Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
Галоўнай смакатой, якая казытала палітычную ненажэрнасць «трэцяга»,— была прага пашырэння палітычнага ціску на ўвесь свет, хаця і без таго пад гэтым ціскам задыхаліся многія краіны, у тым ліку і саюзнікі ненажэрнага.
Былі і іншыя далёка забягаючыя планы, якія ніколі не пакідалі гарачыя галовы, пераходзячы, нібы гены, ад пакалення да пакалення.
* * *
Нешта падобнае адбывалася ў канцы другога тысячагоддзя. Тады краіны, якія лічылі сябе дэмакратычнымі, бамбілі, як яны называлі яго, чалавеканенавісны рэжым. Рэжым, як вядома, не разбамбілі, а вось многія, ні ў чым не вінаватыя людзі, злеглі заўчасна ў зямлю. А тыя, хто засталіся жывымі, сядзелі на клунках і папялішчах сваіх дамоў, побач з магіламі родных і блізкіх.
Аказваецца, і дэмакратычныя бамбёжкі нясуць простым людзям гора і разруху. Відаць, косці продкаў, па якіх ходзіць чалавецтва, павінны шматслаёва вырасці, каб аднойчы, з гэтай жахлівая вышыні, апошні жыхар Зямлі здолеў акінуць вокам увесь доўгі і крывавы шлях сваіх папярэднікаў...
— Нешта падобнае адбывалася ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе,— такімі словамі пачаў нараду кіраўнік ваеннага ведамства самай магутнай капіталістычнай дзяржавы.
Абвёўшы поглядам прысутных, сваіх саюзнікаў па ваеннаму блоку, працягваў:
— Тады мы паказалі ўсяму свету, што наша моц і наша зброя — галоўны аргумент, супраць якога астатняе — дэмагогія!
Усе ўважліва слухалі.
— Сёння,— працягваў прамоўца,— новы час і новыя задачы. Урокі мінулага — яшчэ адзін наш саюзнік. Таму, як лічыць Прэзідэнт маёй дзяржавы, для правядзення больш паспяховай ваеннай акцыі супраць антыдэмакратычнага рэжыму, мы павінны адначасова з паветранымі ўдарамі пачаць і наземную аперацыю.
Усталявалася доўгая і марудная цішыня. Ніхто нават не варухнуўся.
— Гэта што, згода?.. Ваша маўчанне — згода?! — перапытаў выступаючы.
Слова ўзяў кіраўнік ваеннага ведамства Францыі Клод Жуан:
— Сваё асабістае маўчанне я тлумачу поўнай нечаканасцю прапановы, адсутнасцю маіх паўнамоцтваў для рашэння такога пытання і, неафіцыйна, чыста па-чалавечы, сваёй нязгодай на правядзенне наземных ваенных дзеянняў... Сэр, я не толькі генерал, я — яшчэ і бацька і на праблему гляджу з пазіцыі бацькоў, якія хочуць бачыць сваіх дзяцей жывымі. Цана, якую мы...
— Ну, ну, ну! — прыміральным тонам занукаў вядучы нарады.— Ну не трэба лірычных мелодый! Гэта ж толькі першая нарада, на якой канцэптуальна вырашым, як казаў Гамлет: быць ці не быць? Ніякіх дэталяў, ніякіх бацькоўскіх пачуццяў... А калі ўжо закранаць гэтыя пачуцці, магу строга канфідэнцыяльна давесці да вашага ведама, што наш Прэзідэнт у выпадку пачатку наземных дзеянняў, каб паказаць дэмакратычнасць нашага ладу і роўнасць усіх перад законам, пашле і свайго адзінага сына разам з іншымі амерыканскімі салдатамі абараняць дэмакратыю і свабоду.
Гэта навіна была не менш нечаканай, чым аб’ява аб падрыхтоўцы шырокамаштабнай паветранай і наземнай аперацыі ўсярэдзіне Еўропы супраць суверэннай дзяржавы.
Прысутныя разумелі, што іх згода ці нязгода — толькі гульня ў дэмакратыю. Усё будзе вырашана (ці ўжо вырашана) на самым высокім узроўні. Яны, ваенныя,— толькі выканаўцы волі сваіх кіраўнікоў...
3 усіх выступаючых на гэтай нарадзе, якія дыпламатычна заявілі, што, калі паступіць загад, яны яго выканаюць, можна адзначыць англійскага генерала Тэрнера. Вось яго заключныя словы:
— Я хоць сёння гатовы паставіць на марш любую колькасць узброеных і высокападрыхтаваных вайскоўцаў!
На што старшынствуючы адказаў:
— Старая добрая Англія ніколі не выклікала ў нас сумненняў...
* * *
Зямны шар — наш агульны дом? Гэта так. Але каб гэты «агульны дом», адкінуўшы сцены і перагародкі, сціснуўся да памераў агульнага пакоя, у якім адначасова можна было б чуць усе галасы, тады б...
Тады б дарослыя спынялі свару, бо побач дзеці — іхнія дзеці ссалі матуліны грудзі, малявалі сонца, распачыналі гульні і спявалі першую ў сваім жыцці песню. А хібаж можна абрываць дзіцячую песню? А ці ж дазволіў бы сабе самы жорсткі дарослы спужаць сваім крыкам немаўля?
А ці ж не апусціўся б кулак, падняты на суседа па агульным пакоі, кал і б уладальнік кулака ўбачыў, што дачка суседа вырасла з дзяўчынкі ў нявесту і прымярае падвянечную сукенку?
Ці ж не памірыліся б дарослыя задзіры, убачыўшы ў пакойчыку вакол сябе хворых, галодных?
Няўжо ж не змякчылася б сэрца таго, хто задумаў забойства ці бойку, каб ён «адкрыў вочы» і заўважыў, што сваімі дзеяннямі пашкодзіць або зусім знішчыць унікальныя каштоўнасці, створаныя талентам і геніем жыхароў гэтага пакойчыка за многія папярэднія вякі?
О-о, як бы прыцішыліся сварлівыя галасы, як бы памякчэлі счарсцвелыя сэрцы, як бы пацяплелі халодныя погляды ва ўсіх!
* * *
— Прывітанне Франсуа!
— О, гаспадзін Прэзідэнт! Рады чуць Вас, і маё Вам шанаванне!
— Дзякуй за добрыя словы, Франсуа, але адкінем афіцыёз і гэта «гаспадзін Прэзідэнт». Мы, як я разумею, сябры. Называй мяне проста Джонам...
— Згодзен, гасп... Згодзен, Джон!
— Я, у сваю чаргу, рады, што росквіт французскай нацыі не адстае ад амерыканскага эканамічнага ўзроўню! Гэта прыемна!
— Дзякуй, Джон! Мы пільна сочым за шматбаковымі эканамічнымі вятрамі і плынямі і своечасова мяняем ветразі.
— Але ж ты ведаеш, Франсуа, што ёсць і падводныя плыні, ад якіх не ўратуюць ніякія ветразі...
Наступіла доўгая паўза. Здавалася, што тэлефонную размову паміж прэзідэнтамі Амерыкі і Францыі хтосыді раз’яднаў.
— Спадзяюся, што ты памятаеш, Франсуа,— зноў пачуўся голас з-за акіяна,— як на апошнім форуме самых уплывовых эканамічных дзяржаў свету кожны сквапна цягнуў, як сказалі б рускія, сетку з залатой рыбкай да сябе?
— Так, так, Джон, памятаю!
— А ты памятаеш, што менавіта амерыканскі бок мякка, але настойліва падзьмуў у вашы, як ты сказаў, ветразі?
— Як жа! Памятаю! За гэта вам... табе, Джон, падзяка французскага народа!
— Прыемна чуць, што не забыўся, але мне трэба падзяка не французскага народа, а твая, Франсуа. Твая!
— Дык і я...
— Скажы, Франсуа, ці не тваю думку выказваў на апошняй нарадзе ваенных міністраў Клод Жуан?
Французскі Прэзідэнт, крыху падумаўшы, адказаў:
—Гэта пытанне адной думкай не ахопіш... Шматлікія ўнутраныя і знешнія аспекты гэтай праблемы вымагаюць і шматбаковага, дэталёвага іх вывучэння.
— Напрыклад? — пачулася з-за акіяна.
— Напрыклад, Расія як адзін са знешніх аспектаў. Мы гаворым аб партнёрстве, а цішком ад партнёраў рыхтуем буйную ваенную акцыю...
-— Расія праглыне, як праглынула ў 1999 годзе...
Цяпер перабіў гаворку французскі Прэзідэнт:
— Тады Расіі было лягчэй перад усім светам рабіць выгляд пакрыўджанай, бо прадпрымаліся шматбаковыя дыпламатычныя намаганні, у тым ліку і з боку Расіі...
— Сёння Расія,— перахапіў гаворку гаспадар Белага дома,—слабая як ніколі, а мы, наадварот,— магутныя як ніколі! Ці ж можа быць дыпламатыя з дзяржавай, якая не далёка адышла ад той, супраць якой мы выступім усёй кааліцыяй? I выступім хутка!
— Гаспадзін Прэзідэнт! — французскі субяседнік непрыкметна перайшоў на «афіцыёз».— Вы ведаеце, што ў Расіі да ўлады прыйшоў амбіцыёзны і сумнавядомы...
— Ведаю! Ведаю, што ты маеш на ўвазе яго ўлюбёнасць у ядзерную кнопку. Ведаю і тое, што да крайнасці не дойдзе, бо мы і нашы саюзнікі, уключаючы і Францыю, надзейна закрытыя супрацьядзернымі парасонамі, а ў іх над галавой дзіркі. Калі ўжо ты, Франсуа, закрануў рускіх, скажу зноў жа іх словамі: «Куды мосьцы супраць слана!»
— Гаспадзін Прэзідэнт, у выпадку наземнай аперацыі будуць шматлікія ахвяры з нашага боку, і тады...
— Дарагі Франсуа! Эксперты прагназуюць праз дваццаць год глабальны энергетычны крызіс. Выжыць павінен дужэйшы! Але не чакаць жа дваццаць год, пакуль хтосьці таксама падужэе, а думаць пра гэта ўжо сёння. А ты гаворыш пра нейкія там ахвяры! Заўтра іх будзе болей, чым сёння... Бачыш, дарагі Франсуа, шматбаковая праблема мае не так ужо і многа бакоў.
Французскі Прэзідэнт нічога не адказаў.
— Вось і добра, Франсуа, дзякуй за падтрымку! I свежага паветра ў ветразі вашага дабрабыту!..
Такім чынам, адрынуўшы самую думку аб мірных перамовах і адсунуўшы дыпламатыю на апошні план, альянс усё
ж пачаў паўнамаштабную ваенную акцыю супраць «сярэднявечча».
Пасля паветраных ракетна-бомбавых удараў па ўсіх жыццёваважных аб’ектах, уключаючы і мірныя, так званыя эканамічна значныя, на тэрыторыю суверэннай дзяржавы з усіх бакоў папаўзлі танкі і іншая тэхніка, за якімі спяшалася матарызаваная пяхота.
Гэта быў пачатак вялікай бяды, якая стукалася ў кожны дом і кожны лёс...
У гэты час чалавецтва ела і спала, смяялася і сумавала, пела і марыла, пісала кніжкі і глядзела ўзоры высокай моды, нараджала дзяцей і прымала Нобелеўскія прэміі ў розных галінах, у тым ліку і за захаванне міру на зямлі.
* * *
Дзіцячы сад быў вынесены на ўскрай невялікага гарадка. Яго двухпавярховы будынак «прыляпіўся» на беразе рачулкі, гарманічна ўпісаўшыся рознакаляровым фасадам у маляўнічасць краявіду.
Дзіцячыя галасы таксама не перашкаджалі птушынаму шматгалоссю, а наадварот, падкрэслівалі ўзаемазвязанасць усяго жывога на зямлі.
У гэтым невялічкім горадзе даволі мірнасуіснавалі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Сказаць, што яны былі сябрамі і гасцявалі адзін у другога — дык не, але і варожасці не было.
Праўда, падтрымлівала напружаныя адносіны між імі агульнадзяржаўная атмасфера рэлігійнай розні і непрымірымая пазіцыя цэнтральнай улады да правоў кожнай нацыянальнасці на свой погляд і сваю веру.
Штучна, шляхам правакацый і нават забойстваў на рэлігійнай глебе ў краіне раздзімаліся вугельчыкі варожасці, якія смылелі не адзін год.
Дзеці ж у згаданым садку адносіліся да той часткі чалавецтва, якая даўно павінна была б стаць мадэллю, узорам узаемаадносінаў для астатніх жыхароў зямлі, бо дзецям невядомыя пакуль варожасць, нянавісць, палітыканская ненажэрнасць.
Нават нацыянальнасць і розныя мовы не рознілі дзяцей. Жывучы побач, дзеці, як і дарослыя, ведалі ў асноўным і мову сваіх шматвекавых суседзяў.
Гэта быў ці не адзіны «змешаны» дзіцячы сад у горадзе, бо, як правіла, дзіцячыя ўстановы і школы прытрымліваліся этнічных і рэлігійных канонаў.
Але гэта дзіцячая змешанасць не перашкаджала ім жыць пад адным дахам,ладзіцьгульні наагульнайтэрыторыісадка і шчасліва, як толькі могуць дзеці, смяяцца.