Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
* * *
Расійская ваенна-марская групоўка, у склад якой уваходзілі і два вялікія дэсантныя караблі, набліжалася да ўзбярэжжа дзяржавы, супраць якой паўднёва-атлантычным блокам вяліся ваенныя дзеянні. Геаграфічная набліжанасць некаторых членаў дадзенага ваеннага блока і ваенна-марская армада, падцягнутая сюды натаўцамі загадзя,— былі тым пераважным ваенным фактарам, які нельга было не ўлічваць.
Быў і другі фактар на карысць альянсу —натаўская блакада гэтай сярэднееўрапейскай дзяржавы, супраць якой і вяліся ваенныя дзеянні. Але гэты фактар, як ні дзіўна, спрацаваў супраць блакадаўсталяванцаў, бо само аб’яўленне блакады лічылася, на думку альянсу, непахільным табу для ўсіх астатніх дзяржаў, якія, улічваючы ваенную моц «гаспадароў» гэтай зоны, і не падумаюць сунуць свой нос пад удар альянсу.
Такая заспакоеная ўсёдазволенасць і расхаладжвала ўзброеных ад пят да макаўкі галавы натаўцаў. Уяўляемая імі псіхалагічная і ваенная перавага саслужыла ім жа адваротную паслугу, бо пасля таго як расійскія ваенныя караблі поўным ходам увайшлі ў «забароненыя» воды, разгубленасць і нерашучасць прымяніць зброю, пасля якіх пачаліся ліхаманкавыя кансультацыі з Бруселем і Вашынгтонам, дазволілі расійцам наблізіцца да ўзбярэжжа і пачаць інтэнсіўную высадку дэсанта.
Толькі пасля гэтага заходнія стратэгі спахапіліся і ашчэрыліся палубнымі ракетнымі ўдарамі са сваіх ваенных караблёў і ўзнялі ў паветра з авіяносцаў і бліжэйшых аэрадромаў дзесяткі, а магчыма, і сотні ваенных самалётаў.
Расійскія дэсантнікі, якія паспелі замацавацца на ўзбярэжным плацдарме, прыкрываліся з паветра сваёй палубнай авіяцыяй, а перадавая дэсантная бранятэхніка пачала адціскаць у глыб тэрыторыі абарону праціўніка.
Невялікая паветраная прастора над прыбярэжнай марской акваторыяй ды і сама гэта акваторыя ператварыліся ў вогненнае пекла, якое распорвалі яркія шлейфы ракет, якія ляцелі ў розных накірунках. Сама ж прыбярэжная суша грукацела і ўздымалася на дыбы ад разрываў ракет, снарадаў і мін, пачынала накрывацца сквапным полымем вайны і рабіцца чырвонай ад крыві.
Паступова гарады і вёскі разам з жыхарамі — адвечнымі гаспадарамі гэтай зямлі — згаралі ў бязлітасным полымі, павялічваючы бясконцы лік ахвяраў бясконцых войнаў.
* * *
Фрэнк Баснер заканчваў ваенную кар’еру і збіраўся пасля гэтай, як ён лічыў, апошняй яго вайны пайсці на адпачынак і заняцца нарэшце любімай справай — рыбалкай.
Перад сваёй нацыяй і сваім сумленнем ён быў чысты. Таму і сёння, пастроіўшы спецназаўцаў — сваіх падначаленых, ён быў упэўнены ў праваце сваіх дзеянняў і спакойна, але рашуча сказаў:
— Я хачу, каб вы засвоілі, што крайнія меры, такія, як расстрэл дэзерціраў,— на вайне неабходныя. Дэзерціры дэмаралізуюць армію, ператвараюць яе ў натоўп слімакоў... Такім аказаўся Майк Х’юст, які не толькі кінуў пад ногі зброю, дадзеную яму Амерыкай, але і абразіў нашага Прэзідэнта, назваўшыся ягоным сынам. Я хачу, каб кожны з вас памятаў, што...
Але ў гэты момант памочнік палкоўніка па сувязі запрасіў яго да джыпа — выклікаў Генеральны штаб.
Звычайна Баснер сам у адпаведны час дакладваў у Брусель, што паспеў зрабіць і сёння, а тут...
«Нарэшце даручаць штосьці важнае!» — радасна забілася сэрца.
Фрэнк Баснер яшчэ не ведаў, што расійскі дэсант імкліва высадзіўся на тэрыторыю, «апякаемую» ім і яго саюзнікамі, і хутка «сядзе» на плечы спецпадраздзяленню, як не ведаў і таго, што Расія і паўднёва-атлантычны альянс, на чале з яго роднай Амерыкай, знаходзяцца ў стане пакуль неаб’яўленай вайны.
Ён, пакінуўшы ў страі ля бранятэхнікі сваіх падначаленых, бадзёра падышоў да тэлефона і далажыў:
— Камандзір спецыяльнага падраздзялення, палкоўнік Баснер слухае!
— Слухайце ўважліва, палкоўнік! —пачуў ён у трубцы голас камандуючага.—Тэрмінова паварочвайце ў паўднёвым напрамку і прабівайцеся да ўзбярэжжа, дзе ў квадраце «X» вас будзе чакаць дэсантны карабель, які вас падбярэ і дзе вы атрымаеце далейшыя распараджэнні. I яшчэ, палкоўнік,— мы вас дадаткова прыкрыем з паветра. але будзьце гатовымі да сустрэчы з расійскімі самалётамі.
— Ёсць, сэр, ісці ў паўднёвым напрамку на сустрэчу з дэсантным караблём! —адчаканіў Баснер, а сам падумаў: «Адкуль тут рускія?..»
— Цяпер, палкоўнік,— фармальна.патрабаваў камандуючы, бо сёння ўжо чуў даклад Баснера,— дакладзіце коратка абстаноўку.
— Усё нармальна, сэр! Усё ідзе па плану, акрамя адной дробязі...
— Канфлікт з насельніцтвам? — удакладніў камандуючы.
— Прыйшлося, сэр, дзеля ўмацавання ваеннай дысцыпліны расстраляць аднаго дэзерціра, які. акрамя ўсяго, прыкідваўся сынам нашага Прэзідэнта і зневажаў...
— Што-о-о?! —ажно зараўло ў трубцы.— Што ты сказаў?! Ты расстраляў Майка Х’юста?!
— Так, сэр, яго...— няўпэўнена пацвердзіў палкоўнік.
— Балван! Ідыёт! — зноў зараўло ў трубцы, ад чаго Фрэнк Баснер, як яму падалося, імгненна ператварыўся у кавалак ільду...
Камандуючы па-звярынаму рыкаў у тэлефонную трубку:
— Балван! Ты расстраляў сапраўднага сына нашага Прэзідэнта! Разумееш? Сы-на-а!
У Баснера нервова залескацелі зубы, усё перамяшалася перад вачыма, сэрца раздзіралася ад едкага і знішчальнага «балван!».
Ён, Фрэнк Баснер, кадравы ваенны, які прысвяціўжыццё нацыянальнай арміі, маленькі вінцік у вялікай і бруднай палітыцы, дрыготкай рукой дастаў з кабуры пісталет і, прыставіўшы да сівой скроні, выстраліў, цяжка паваліўшыся перад строем сваіх падначаленых...
Далёка ад гэтага месца, у штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, камандуючы аб’яднанымі саюзніцкімі сіламі ў гэтай вайне паклікаў свайго першага намесніка, аднаго з нямногіх, азнаёмленых з сапраўднай мэтай спецназа, і сказаў:
— Пол Бартман, сьін нашага Прэзідэнта, расстраляны сваім жа камандзірам як дэзерцір... Гэта — для нас з вамі. Толькі для нас! Сведкаў не павінна быць! Спецпадраздзяленне Фрэнка Баснера загінула да апошняга салдата. Да апошняга! Сын Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі — таксама па-геройску загінуў, абараняючы дэмакратыю! Зразумела?!.
— Ёсць, сэр! — адказаў першы намеснік камандуючага...
У гэты ж час, яшчэ далей ад распластанага на зямлі цела Фрэнка Баснера — у Вашынгтоне, Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі праводзіў у Белым доме нараду са сваімі бліжэйшымі саратнікамі.
Міністр абароны абмаляваў агульную напружаную абстаноўку ў свеце і спыніўся на пакуль асноўных ваенных дзеяннях і на дэсанціраванні расійскіх ваенных.
— Як вы маглі такое дазволіць, маючы шматразовую ваенную перавагу? — злосна спытаўся амерыканскі Прэзідэнт.
— Дзёрзкасць рускіх...
— Нахабства! — удакладніў Прэзідэнт.— Нахабства рускіх і ваша разяўленасць!
— У іх вялікія страты, гаспадзін Прэзідэнт, — паспрабаваў рэабілітавацца ваенны міністр.
— У нас не меншыя! — рэзка абарваў яго гаспадар Белага дома.— Ці вы лічыце толькі іхнія страты?
— Усе дадзеныя...
—Дзе рускі дэсант? Чаму не скінулі ў мора?—зноў перабіў міністра Прэзідэнт.
— Ім удалося замацавацца, і яны працягваюць паглыбляцца, па сутнасці, у тыле нашых войскаў, якія вядуць жорсткія баі з праціўнікам далёка ад узбярэжжа.
Сэрца амерыканскага Прэзідэнта трывожна ёкнула—недзе там яго сын. А што, калі...
Рэзка зазваніў прамы тэлефон з Бруселя.
— Слухаю! — коратка сказаў у трубку Прэзідэнт.
— Гаспадзін Прэзідэнт! — пачуўся ўзрушаны голас камандуючага.— Сэр, я з вялікім жалем вымушаны Вам дакласці, што Ваш сын па-геройску загінуў...
Прэзідэнт збялеў. Тэлефонная трубка вывал ілася з раптоўна здранцвелай рукі...
Усе як па камандзе ўсталі са сваіх месцаў.
— Пакіньце мяне аднаго,— ледзь выдыхнуў адразу аслабелы і нейкі нямоглы кіраўнік самай магутнай дзяржавы ў свеце.
* * *
У Маскве, на чарговым пасяджэнні Савета Бяспекі, цяпер ужо — Савеце Абароны, распаліўся расійскі Прэзідэнт.
— Нашы амбіцыі (меў на ўвазе, канешне ж, сябе) — ніколькі не меншыя за іхнюю сытую самаўлюбёнасць! Маюць шмат долараў — і долары гараць! А Кітай? Што Кітай? Лісавата, паўсходняму, адмовіўся аб’яднаць нашы намаганні! Думаюць адседзецца за сваёй Вялікай сцяной? Дзе Індыя? Дзе голас Індыі? А астатнія?..
Усе ўважліва слухалі сумбурную, нелагічную і нервовую прамову свайго лідэра. Было відаць, што ён узвінчаны, узведзены, як пастка на мядзведзя,—адзін зычны гук ці неасцярожнае
крананне рукой, і пастка клацне сталёвымі зубамі, адхопіць жыўём руку, a то і зусім галаву.
— Спадзяюся толькі на сябе! — і Прэзідэнт паказаў усім кулак.
Міністр замежных спраў, прыхільнік дыпламатычнай, а не ваеннай мовы, набраўся смеласці і ціха сказаў:
— Мы Кітаю прапаноўвалі ваенныя варыянты далейшага развіцця падзей. А што, калі б нам, разам з тым жа Кітаем і іншымі зацікаўленымі краінамі, паказаўшы прыклад усім удзельнікам гэтай вайны, сесці за стол перамоў, пакуль полымя вайны не распаўзлося па ўсёй зямлі? Была б надзея захаваць...
Прэзідэнт рэзка абарваў прамоўцу.
— Я забыўся цябе папярэдзіць,— звярнуўся ён да міністра замежных спраў,— што сёння раніцай падпісаў Указ аб тваёй адстаўцы. Можаш лічыць сябе свабодным і пакінуць нас!
Збялелы міністр, няўпэўнена ступаючы, выйшаў з пакоя — пастка спрацавала. Прысутныя яшчэ больш прыціхлі, баючыся сталёвага клацання той жа пасткі.
Прэзідэнт абвёў усіх строгім поглядам:
— Ідзе вайна! Хто першы пойдзе на рашучы крок, той і пераможа!..
У прысутныхбалючазашчымелісэрцы— кожны зразумеў, што стаіць за апошнімі словамі Прэзідэнта...
Прыкладна гэткая ж нервовая нарада адбывалася і за акіянам—у Белым доме. Амерыканскі Прэзідэнт быў таксама ўзвінчаны, але прысутныя адносіліся да гэтага з тактоўным разуменнем — Прэзідэнт страціў адзінага сына.
Калі ж амерыканскі лідэр закончыў нараду словамі: «Першы, хто пойдзе на рашучы крок, той будзе пераможцам!» — прысутныя ўздрыгнулі.	■
А праз нейкі час Прэзідэнту ЗША далажылі, што міністр абароны, вярнуўшыся з нарады, застрэліўся ў сваім кабінеце.
—Слюнцяй! — абурыўся Прэзідэнт.— Пабаяўся адказнасці. Браў бы прыклад з майго сына, які загінуў як сапраўдны мужчына...
I ў гэтым Прэзідэнт ЗША не памыляўся.
* * *
Хіл Старк, першы намеснік Фрэнка Баснера, па загаду з Бруселя прыняў камандаванне спецпадраздзяленнем. У гэтым жа тэлефонным загадзе новаму камандзіру спецназа было аб’яў-
лена, што сёння ж верталётам будзе дастаўлена ваенная форма іх праціўніка, у якую неабходна тэрмінова пераапрануць асабісты састаў спецназа. Загадалі намаляваць на бранятэхніцы і неабходную апазнавальную атрыбутыку праціўніка.