• Газеты, часопісы і г.д.
  • Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

    Душы маёй бяссонніца

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 254с.
    Мінск 1999
    61.19 МБ
    Антось разгубіўся, але раптоўна ўзрадаваўся, бо за дзяўчынай выйшаў яе брат Міхась — Антосеў аднапалчанін, які і пазнаёміў праз пошту сваю сястру з Антосем.
    Антось кінуўся да сябра і распухлым языком, з цяжкасцю прагаварыў:
    — Мы разам служылі ў арміі! Я ж твой сябар!
    Міхась адпіхнуў незнаёмца:
    — Якое нахабства! Знайшоўся мне сябар! Я цябе першы раз бачу! Прыцягнуўся нейкі валацуга, поўную хату пчол навёў...
    Тут Антось выпадкова зірнуў у люстэрка, якое вісела на сцяне. Зірнуў і выпусціў з рукі вядро з астаткамі мёду. 3 люстэрка на яго глядзеў... He! He глядзеў, а глядзела нейкае страшыдла з чырвоным апухлым тварам, з лапушынымі вушамі, з тонкімі шчылінкамі замест вачэй. Разлахмачаныя валасы зліпліся ад мёду і тырчэлі ва ўсе бакі. Па іх поўзалі пчолы...
    —Ма-ма-а-а! — зароў ад жаху Антось і кінуўся ў дзверы. Ап’яненне яго імгненна прайшло. Ён ляцеў па вуліцы, пужаючы людзей.
    «Што я нарабіў? Дурань! Такую дзяўчыну страціў!» — хлясталі, як бізуном, думкі.
    Антось падслепаватымі вачыма прачытаў на паперцы Толікаў адрас і з цяжкасцю знайшоў яго дом.
    Пастукаў і пахаладзеў: «Толькі б не спужаліся! Толькі б не прагналі! Куды ж я дзенуся?..»
    Адчыніліся дзверы, і Антось праз той жатуман убачыў жанчыну.
    — А-а! — прапела яна.— Яшчэ адзін круглы, як гарбуз! Заходзь! Заходзь! Буду двух адразу лячыць — мой ляжыць!
    Антось з палёгкай пераступіў парог і ўбачыў Толіка... He! He Толіка, а гэткае ж апухлае страшыдла, як і сам. Ён ляжаў на ложку, мачаў ручнік у халодную ваду і прыкладваў да твару.
    — О-ё-маё! — стагнаў ён.
    Толькі цяпер Антось адчуў, як пячэ і баліць твар.
    — На, папі кіслага малака і кладзіся. Зараз паднясу і табе ваду з ручніком,— сказала Толікава маці.
    Антось паслухмяна выпіў малако і лёг. Ён адчуў на твары халодны ручнік і пачуў пяшчотны голас сябравай маці:
    — Эх вы, мядовыя-бядовыя хлопцы! Блазнюкі яшчэ, хоць і адслужылі ў арміі...
    Пухліна праходзіла аж два дні. За гэты час Толікава маці вымыла і адгладзіла Антосеву кашулю, пачысціла пінжак.
    Антось цёпла развітваўся і дзячыў Толікавай маці, потым абняўся з сябрам і падаўся на аўтастанцыю, каб ехаць дамоў. На душы было мутарна. Што сказаць дома?
    «А дзяўчына якая прыгожая!» — пякла, як агнём, думка.
    He дайшоўшы да станцыі, Антось рашуча крутнуў у другі бок: «Зайду, папрашу хоць прабачэння!»
    Раптоўна прыпыніўся: «Пачакай! Дык яны ж мяне не пазналі! Нават Міхась, з якім два гады адслужыў, не пазнаў не толькі мяне, а й майго голасу! Дзякуй табе, распухлы язык!» — і Антось з надзеяй пакрочыў да Алесевага дома. Зноў пастукаў у дзверы. Сэрца вырывалася з грудзей.
    Адчыніў дзверы Міхась.
    — Антось! Дарагі! — усклікнуў ён і абняў сябра.— Ды што ты аслупянеў? Заходзь!
    Антось зайшоў. Адчыніліся дзверы, і з другой паловы хаты выглянулатая ж прыгажуня. Зачырванелася і закрыла дзверы.
    Міхась засмяяўся:
    — Нічога! Зараз выйдзе! Бачыў, як зачырванелася? Рабі вывады, Антось!..
    Шчаслівы Антось не ведаў, што рабіць, што казаць.
    — Я... я... разумееш...
    — Ды разумею я ўсё! Зараз падыдуць мама, тата, сядзем за стол і пагутарым...
    Антось на ўсякі выпадак з апаскай зірнуў у тое ж люстэрка. Страшыдлы там ужо не было, на Антося глядзеў прыгожы малады хлопец з акуратна зачасанымі валасамі.
    — Прыгажун! Прыгажун! —засмяяўся Міхась.— Дарэмна хвалюешся — тваю фотакартку з рук не выпускае...
    Раптоўна Антось убачыў сваё вядро, якое стаяла ў кутку пад лаўкай.
    — Я... я... вядро...
    — А-а! Вядро! — зразумеў Антосева пытанне Міхась.— Гэта ж два дні назад да нас у хату заскочыў нейкі п’яны дурань. Увесь апухлы, з галавы да ног у мёдзе, прыпёр за сабой цэлы рой пчол — ледзь павыганялі іх з хаты...
    Антось зачырванеўся, зірнуў долу.
    Міхась працягваў:
    — Ты разумееш? Нечага да Алесі кідаўся, мяне сябрам называў... Во валацуга!.. Потым кінуў гэта вядро і з крыкам падаўся з хаты... Такое ў нашым мястэчку — упершыню!
    Антось уціснуў галаву ў плечы і гатоў быў зноў кінуцца ў дзверы, але Міхась схамянуўся:
    — Ды чорт з ім, з тым дурнем! He варты ён таго, каб пра яго ўспамінаць! Сядай, расказвай, будзь як дома!..
    А неўзабаве Антось і Алеся справілі вяселле.
    Няхай ім шчасціць у жыцці! Ды так яно і будзе, бо знаёмства пры мёдзе — добрая прыкмета!
    ЗАКЛАД СА СМЕРЦЮ
    Свой першы глыток гарэлкі Віталік зрабіў у пятнаццацігадовым узросце.
    У роце апякло, перахапіла дыханне, пацяклі слёзы. Гадасць такая, што не ведаў, як адплявацца, чым заесці. Але, адпляваўшыся і заеўшы, адкрыў у сабе невядомую дагэтуль лёгкасць адчуванняў. Хацелася смяяцца, рухацца, дзейнічаць. Здавалася, што варта толькі адштурхнуцца нагамі ад зямлі і нябачныя крылы панясуць увышыню. Але гэтыя адчуванні хутка прайшлі, і зноў вярнуліся мутарнасць і вяласць.
    «Не! — сказаў сам сабе Віталік.— Болей у рот не вазьму гэту атруту! Сітро! Морс! Гэтазусім іншая справа! Гэта — клас!..»
    Але праходзілі дні, а тое адчуванне незвычайнай лёгкасці не выходзіла з галавы, цікавіла і вабіла.
    А тут яшчэ сябры:
    — He будзь, Віталь, жмотам! Маеш багатых продкаў, а не жадаеш скінуцца з намі!..
    Бацькі ў Віталіка былі і сапраўды даволі забяспечаныя. Алег Сцяпанавіч, яго бацька, займаў пасаду намесніка абласнога пракурора. Быў энергічны, самаахвярны ў рабоце і, як казалі калегі, перспектыўны. Маці, Валянціна Лявонцеўна, дырэктарствавала ў сярэдняй школе. У гэтай жа школе вучыўся і Віталік, які быў не ў захапленні ад штодзённага мамінага вока. Але куды было яму дзявацца?
    Віталікавы сябры ведалі, што гаварылі,— дастатак у гэтай сям’і быў, грошы ў іх сябра вадзіліся. I Віталік, не жадаючы быць «жмотам», скідваўся, а часцяком браў на сябе і ўсе грашовыя расходы.
    3 кожным разам гарэлка здавалася менш горкай і непрыемнай, а завіхрэнні ў галаве больш неабсяжнымі.
    Спадабаліся і пахвалы падпітых сяброў у яго адрас, ад чаго Віталік уяўляў сябе асобай значнай і ўсё часцей уціскаў у лексікон уласнае «я».
    Сяброўская хвала і захапленне Віталікам былі шчырымі, хаця і грошы ігралі не апошнюю ролю. Ды і як было не захапляцца чалавекам, які не па ўзросце начытаны, заўсёды акуратна і з густам апрануты, а галоўнае, валодае інфармацыяй на крымінальную тэму.
    Вось так — зрабіўшы ў свае пятнаццаць гадоў першы глыток гарэлкі, Віталік і не сніў, што гэтым ён крута змяніў свой лёс і што да апошняга ў яго жыцці глытка гарэлкі засталося ўсяго два гады.
    * * *
    У сярэдзіне пяцідзесятых гадоў вёсказнешне не паходзіла на паміраючую істоту, хаця хварэла і захворванне было небяспечным. Прымусовае ўтрымліванне моладзі ў калгасах, дзе, акрамя працы, для той жа моладзі нічога не было,— толькі адцягвала трагічны фінал.
    Няўмольны дыягназ — бесперспектыўнасць калгасаў паглыблялі лозунгавая палітыка дзяржавы і адкрытая хлусня аб роўнасці жыццёвых умоў у горадзе і вёсцы. Але на прымусе і ідэалагічнай хлусні далёка не паедзеш.
    He маючы магчымасці атрымаць пашпарт, моладзь была вымушана корпацца ў калгасным гнаі і брудзе, бо без пашпарта ўладкавацца на працу ў горадзе было немагчыма. Чым не турма?..
    Рэдка каму ўдавалася здабыць спраўку з праўлення калгаса або з сельсавета, якая сведчыла, што ўладальнік «вольнай» мае права часова ад’ехаць ад сваіх мясцін. 3 такой спраўкай шчасліўцы імчалі ў горад і лезлі ў любую дзірку, на самую цяжкую працу — толькі б далей ад калгаса.
    I хоць пакутавалі яны ў горадзе не менш, чым у калгасе, але зараблялі капейчыну і ехалі на выхадныя дні да бацькоўскага сала з задзёртымі ўгару насамі, бо паспелі прыдбаць нейкі стракаты пінжак і чаплялі на шыю размалёваны гальштук. Форсу таго — як на дрывотні трэсак!
    Прыдбаў такую спраўку і ўціснуўся ў горадзе на нейкую падсобную працу і Генадзь Лапцэвіч. I для яго гарадское жыццё было хутчэй хрэнам, чым мёдам, але пасля вясковай сціпласці вочы разбягаліся ад навізны і кантрастнасці гарадскога побыту.
    Генадзь тут жа, побач з цагельным заводам, на ўскраі горада, дзе здымаў у гаспадароў вугал, прыгледзеў танцпляцоўку, якую называлі «пятачком». Танцы ўлетку адбываліся штовечар, і Генадзь зачасціў сюды. Знаёмых яшчэ не займеў, таму першыя вечары сціпла стаяў збоку і назіраў.
    Гарадскія танцы адрозніваліся ад вясковых, асабліва ў час факстротаў мудрагеліста выдрыгвалі нагамі. Генадзь прыкінуў у галаве, ці змог.бы гэтак выкаблучвацца, як сцілягі, але саромеўся нават думаць пра такія крыўлянні. Праўда, вальс круцілі тут аднолькава, як і ў вёсцы.
    Аднаго вечара Генадзь убачыў настолькі прыгожую дзяўчыну, што забыўся пра сорам, і вырашыў запрасіць яе на
    вальс, не звяртаючы ўвагі на тое, што яна не адна, а ў кампаніі сябровак і хлопцаў. Загучала музыка, і Генадзь ірвануўся з месца, каб апярэдзіць астатніх, і запрасіў незнаёмку на вальс, але паспеў толькі сказаць «дазвольце», пасля чаго адчуў моцны ўдар кулаком у сківіцу. Ён крутнуўся ў той бок, але атрымаў удар ззаду, потым спераду. Генадзь паваліўся на дошкі «пятачка» і адразу ж атрымаў удар нагой у жывот. Апошняе, што ён пачуў, быў нечы крык:
    — Ляжачага не біць!..
    Генадзь прыйшоў у сябе і заўважыў, што сядзіць на лаўцы, у гэтым жа скверы, непадалёку ад танцпляцоўкі. 3 двух бакоў ад яго сядзелі нейкія хлопцы, другія, каму не хапіла месца, стаялі перад ім, курылі і аб нечым шумна гаманілі.
    Генадзь ірвануўся з месца:
    — За што вьі мяне, хлопцы? Што я вам зрабіў?
    Адзін з тых, што сядзеў побач і, відаць, быў самы аўтарытэтны, рэзка цягануў Генадзя за плячо назад, ад чаго той зноў плюхнуўся на лаўку.
    — Сядзь, дурань! — рашуча, але мякка сказаў «аўтарытэт».— Каб не мы, ты б яшчэ доўга нюхаў дошкі пятачка. Танцор!..
    Генадзь толькі цяпер заўважыў на кашулі цёмныя плямы — гэта былі крывавыя плямы. Памацаў пад вокам і войкнуў ад болю. У жываце таксама гулялі рэзі.
    — А хто ж мяне так? — збянтэжана спытаўся Генадзь.
    — Болей адзін боўтайся, дык яшчэ не гэтак схопіш па нюхаўцы,— зноў адказаў сусед па лаўцы.— Ты, я бачу і чую па гаворцы,— вясковец?!.
    Вось гэткім незвычайным чынам Генадзь пазнаёміўся з Віталікам і яго сябрамі. Яны і расказалі пра тое, як яго збілі з ног і пачалі качаць нагамі па танцпляцоўцы тыя чатыры хлапцы і як яны, Генадзевы абаронцы, не ўтрымаліся і з крыкам «ляжачага не біць» разагналі тую хеўру, атрымаўшы пры гэтым кожны па ўласнаму «ліхтару» пад вокам.