Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
Я наўмысна пайшоў на парушэнне і не далажыў адразу кіраўніцтву дзяржавы, бо сам тэкст патрабуе далейшай расшыфроўкі і ўдакладнення. Без дакладных каардынатаў
планеты Аскал наша праца будзе выглядаць палавінчатай, хаця асноўнае ўсё ж зроблена. He хацелася б раздзяляць з некім лаўры адкрыцця.
— А якому сектару будзе даручана ўдакладненне каардынатаў? — пачулася з напружанай залы. Кожны прагнуў на гэтым адрэзку дыстанцыі абагнаць паплечніка.
Лістоў гэта зразумеў і ўсміхнуўся:
— Працы хопіць усім! He думайце, што засталося толькі паставіць кропку. Хутчэй — шматкроп’е. Займацца гэтай справай будзеце ўсе пад кіраўніцтвам майго першага намесніка. Ен, у дадатак да нашых магчымасцяў, прыцягне лепшых астраномаў і будзе каардзініраваць вашы намаганні.
Раптоўна сгіытаўся ў Івана:
— Вы не супраць, Іван Захаравіч?
Іван ад нечаканасці ажно папярхнуўся і некалькі разоў паўтарыў:
— Згодзен! Згодзен! He супраць!
Лістоў па-бацькоўску пахлопаў яго па плячы і зноў звярнуўся да залы:
— Закончу тым, з чаго павінен быў пачаць. Ад імя ўсяго нашага навуковага калектыву дзякую вам, Іван Захаравіч, за тытанічную працу! У вас вялікая будучыня!
* * *
Пасля таго як агульнымі намаганнямі быді вызначаны больш-менш дакладныя каардынаты планеты Аскал, было даложана кіраўніцтву дзяржавы.
Хто-хто, а Іван, адразу пасля дакладу ў дзяржаўныя інстанцыі, адчуў не столькі сваю вялікую будучыню, колькі сучасную, нязвыклую і малапрыемную рэальнасць.
Справа ў тым, што навукова-даследчы інстытут, як нам вядома, быў засакрэчаны і пільна ахоўваўся ад чужога вока і вуха спецорганамі. Цяпер жа, пасля сенсацыйнага адкрыцця, ахова інстытута зрабілася настолькі жорсткай, што нават выпадковая парушынка не змагла б заляцець на яго тэрыторыю.
Але гэта былі агульнапрафілактычныя меры бяспекі, да якіх тут даўно прывыклі і якія не заміналі займацца навуковай дзейнасцю.
А вось Іван, які ніколі раней не сутыкаўся з асабістай аховай, цяпер адчуў, што гэта за «радасць». Яго ахоўвалі, як рэд-
кую музейную каштоўнасць. Кола кантактаў са знаёмымі і сябрамі звузілася. На кожным кроку — на працы і ў вольны час — ён адчуваў непрыемнае апякунства.
Праўда, на працы адбыліся і прыемныя змены — яго павысілі з малодшага да старэйшага навуковага супрацоўніка, выдзеліўшы для далейшых даследаванняў шыкоўную лабараторыю з навукова-тэхнічным персаналам.
Дабавілася і ўвагі, і павагі ад калег, якія раней маглі папанібрацку хлопнуць па плячы, цяпер да яго імя дадавалі і імя па бацьку.
Івану, які быў кантактным ва ўзаемаадносінах і просты, як усё геніяльнае, не вельмі падабаліся такія змены, але ён разумеў і тое, што не ўсё ад яго залежыць, і працягваў заставацца самім сабой.
Каб неяк павялічыць сваю знешнюю саліднасць, Іван паспрабаваў адпусціць бараду, але, зірнуўшы праз нейкі час у люстэрка, зарагатаў:
— Каму патрэбна гэта казлінасць?! — і начыста пагаліўся.
* * *
Змешаная навукова-ўрадавая камісія, з удзелам ваеннакасмічных прадстаўнікоў і псіхаўрачэбных аналітыкаў, праводзіла сваё першае пасяджэнне.
На павестцы дня адно пытанне: што рабіць далей?!
Прадстаўнік урада Глотаў, ён жа старшынствуючы, вёў сябе далікатна і толькі задаваў пытанні.
— Дык што будзем рабіць? Якія прапановы, Антон Паўлавіч? — спытаўся ён у Лістова.
Лістоў грузна ўстаў і коратка адказаў:
— Трэба ляцець, Генадзь Міхайлавіч!
— А колькі ж туды лёту? — удакладніў старшынствуючы.
— Прыкладна дзесяць гадоў,—спакойна адказаў акадэмік.
— Дзесяць туды і дзесяць назад? Так? — зноў удакладніў Глотаў.
— Так, але назад...
— Дзякуй! Сядайце, Антон Паўлавіч! — прапанаваў прадстаўнік урада.— Якія нашы тэхнічныя магчымасці? — звярнуўся ён да прадстаўніка ваенна-касмічнай службы.
— Нашы тэхнічныя магчымасці дазваляюць даляцець толькі туды, для зваротнага палёту не застаецца паліва,— адрапартаваў ваенны навуковец.
— А што з навейшым касмічным караблём, распрацоўка якога адобрана ўрадам? У якім ён стане? — больш строга запытаўся Глотаў.
— Яго дакументальна-тэхнічная распрацоўка закончана. Зборка і яго выпрабаванні зоймуць два-тры гады,— зноў лаканічна адказаў ваенны.
— Сядайце! — суха кінуў Глотаў і звярнуўся да медыкаў: — А што медыцына скажа?
Прафесар медыцыны спакойна канстатаваў:
— Уздзеянні палёту такой працягласці на арганізм чалавека намі вывучаны дасканала. Думаю, што да нас пытанняў не будзе. Вось і мой калега-псіхолаг пацвердзіць тое ж.
Але псіхолаг, устаўшы з месца, як кажуць, пусціўу пакой чорнага ката.
— Я лічу,— пачаў ён,— што мы ніколі раней не сутыкаліся з падобнымі цяжкасцямі медыка-псіхалагічнага кшталту. Папершае, тым, хто паляціць, трэба, не ўтойваючы, сказаць, што вяртанне назад — пад вялікім пытаннем. Па-другое, нават калі пытанне вяртання на Зямлю будзе вырашана з дапамогай карабля-выратавальніка, астранаўты павінны быць адносна маладымі, бо вернуцца яны, у лепшым выпадку, праз дваццаць год. I трэцяе, самае галоўнае псіхалагічнае патрабаванне — пілоты павінны ісці на гэты рызыкоўны крок добраахвотна!
— Я згодзен! — пачулася з залы.— Я даўно ўсё ўзважыў! Дазвольце мне!..
Усталявалася цішыня. Погляды ўсіх прысутных спыніліся на Івану Сухіну, які як расшыфроўшчык сігналу, быў запрошаны на гэта пасяджэнне і які зараз стаяў перад строгай камісіяй, рашучы і адкрыты.
— Дазвольце мне! — больш мякка паўтарыў ён.
Лістоў пачырванеў і збянтэжыўся ад такой нясвоечасовай напорыстасці свайго падначаленага.
— Сядайце, Іван Захаравіч! Сядайце! Мы яшчэ кандыдатуры не абмяркоўваем...
— А што! — перахапіў гаворку Глотаў. — Хто, як не ён, мае поўнае права быць першым кандыдатам у палёт! Як вы там казалі,— звярнуўся ён да псіхолага,— патрэбен малады, свядомы і добраахвотнік? Так? Дык вось ён перад намі!.. A пра астатніх падумаем, сапраўды, пазней.
На наступных пасяджэннях камісіі было вырашана адправіць у рызыкоўны палёттолькі двух астранаўтаў. Гэта
аблягчала вырашэнне пытання з харчаваннем, якое, па сутнасці, не займала многа месца, бо было спрасавана ў невялічкія гранулы. Адной такой гранулы чалавеку хапала на суткі, бо ў ёй было скандэнсавана ўсё неабходнае для падтрымкі арганізма ў належным стане. Вада таксама была крысталізавана і спрасавана да такой ступені, што цвёрдая кропля вады пры вытайванні расшыралася настолькі, што магла забяспечваць экіпаж сутачнай нормай.
Такім чынам, галоўныя кампаненты жыццезабеспячэння экіпажа месца займалі мала, а кісларод вырабляўся штучна даволі лёгка, яшчэ з незапамятных часоў.
Складаней было з палівам, бо акрамя той адлегласці, якую меркавалася пераадолець, не выключалі магчымасць і пошукі планеты Аскал, міма якой маглі праскочыць. Працяглыя яе пошукі маглі азначаць катастрофу ўсіх планаў і гібель экіпажа. Усе разумелі, што нават пры паспяховай пасадцы на Аскал толькі паскораная і ўдалая пабудова навейшага карабля ў бліжэйшыя два-тры гады дае надзею на жыццё.
Камандзірам касмічнага карабля быў назначаны саракагадовы палкоўнік ваенна-касмічнага ведамства Ілля Іванавіч Ісаеў, ці, як яшчэ жартам называлі яго сябры, —тры «I».
Гэта быў яго далёка не першы міжпланетны палёт, але ўсе папярэднія — на Марс, Венеру і нават на Сатурн — былі ў параўнанні з гэтым лёгкай касмічнай прагулкай.
Для Івана гэты палёт быў самы першы, таму не дзіва, што хваляванні не пакідалі яго. He, ён не баяўся за сваё жыццё — што жыццё ў параўнанні з унікальнай магчымасцю зазірнуць у таямніцу таямніц! Яго хвалявала магчымасць сустрэчы з тымі, каго нават не мог уявіць. Суцяшала адно — ім, на аснове расшыфраванага тэксту, распрацаваны алфавіт, з якога складзены шматлікія варыянты слоў і сказаў. Моўны кантакт — аснова поспеху зямной экспедыцыі.
Праўда, словы ды і ўся мова касмічных незнаёмцаў, калі гэта увогуле можна назваць мовай, вызначалася складанасцю, нелагічнасцю, нават нейкай недарэчнасцю. Але Іван спакойна і нетаропка «ламаў язык», памятаючы, што наперадзе дзесяць гадоў лёту — можна вывучыць мовы ўсяго свету.
І,нарэшце, галоўны суцяшальны козыр — экіпаж будзе мець магчымасць пастаянна падтрымліваць сувязь з Зямлёй.
Надыходзіў дзень і час старту, заканчваліся апошнія падрыхтоўчыя клопаты. Усё ішло згодна намечанага плана.
* * *
Палёт праходзіў нармальна. Так званых няштатных сітуацый пакуль не здаралася, і экіпаж спакойна займаўся сваімі строга прадпісанымі абавязкамі. Усе навігацыйнатэхнічныя задачы выконваў камандзір карабля, а навуковадаследчая дзейнасць заставалася за Іванам, які пастаянна падтрымліваў сувязь з Зямлёй, праслухоўваў касмічную бездань, у якую час ад часу пасылаў розныя сігналы, у тым ліку і на мове планеты Аскал.
Галоўную небяспеку для экіпажа і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды, якія сустракаліся на шляху зямлян, але сучасная тэхніка дазваляла загадзя высвечваць іх на штурманскім экране, і карабель аўтаматычна, без дапамогі пілота выбіраў бяспечны маршрут.
Іван перад палётам баяўся, што за час лёту змарнее ад нуды, але тут, перад чорнай бясконцасцю, з прыемнасцю зазначыў, што за любімымі заняткамі час ляціць непрыкметна, а галоўнае, выкарыстоўваецца плённа. Назіранне за Усяленнай з Зямлі — адна справа, тут жа адкрываліся зусім іншыя магчымасці — быццам стаіш з космасам твар да твару.
Праз тры гады лёту Іван раптоўна запеленгаваў той жа, ужо вядомы ім сігнал. Гэта не толькі надало сілы экіпажу, але — што самае важнае — дапамагло падкарэкціраваць дакладнасць траекторыі палёту, якая, як высветлілася, крыху адхілілася ад рэальнага знаходжання Аскала. Гэта «крыху», хоць і не пад вялікім градусам першапачатковага адхілення, з кожным днём палёту павялічвалася, а да канца намечанага тэрміну перарасло б у мільёны кіламетраў, і ўсё закончылася б трагічна.
Але больш радасная вестка паступіла з Зямлі -—услед першаму касмічнаму караблю паспяхова стартаваў другі, навейшы, якому пад сілу дасягнуць планету Аскал і, забраўшы бескарабельных астранаўтаў, вярнуцца на Зямлю.
Гэта было сапраўднае свята, бо нішто так моцна не падтрымлівае чалавека, як рэальная надзея.
Зямля паведамляла, што ўсё разлічана такім чынам, каб за кошт значна большай хуткасці новы касмічны карабель максімальна наблізіўся да першага экіпажа і скараціў адрэзак часу паміж дзвюма пасадкамі.