Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
Сухін «паліваў» промнямі ўзброеных аскалаўцаў і вачам не верыў. Лазер пранізваў іх наскрозь, біўся аб спецыяльную абшыўку адсека і асляпляльнымі іскрамі адскокваў ва ўсе бакі.
— Ха-ха-ха-ха! — пачулася працяглае рагатанне з адсека. — Заходзьце ў свой карабель і бярыце яду, a то здохнеце з голаду, як прыблудныя сабакі! Жыва!
Астранаўтаў запіхнулі ў адсек, дзе, падпёртыя з усіх бакоў аўтаматамі, яны набралі новы код і праз герметычны люк увайшлі разам з пільнымі ахоўнікамі ў карабель.
Ісаеў ціха загадаў Івану:
— Ідзём у бок катапульты! Па маёй камандзе хуценька заскокваем і імгненна заблакіруем люк!
Каб не выклікаць падазронасці, астранаўты паволі падыходзілі да катапульціруючай капсулы, супакойваючы сваіх вартавых:
— Мы прайгралі! Ваша ўзяла... Мы ўсё зробім, што вы загадаеце...
— Даўно б так! — расслабілася ахова, смакуючы сваю перамогу.
Параўняўшыся з задраеным люкам катапульты, Ісаеў скамандаваў:
— Увага! — і націснуў на сваім міні-камп’ютэры на адпаведны клавіш. Люк бясшумна і нечакана расчыніўся, астранаўты натрэніравана і спрытна ўскочылі ў капсулу, і люк зноў стаў на сваё месца.
— Без яды, затое свабодныя! — усклікнуў усхваляваны Іван.
— I з ядой, і свабодныя! —удакладніў Ісаеў.— У капсуле ёсць аварыйны запас і таго, і другога!
— Уперад? — спытаўся шчаслівы Іван.
— Уперад! — пацвердзіў спакойны Ісаеў і націснуў на «старт».
Катапультная капсула была задумана як аварыйны выхад з карабля. Капсула мела адпаведны рэсурс аўтаномнага лёту, які забяспечвалі магутныя батарэі, яна мела герметычную абалонку і ўяўляла сабой міні-карабель.
Цемра і бязгучнасць лёту капсулы дазволілі астранаўтам непрыкметна аддзяліцца ад карабля і растаць у вышыні.
Раз’юшаныя ахоўнікі, баючыся за свае галовы, усімі сродкамі спрабавалі выламаць люк, упэўненыя, што іх ахвяры знаходзяцца за ім, схаваўшыся ад праследавання.
У ход ішлі прыклады аўтаматаў, з’явіліся аднекуль ламы і кувалды, але лягчэй было б біцца галавой у сцяну, чым выламаць гэты люк, за якім ужо нікога не было.
А астранаўты тым часам, каб не «засвяціцца», не запальвалі ўнутранага асвятлення і абміналі святло населеных пунктаў.
Зберагаючы рэсурс батарэй, яны выбралі цёмную пустэчу і пасадзілі свой выратавальны апарат.
— Віншую! — сказаў Ісаеў.— Мы нечакана лёгка пазбавіліся ад нашых «благадзецеляў».
— Ху-у-х! —толькі і выдыхнуў Іван.
— Ну што, здымем шлемы і як след падсілкуемся! — прапанаваў камандзір пакінутага назаўсёды карабля.
Толькі цяпер Іван заўважыў, што жывот падцягнула да спіны.
— Ого! Я магу праз жывот пачухаць свой пазванок! — пажартаваў Іван і бадзёра дадаў: — Ёсць падсілкавацца!
Праглынуўшы некалькі вітамінных гранулаў і выслабаніўшы ад «палону» крышталік вады, астранаўты паспрабавалі прааналізаваць вынікі гэтых двух сутак.
— Што гэта за лад такі? Што тут за парадкі? — абураўся Іван.
— Хутчэй гэта — беспарадкі! — адказаў Ісаеў.— Я, як і ты, не гісторык, але прыпамінаю са школьнай праграмы, што напрыканцы дваццатага і да сярэдзіны дваццаць першага стагоддзяў і на Зямлі існавалі рэжымы, дзе дыктат падмяняў і законы, і ўсе правы людзей. Нешта падобнае назіраецца і тут...
— А мы чым не дагадзілі гэтым... уладарам?! — здзівіўся Іван.
— Мая памылка! — прызнаўся Ісаеў.— He трэба было пры першай сустрэчы вытыркаць нашы дасягненні і свабоды! Думаю, што гэта галоўная прычына нашай апалы... Дыктатары такога не даруюць...
Іван схамянуўся:
— А што такое з нашай зброяй?! Чаму яна не закранула гэтых... нячысцікаў?
Ісаеў ажывіўся:
— I сапраўды, чаму? Гэта падобна на дурны сон! Лазер праходзіў праз іхняе цела, як праз паветра... Што гэта за загадка?..
—А яны не такія ўжо і дапатопныя, калі на такую зброю нават не звярнулі ўвагі,— разважаў услых Іван.
Тут ён успомніў, як адважны незнаёмец нешта сунуў яму ў руку і Іван, не маючы магчымасці разгледзець падарунак, паклаў тое «нешта» ў бакавую кішэню касцюма.
Цяпер ён асцярожна дастаў з кішэні нечаканую рэч і ў цемры абмацаў і зразумеў, што гэта кавалак паперы.
— Ілля Іванавіч! — насцярожана пачаў Іван.— Тут вось нешта падобнае на запіску, якую мне ткнуў у руку незнаёмец з натоўпу!
— Запіска! — ажно падскочыў Ісаеў.— Нам зараз кожная дробязь неабходная і важная! Мы засталіся адны на чужой, невядомай планеце! Уключы ліхтарык і чытай!
Іван з нецярпеннем, дрыготкімі пальцамі расклаў паперу і запаліў ліхтарык. Было напісана наступнае: «Пяцьдзесят кіламетраў на поўнач ад касмічнага карабля. Тры дубы на беразе рэчкі. Сем кіламетраў улева да адзінокай скалы на ўскраі лесу. Буду чакаць кожны дзень — захад сонца».
— Усё! — спыніўся Іван.
— I ўсё? — машынальна перапытаў Ісаеў.
-— Так. Hi подпісу, нічога,— пацвердзіў Іван.
Ісаеў ажывіўся:
— Што ж... і гэта нямала! Нехта хоча сустрэцца з намі.
— А не пастка гэта? — недаверліва спытаўся Іван,— Ім тут даверу няма...
— He думаю,— няўпэўнена адказаў Ісаеў.— А цяпер мы навучаныя і будзем праяўляць асцярожнасць... А па-другое, у нас няма выбару, ды і дакладнага адказу ні на адно пытанне мы не маем. Рызыкнём, а там будзе бачна...
* * *
Рызыкнуць і сапраўды прыйшлося, бо, каб праляцець гэты нескладаны маршрут і адшукаць патрэбныя арыенціры, трэба было ўзлятаць, а гарантыі, што іх не заўважаць, не было.
Каб паменшыць рызыку, узляцелі перад самым захадам сонца, калі ўжо не зусім светла і яшчэ не надта цёмна. Адлічылі прыборамі пяцьдзесят кіламетраў на поўнач, адразу ўбачылі тры дубы на беразе рэчкі, крутнулі ўлева і праз хвіліну былі над скалой, якая прыляпілася на ўскраі ляснога масіву. Месца было даволі глухое, пагоркавае. Завіснуўшы над абазначаным арыенцірам, астранаўты пільна даследавалі наваколле, але нічога падазронага не знайшлі і пасадзілі капсулу. Сонца садзілася за лес, пачынала цямнець, але ніхто пра сябе не напамінаў.
— Пачакаем яшчэ крыху і адляцім, тут начаваць не будзем! — сказаў Ісаеў напружана.
Іван нервова маўчаў. Прайшло яшчэ некалькі часу, а сустрэчаз пасланцом запіскі зацягвалася.
Нарэшце, нечакана для зямлян, побач з капсулай неяк загадкава апынуўся незнаёмец.
Гэта быў гадоў трыццаці пяці чалавек з прыветлівым тварам і крэпкай постаццю. Ён даверліва ўсміхаўся і не ўяўляў сабой ніякай небяспекі для двух зямлян.
— Ага! — вырвалася ў Ісаева.— Вось і наш... будзем спадзявацца, сябар.
— Ну што, выходзім? — спытаўся Іван.
— Спачатку выйдзеш толькі ты і даведаешся, што ў яго за справа да нас, а я цябе падстрахую,— загадаў Ісаеў.
— Я дыкя! — і Іван адчыніў свой герметычны выхад. Лёгка выскачыўшы з капсулы, навуковец гэтак жа лёгка падышоў да незнаёмца.
Той першы працягнуў руку для вітання і, не перастаючы ўсміхацца, сказаў:
— Я — ваш сябар! Маё імя Алесь, без мяне вам будзе цяжка разабрацца, куды вы трапілі.
Іван паціснуў руку новаму знаёмаму і, назваўшы сваё імя, спытаўся:
— А чаму мы павінны верыць, што вы нам сябар, а не гэткі ж, яктыя камуфляжнікі?
Алесь адказаў нечакана і пераканаўча:
— Гэта я паслаў сігнал ва Усяленную, які, як я разумею, вы атрымалі і прыляцелі сюды.
Іван шырока раскрыў вочы. Падзеі апошніх сутак адсунулі надругі план эмоцыі, выкліканыя таямнічым сігналам. Пра яго проста не думалі.
— Вы-ы?! — не сваім голасам спытаўся пасланец Зямлі. Затым, памятаючы нядаўнія сутычкі з аскалаўцамі, падазрона пераправерыў: — Прабачце за такое пытанне, але якія словы ўтрымліваў той сігнал?..
Алесь слова ў слова, літара ў літару пераказаў тэкст і дадаў:
— Ніхто, акрамя мяне, на гэтай планеце не ведае пра сігнал...
Іван моцна паціснуў руку новаму сябру.
— Даруйце яшчэ раз за нашу падазронасць! I дзякуй вам за сустрэчу! Што мы павінны рабіць цяпер?..
— Па-першае, трэба паставіць ваш лятальны апарат вунь у тую нішу пад абрывам і замаскіраваць, а пасля гэтага я запрашу вас да сябе.
Іван хуценька падбег да капсулы:
— Якая ўдача! Гэтатой, хто паслаў нам свой сігнал. I ўвогуле, бачна, што ён чалавек надзейны і сапраўдны сябар, без якога нам не абысціся!..
Выканаўшы работу па маскіроўцы капсулы, трое сяброў падышлі да скалы, дзе Алесь адкаціў даволі вялікі камень, пацягнуў на сябе тое, што аказалася закамуфліраванымі пад колер скалы дзвярыма, і ўсе апынуліся ў незвычайным пакоі.
— Вось дык да! — з захапленнем усклікнуў Іван. Потым убачыўтут і нейкую апаратуру, якая сваім выглядам напамінала хроніку шматгадовай даўніны.
— I адсюль?! Адсюль вы паслалі свой сігнал?! Пры дапамозе гэтага (ледзь не вырвалася «хламу»)... гэтай тэхнікі?!
Алесь спакойна і з годнасцю пацвердзіў:
— Адсюль. Пры дапамозе гэтага хламу, як вы і падумалі...
— Прабачце, — прымірэнча сказаў Іван,— з вашага боку гэта навуковы подзвіг... А нашы адказы вы не атрымлівалі?
— На жаль, усё, што мне ўдалося выціснуць з гэтай састарэласці, дык толькі аднабаковую сувязь. Перадаць штосьці можна, прыняць — немагчыма.
— Мы вам дапаможам! Вось-вось прыляціць новы карабель...
Ісаеў перапыніў сябра:
— Свае навукова-тэхнічныя дыспуты працягнеце пазней! Спачатку — агульнае азнаямленне. Мы нічога не ведаем пра вашу планету, пра вашых людзей!
— Людзей?! — раптоўна панік Алесь.-— А вас не скалых-
нула тое, што ваша зброя аказалася бяссільнай перад гэтымі «людзьмі»?
— Для нас гэта адна з асноўных загадак вашай планеты...
— Нашай?! — даволі холадна перапытаў Алесь.— He, гэта не наша планета! Гэта— месца нашай высылкі! Выгнання!
— Прабачце,— як можна мякчэй пачаў Іван,— мы шчыра жадаем разабрацца, што тут да чаго, а нашы пытанні абураюць вас... абражаюць вашу душу...
— Душу?! — яшчэ больш узвінчана перабіў Алесь. Потым памаўчаў і сарамліва павінаваціўся: — Гэта вы мяне прабачце... Я размаўляю з вамі як з людзьмі, дасведчанымі ў нашых сумных справах, як з людзьмі, якія вінаватыя ў нашай безнадзейнасці... Прабачце...
Ісаеў пяшчотна паклаў руку на плячо Алеся і ціха прапанаваў:
— Мы сапраўды нічога тут не разумеем... Вы самі вырашыце, што можна нам расказаць. каб меней кранаць болем ваша сэрца...
Алесь пагадзіўся:
-—Добра. Я раскажу вам усё,і, калі стома дазваляе вам слухаць, набярыцеся цярпення...
Усе селі ў пацёртыя, але глыбокія і ўтульныя крэслы і — адны падрыхтаваліся слухаць, другі — распавядаць.
— Пачну з самага нечаканага для вас. Вы спыталіся, што гэта за людзі... што мы за людзі... Так?