, цяперашнім і будучым, што таксама несумяшчальна з традыцыйным пунктам гледжання кітайцаў. Аддзяка за папярэднія дзеянні ў будызме вучыць: што пасееш, тое і пажнеш. Калі чалавек абняславіцца і страціць твар, ён атрымае адплату, магчыма, у наступным перараджэнні, ці праз дватры жыцці, ці нават праз сто тысяч жыццяў, усё роўна гэта здарыцца.
    161
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Аднак у кітайскай традыцыі шырокае распаўсюджанне мае запаведзь: «дабрадзейнае сямейства абавязкова знаходзіць найвялікшую радасць; а сямейства, якое назапашвае заганы, не можа пазбегнуць нешчаслівых наступстваў, выкліканых злачыннымі дзеяннямі продкаў» («Чжоу і» «2я гексаграма «Іцзін» Кунь»). Гэта значыць, калі продкі здзяйсняюць шмат добрых спраў або назапашваюць заганы, то нашчадкі альбо атрымліваюць благаславенне Неба, альбо церпяць беды і няшчасці, але самі продкі гэтага не адчуваюць.
    Такім чынам, у часы дынастый Цзінь і Сун разгарнулася жорсткая барацьба па такіх пытаннях, як неўміручасць або смяротнасць духу, карма і інш.
    Варта адзначыць, што разам з канфліктамі і супярэчнасцямі паміж будызмам і вучэннямі канфуцыянства і даасізму існавала таксама і ўзаемапранікненне і зліццё. Тут мы перш за ўсё разгледзім гэтыя паняцці з пункту гледжання будызму.
    У пачатковы перыяд пранікнення будызму на тэрыторыю Кітая, для таго каб кітайцы маглі лепш зразумець ідэі гэтага чужаземнага веравучэння, будысты выкарыстоўвалі вялікую колькасць тэрмінаў і паняццяў, якія ўстаяліся і ўжываліся ў даасізме і канфуцыянстве, праводзячы аналогію з будысцкімі тэрмінамі і паняццямі. Напрыклад, пустата тлумачылася з дапамогай паняцця «у» (нябыт). Тры прыстанішчы (Буда, будысцкае вучэнне, манаская абшчына) атаясамліваюцца з трыма рэчамі, якія выклікаюць страх («Гутаркі і меркаванні»,. раздзел «Цзы Шы»: «Канфуцый сказаў: ёсць тры рэчы, якія выклікаюць страх высакароднага мужа ——воля Неба, вялікі саноўнік, слова мудраца»). А пяць будысцкіх запаведзяў (не забі, не крадзі, не распуснічай, не хлусі, не спажывай віна) параўноўваюцца з пяццю канфуцыянскімі дабрачыннасцямі (чалавекалюбства, справядлівасць, рытуал, мудрасць, вернасць).
    У пачатковы перыяд распаўсюджвання чужой культуры такога роду феномен запазычанняў непазбежны. Аднак з прычыны таго, што на пачатку пранікнення будызму кітайцы мелі павярхоўнае ўяўленне пра яго, такога роду запазычанне тэрмінаў і паняццяў прывяло да іх няправільнай трактоўкі. Такое памылковае трактаванне ў сваю чаргу прывяло да пранікнення ідэй канфуцыянства і даасізма ў вучэнне будызму.
    162
    Дадатак
    Сусветна вядомы сінолаг Чэнь Інькэ (кіт.陈寅'各)у сваёй знакамітай працы «Даследаванне вучэння Джы Міньду» прывёў каментар з твора Лю Іцына «Новы выклад апавяданняў у святле тых, якія ходзяць», дзе сцвярджаецца, што ў будысцкім вучэнні пра праджню (мудрасць) душа бессэнсоўная: «Любога роду мудрасць ——адкрытая вялікая пустэча. Але пустэчу можна спазнаць, а да небыцця можна прыстасавацца. Мудрасць продкаў дасягае мяжы, хіба тады яно не завецца небыццём?» Далей ён зазначыў: «Гэта якраз суадносіцца з цытатамі з «Даа дэ цзін» («Паміж Небам і Зямлёй як быццам кавальскія мяхі? Тое, што пустое, нязломнае; тое, што рухомае, рвецца вонкі») і «Тлумачэннем да Чжоу і» («Перамены ёсць адсутнасць дум і дзеянняў. Заставацца ў спакоі і бяздзейнічаць; адчуваць і задавальняць жаданні, спасцігаючы прычыны Паднябеснай. Тое, што не ў свеце, ёсць схаваны дух. Хто ж зможа параўнацца з гэтым?»), але не ёсць сэнс праджні і шуньі» (псіхалагічны стан адчування пустаты — галоўная прыкмета надыходу нірваны.—— Заўв. рэд.). Меркаванне спадара Чэнь — вельмі глыбокае і правільнае.
    Калі ў самым пачатку інтэграцыя будызму была несвядомай, то затым, каб укараніцца ў Кітаі, паслядоўнікі вучэння сталі праводзіць яе актыўна і свядома. Спачатку ў галіне перакладаў класічных тэкстаў прыхільнікі будызму выправілі памылкі і сталі звяртаць асаблівую ўвагу на мову літаратурных твораў, але не ставіліся з пагардай да сэнсавага зместу і іншых пытанняў, актыўна пераймаючы і папулярызуючы ідэю вучэння аб патаемным — «забыцца пра форму і імкнуцца да сэнсу», для таго каб асэнсаваць асноўныя ідэі будызму. Менавіта так, як сказаў Даашэн (кіт.道生),знакаміты будысцкі настаўнік вышэйшага рангу часоў дынастыі Усходняя Цзінь: «Для высакароднага мужа вобразы служаць для таго, каб да канца выкладаць свае меркаванні; як толькі ён дабіваецца жаданага, то забывае аб вобразах. Мова служыць для таго, каб тлумачыць ісціну; пракраўшыся ў глыбіню думкі, мова заціхае. Калі святыя зводы пранікаюць на Усход, перакладчыкі сутыкаюцца з мноствам цяжкасцяў; часта іх чакаюць пісьмёны, і рэдка сустракаецца пераканаўчы сэнс. Калі, злавіўшы рыбу, забыцца пра буч150, то можна весці размову!» («Жыццяпіс бонзы», том 7).