Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
У арміі, тым больш у час вайны, загады не абмяркоўваюцца, а выконваюцца. Быў выкананы і гэты загад, хаця некаторае здзіўленне выклікаў.
На другі дзень, калі калона выпаўзла на роўную і адкрытую мясцовасць, раптоўна з’явіліся самалёты — амерыканскія самалёты! — і абрынулі на спецназаўцаў супрацьтанкавыя ракеты і касетныя, супрацьпяхотныя бомбы. За самалётамі «закарагодзілі» верталёты, якія «зачышчалі» недаробленую работу.
У гінуўшых амерыканскіх салдат выклікала жах не столькі немінучая смерць, колькі тое, што іх знішчалі свае жтаварышы па зброі, якія лічылі іх за праціўніка.
— Спыніцеся! Мы— свае! Гэта памылка! Мы — амерыканцы! —ляцелі ў глухое неба апошнія крыкі маладых салдат.
* * *
6 верасня 2005 года Японія апранулася ў белы жалобны колер — адзначалася шасцідзесятая гадавіна варварскай бамбардзіроўкі горада Хірасімы. Тады амерыканская атамная бомба была скінута на галовы дзяцей, жанчын — усіх мірных гараджан, пакінуўшы ад іх жывой плоці і крыві толькі цені на асфальце і на ацалелых абломках сценаў.
Але разам з выбухам той бомбы адбыўся яшчэ адзін, толькі ўжо нябачны жах — у кроў некаторых пал ітыкаў трапіў жудасны, небяспечны ген — ген атамаманіі. Ён, нібы жывучы і разбуральны вірус, вось ужо дзесяцігоддзі блукае па крыві амбіцыёзных палітыкаў, шукае найбольш слабае месца і, нарэшце, знаходзіць яго — угрызаецца ў кару галаўнога мозга чалавека. Хвароба працякае скрыта, але і адзін чалавек, яе носьбіт, уяўляе небяспеку для ўсяго чалавецтва...
Выступіўшы з прамовай на жалобнай паніхідзе ў Хірасіме, прэм’ер-міністр Японіі Накасонэ сеў у самалёт і адляцеў у Вашынггон.
У крыві прэм’ера, як і ў крыві кожнага японца, жыў іншы ген — ген самазахавання, які асабліва адчуваецца 6 і 9 верасня — у дні атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі.
Вось і сёння Накасонэ разумеў, што, з этычных меркаванняў, візіт у Вашынгтон трэба было б адкласці, але, улічваючы крохкасць сучаснага міру, рашыў, наадварот, выкарыстаць жалобнасць гэтай даты ў мэтах ацверазення свайго сябра і саюзніка...
Сустрэча лідэраў дзвюх дзяржаў не клеілася. Японскі прэм’ер выказаў асабістыя спачуванні амерыканскаму Прэзідэнту па загінуўшаму сыну, а Прэзідэнт — свае спачуванні японскаму народу затыя ахвяры шасцідзесяцігадовай даўніны.
Нарэшце Накасонэ перайшоў да галоўнай тэмы:
— Гаспадзін Прэзідэнт! Нашы продкі казалі, што вецер здольны абляцець вакол Зямлі і набыць моц буры,— гора таму, хто гэтага не ўлічвае...
—Я разумею Вашу занепакоенасць, гаспадзін прэм’ер... Але той вецер, які вы маеце на ўвазе, даўно сціх.
—Паважаю Вашу думку, гаспадзін Прэзідэнт, але пагадзіцца з ёй не магу, бо менавіта той вецер сёння набірае моц. 3 ветрам змагацца лягчэй, чым з бурай...
-— Магчыма, гаспадзін прэм’ер, другому субяседніку я адказаў бы больш рэзка, а Вам я спачуваю, бо аднойчы напужаны чалавек баіцца свайго ценю ўсё жыццё.
— У Японіі занадта многа ценяў, якія застылі назаўсёды... Яны далучаюцца сёння да майго голасу, і не чуць іх нельга! Я ўпэўнены, што дастаткова аднаго Вашага слова, гаспадзін Прэзідэнт, і вецер сціхне — пачнуцца перамовы. Аднымі ваеннымі намаганнямі, без дыпламатыі, магчыма дасягнуць толькі самазнішчэння.
Амерыканскі Прэзідэнт павысіў голас:
— Вы лічыце мяне галоўным знішчальнікам?! Звярніцеся з такімі словамі да Масквы — магчыма, там Вас і зразумеюць...
Накасонэ адчуў, што яго прапановы не жадаюць прымаць да ўвагі, таму падняўся з месца і пакланіўся:
— А я, гаспадзін Прэзідэнт, адсюль і лячу ў Маскву...
Але Масква, як і Вашынгтон, адгарадзілася ад Накасонэ агульнай рыторыкай. Ген рабіў сваю разбуральную справу.
* * *
— Спакойнай ночы, дзіцятка! — чулася на адным баку зямнога шара на англійскай мове.— Няхай прыемныя сны атуляюць цябе і казачныя феі спяваюць да раніцы цудоўныя мелодыі!..
— Добрай раніцы, мая крывінка! — чулася на другім баку зямнога шара па-руску.— Расплюшчвай вочкі, усміхніся сонейку і зашчабячы сваім анёльскім галаском разам з птушкамі!..
— Якое шчасце! У нашага карапузіка прарэзаліся зубкі!..
— Расці шчаслівым, крошка!..
— Ляці на крылах сваіх мараў!..— чуліся на блакітнай планеце Зямля галасы ўсіх нацый і народаў...
А ў гэты час з розных бакоў зямнога шара ўзрынуліся ў неба і разразалі гарачымі джаламі паветра сотні ядзерных ракет як асноўны аргумент амбіцыёзных палітыкаў і авантурыстаў.
Чалавецтву заставалася жыць лічаныя хвіліны...
ПЛАНЕТА ПРЫВІДАЎ
Фантастычная аповесць
Сігнал з космасу быў запеленгаваны адразу некалькімі наземнымі навуковымі станцыямі. Але гэта азваўся не той, усім вядомы, калязямны космас, асвоены і пераасвоены зямлянамі, а далёкая таямнічая Галактыка, вестак пра якую ў навуковых картатэках амаль не было. Сігнал ляцеў з sopHaft бездані праз мільярды кіламетраў і сівізну часу.
Але адна справа — атрымаць вестку ад далёкіх і невядомых разумных істотаў, другая — унікнуць у сутнасць сігналу, расшыфраваць яго. Вось гэта другая, хутчэй за ўсё невырашальная, справа і астудзіла першапачатковае гарачае лікаванне і навукоўцаў, і ўрадавых чыноўнікаў.
Karo, напрыклад, усцешыць пасылка, якую нельга адкрыць? Скрынка — яна і ёсць скрынка, а што ўсярэдзіне?..
Вось такою непадступнаю скрынкай быў непрацяглы сігнал, запісаны разумнымі электроннымі прыборамі, якім, як і людзям, не хапала розуму зазірнуць у таямнічую «скрынку».
Заставалася маленькая уцеха —мы не адны! Ёсць сярод загадкава міргаючых зорак браты па розуму, якія шукаюць сустрэчу з намі.
* * *
Н-скі навукова-даследчы інстытут, акрамя ваеннай праблематыкі, займаўся вывучэннем перыферыі Усяленнай —самых далекіх і малавядомых Галактык.
Перайшоўшы «экватар» трэцяга тысячагоддзя, чалавецтва не толькі ўдасканаліла свае ўзаемаадносіны, узняўшы іх да ўзроўню поўнай гармоніі, але паралельна дасягнула і вяршынь навукова-тэхнічнай думкі.
Вось чаму расшыфроўка таямнічага сігналу была не толькі вострым патрабаваннем сучаснасці, але і справай гонару кожнага навукоўца.
Ужо вядомы нам інстытут кінуў на вырашэнне гэтай праблемы лепшыя навуковыя сілы, якія выкарыстоўваліся бесперапынна і самаахвярна. Усе разумелі, што раскрыццё касмічнага кода з’явіцца тым запаветным ключом, які дазволіць адчыніць многія дзверы самых неверагодных адкрыццяў.
8 С. Давідовіч
225
Дзяржава не шкадавала сродкаў, людзі — сіл і часу. Усё рабілася ў ліхаманкавай спешцы і абсалютнай тайне.
Іван Сухін у свае дваццаць дзевяць год працаваў у вышэйзгаданым інстытуце малодшым навуковым супрацоўнікам і да «лепшых сіл» пакуль што не адносіўся, таму і не займаўся расшыфроўкай касмічнага сігналу.
Калі сказаць больш дакладна, зацікаўленасць да сігналу ён меў не меншую, чым тыя карыфеі навукі, каго фінансавала і падтрымлівала дзяржава. Больш таго, ён цішком ад калегаў, у вольны час «браў на зуб» крэпкі арэшак, кінуты таямнічай Галактыкай на Зямлю. Гэтая яго зацікаўленасць перарасла ў абвостраную прынцыповасць і, нарэшце, ператварылася ў апантанасць. Ён не спаў начамі, закладваў запісаныя гукі сігналу ў камп’ютэр, дзяліў, драбіў, раскладваў іх на мільёны мікронаў, якімі бясконца вар’іраваў, спрабуючы скласці літары, словы, сказы. Пасля кожнага варыянта, пасля чарговай камбінацыі камп’ютэр упарта выкідваў на экран няўмольнае: «Варыянт памылковы».
Ад гэтых двух слоў Івана блажыла, яны сніліся яму ў кароткія перапынкі адпачынку, яны не адпускалі маладога навукоўца, як злы рок. Іван сам нібы ператварыўся ў перагружаны камп’ютэр, у якім штосьці хутка замкне і ён згарыць ад двух ненавісных слоў.
Калі ж аднойчы, пасля чарговай аперацыі з мікрагукамі, экран камп’ютэра высвеціў не ненавісныя два словы, а два радкі тэксту, Іван ледзь не сцёр з электроннай памяці бясцэннае адкрыццё, бо машынальна пацягнуўся пальцамі да клавішаў, каб скласці новы варыянт.
Ён ад нечаканасці так і застыў з шырока раскрытымі вачыма, якія ад напругі і хвалявання не маглі «зачапіцца» за тэкст — усё змяшалася і паплыло: і літары, і апаратура, і ўвесь свет.
Калі ж Іван апрытомнеў і ўсё стала на свае месцы, вочы ліхаманкава прачыталі:
Я — ПЛАНЕТА АСКАЛ —
СУЗОР’Е ЦЯЛЬЦА ЛЕВА —
ТРЫСТА МІЛЬЁНАЎ — ПЛАНЕТА АСОТ —
ПРАВА ДЗЕВА
Прачытаўшы і перачытаўшы тэкст, Іван нічога не зразумеў. Калі гукі правільна ператвораны ў словы, то гэта, магчыма, каардынаты планеты Аскал. Але зразумець, дзе яна,— было гэтак жа цяжка, як і расшыфраваць сігнал.
Першае, што хацеў зрабіць шчаслівы і ўзрушаны навуко-
вец,— зараз жа дакласці акадэміку Лістову, кіраўніку інстытута. Але Іван адразу ж асекся: як гэта з бухты-барахты лезці з куцым дакладам да акадэміка?! He! Трэба падрабязна, пачынаючы з раскладкі сігналу на мікроны, з разнастайных камбінацый і шматлікіх варыянтаў пошуку касмічнага алфавіта падрыхтаваць грунтоўны пісьмовы даклад. Неабходна аднавіць і прадубліраваць апошні ўдалы варыянт камбінацыйнасці мікрагукаў, які дазволіў дакрануцца да нечай невядомай мовы, а ўжо пасля гэтага лезці ў вочы начальству.
* * *
Вучоны савет навукова-даследчага інстытута праходзіў надзіва ўраўнаважана і спакойна.
Звычайна вучоныя, многія з якіх мелі сусветна вядомыя імёны, горача і імпэтна адстойвалі сваю пазіцыю нават тады, калі гэта пазіцыя была даўно імі абароненая і ўсімі ўхваленая.
Сёння ж вучоных як падмянілі. Магчыма, таму, што пасяджэнне савета было аб’яўлена звышсакрэтным (хаця сам інстытут і яго дзейнасць даўно строга засакрэчаны), магчыма, таму, што разглядалася пытанне, ускалыхнуўшае ўвесь свет, а хутчэй за ўсё таму, што вучоныя з сусветнымі імёнамі быццам анучай па зубах схапілі, бо адкрыццё зроблена не імі, кітамі навукі, а «верхаводкай» — нейкім малодшым навукоўцам, з якім раней віталіся нядбайным ківаннем галавы.
Цяпер гэты, па іх ранейшаму меркаванню, жэўжык сядзеў у прэзідыуме, праваруч ад дырэктара інстытута — самога акадэміка Лістова, які сваімі шматлікімі і грунтоўнымі навуковымі працамі паставіў на вушы ўвесь вучоны свет.
Праўда, сам «жэўжык» сядзеў сціпла, апусціўшы галаву, саромеючыся такой нечаканай увагі з боку масцітых калег.
Акадэмік Лістоў пачаў ціха, нават неяк таямніча:
— Калегі! Тое, што адбылося ў нашым інстытуце, цяжка выказаць ці апісаць звычайнымі словамі. Я ды і вы ўсе, хто бачыў на сваім вяку шмат неверагоднага, зазірнуў неаднойчы ў глыбокія таямніцы ашаламляльных адкрыццяў, стаім сёння на мяжы, за якой слова «фантастыка» можа знікнуць назаўсёды з лексікону чалавецтва.