Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
* * *
Месца падзення метэарыта ачапілі шчыльна і хутка. Хата, у якой жылі колісь Якімавы продкі, у якой прайшло Якімава маленства і маладосць і ля якой Якім стаяў, углядаючыся апошні раз у жыцці ў зорнае неба,— знікла, нібы яе і не было. Знікла імгненна разам з гаспадаром. На яе месцы зеўрала вялізная варонка з аплаўленымі краямі. У паветры вісеў пах гарэлага жалеза і драўляных галавешак, раскіданых вакол падзення метэарыта.
Да гэтага месца нікога блізка не пускалі, нават Якімаву жонку, якая стаяла непадалёк ад жахлівага месца, галасіла і рвала на сабе валасы.
Зацікаўленыя афіцыйныя асобы — вучоныя, спецыялісты, прадстаўнікі адміністрацыі Прэзідэнта, карэспандэнты ўсіх сродкаў масавай інфармацыі, шчыльна абклалі дзівосны кратэр і не столькі займаліся даследаваннем, колькі заміналі адзін другому. Вучоныя здзіўляліся, што пасля сутыкнення метэарыта з зямлёй і выбуху ані кавалачка нябеснага цела не знайшлі.
Хтосьці з журналістаў спытаўся ў вучоных з Акадэміі навук, ці праўда, што тут стаяла хата і загінуў чалавек?
— Чалавек?! Якая дробязь у параўнанні з цэлай крыніцай для навукі! — адказалі вучоныя.
— Які добры і цікавы быў чалавек! — выціралі ўзмакрэлыя вочы аднавяскоўцы Якіма.
— Светлая была душа! — цяжка ўздыхалі людзі з навакольных вёсак.
«Не будзе болей сваімі творамі пароць у наша самалюбства!» — з палёгкай думалі пісьменнікі.
— Кто погнб? Это тот Коваль, который бросал камнн в мой огород? — спытаў Прэзідэнт Беларусі. I з задавальненнем дадаў: — Одннм дермократом будет меньше!
— Пры падзенні метэарыта не абышлося без ахвяр, але, на шчасце, загінуў толькі адзін чалавек, — паведамлялі газеты, радыё і тэлебачанне.
За сенсацыйнай шуміхай ніхто не звярнуў увагі на такую дробязь, як гібель аднаго чалавека.
I самае галоўнае — ніхто не сказаў і не напісаў, што загінуў чалавек, які глядзеў на зоркі.
* * *
Па палявой дарозе, абапал якой раслі рознакаляровыя краскі, ішоў стары дзед з унукам. Хлапчук амаль не звяртаў увагі на краскі — яго больш цікавілі незвычайныя каменьчыкі.
— Дзядуля! Глядзі, які перламутравы, з чорным бачком! — захапляўся ўнучак.
— Гэта крэмень! — тлумачыў дзед.
— А чаму іх так многа на нашай зямлі? — не супакойваўся хлопчык.
— Даўно, калі яшчэ мой дзед быў такім хлапчуком, як ты,— пачаў распавядаць стары,— на нашу вёску зваліўся з неба метэарыт. Выбух, кажуць, быў страшэнны, і метэарыт дробнымі кавалачкамі разляцеўся па ўсёй лагойскай зямлі. Магчыма, што кавалачкі крэменю і ёсць часцінкі таго нябеснага госця, бо крэмень знойдзеш не ўсюды, а толькі ў нас,— закончыў дзед.
— Ой, як цікава! — усклікнуў хлопчык і падняў новы каменьчык з вострымі акрайчыкамі...
Час сцірае многія падзеі і імёны, таму сёння пра Якіма Каваля ні дзед, ні ўнук не чулі і вухам. I толькі колішні боскі падарунак — боская іскра, запаленая ў душы Якіма Каваля, працягвае ззяць у ягоных творах.
СМЯЯЦЦА ЦІ ПЛАКАЦЬ?
Ох і надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавісным асяроддзі, сярод агрызання і гырканіны. Ступіш крок — зловіш мацюка, яшчэ крок — схопіш ліхтар пад вока.
Непрыкметна ён і сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыкурыць ці папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро — на дыбы, сківіцы сціскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд — нібы той калючы дрот.
Мітусяцца людзі, шмат іх вакол, а кожны — сам па сабе, кожны — за сваім «калючым дротам». Схапіся за сэрца, паваліся — ніхто не падыдзе, не зверне нават увагі...
— Хопіць! — рашуча сказаў сабе Павэлак.— Буду сеяць дабрыню вакол сябе!
Бачыць ён, ідзе насустрач цяжарная жанчына, жывог, як кажуць, ажно на нос лезе. Гэта ж сёння такая рэдкасць — быццам мужыкі перавяліся.
Замілаваўся Павэлак, сэрцаяго размякла, вочы памакрэлі. Падышоў ён да жанчыны і з цеплынёй кажа, паказваючы на яе жывот:
— Няхай Божачка дае шчасце вашаму будучаму дзіцятку! А вам — лёгка разрадзіцца!
Жанчына ад нечаканасці ажно падскочыла:
— Якому дзіцятку?! Дурань! Паглядзець бы на фігуру тваёй лярвы — пэўна, калода калодай! Пад’ялдычнік чортаў!..
Павэлак уціснуў галаву ў плечы і даўся далей ад гэтага ляманту.
— Во ўліп! Як гэта я памыліўся?
3 падпсаваным настроем пайшоў ён далей паміж мітуслівасцю і адгароджанасцю кожнага ад кожнага. Бачыць, наперадзе жанчына нясе дзве сумкі, ды такія цяжкія, што ногі ў жанчыны заплятаюцца ў вузел, рукі адрываюцца. Паставіла яна сваю ношу на зямлю, ледзь спіну выпрастала, пот з вачэй не паспявае згортваць — адпачывае.
Шкада зрабілася Павэлаку бедную жанчыну, зноў размякла яго сэрца. Падскочыў ён да незнаёмкі і — хваць за сумкі:
— Ці ж для вас такі груз, мая вы харошая! Я ж вам падсаблю!
— А для каго гэты груз? Для цябе? Пастаў сумкі, зладзюга! — зараўла жанчына.— Людзі! Дапамажыце!
Імгненна назбіралася разявак.
Павэлак ад нечаканасці збялеў, слова вымавіць не можа. — У міліцыю яго!
— Гэта ж трэба — сярод яснага дня! — пачуліся галасы.
— Я ж хацеў толькі памагчы... Я ж пашкадаваў жанчыну...—апраўдваўся Павэлак.
— Пашкадаваў воўк цяля!
— Жывуць вось такія прайдзісветы за чужы мазоль!
— Рукі адсекчы трэба! — загуло з усіх бакоў.
Збялелы Павэлак даўся галавой у людскую сцяну, збіў з ног некалькі чалавек і, як у жахлівым сне, папёр праз нейкія
двары, пераскокваючы праз жалезныя загароджы, пераганяючы і людзей, і машыны. Спыніўся толькі тады, калі зусім заняло дыханне і густа пацямнела ў вачах.
— Што гэта за дзень такі? — сягаў ён, выціраючы з губы навіслую сліну.— Во памог, дык памог жанчыне! Лепей бы яна ногі павыкручвала, несучы тыя сумкі!
Каб крыху падняць загублены настрой, дастаў цыгарэту, але закурыць не ўдалося, бо, відаць, у час «спрынту» згубіў запалкі.
Азірнуўшыся, Павэлак убачыў голеную патыліцу хлапца, які густа дыміў цыгаркай.
Павэлак крануў за плячо курца і ветліва спытаўся:
— Ці не дазволіш ты мне, хлапчына, прыкурыць?
«Хлапчына» паволі павярнуўся да прасіцеля і...
— Дзе ты, казёл смярдзючы, бачыш хлапчыну?! Вочы павылазілі, ці што? Ану хіляй адсюль па халадку!
Павэлак збянтэжыўся:
— Гэта ты ззаду... а спераду...
— Я і ззаду, і спераду дзяўчына, магу паказаць! — гыркнула дымам у твар Павэлку тое, што і ззаду,і спераду не было падобна ні на хлапчыну, ні на дзяўчыну.
— Ой! He трэба паказваць! — замахаў рукамі Павэлак і зноў, уціснуўшы галаву ў плечы, «пахіляў па халадку».
— Не-е! Досыць дабрыні! Сею адно, а вырастае чорт ведае што! Дамоў і толькі дамоў! На людзей не гляджу! Hi з кім не вітаюся! Я — сам па сабе, яны — самі па сабе!..
Хмурна было на душы ў Павэлака, зноў адчуў ён вакол сябе калючы дрот, сківіцы яго сціснуліся, нутро ашчэрылася.
Але, ідучы па скверы, убачыў падлеткаў, якія сілкаваліся гарэлкай, закусваючы цыгарэтным дымам. He вытрымала Павэлакава душа, прыпыніўся ён:
— Хлопчыкі, хлопчыкі!.. Што ж вы робіце! Яна ж вам пашкодзіць!..
— Гляньце! —загаманілі падпітыя падлеткі.— Яшчэ прыпёрся нахлебнік! Толькі турнулі аднаго, а тут другі ў рот заглядвае! Ну што, дзядзечка, пачастуем і цябе, каб не лез да чужога стала на халяву!
I падсыпалі яны Павэлаку столькі, што ледзь дамоў данёс, бядак.
А п о в е с ц і
ВАЙНА ЗАБІВАЕ НЯВІННЫХ
Нягледзячы настрах, выкліканы прароцкімі прадказаннямі Настрадамуса аб нейкай катастрофе сусветнага маштабу, чалавецтва без вялікіх патрасенняў пераступіла праз парог трэцяга тысячагоддзя. I не толькі пераступіла, але й пражыло ў новым тысячагоддзі ажно цэлых пяць год. I ў слове «ажно» няма ніякай іроніі, бо для таго, каб загінуць усяму жывому на Зямлі, патрэбны нават не гады, не дні, а гадзіны.
Вось чаму свядомая частка чалавецтва, цвяроза ацэньваючы стан сучасных узаемаадносінаў паміж дзяржавамі, палітычную амбіцыёзнасць некаторых з іх і ўзровень узбраення, радавалася кожнаму ўсходу сонца і ўкладала ў словы «спакойнай ночы» асобы сэнс.
Але што такое чалавецтва? Паняцце гэта даволі абстрактнае, якое абагульняе ўсіх людзей у нешта ледзь не містычнае, цяжкадаступнае і малаэфектыўнае ў барацьбе з такім пачварным злом, як самазнішчэнне — вайна.
Колькі разоў гісторыя паказвала чалавецтву, што яно — сляпое і бездапаможнае немаўлятка ў руках палітыканаў, авантурыстаў, прайдзісветаў. А тая частка чалавецтва, якая лічыла, што вырасла з паўзункоў немаўляткі, уяўляла з сябе мяккую гліну пад магутнымі патокамі дэзінфармацыі, прапаганды, адкрытай ідэалагічнай ілжы, якую тыя ж авантурысты і прайдзісветы шчодра ліюць на галовы чалавецтва, і гэтая «гліна», непрыкметна для сябе, паслухмяна дэфармуецца і набывае патрэбныя палітыканам формы.
Працяглы мір і трывалы дабрабыт прытупляюць пільнасць чалавецтва, і яно, адаспанае ў мірным ложку і ад’етае затлустым сталом, праяўляе не трывогу, не страх, а дзіцячую зацікаўленасць да кожнай новай «гарачай» кропкі на зямлі. 3 Bye­Hay чалавецтва гатова сарвацца адвечнае прагнае слова:
«Відовішчаў!» — пры гэтым яно забываецца на тое, што ў першую чаргу вайна забівае HaBirfHbix — само чалавецтва.
I што самае небяспечнае — чалавецтва, ходзячы па касцях папярэдняга чалавецтва, не разумнее. «Гліна» паслухмяна мяняе формы — балем правяць адзінкі.
* * *
Тыя кропкі, якія завуцца «гарачымі», узнікаюць ці «гарачэюць» не самі па сабе, за імі — нечая зацікаўленасць, унутраная альбо знешняя. I хоць кажуць: дзе два, там трэці лішні — часцей за ўсё раздзімае агонь гарачых кропак менавіта трэці.
Тайныя змовы, цкаванне спадцішка, падкармліванне грашыма і забеспячэнне зброяй, абяцанкі і пагрозы, шантаж і прамое ўмяшанне ў справы — вось далёка не ўсе вугельчыкі таго жару, які і робіць кропку гарачай.
Галоўным вугельчыкам гэтай «апошняй» «гарачай» кропкі, як напачатку сцвярджалі эксперты-палітолагі, было неаднойчы праверанае цкаванне спадцішка. Тут, у цэнтры Еўропы, у невялічкай краіне, сутыкнуліся ўнутраныя нацыянальна-рэлігійныя амбіцыі. Асабліва на рэлігійнай глебе адно вірусаслова, кінутае спадцішка «трэцім», здольна выліцца рэкамі крыві як з аднаго, так і з другога боку. Трэці, як правіла, выходзіць з вады (з крыві) сухім.
Афіцыйна ж той трэці выказваў незадаволенасць кіруючым рэжымам сярэднееўрапейскай краіны, дзе, з яго слоў, правіў не закон, а дыктат, дзе чалавечая годнасць была раздушана крывавай падэшвай сярэднявечча.
I ўсё ж не першае і не другое прымусіла «трэцяга» пайсці на рызыкоўны крок, растаптаўшы цяпер ужо дэмакратычнай падэшвай многія людскія лёсы, пацвердзіўшы адвечнае: «Вайна забівае нявінных».