Душы маёй бяссонніца
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
Зямляне, баючыся перарваць распавядальны маналог свайго сябра, у знак згоды моўчкі кіўнулі галовамі.
— Дык вось,— працягваў Алесь,— мы — не людзі. Мы зусім не людзі!
— Як не людзі?! — у адзін голас усклікнулі зямляне, забыўшыся на неперарыванне маналога.— А хто ж вы?!.
— Мы? — горка ўсміхнуўся Алесь.— Мы — душы людзей, якіх даўно няма ў жывых. Так даўно, што ніхто з нас не памятае, калі мы пакінулі смяротнае сваё цела і ператварыліся ў міраж, прывід, паветра...
Гаспадар падскальнага пакоя памаўчаў, назіраючы, як у яго новых сяброў шырока раскрыліся раты і палезлі на лоб вочы. Убачыўшы, што зямляне нібы ператварыліся ў камень, спытаўся:
— Цяпер вам зразумела, чаму ваша зброя нікога не забіла, нават не параніла? Душа — бессмяротная! Яе забіць немагчыма!
— Што?! Тут, на планеце Аскал, адны душы?! Душы, якія размаўляюць, нешта робяць, нават страляюць?!
— О-о! Гэта доўгая гісторыя,— сумна працягваў Алесь.— Але раз ужо я пачаў распавядаць, неабходна давесці да канца маю споведзь, інакш у вас будзе болыл пытанняў, чым адказаў на іх.
Сухін і Ісаеў не варухнуліся, быццам самі зрабіліся аднымі з тых, хто насяляе гэту незвычайную планету.
Алесь працягваў:
— Шмат чаго я і мы ўсе тут не памятаем. Прайшло нямала стагоддзяў з дня нашага пакарання. Няма горшых пакутаў, чым вечны роспач і мітусенне душы, бо і ў душы павінна быць сваё ўміратварэнне і ўладкаванне. Вам гэтага не зразумець...
— Чаму?.. — каб не маўчаць, абстрактна спытаў Ісаеў.
А Алесь распавядаў далей:
— Трагедыя яшчэ і ў тым, што не ўсе прагнуць успакаення і ўміратварэння. Напрыклад, тыя, хто сёння пры ўладзе, з усіх сіл стараюцца замітусіць, забаламуціць усіх, бо ў гэтым яны знаходзяць свае існаванне.
— А хто пакараў вас? — ціха пацікавіўся Іван.
— Пакараць цэлы народ такім чынам здольны толькі той, пра каго мы, у свой час, забыліся, ад каго адвярнуліся... Але думаю, што пакаранне пачалося з нас саміх. Мы самі сябе пакаралі... Калісьці, шмат вякоў назад, мы, людзі адной нацыі, адной дзяржавы, наперакор усяму свету пайшлі не ўперад, а, патаптаўшыся на месцы, накіраваліся назад. Кінуўшы пад ногі здабыткі продкаў, збэсціўшы сваю гісторыю, сваё мінулае, мы, неяк непрыкметна для сябе, забыліся — хто мы! Забыліся пры жыцці! Ля могілак бацькоў! На святой сваёй зямлі! Мы замуцілі, забрудзілі свае вытокі, мы павысушвалі свае карані!
Такое, як аказалася пазней, не праходзіць бясследна, не даруецца. Забыўшыся, хто мы,— мы павярнулі вочы ў бок штучных цэннасцяў, мы смяяліся над такімі паняццямі, як духоўнасць, душа, мы, па сутнасці, адмовіліся ад душы, прадалі яе тагачасным заклікам і заклінанням шаманскай, чужой ідэалогіі.
Чалавек без душы — горш іржавага робата, ён, калі што і робіць,— робіць бяздумна, зацюкана, нятворча. А калі дадаць да гэтага, што бяздушны чалавек робіць яшчэ і пад вечным страхам,— можна сабе ўявіць, да якога заняпаду мы дайшлі. Нас апанавалі хваробы, катастрофы, голад, жорсткасць. Нас пачалі касіць эпідэміі, мор. Мы дэградыравалі і зніклі...
Ісаеў і Сухін ад жаху не маглі варухнуцца. Іван, прыйшоўшы ў сябе, ледзь чутна спытаўся:
— Ну а яны, тагачасныя вашы кіраўнікі, няўжо не разумелі, што быць творцам можа толькі свабодны, разняволены чалавек, пазбаўлены страху?
— Яны-то, магчыма, і ведалі гэта, але разумелі і тое, што свядомы, свабодны, творчы і забяспечаны чалавек будзе пазбаўлены залежнасці ад уладаў і ніколі не сагне каленяў перад дыктатам.
Ісаеў таксдма пацікавіўся:
— Няўжо ўсе падпарадкоўваліся гэтай несправядлівасці? А інтэлігенцыя? А творчыя людзі?
— Былі такія, хто не забыўся пра свае карані, але яны забыліся пра другое. Забыліся, што трэба адкінуць уласныя амбіцыі і ратаваць сваю бацькаўшчыну. Яны грызліся паміж сабой за нейкія прэміі, за права ўзначальваць саміх сябе — за дробязі, не заўважаючы галоўнае. Гэта нагадвала дзяцей, якія сквапна вытрасаюць кішэні сваёй паміраючай маці і радуюцца — хто болей знайшоў медзякоў...
— А сюды?! Як трапілі вы сюды?! Дзе — Зямля! Дзе — Аскал!
— Душа, як і думка, здольна перамяшчацца ў прасторы імгненна. Варта толькі некаму пажадаць — і душа пераселіцца ў самую недасягаемую далеч... што і здарылася з намі.
— I хто пажадаў такое? He вы ж самі? — спрабаваў удакладніць Іван.
— Гэта ва ўладзе толькі Бога! Ён, назіраючы за нашым духоўным і фізічным выраджэннем, рашыў, што мы не дастойныя той зямлі, ад якой адвярнуліся, і выбраў самую далёкую планету, куды і перасяліў нашы душы-прывіды. Гасподзь,у пакаранне, захаваў пры нас усю нашу тагачасную недарэчнасць і перанёс яе сюды.
— А падрабязней, што гэта за недарэчнасць? — спытаўся Ісаеў.
— Вы не бачылі нашу беднасць, якую мы працягваем ухваляць як нейкае эканамічнае дасягненне! Вы не бачылі нашы чэргі! Вы не спрабавалі пакаштаваць нашу каўбасу, ад якой сабакі дохнуць! Вы і не ўяўляеце нашу зашоранасць і даверлівасць! У нас тут пастаянныя сходы, галасаванні, рэферэндумы! Мы змагаемся за пераходны сцяг, за ганаровы вымпел, за грамату! Мы робім выгляд, што прымаем законы, а правіць сіла беззаконня! 3 намі — нашы хваробы: і фізічныя, і ма-
ральна-псіхалагічныя! Мы калісьці сваю годнасць, мову, духоўнасць і душу прамянялі на ўсё гэта. Забыўшыся, хто мы,— мы не маем мінулага, з намі толькі наша вечнае сучаснае — нашы пакуты...
Распавядальнік сціх і апусціў галаву. Было відаць, што кожнае слова аддавалася яму болем.
— А мова? Што ў вас за мова такая? Я не бачу ёй лагічнага тлумачэння,— асцярожна загаварыў Іван.— Вы і гэта мова — штосьці ненатуральнае, супярэчлівае, іншароднае...
Алесь не адказаў і яшчэ ніжэй апусціў галаву. Іван зразумеў, што гэта, магчыма, самы вялікі грэх кожнай сумленнай пераселенай душы.
—А дзе выйсце?—занепакоена спытаўся Ісаеў.—Чым вам можна дапамагчы?
Алесь горка ўсміхнуўся:
— Дзе выйсце?.. А выйсце, здавалася б, вельмі простае: тая душа, якая ўспомніць, дзе пачатак яе роду, якая атуліць сябе адвергнутымі святынямі, якая шчыра пакаецца перад сабой і Богам, тая душа зробіцца нябачнай і знойдзе ўпакаенне на зямлі сваіх продкаў — і мучэнні скончацца...
— Няўжо так складана ўспомніць сваё мінулае і пазбавіцца ад пакутаў? — не вытрымаў Ісаеў.
—Каб гэта было так проста, большасць даўно б перасял ілася ў вечную благадаць. Нават душы тых, хто калісьці збіраўся выратаваць нацыю ад слепаты, працягваюць і тут дзяліць прэміі і званні, не жадаюць саступіць лідэрства адраджэнства свайму паплечніку. Душы толькі тых нямногіх, хто ў свой час не раздваіўся, не зламаўся, пакояцца на адвечнай Радзіме ў згодзе з Богам і сабой.
—Мы не гісторыкі,— вінавага прызнаўся Іван,—тут патрэбны спецыял іст у сваёй галіне. Абяцаем, што, вярнуўшыся на Зямлю, дакапаемся да вашага роду-племені і неяк перададзім вам...
— О не! Гэта не дапаможа! Мы павінны самі ці ўратавацца, ці працягваць вечныя пакуты... Толькі самі...
Далей гаворка не складвалася. Усе разумелі, што пасля галоўнага і балючага распытваць сёння пра іншыя дробязі было б нетактоўным.
* * *
Прыкладна праз два тыдні аўтаномны блок сувязі на капсуле прыняў сігнал падлятаючага да планеты Аскал касмічнага карабля-выратавальніка.
Узрушаныя Ісаеў і Сухін перадалі адказ, назваўшы свае каардынаты, і папярэдзілі калег, каб не садзіліся на планету.
У сумнага Алеся не было прычын для радасці, бо новыя сябры і цікавыя субяседнікі збіраліся пакінуць яго назаўсёды, a наперадзе чакалі яго абраныя некалі ім пакуты.
Калі аднойчы касмічны карабель завіс над скалой і прыняў на борт капсулу з двума астранаўтамі, Алесь стаяў і плакаў — пакуты працягваліся.
Якое ж было Алесева здзіўленне, кал і капсула з адным Іванам вярнулася назад і села побач з ім.
— Вы нешта забыліся? — пацікавіўся Алесь.
— Сядай! — раптоўна паказаў Іван на свабоднае месца.
— He! — рашуча адказаў Алесь.— Перасяленне душы тэхнічнымі сродкамі немагчыма. Толькі тут і толькі мы самі! Вы бяссільныя дапамагчы нават аднаму мне...
—Ты не зразумеў! — засмяяўся Іван.— Сядай, давязеш мяне на карабель, а сам з капсулай вернешся назад. Душа павінна лётаць — вось табе і крылы! Хутчэй сядай!
—He,—сумна адказаў Алесь,—у сапраўднай душы павінны быць свае крылы, узрошчаныя верай і праведнасцю, узнёсласцю і духоўнасцю яшчэ пры жыцці... Дзякуй! Вы і так шмат зрабілі для мяне, вы страсанулі і вывелі маё існаванне са стану змярцвелага сну... Шчаслівай дарогі, і няхай абміне вас тое бяспамяцтва, якое напаткалі мы...
Вяртаючыся дамоў, Іван Сухін не адчуваў ні радасці адкрыцця новай планеты, ні радасці хуткай сустрэчы з родным домам, бо недзе там, на маленькай планеце Аскал, мільёны чалавечых душаў пакутуюць і мітусяцца ў пошуках упакаення і боскай благадаці.
ЗМЕСТ
He адпускаюць успаміны 6.
ЗАМАЛЁЎКІ
Калодкі 7. Базар 7. Вераб’юшка 8. Гузакі на лбе 9. Валачобнікі 9. Пажачкі 10. Эх, пракоцімся! 12. Дурны жарт 12. Першы заробак 13. Фіга 14. Зашто? 15. Макуха/5. Смяротная рана 16. I смех, і слёзы 17. Навучыў 17. Спрэчка 18. Промах 19. Шкдда... 19. «Бычкоў падарунак» 19. Будзе вайна... 20. Сталінская кароўка 21. Чужое слова 22. Хто ёсць хто? 23. Ногі трэба мыць! 24. Булён 24. Першы лёд 25. Кашулька 26. Лучыннік 27. Крыўда 28. Кастусёвы слёзы 29. Тарканы 30. Вяселле 30. Варголы 31. Зладзюга 33. Групавы заплыў 34. Жалезная хмара 36. Мезін 36. Посік 38. Памёр Сярожка... 39. Пагарэльцы 39. Пытанне 41. Сустрэча 42. Пагоня 43. Рэкорд для Кнігі Гінэса 45. I змяя мяняе скуру 46. Татава ватоўка 46. Першы падарунак 48. Галоўная падзея 50. Марык 51. Рассакрэчаны тайнік 52. Кампаньёны 54. Карольбалю55. Саладуха5б. Радоўка 57. Ікаўка58. Грыбныя «снежкі» 59. На мядзведзя! 60. Прыгажун 62. Ускрыша 63. Парушаная традыцыя 65. Парушынкі 66. Курт і Муха 68. Небяспечная дрыгва 70. Пштык 71. Ой, бор... бор... 72. Асфальт на сэрцы 76. Пайсці «насяло» 77. Яговялікасць сала 78. Радыяцыя 80. Боскіхрам 81. Забойства &2. « » 83. Суперпадарунак 85. «Жыдоўская» гара 87.
«Прадпрымальнікі» 89. СонцаР/. Пасылка 92. Карпілаўская Папялушка 93. Паміж небам і зямлёй 95. Мяжа 97. У кожнага — сваё 100. Заслужыў — спажывай! 100. Першы гром 102. Куды мы ідзём? 102. Тавар грошы тавар 104. Дурнота 105. Калючае масла 105. Вышыванка 107. Мой Ядвігін Ш. 108. Два бакі медаля 113. Шчасце 115. Любоў 116. Мала засталося 118. Рытмы 120. Сарока 121. Радаўніца 122. Крывапіўцы 124. Акопы 125. Па Даўгінаўскаму шляху 127. На розных полюсах перажыван-