• Газеты, часопісы і г.д.
  • Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

    Душы маёй бяссонніца

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 254с.
    Мінск 1999
    61.19 МБ
    Ішоў Юзюк не шпарка, баючыся спаткання сваіх вачэй з яе поглядам. Што ёй сказаць? Як сябе паводзіць? А ці мае права ён, забойца, на чыстыя чалавечыя адносіны? Мала таго што галеча беспрацоўная, дык яшчэ і злачынец...
    Алена, да якой ішоў Юзюк, раней некалькі разоў намякала на тое, што пасля іх вяселля ён пераедзе жыць у Застарычы і будзе працаваць у суседняй калгаснай брыгадзе, да якой усяго тры кіламетры. Юзюк моўчкі пагаджаўся, бо і сам у душы прагнуў наладзіць жыццё, як у нармальных людзей.
    Ідучы па Застарычах, Юзюк не першы раз чуў за сабой жаночае:
    — Ой, парушаць Крумкачовы хлопцы сваю халасцяцкую вольніцу! Ой, парушаць! Ой, хутка грымне вяселле! Ой, вусы свярбяць!..
    Але грымнула зусім другое, і пра вяселле Юзюк не мог нават думаць.
    * * *
    Жыццё ў Крумкачовай хаце, паля таго як не стала Лявона, змянілася.
    Юзюку рот не браў гарэлкі і ўсякіх крэпкіх напояў, зрабіўся маўклівым, пазбягаў глядзець бацьку ў вочы. Цішком шмы-
    гаў праз лазнічок на залысінку — пагорак сярод бярэзніку, і тут, ля месца пахавання брата, гадзінамі сядзеў не кратаючыся, быццам гэта быў не ён, а застылы жывы помнік.
    Нябачная магіла прыцягвала яго, хаця і выклікала ў сэрцы нясцерпны боль...
    Маці дома, пры выпадку, кранала яго рукой і цішком супакойвала ці то сябе, ці то Юзюка:
    — Трэба жыць, сынок... Трэба жыць...
    Бацька як піў, так і працягваў піць. Маўчаў, курыў. Да магілы Лявона — ні шагу.
    Грышка з Адолікам час ад часу, працверазіўшыся, пыталіся:
    — Дзе гэта Лявон? Ён што, прыжыўся дзе-небудзь ля спадніцы?..
    — Можа, і прыжыўся! Вам што? — гыркаў бацька.
    — А дзе ружжо? На паляванне б сцягацца, мяса ўжо сніцца пачало,— зноў дапытваліся браты.
    Бацька гэтак жа злосна абсякаў:
    — Няма болей ружжа! Мышы з’елі! Сапсавалася — вось я і выкінуў яго, каб не пакалечыліся, дурні...
    Болей не было каму шукаць Лявона ў гэтай глухамані. A нават каб і схапіліся — шукай іголку ў стозе сена! Ведалі навакольцы, што басцяліся хлопцы самапасам, маглі начаваць там, дзе валіла іх з ног гарэлка — хоць у лесе, хоць на балоце...
    Помнілі і тое, што было ў Крумкачоў шэсць сыноў, але той шосты, Вацік, памёр недарэчна і ў муках, калі яму споўнілася толькі трыццаць гадоў.
    Напіўся ён неяк зімой па самую завязку і ехаў з другой вёскі дамоў у запрэжаных санях. Заснуў Вацік на ахапку сена, ногі з саней звесіліся, і з адной нагі ссунуўся валёнак. Мароз быў страшэнны, ажно дрэвы пастрэльвалі — трэскаліся, не вытрымлівалі.
    Конь — жывёліна разумная, ён прывёз бы Ваціка дамоў, але лейцы цягнуліся па снезе і зачапіліся за нейкі корч.
    Так і стаялі яны ноччу, дакладней, стаяў бедны конь, a небарака Вацік ляжаў і храпеў на санях. Калі ж ён крыху прыйшоў у сябе, адблытаў лейцы і пагнаў каня да ратавальнай хаты — было позна. Вушы, шчокі, нос адышлі, памянялі толькі скуру, а вось нага счарнела, распухла.
    Колькі бацькі ні гналі яго да дактароў, ён аднекваўся:
    — Баюся! Можа, само пройдзе...
    Упёрся, як баран у слуп, і сядзеў на печы, думаў, адагрэе нагу і кроў пабяжыць па ёй па-ранейшаму.
    Але пухліна і чарната праз тыдзень палезлі вышэй, і пачалася гангрэна. Ужо і нагу даўся адрэзаць, але было позна...
    Памяталі гэта людзі, ведаў пра гэта і ўчастковы міліцыянер, таму пошукі Лявона, каб яны пачаліся на афіцыйным узроўні, ператварыліся б у фармальныя адпіскі.
    * * *
    Прайшло больш года з таго часу, як разарваў цішыню сцямнелага лесу той ракавы дуплет.
    Юзюку здавалася, што адна карцечына нейкім чынам трапіла ў яго сэрца, і хоць рана аказалася не смяротнай, але і не думала зажываць.
    Заядала думка: нават крыжа на магіле няма... Труны і той не заслужыў — накрылі пасцілкай, як...
    А больш усяго дапякала хуткае яго вяселле з Аленай. Адносіны з ёй наладзіліся, бацькі яе былі не супраць Юзюка, хаця злосныя языкі абмывалі Крумкачоў «дабрабыт» удоўж і ўпоперак.
    — Ну што ты такі сумны, Юзька? — дапытвалася Алена.— Неабходнае нажывём, лёс адбудуем... Каханне ўсяму дапаможа...
    — He гэтага я баюся... — выдыхаў Юзюк.— He гэта хвалюе...
    Старыя Крумкачы, пачуўшы пра сынавы намер, узрадаваліся. Узрадаваліся, як і ўсе бацькі радуюцца дзіцяці шчасцю. Але яшчэ больш таму, што з’яўлялася магчымасць адвесці ад сынавага сэрца чорную хмару нечаканай трагедыі. Спадзяваліся, што новае месца, новыя клопаты, а там, дасць Бог, і дзеці вернуць яго да жыцця.
    Спадзяваўся на гэта і сам Юзюк, але чым менш часу заставалася да рэгістрацыі шлюбу ў сельсавеце, тым мацней краталася «карцечына»ў сэрцы хлопца.
    I вось Юзюк зноў крочыў па лясной дарозе ў бок Застарыч. На гэты раз хада яго была рашучай, ён не заўважаў нічога— ні прыгажосці, ні сваіх сябровак вавёрак, ні птушак.
    3 кожным крокам яму здавалася, што ён паступова выходзіць з цемры, з пакутаў, хаця ішоў насустрач няведама чаму.
    Юзюк круціў і пракручваў у думках бацькавы словы, які сёння падышоў першы раз за мінулы год з напамінаннем пра тое забойства.
    — Выкінь, сынок, з галавы... Ці ж ты хацеў гэтага? Яго не вернеш, а ты ўратаваўся ад турмы...
    He, Юзюк увесь гэты час не выкідваў з галавы нічога, не заглушаў боль у сэрцы, не шукаў уцехі, а наадварот, толькі і думаў пра гэта, толькі караў сябе і адчуваў, што так яго жыццё працягвацца не можа.
    «Эх, тата,— думаў Юзюк,— ад турмы ты мяне ўратаваў... Ці ж магчыма ўратавацца ад самога сябе?..»
    Алену здзівіў і напужаў выгляд Юзюка.
    — Што з табой, Юзя? Я цябе ніколі такім не бачыла. Ты што... перадумаў?..
    Юзюк ледзь стрымліваў сябе, голас дрыжаў:
    — Аленка! Я хачу папрасіць у цябе прабачэння... Мы павінны... Я абавязаны...
    Алена спыталася больш настойліва, з трывогай у вачах:
    — Дыкты перадумаў?! Так? I што, вяселля не будзе?..
    Юзюк ціха пацвердзіў:
    — Вяселля хутчэй усяго не будзе... А магчыма, яно адкладваецца... Усё цяпер будзе залежаць ад цябе.
    — Што ўсё? Што ты надумаў? Я нічога не разумею!..
    Юзюк узяў яе за рукі і сціснуў іх.
    — Прашу цябе, не пытайся больш нічога... Пра ўсё даведаешся хутка сама. Я не магу табе болей нічога сказаць. He магу! Язык дзеравянее. ПомнІ толькі адно: я кахаю цябе! Цябе адну!..
    Юзюк пусціў яе рукі і крутнуўся, каб ісці.
    — Куды ты?! — хутчэй крыкнула, чым спыталася дзяўчына.
    Юзюк горка ўсміхнуўся:
    — Насустрач свайму лёсу... А ён чакае мяне ў раёне — у міліцыі...
    — Што ты пляцеш? — крычала Алена.— Цябе выклікаюць у міліцыю?
    — He! Сам іду! — рашуча сказаў Юзюк, і не было на свеце той сілы, якая б прымусіла павярнуць яго назад.
    НЕСАПРАЎДНЫ АРХІРЭЙ
    Адчыніліся дзверы, і ў хату да Дануты ўвайшла яе сяброўка Хаўрося. Прывітаўшыся, Хаўрося запыталася:
    — Ну як, да Вялікадня рыхтуешся?
    — А як жа! — адказала Данута.— Усё перамыла, усё па-
    ператрэсла. Націснула на Сцяпана, той нават печ пабяліў... — I сапраўды, у хаце павесялела,— азірнулася Хаўрося. Слова за словам — і пацякла звычайная жаночая гаворка пра тое, што ўжо не раз гаворана-перагаворана. He абмінулі яны і гаркотную тэму пра сваіх мужыкоў, якія колісь так пілі гарэлку, ажно гай шумеў.
    Ляціць, бывала, Данута да Хаўросі: забяры свайго Язэпа, ляжыць у нас пад сталом, як нежывы. Назаўтра — Хаўрося да Дануты: Сцяпан твой з нашага ганка зваліўся ў крапіву і толькі бурбалкі пускаез носа... I гэтак мітусіліся адна дадругой штодня...
    Час ляціць хутка і непрыкметна. Гэтыя дзве сям’і пасталелі і пачалі паціху старэць. Надзіва сваім жонкам і ўсім аднавяскоўцам, Сцяпан з Язэпам раптоўна і рашуча «завязалі»— кінулі піць. Ці здароўе іх прыціснула, ці пад старасць за розум узяліся, а можа, і тое і другое разам. Але мала таго што адмовіліся ад атрутнага зелля, дык яшчэ адзін з іх, Язэп, зрабіўся набожным. Раніцай моліцца, вечарам моліцца, у нядзелю і на святы бяжыць у царкву. У дадатак да ўсяго — адпусціў бараду, хоць з яго ікону пішы.
    Сцяпан жартуе: «Язэп! Ці не вальтануўся ты? Піў да адурэння, а кінуўся ў маленне!»
    Язэп спакойна адказваў: «На ўсё воля боская!..»
    Набліжаўся Вялікдзень. Вернікі чакалі яго з нецярпеннем і рыхтаваліся да свята. Рыхтаваўся ў царкве і святы айцец Мікалай. Хваляваўся! На службу ў царкву манілася прыехаць раённае начальства — цяпер гэта модна. Сёння амаль усе кіраўнікі, хоць не вераць ні ў бога, ні ў чорта, а ў царкву сунуцца — трэба ж паказаць электарату, што ў Бога ўсе роўныя: і авечкі, з якіх садралі сем шкураў, і ваўкі-шкуралупы ў авечых шкурах.
    Вось і мітусіцца айцец Мікалай, і прадумвае ўсё да драбніц.
    Рыхтаваўся да свята і Язэп. Пасціўся, паўтараў пацеры ды бараду пачэсваў.
    Сцяпан пры сустрэчы не злазіў са свайго коніка: «Лепей бы ты, Язэп, піў у меру, чым з барадой улез у веру!»
    Язэп ціхмяна адказваў: «На ўсё воля боская!»
    I вось свята падышло, як кажуць, пад самыя вокны. Заўтра Вялікдзень! Язэп збіраўся на ўсяночную, але, адчуўшы ламату ў нагах, перахрысціўся і лёг раней спаць, каб раніцай устаць бадзёрым і днём насалодзіць душу богаслужэннем.
    Зранку, яшчэ было прыцемна, нехта настойліва загрукацеў у акно. Язэп устаў, падцягнуў кальсоны і адчыніў дзверы. На
    ганку стаяў Васіль Шэршань з суседняй вёскі, у якой знаходзілася царква.
    «Хрыстос уваскрэс, Язэпка, браток! — неяк спуджана крыкнуў Шэршань.— Айца Мікалая скруціла пасля ўсяночнай, як перавясла! Мусіць, перастаяў ноччу... Ляжыць, крануцца не можа — палена паленам...»
    Язэп здзівіўся: «А я што?.. Я пры чым тут?.. Ах, прабач, ваісціну ўваскрэс!»
    «Браточак! — ледзь не плача Шэршань.— Айцец кліча цябе да сябе! Хутчэй!»
    Язэп яшчэ больш здзівіўся: «Дык я ж не доктар! У саміх карова жвачку перастала жваць, а тут святы чалавек... Гэта мудрэй каровы!»
    Шэршань тлумачыць: «Я так зразумеў, што айцец хоча, каб ты яго сёння падмяніў. Ты ж у нас самы набожны!»
    Язэп зрабіў крок назад: «Я!.. Ды ў айца Мікалая, пэўна, гарачка! Я ж ні бэ ні мэ...»
    «Ты ні бэ ні мэ?! — строга спыталася Хаўрося, якая стаяла за спінай мужа і ўсё чула.— Ты ж мне ўсе вушы прадзёўб сваімі малітвамі! Табе што, цяжка ў царкве перад людзьмі пачытаць іх?»
    Язэп узмаліўся: «Адна справа — дома, другая — у царкве, прынародна! Я баюся! Ба-ю-ся!»
    Хаўрося запэўніла: «Калі што — я дапамагу, падкажу з натоўпу. Хутчэй апранайся і едзь да святога айца — там і вырашыце».
    «Яно-то з’ездзіць можна...— з неахвотай згадзіўся Язэп,—там заадно і на свята застануся... А калі ж я разгавеюся?!»