• Газеты, часопісы і г.д.
  • Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

    Душы маёй бяссонніца

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 254с.
    Мінск 1999
    61.19 МБ
    не мог адарваць вачэй ад дзіцячых акрываўленых тварыкаў. Асабліва гіпнатызавалі шырока адкрытыя вочы забітых дзяцей, якія бязгучна крычалі: за што?!.
    Бранятанкавая калона рушыла далей, а Майк, забыўшыся пра ваенную рамантыку і спецыяльную місію іх падраздзялення, тросся на жорсткім сядзенні бронемашыны і з непрыемнасцю адчуваў агідны холад аўтамата. Яго мазгі ліхаманкава круцілі адну і тую ж думку: «Ніякія ваенныя мэты не варты тых загубленых дзіцячых жыццяў! Ніякія!»
    Ён, Майк Х’юст, як і ўсе яго малазнаёмыя між сабой калегі па спецпадраздзяленні, быў не Майкам Х’юстам, а Полам Бартманам, сынам Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Вось чаму падраздзяленне складвалася з выхадцаў амерыканскіх штатаў, якія знаходзіліся далей ад роднага штата Пола. Але і блізкія яго сябры з цяжкасцю пазналі б маладога Бартмана, бо і сам ён, начапіўшы на сябе камуфляжную форму і насунуўшы на лоб каску, ледзь пазнаваў сябе.
    Тое, што ён — прэзідэнцкі сын, яго на пачатку ваеннай аперацыі зусім не хвалявала. Ён і не думаў рассакрэчвацца — хацелася быць як і ўсе, прайсці праз ваенныя выпрабаванні як радавы грамадзянін Амерыкі.
    Цяпер тое, што ён не толькі сын кіраўніка самай магутнай дзяржавы свету, але і сын, па сутнасці, кіраўніка ўсёй гэтай ваеннай акцыі,—балюча хвалявала яго і нават прыніжала перад сваімі таварышамі. Яны — салдаты, ён — нейкім чынам саўдзельнік таго, няхай і памылковага, забойства дзяцей.
    Сорам, крыўда і боль зрабіліся ваеннымі спадарожнікамі нядаўняга летуценніка Пола.
    Фрэнка Баснера, які моўчкі ехаў у джыпе, грызлі няхай і не такія ўжо эмацыянальныя, але таксама пякучыя думкі.
    Ён і не падазраваў, што адзін з яго падначаленых — сын Прэзідэнта ЗША. Яго б да глыбіні душы абразіла тое, што ўся мэта яго спецпадраздзялення заключаецца ў тым, каб толькі абазначыцца на гэтай вайне, захаваўшы жывымі сваіх салдат, у першую чаргу «Майка Х’юста».
    Таму для яго калоны і былі выбраныя дарогі ў баку ад асноўных ваенных падзей, ды і то перад імі ўвесь час ішлі танкі і над галовамі не сціхалі свае верталёты. Усяго гэтага ён не ведаў і працягваў сумленна выконваць заданне, дакладваючы аб кожным кроку ў генеральны штаб.
    Прэзідэнт жа ЗША, у выпадку паспяховага заканчэння ваенных дзеянняў (а пра непаспяховае і не думаў), забіваў
    адразу двух зайцоў: рэабілітаваў сябе перад бацькамі загінуўшых салдат (і мой жа сын быў там!) і, па-другое, паказаў бы ўсяму свету, што дэмакратыя і свабоды даражэй для яго за роднае дзіця, жыццё якога Прэзідэнт быў гатовы пакласці на алтар светлай дэмакратычнай ідэі.
    He ведаў усяго гэтага і Пол і працягваў выконваць ролю падсадной качкі.
    * * *
    Ваенны самалёт без распазнавальных знакаў з’явіўся над групоўкай расійскіх ваенных караблёў у нейтральных водах Міжземнага мора.
    Візіты няпрошаных гасцей былі прывычнымі для ваенных маракоў, такое здаралася неаднойчы і раней, але тыя візіцёры, наталіўшы сваю цікаўнасць, пакруціўшыся над караблямі ці над караблём, адляталі прэч.
    Гэты ж самалёт паводзіў сябе дзёрзка, нават нахабна. Праляцеўшы некалькі разоў над караблямі, ён набіраў вышыню і пікіраваў на адзін з ваенных караблёў, імітуючы нападзенне.
    Супраць такіх агрэсіўных манеўраў, згодна пагадненняў аб міжнародным плаванні ў нейтральных водах, дазвалялася прымяняць зброю, у мэтах захавання асабістай бяспекі. Але камандуючы ваенна-марской групоўкай, улічваючы міжнародную напружанасць, праяўляў вытрымку.
    3 палубы авіянясучага крэйсера былі ўзняты два «СУ-43», але паветраны хуліган рэціраваўся. Праз нейкі час, пасля пасадкі расійскіх самалётаў на палубу, ліхаманец зноў паявіўся над караблямі і пачаў сваё «коўзанне з гары».
    Парог дапушчальнага быў пяройдзены, і пры чарговым наборы вышыні па паветранаму ваеннаму аб’екту была запушчана ракета, якая паслухмяна рванулася ў неба, і тое, што засталося ад самалёта, плюхнулася ў цёплыя марскія хвалі.
    Гэта ўжо быў не інцыдэнт, а прамое сутыкненне расійскіх узброеных сіл з невядомым праціўнікам, пацягнуўшае за сабой гібель лётчыка.
    Масква адрэагавала на гэта надзвычайнае здарэнне, заявіўшы ў Савеце Бяспекі ААН, што ваенны карабель лічыцца суверэннай часткай дзяржавы, якой належыць, таму пасягненне ці імітацыя пасягнення на ваенныя караблі расцэньваецца як пасягненне на дзяржаву...
    Але і папярэдні рашучы пратэст Расіі ў Савеце Бяспекі, асуджаючы неапраўданую агрэсію паўднёва-атлантычнага альянсу супраць суверэннай дзяржавы', не дасягнуў мэты, бо многія краіны-агрэсары самі з’яўляюцца пастаяннымі членамі Савета Бяспекі.
    Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і яе структуры страцілі ўплывовасць на працэсы міжнародных адносінаў. Падпісаныя раней міжнародныя пагадненні і абавязацельствы не выконваліся — светам правіў не розум, а сіла.
    * * *
    Тым часам калона бранятэхнікі амерыканскіх спецназаўцаў следавала ад аднаго населенага пункта да другога па тэрыторыі, папярэдне «апрацаванай» ракетамі і бомбамі і «зачышчанай» танкамі.
    «Апрацоўка» і «зачыстка» зрабілі сваю справу — паабапал дарог і наколькі бачыла вока ляжалі руіны і пужалі сваім знявечаным выглядам дамы-калекі. I сярод гэтагазруйнавання і чорнай задымленасці гуртаваліся людзі, быццам збіраліся на сход, каб абмеркаваць, дзе і што лепей сеяць. Але пра сяўбу нідзе не ішло гаворкі —гэта былі пахаванні тых, на чые галовы абрынулася заўчасная і нечаканая смерць. Хавалі на дварах, ля сваіх раскіданых гнёздаў. Хавалі маладых жанчын, старых людзей і, што самае жахлівае, дзяцей. Тут жа аплаквалі загінуўшых пакуль яшчэ жывыя маладыя жанчыны, старыя людзі і дзеці. Дзеці, якім немагчыма было растлумачыць, чаму закапваюць зямлёй маму, тату, браціка ці сястрычку. Немагчыма было ім растлумачыць і тое, чаму нечы танк прагрукацеў ля вокнаў іхняга дому, раструшчыўшы гусеніцай любімую ляльку ці каляровы мячык.
    Дзецям трэба расці і расці, каб многае зразумець, але жыць і расці за шматвекавую гісторыю не далі магчымасці мільёнам дзяцей...
    Майк Х’юст усё гэта бачыў, і сэрца яго сціскалася, ператвараючыся ў балючы камок. Яму здавалася, што ён бачыць на агромністым экране недарэчны фільм жахаў...
    А па абочынах дарог, побач з калонай спецназаўцаў, бясконцым патокам ішлі людзі з клункамі. Хтосьці штосьці крычаў амерыканскім салдатам, але і тыя, хто ішоў моўчкі, выклікалі жах. Іх вочы, іх погляды былі страшней жэрлаў
    танкавых пушак. He, не нянавісць перапаўняла іх вочы, a глыбокі, пакутлівы папрок і нясцерпны душэўны боль.
    Лепей бы яны кідалі каменнямі па танках і бронемашынах альбо стралялі — гэта б успрымалася лягчэй і выклікала адпаведную рэакцыю.
    А як і чым адказаць пранізліва-балючым поглядам абяздоленых людзей? Толькі болем ва ўласным сэрцы! I Майк спаўна спачуваў чужой бядзе, перапаўняючы сваё сэрца болем.
    Калі калона ўехала ў нейкі горад, вузкая вуліца, па якой рушылі спецназаўцы, прывяла да плошчы, якая была запоўнена людзьмі. На плошчы праходзіў нейкі мітынг, і, каб не перашкаджаць гэтаму мерапрыемству, калоне трэба было развярнуцца і праехаць па другой вуліцы. Але вузкая вуліца закаркавалася бранятэхнікай, і развярнуцца не было магчымасці, таму маторы былі заглушаны — Фрэнк Баснер вырашыў перачакаць. Але спакойна перачакаць не прыйшлося, бо натоўп людзей расступіўся і «агалілася» самаробная трыбуна-падмостак, перад якой стаялі адкрытыя труны. У іх ляжалі сем маладых хлопцаў і дзяўчат.
    3 трыбуны ў мікрафон на ўсю плошчу прагучаў чыйсьці голас, і амерыканскія салдаты пачулі запрашэнне на англійскай мове:
    — Калі ласка, амерыканскія «сябры»! Просім вас прыняць удзел у жалобнай паніхідзе па забітых вамі юнаках і дзяўчатах, якія ўчора на гэтай плошчы давалі канцэрт і спявалі вядомую ўсяму свету песню: «Пусть всегда будетсолнце...»
    Наступіла магільная цішыня. Фрэнк Баснер, які бачыў на сваім вяку шмат усяго неверагоднага, адчуў у каленях дрыжыкі. Ён быў прыпёрты да сцяны, раздушаны апошнімі падзеямі. Нібы ў жахлівым сне, падняўся ён на трыбуну.
    Той жа голас мужчыны ля мікрафона прапанаваў:
    — Смялей! Вы ж такія адважныя супраць безабаронных людзей і дзяцей.
    Палкоўнік акінуў поглядам людзей, будынкі з выбітымі вокнамі, зірнуў уніз на трох дзяўчат і чатырох хлопцаў у трунах, побач з якімі ляжалі пакарабачаныя музычныя інструменты, і, памятаючы, што ён, у першую чаргу, кадравы ваенны, сціпла сказаў у мікрафон:
    — Спачуваю забітым... Але вайна без ахвяр не бывае, ад памылак ніхто не абаронены... Я хачу запэўніць вас, што...
    — Дайце мне слова! — ірвануўся нейкі амерыканскі салдат датрыбуны.— Што ён гаворыць?! Дайце слова!..
    Ён ускочыў на падмостак і адштурхнуў палкоўніка ад мікрафона. Зрываючымся ад хвалявання голасам Майк, цяпер ужо Пол Бартман, звярнуўся да прысутных:
    — Я, Пол Бартман,— сын Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі... У першую чаргу я хачу схіліць галаву перад гэтымі забітымі юнакамі і дзяўчатамі, перад усімі забітымі на гэтай ганебнай вайне і ад імя сумленных амерыканцаў папрасіць прабачэння ў вашага народа...
    Пол перавёў дыханне і працягваў:
    — Я — сын амерыканскага Прэзідэнта, і мне сёння сорамна за Амерыку, за тую Амерыку, якая захлынаецца ад дабрабыту і прыносіць гора і жабрацтва другім...
    Пол сарваў з плячэй аўтамат і кінуў яго пад ногі.
    — Прапаную зрабіць гэта і вам! — звярнуўся ён да камандзіра.
    3 натоўпу пачуліся крыкі:
    — Ты, хлопец, відаць, з’ехаў з глузду ад бачанага, але няхай бы і сапраўды быў такі разумны сын у вашага Прэзідэнтазабойцы!
    — А-а! Сволач! Забіваў, а цяпер вушы на плечы!
    Палкоўнік выхапіў у Пола мікрафон і крыкнуў:
    — Гэты салдат здурнеў! He ў кожнага вытрымлівае псіхіка на вайне — не звяртайце ўвагі! —і жэстам даў каманду падначаленым, якія скруцілі рукі Полу і хуценька павялі да сваёй тэхнікі, дзе па загаду палкоўніка надзелі наручнікі і ізалявалі ад астатніх.
    Загулі маторы, і калона праз плошчу, абдаўшы жывых і мёртвых дымам, падалася далей.
    Натоўп захваляваўся, узрушана загудзеў. I хоць прамова амерыканскага салдата амаль усім спадабалася, яго сапраўды палічылі за звар’яцелага.
    Але сярод людзей былі і тыя, хто лічыў інакш і чые сэрцы радасна затрапяталі ад таго, што «залатая рыбка», хоць пакуль і не злоўленая, азвалася.
    Радасць іх была заўчаснай, бо за горадам, у невялікім ляску, калона спынілася, і, каб не сеяць смуту ў спецыяльным падраздзяленні, Майк Х’юст, ён жа Пол Бартман, ён жа адзіны сын Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, па законах ваеннага часу быў расстраляны.