Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
— Та-а-к... Зразумела... Сеюць вецер... Амерыка яшчэ ні разу не ваявала на сваёй тэрыторыі — думае і цяпер адгарадзіцца акіянам. Дзівакі! He ведаюць, з кім маюць справу! — раптам Прэзідэнт змяніў накірунак думкі.
— А як паводзяць сябе ахвяры агрэсіі? — зноў звярнуўся ён да міністра замежных спраў.— Якія з імі перамовы?
Міністр адказаў коратка:
— Яны просяць дапамогі.
— I мы не можам на гэты раз ім адмовіць! — падхапіў Прэзідэнт.— He можам і не маем права! Нас вымушаюць!
— У нас няма з імі агульнай мяжы...— нясмела ўдакладніў міністр замежных спраў.— Згодна міжнародных абавязацельстваў і пагадненняў...
— Начхаць на міжнародныя пагадненні! —ускочыў Прэзідэнт.— Начхаць, як і яны начхалі! Ёсць мора, па якім нам ніхто не забароніць плаваць, ёсць варыянты, ёсць супраць сілы сіла!..
Пахадзіўшы, Прэзідэнт зноў сеў на месца.
— Так! Нашым сябрам перадайце, што дапамога хутка будзе! I будзе эфектыўнай і нечаканай! Горача ўсім зробіцца!..
Вытрымаўшы паўзу, Прэзідэнт звярнуўся да шэфа знешняй разведкі:
— А што нашы вушы і вочы? — потым рэзка дадаў: — Чаму праспалі?!
Кіраўнік ФСБ, хвалюючыся, пачаў:
— Я дакладваў Вам, таварыш Галоўнакамандуючы, аб актывізацыі натаўскіх ваенных вакол аб’екта «А». Гэта ўспрымалася, як дэманстрацыя сілы і псіхалагічны ціск... Нават Савет Бяспекі і ў цэлым ААН...
— Ведаю’ — перабіў Прэзідэнт.— Ты пра сваё гавары, a пра ААН я ведаю не горш твайго. Якія планы натаўцаў? На што разлічваць?
Кіраўнік ФСБ з неахвотай сказаў:
— Мы распалагаем інфармацыяй, што галоўны разлік альянсу на слабасць Расіі...
— Што?! — зноў ускочыў Прэзідэнт.— Што?! Слабасць Расіі?! Я ім пакажу слабасць Расіі! — голас Прэзідэнта нерво• васарваўся.
Шэф разведкі ўдакладніў:
— Яны спадзяюцца, што эканамічныя цяжкасці не дазволяць Расіі ўмяшацца ў гэты канфлікт.
— Дурань думкай багацее! — недыпламатычна заўважыў Прэзідэнт.— Так, што яшчэ ёсць у вашых запасніках?..
Шэф разведкі выцягнуў з «запаснікаў» наступнае:
— Ёсць дадзеныя, што ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі аб’екта «А» прымае ўдзел сын Прэзідэнта ЗША...
— Як?! — ледзь не крыкнуў расійскі лідэр.— I ты гэта трымаў напаследак?! Гэта ж залатая рыбка, якую мы павінны вылавіць! Гэтатакі козыр, што і не снілася нікому!..
Бедная залатая рыбка, ёй павінна было двойчы ікнуцца, бо амаль адначасова два Прэзідэнты на розных канцах зямнога шара ўспомнілі яе. Лепей бы яны ўспомнілі сумны канец той казкі...
* * *
Канцлер Германіі Вілі Штоф, асцярожны і практычны палітык,не выказваў радасці і перад пачаткам ваеннай аперацыі. Але тады саюзніцкая салідарнасць прымусіла сунуць галаву ў адну запрэжку разам з астатнімі членамі паўднёва-атлантычнагаальянсу. Тады ўсё ўяўлялася больш-менш прагназуемым. Здавалася, што варта толькі ваеннай армадзе ступіць на тэрыторыю значна слабейшага праціўніка, як той падцісне хвост і заб’ецца ў кут, падпарадкоўваючыся чужой волі.
Цяпер жа, калі салдаты кааліцыі наткнуліся на жорсткае супраціўленне і гінуць на кожным кроку, калі прадстаўнік Расіі ў ААН заявіў, што Расія захоўвае за сабой права на любыя практычныя дзеянні, калі ў Еўропе, пад бокам у заможнай Германіі, накаляецца атмасфера непрадказальнасці і выбуховасці — цяпер Вілі Штоф ацаніў усю безадказнасць заакеанскага апякунства. Ён і да гэтага ведаў, што Амерыка ўкладвала ў ваенныя акцыі ля чужога парога свае долары, а Еўропа закладвала свой лёс, не раз рабілася заложніцай смяртэльнай авантуры.
Вось чаму Вілі Штоф звязаўся па тэлефоне з Прэзідэнтам ЗША.
— Вітаю Вас, гаспадзін Прэзідэнт!
— А-а! Дружышча Вілі! Прывітанне! Давай абыдземся без «гаспадзін Прэзідэнт», заві мяне...
— Гаспадзін Прэзідэнт! — каннлер Германіі прапусціў міма вушэй сяброўскую параду.—Я занепакоены ходам ваеннай аперацыі, падзеі ўсё больш заблытваюцца ў тугі клубок.
— Згодзен з табой, Вілі,— пагадзіўся Прэзідэнт ЗША.— Вайна — не гульня ў покер. Войны заўсёды штосьці губілі,
штосьці нараджалі. Вайнадля чалавецтва—якстымулюючы штуршок для кволага сэрца...
— Гаспадзін Прэзідэнт! — у тым жа настойлівым тоне працягваў Вілі Штоф.— Я тройчы занепакоены стаўленнем сусветнай супольнасці датых падзей, якія мы ўзрушылі. Мне не падабаецца цвёрдая пазіцыя Расіі ў адносінах да гэтых падзей і яе намеры...
— А мне заўсёды не падабалася пазіцыя Расіі. I што?.. Ты сказаў пра нейкую сусветную супольнасць... Хто гэта? Асноўная сусветная супольнасць якраз і наводзіць зараз парадак у цэнтры Еўропы.
Вілі Штоф падумаў: «Лепей бы ты наводзіў парадак у цэнтры Амерыкі», а ўслых сказаў:
— Там, у цэнтры Еўропы, сёння цяжка ўжо зразумець, хто нас падтрымлівае, хто ў нас страляе. Міжэтнічная, міжрэлігійная блытаніна павялічылася, гінуць, у асноўным, мірныя жыхары, дзеці...
— Калі падмятаюць забруджанае памяшканне, пыл ляціць і ў вочы. Згодзен — гэта непрыемна. Але мы павінны думаць пра памяшканне будучыні, каб нашы вочы не зацярушваў пыл. Зразумеў, дружышча Вілі?
— Гаспадзін Прэзідэнт! — не супакойваўся канцлер.— Ваенныя караблі Расіі, у іх ліку і авіянясучыя, пэўна ж, і падводныя лодкі набліжаюцца да тэатра ваенных дзеянняў. Вы не можаце не ведаць, што апошнім часам Расія вывела на каляземную арбіту некалькі загадкавых лятальных апаратаў. Тады сцвярджалася, што гэта звычайныя навуковыя спутнікі. Але ёсць, хоць і скупыя, звесткі, што там можа быць нейкая зброя. Думаю, што не аўтамат Калашнікава яны вывелі ў космас. Я ўжо не кажу пра тыя падводныя лодкі, з якіх не спускаюць вачэй, у тым ліку і з вашага Белага дома...
— Ха-ха-ха! — пачулася ў тэлефоннай трубцы.— Ты, дружышча Вілі, распаліў сябе да чырвані. Вось што значыць—у цябе пад бокам чырвоная прапаганда. Каго ўбаяўся! Ды яны наплятуць табе хлусні — толькі слухай! Памятаеш, як у сярэдзіне мінулага стагоддзя, у разгар так званай «халоднай» вайны, на камуністычныя святы вазілі па Чырвонай плошчы ў Маскве агромністыя ракеты і крычалі на ўвесь свет пра сваю ракетную моц? Нашы кіраўнікі тады добра здрэйфілі, а потым высветлілася, што такіх ракет і не было ў рускіх, а вазілі пустыя абалонкі ад ракет, муляжы. Вось табе і аўтамат Калашнікава! Яны, гэтыя галадранцы, здоль-
ныя на ўсё — выведуць у космас аглоблю ад саняў, а скажуць, што запусцілі на арбіту лазерную пушку.
— Гаспадзін Прэзідэнт! Недаацэньваць праціўніка — значыцца прайграць яму. Я ўсё ж настойваю на перамовах з Расіяй, хаця б на кансультацыі, каб змякчыць сітуацыю.
— Змякчыць?! — злосна зіранізаваў Прэзідэнт ЗША.— А ці не настаў момант абвастрыць яе! Чуў, Вілі, прытчу пра месца пад сонцам? Сонца адно, а нас — шмат... I няўжо ты, дружышча Вілі,— мякчэй працягваў тэлефонны субяседнік,— хочаш, каб увесь час, да канца твайго жыцця, ляцеў пыл у твае вочы і вочы тваіх дзяцей?
— Я ведаю адно,— упэўнена сказаў Вілі Штоф,— што мы развязваем рукі таму, на каго і ў лепшыя часы мала было надзеі. Як кажуць амерыканцы, сабака без намордніка абавязан кусацца... А тут не звычайны сабака, а з вірусам ядзернага шаленства.
— I на гэту тэму мы думаем! — холадна адказаў Белы дом, што разанула па слыху канцлера і пакрыўдзіла яго.
Куснула думка: хто гэта «мы»? Ці амерыканскі Прэзідэнт назваў сябе «мы», ці апошні крок, такі, як ядзернае вар’яцтва, будзе вырашацца без ведама і згоды ўсіх членаў альянсу? Тым больш што Штоф ведаў незадаволенасць «малых» членаў блока і навічкоў, якія па сутнасці выконвалі ролю паслухмяных статыстаў.
На заканчэнне канцлер Германіі сказаў:
— Я выказаў вам, гаспадзін Прэзідэнт, свае думкі і гэтак думаю не адзін я.
— На тое ў нас і дэмакратыя, дзе кожны думае, што хоча,— пачулася ў адказ.
* * *
Калона бронемашын і танкаў з амерыканскім спецназам прыпынілася пры ўездзе ў невялікі гарадок.
Прыпынак быў незапланаваны, а вымушаны, бо дарогу запрудзілі людзі, у асноўным жанчыны. Іх было шмат, і яны штосьці раз’юшана крычалі і адчайна жэстыкулявалі.
— Забойцы! Каты! Вы не людзі — звяр’ё! — кінуліся да ваенных мірныя жыхары.
Камандзір падраздзялення паклікаў перакладчыка і запытаўся ў яго:
— Што яны крычаць? Чаго хочуць?
Перакладчык па магчымасці змякчыў сэнс гнеўных слоў, захаваўшы асноўны настрой, ад чаго Фрэнк Баснер прыйшоў у здзіўленне. Ён стаў на падножку свайго джыпа і зычна крыкнуў у натоўп:
— Мы прыйшлі да вас з адкрытымі сэрцамі! Мы — вашы сябры! Мы жадаем вам міру і дэмакратыі!..
Пасля таго як перакладчык пракрычаў тое ж у натоўп, узрушаныя людзі рвануліся да джыпа, і некалькі жанчын сілком пацягнулі афіцэра некуды ў бок ад дарогі, паказваючы туды рукамі.
Аўтаматчыкі кінуліся да раз’юшаных жанчын, каб ратаваць свайго камандзіра, але ён, разумеючы, што жанчыны ніякай пагрозы не ўяўляюць, сам пайшоў праз натоўп у той бок, куды яго гэтак бесцырымонна запрашаюць. Частка салдат у касках і з аўтаматамі крочыла следам.
Раптоўна ўсе спыніліся і, як па камандзе, змоўклі, даючы магчымасць «сябрам» з-за акіяна ацаніць усё самім.
Відовішча было страшнае. Груды цэглы і бетону яшчэ дыміліся і пыхкалі агнём. Кавалкі былога будынка трымаліся ў паветры натонкай арматуры і пагойдваліся, як тыя вісельнікі.
Тут жа напружана тахкаў матор пад’ёмнага крана, які раздзіраў завалы, а сярод гэтай закуранай мешаніны мітусіліся мужчыны, зазіралі ў кожную шчыліну, штосьці вышукваючы.
Крыху воддаль, на пакарабачанай пляцоўцы былога дзіцячага садка, сярод розных абломкаў, двума доўгімі радамі ляжала штосьці пад белымі прасцінамі. Здавалася, што тут склала свае доўгія белыя крылы невядомая мёртвая птушка.
Жанчыны зноў залемантавалі, падштурхнулі палкоўніка да прасцінаў і пачалі адхінаць іх. Баснер адскочыў. Двума няроўнымі радкамі, тварамі ўгару, ляжалі чатырохі пяцігадовыя дзяўчынкі і хлопчыкі, якія зусім нядаўна, гэтак жа шчыльна, узяўшыся за рукі, хадзілі па зямлі, бегалі па гэтай пляцоўцы.
Цяпер яны, нібы птушаняты, склалі свае крылцы і ніколі ўжо не здолеюць узняцца ў паветра жыцця...
Палкоўнік і яго падначаленыя аслупянелі. Яны амаль не чулі, як вакол іх раўлі і стагналі няшчасныя людзі:
— Гэта вы! Вы — забойцы дзяцей! Няхай пракляцці абрынуцца на ваш род! Каты!..
Слабаміра, перамагаючы востры боль у галаве, рынулася з натоўпу да бліжэйшага аўтаматчыка і плюнула яму ў твар:
— Гіена! Драпежная гіена!..
Майк Х’юст быў настолькі аглушаны жудасным відовішчам, што нават не зрэагаваў на плявок, нават не выцерся. Ён