Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
150 Тут абыгрываецца вядомая прытча Чжуанцзы пра рыбака, які, злавіўшы рыбу, забыўся пра свой буч (рыбалоўная снасць). Вобразна гэты выраз ужываецца ў сэнсе «забыцца пра нешта, калі яно табе ўжо не трэба». — Заўв. пер.).
163
Асновы традыуыйнай кітайскай кулыпуры
Сэньчжаа (кіт.僧肇),будысцкі мысліцель і манах эпохі дынастыі Усходняя Цзінь, выдатна разбіраўся ў вучэннях Лаацзы і Чжуанцзы, а таксама ў вучэнні аб патаемным. У сваім творы «Трактат Чжаа», запазычаўшы выказванні і стыль даасізму і вучэння аб патаемным, ён раскрыў сутнасць паняццяў праджні (мудрасці), пустэчы, сузірання сутнасці і з'явн. Ужываючы назвы і стыль, уласцівыя кітайскай традыцыі, для таго каб сфармуляваць тэарэтычны бок будызму, Сэнджаа дасягнуў цудоўнага і дасціпнага майстэрства, наблізіўшыся да мэты «забыцца пра словы, дасягнуўшы сэнсу».
Такім чынам, вучэнне аб патаемным (сюань сюэ) аказала глыбокі ўплыў на будызм, што адыграла значную ролю злучальнага звяна паміж будызмам і традыцыйнай культурай Кітая. Вядома, будызм у сваю чаргу таксама ў значнай ступені паўплываў на гэта вучэнне. У перыяд абедзвюх дынастый Цзінь яго паслядоўнікі часта звярталіся да довадаў і паняццяў будызму для вядзення нязмушанай дыскусіі, што стала паўсюднай з'явай, а важнай тэндэнцыяй развіцця вучэння аб патаемным у азначаны перыяд з'явілася зліццё абодвух — вучэння аб патаемным і будызму.
Пад уплывам кітайскіх вучэнняў канфуцыянства, даасізму і вучэння аб патаемным будызм, які прыйшоў з Індыі, зведаў значныя змены. Напрыклад, індыйскі будызм вызначаецца складанасцю і залішняй падрабязнасцю, схільны да аналізу «імя і знешнасці», аднак паступова ён стаў імкнуцца да прастаты і сцісласці, пераняўшы ўжо памянёны вышэй традыцыйны стыль мыслення «забыцца пра словы, спасцігшы сэнс».
Індыйскі будызм надае асаблівае значэнне адмове ад ланцугоў свецкай мітусні праз аскетычны лад жыцця, аднак з часам адмова ад усяго свецкага стала дасягацца праз прасвятленне і вызваленне мудрасці. Адыход ад свету, прыняты ў індыйскім будызме, стаў яшчэ больш прысвячацца самому свету, аж да таго, што стаў суправаджацца актыўным удзелам у грамадскім жыцці і інш.
Акрамя таго, у тэарэтычных адносінах будызм шырока ўспрыняў канфуцыянскія вучэнні пра сэрца і індывідуальную прыроду, пра сярэдняе і нязменнае, даоскія натуралізм і прынцып нядзеяння і нават некаторыя ідэі вучэнняў пра пяць элементаў і пра інь і ян. Зведаўшы значныя змены, да часу дынастый Суй і Тан вучэнне будызму завяршыла працэс самарэгуляцыі з пункту гледжання формы і тэарэ
164
Дадатак
тычнага зместу, у цэлым дасягнуўшы гармоніі і згоды з традыцыйнай культурай Кітая, сфарміраваўшы шэраг будысцкіх школ з кітайскай спецыфікай: напрыклад, школа Цяньтай, школа Хуаянь («кветкавая гірлянда»), школа Чань (дзэнбудызму), школа Чыстай Зямлі і інш.
Нарэшце будызм у Кітаі пусціў карані, расквітнеў і даў плён. У той жа час ён стаў аказваць бесперапынны ўплыў на такія бакі жыцця грамадства, як штодзённыя адзенне і ежа, мова, ідэалогія, літаратура, мастацтва, архітэктура і нават медыцына, астраномія і інш. Да таго часу будысцкая культура ўжо ператварылася ў неад'емную частку ўсёй кітайскай культуры ў цэлым, заняўшы нароўні з канфуцыянствам і даасізмам трывалае становішча.
Пачынаючы з эпохі дынастыі Тан, прадстаўнікі інтэлігенцыі, прыхільнікі ці праціўнікі вучэнняў будызму і даасізму, не маглі існаваць аўтаномна ад будысцкай і даоскай культур. Іншымі словамі, у той час будысцкая культура стала неад'емнай часткай структуры ведаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Ніколькі не перабольшваючы, можна сказаць, што калі мы хочам пасапраўднаму зразумець і засвоіць гісторыю і культуру Кітая пасля часу дынастыі Усходняя Цзінь, эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый, асабліва пасля дынастый Суй і Тан, немагчыма абысціся без будызму.
5
Будысцкая культура пусціла карані і стала развівацца ў Кітаі, аказаўшы глыбокі ўплыў на традыцыйныя кітайскія вучэнні канфуцыянства і даасізму, стымуляваўшы іх самарэгуляванне і абнаўленне ў фармальным і тэарэтычным аспектах.
Станаўленне і развіццё даасізму ў канцы дынастыі Хань прывяло да наступнага ўскладнення многіх пытанняў, звязаных з даасізмам.
Даасізм быў створаны на базе перапляцення першабытных рэлігій, магіі несмяротных, народных вераванняў. Яго тэорыя абапіралася на ідэі Лаацзы. Пасля даасізм зноў трапіў пад уплыў будызму, пераймаючы будысцкія запаведзі і прадпісанні, а таксама яго класічную арганізацыю, што прывяло да бесперапыннага ўдасканалення даасізму. Даасізм паважае Лаацзы як заснавальніка вучэння, а ў якасці кананічных (святых) кніг прымае творы такіх выбітных мудрацоў старажытнасці, як Лаацзы, Чжуанцзы, Вэньцзы і Лецзы. Ужо адны наз
165
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
вы трактатаў могуць аб многім распавесці. Так, трактат «Лаацзы» мае назву «Даа дэ цзін» («Праўдзівы канон аб Шляху і Дабрадзейнасці»); трактат «Чжуанцзы» называецца «Наньхуа чжэнь цзін» («Праўдзівыя класічныя трактаты з Паўднёвага Кітая»); трактат «Вэньцзы» мае назву «Дасканалы канон аб разуменні схаванага»; а трактат «Лецзы» называецца «Дасканалы канон аб пустаце і найвялікшай дабрачыннасці». Таму з гэтага пункту гледжання даоская філасофская школа непарыўна звязана з даоскай рэлігіяй; а тое Даа, аб якім гаворыцца ў канфуцыянстве, будызме і даасізме, як правіла, неадназначнае; і не ўстаноўлена дакладных межаў, якія 6 вызначалі, належыць яно да даоскай філасофскай школы ці да даоскай рэлігіі.
Насамрэч, даоская філасофская школа карэнным чынам адрозніваецца ад даоскай рэлігіі. Папросту кажучы, даоская філасофская школа ——гэта навуковая школа, а даоская рэлігія ——гэта рэлігія свайго роду. Даоская школа дацсіньскай эпохі, асабліва прынцып нядзеяння, прапанаваны Лаацзы, наступным чынам апісвала Даа: «Даа пустое, але ва ўжыванні невычэрпнае. А найглыбейшае! Яно здаецца продкам усіх рэчаў. ... яно будзе здавацца ясна існуючым. Я не ведаю, чыё яно спараджэнне, яно папярэднічае нябеснаму ўладару» («Даа дэ цзін», раздзел 4).
Даосы так усхвалялі велічнасць Даа: «прытрымлівацца натуральнасці рэчаў, але баяцца (самавольна) дзейнічаць» («Даа дэ цзін», раздзел 64); «Ствараць і не прысвойваць, тварыць і не хваліцца, з'яуляючнся старэйшым, не камандаваць» («Даа дэ цзін», раздзел 51). Такога роду развагі ў адносінах да сучаснікаў Лаацзы насілі пэўны антырэлігійны характар. Хоць даоская рэлігія і атрымала сусветную вядомасць, але яна адрозніваецца ад даоскай філасофіі як па форме, так і па тэарэтычным змесце. Напрыклад, развіццё ідэй Лаацзы, Чжуанцзы і Лецзы такімі выдатнымі прадстаўнікамі вучэння аб патаемным як Ван Бі, Цзі Кан, Жуан Цзі, Го Сян і Чжан Чжань не мае нічога агульнага з даоскай рэлігіяй, а адносіцца да даоскай філасофіі. I, наадварот, дзейнасць такіх выбітных навукоўцаў і алхімікаў як Гэ Хун, Таа Хунцзін, Коу Цяньчжы звязана з даоскай рэлігіяй і не мае нічога агульнага з філасофіяй. I гэта зусім не таму, што Гэ Хун і іншыя прылічаны да рангу святых несмяротных, а таму што яны падвернулі рэлігізацыі ідэі Лаацзы і Чжуанцзы, надзялілі іх вучэнне рэлігійным сэнсам. Гэта выяўлялася ў наступных рэлігійных атрыбутах:
166
Дадатак
вера ў жыхароў Неба (святых), пакланенне несмяротным, падрыхтоўка пілюлі неўміручасці, унутраная і знешняя алхімія, вызваленне ад тленнай плоці і ператварэнне ў несмяротнага (жыхара Неба).
Аднак гэтага нельга знайсці ў філасофскім вучэнні даасізму, у прыватнасці, у вучэнні аб патаемным. Калі за аснову ўзяць гэты крытэрый адрознівання шматлікіх тлумачэнняў твораў Лаацзы, Чжуанцзы, Вэньцзы і Лецзы, то вельмі важна размежаваць, якія з іх адносяцца да даоскай філасофіі, а якія ——да даоскай рэлігіі. Натуральна, такога роду размежаванне ніякім чынам не прымяншае высокай каштоўнасці згаданых твораў. Насамрэч пад уздзеяннем і ўплывам будызму тэорыя даоскай рэлігіі пачала імкліва развівацца ўшыркі і ўгпыб, і нямала прац, якія належаць да даоскай рэлігіі, далі развіццё ідэям даоскай філасофіі па шэрагу аспектаў, узбагацілі іх, а некаторыя нават зрабілі ўнёсак у развіццё ўсёй кітайскай традыцыйнай культуры.
Такім чынам, Даа, прынятае ў канфуцыянстве, будызме і даасізме, з9яўляецца злучэннем даоскай філасофіі і даоскай рэлігіі. Хоць людзі той эпохі «трыма рэлігіямі» называлі канфуцыянства, будызм і даасізм, але паняцце «Даа» адносіцца не толькі да даоскай рэлігіі.
Аднак неабходна адзначыць, што ў кітайскай традыцыі «рэлігія» ўспрымаецца паіншаму: не як веравучэнне, а як перавыхаванне. Калі мы разважаем пра Даа як пра частку «трох рэлігій», то павінны пазбавіцца ад коснасці поглядаў: разглядаць Даа як з пазіцыі даоскай філасофіі, так і з пазіцыі даоскай рэлігіі. А вось калі мы даследуем і вывучаем якінебудзь канкрэтны твор або мысліцеля, то, наадварот, павінны дакладна вызначыць, да чаго ён адносіцца — да даоскай рэлігіі або да філасофіі. Расплывістасць меркаванняў у дадзеным выпадку недапушчальная.
Канфуцыянскія ідэалогія і тэорыя, уступіўшы ў канфрантацыю з будызмам, апынуліся пад яго ўплывам і, імкліва развіваючыся, зведалі значныя змены. Як было адзначана вышэй, пасля эпохі дынастыі Усходняя Цзінь будызм глыбока ўвайшоў ва ўсе сферы жыцця грамадства, пасля дынастыі Сун усе прадстаўнікі інтэлігенцыі належалі да будыстаў ці даосаў. На самай жа справе, найважнейшы ўплыў, які будызм аказаў на канфуцыянства, заключаўся ў тым, што ён заахвоціў канфуцыянцаў да развіцця і даследавання звышнатуральных тэорый.
Калі параўноўваць з будызмам, канфуцыянства першапачаткова ў тэарэтычным стаўленні ўдзяляла асаблівую ўвагу даследаванню
167
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
і ўсталяванню практычных прынцыпаў, але нягледзячы на наяўнасць метафізічных меркаванняў, далейшага развіцця яны не атрымлівалі. Таму з пункту гледжання метафізічнай тэорыі ранняму канфуцыянству было далёка да даоскай філасофіі.
Пасля пранікнення ў Кітай багатая і складаная для разумення метафізічная тэорыя будызму ўзбурыла ўяўленне шматлікіх канфуцыянцаў, заахвоціла мноства выбітных інтэлектуалаў адправіцца ў будысцкія манастыры і школы ў пошуках яе таямніц. I менавіта таму з'явілася вялікая колькасць вучоныхканфуцыянцаў, якія сталі актыўна даследаваць метафізічную тэорыю.