• Газеты, часопісы і г.д.
  • Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

    Душы маёй бяссонніца

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 254с.
    Мінск 1999
    61.19 МБ
    Гэта азначала, па сцвярджэнню Зямлі, што дапамога пры-
    будзе прыкладна праз месяц пасля пасадкі першапраходцаў, a магчыма,і раней.
    — Ну як,— не без трывогі запытаўся ў камандзіра карабля Іван,— пратрымаемся месяц?
    Камандзір задуменна адказаў:
    — Невядома хто і што нас там чакае, як сустрэне... Для таго, каб загінуць, дастаткова некалькіх імгненняў...
    — А наша электронна-лазерная зброя? А нашы непрабіваема-незгаральныя касцюмы? А нашы паралізатары, якія імгненна здольны нейтралізаваць усё жывое вакол нас? — сыпануў пытаннямі разгарачаны Іван.
    — Пабачым,— адным словам на ўсе пытанні адказаў камандзір.
    Палёт працягваўся нармальна, спакойна, нават манатонна. Уся бартавая тэхніка бездакорна выконвала свае шматлікія функцыі, трэнажоры падтрымлівалі астранаўтаў у добрым фізічным стане і бадзёрым псіхалагічным настроі.
    I ўсё ж калі, па падліках даследчыкаў, палёт падыходзіў да заканчэння, не абышлося без непрыемнасцяў.
    Раптоўны і моцны ўдар страсянуў велізарны корпус касмічнага карабля. Прыборы адразу паказалі, што лятальны апарат пачаў адхіляцца ад курсу. Гэта азначала, што адзін з чатырох рухавікоў быў выведзены з рэжыму работы. Стварылася дэцэнтрацыя цягі, таму былі вымушаны тэрмінова заглушыць другі, процілеглы ад пашкоджанага, рухавік. Такая аперацыя дазволіла выправіць траекторыю палёту, затое хуткасць яго зменшылася ўдвая.
    Адначасова з гэтым знікла сувязь з Зямлёй.
    — Што гэта было?—трывожна спытаўся Іван у камандзіра карабля.
    — Думаю, што бакавы астэроід у сваім палёце перасёкся ў той крытычнай кропцы з палётам нашага карабля. Такія здарэнні лічыліся раней тэарэтычна-магчымымі. Сёння я ўпершыню пераканаўся, што такое магчыма і на практыцы.
    — А як цяпер ляцець? — не супакойваўся Іван.
    Ісаеў адказаў:
    — Наша шчасце, што той астэроід не напаткаў нас на тысячную долю секунды раней. Ляцелі б зараз у касмічнай беспаветранасці не мы, а дробныя шматкі ад нас і нашага карабля. А так — чыркануў ён нам, калі можна так сказаць, па хвасце, пашкодзіў рухавік, сарваў антэну і спакойненька паляцеў далей.
    — Ого-го! — толькі і сказаў Іван і пачухаў скроню.
    — А даляцім мы,— працягваў камандзір,— і на двух рухавіках, тым больш што ляцець засталося лічаныя дні.
    Напрыканцы палёту не пашанцавала яшчэ раз — была ноч, і трэба было выбіраць: ці рабіць аблёт планеты Аскал і чакаць світанку, ці садзіцца адразу.
    Улічваючы тое, што паліва магло вось-вось скончыцца, a два рухавікі, з-за перагрузкі,«елі» паліва відавочна, вырашылі рабіць пасадку ў поўнай цемры па прыборах начнога бачання.
    — Эх,— абураўся Іван,— днём мы б адным поглядам ацанілі, які наш новы дом!..
    — Нічога! — супакоіў камандзір.— Прыборы паказваюць, што паветра тут існуе і кіслароду багата. А гэта ўжо не мала! Адзінае, што прыйдзецца—дык гэта сядзець у караблі давідна і не вытыркаць носа, каб не атрымаць па ім...
    I вось магутны карабель завіс над паверхняй планеты Аскал, высвечваючы пражэктарамі тое месца, дзе павінна была адбыцца пасадка.
    Выпусціўшы доўгія, як у павука, ногі-апоры, карабель паволі пачаў спускацца, уздымаючы вогненнымі струменямі ад рухавікоў хмары ўсяго таго, што аказалася на месцы пасадкі.
    Касмічны карабель напружана і стомлена ўздрыгваў сваімі гарачымі бакамі і, здавалася, як і людзі, не мог дачакацца адпачынку.
    Нарэшце ногі апоры мякка самартызавалі і прынялі на сябе ўвесь мнагатонны цяжар. Палёт быў завершаны. Прайшло дзевяць гадоў і восем з паловай месяцаў з таго часу, калі Зямля асцярожна і пяшчотна выправіла двух сыноў сваіх у гэта касмічнае падарожжа.
    — Віншую з прыбыццём! — Камандзір карабля моцна абняў маладога навукоўца, які за час палёту зрабіўся не такім ужо і маладым.
    — Удачы нам! —ледзь выціснуў з сябе ўсхваляваны Іван, хаваючы ўзмакрэлыя вочы.
    Камандзір карабля зрабіў запіс у «бартавым журнале» — такая традыцыйная назва перайшла здавён да спецыяльнага камп’ютэра, у якім фіксаваліся ўсе падзеі падчас падарожжа. Экран камп’ютэра высвеціў тэкст, які камандзір карабля ўвёў у яго памяць:
    « 2503 год, 20 чэрвеня, 00 гадзін 17 хвілін, пасадка на планету Аскал. Камандзір карабля I. Ісаеў, член экіпажа I. Сухін».
    — Вось на сёння і ўсё! — павярнуўся ён да Івана.— Па
    магчымасцітрэбада раніцы адпачыць... Раніцай—невядомасць.
    Але як ні прымушалі сябе члены экіпажа заснуць — сон не браў. I як было заснуць пасля амаль дзесяці гадоў напружанага чакання сустрэчы з... 3 кім? 3 чым?..
    Гэтыя пытанні не проста хвалявалі зямлян, а спальвалі душы цікаўнасцю блізкай і хуткай разгадкі.
    Гэта ж трэба — варта толькі адчыніць адзін герметычны люк, потым, зачыніўшы яго, разгерметызаваць другія дзверы — і...
    Іван парушыў «сон» свайго сябра і звярнуўся да яго, бо чуў, што і ён варушыцца і ўздыхае.
    — Няма моцы трываць! Хочацца выйсці, агледзець планету, перазнаёміцца з усімі і ўсім.
    — He толькі агледзім, але і прымем усе меры бяспекі... Карацей, будзем дзейнічаць, зыходзячы з убачанага... — як бы падсумаваў думку Івана камандзір карабля.
    — Эх,—уздыхнуў Іван,— і ноч супраць нас... Ледзь паўзе...
    Ісаеў усміхнуўся:
    — Калі ўжо дзесяць год перацярпелі, дык некалькі гадзін адолеем!
    Непрыкметна для сябе, стомленыя дарогай і ўсхваляваныя чаканнем, астранаўты пад' раніцу заснулі. Колькі яны праспалі — не было калі ўдакладняць, бо, усхапіўшыся, як па камандзе кінуліся да ілюмінатараў, праз якія яркімі патокамі лілося сонечнае святло.
    Зірнуўшы ў ілюмінатары, пасланцы Зямлі аслупянелі. Яны былі гатовыя ўбачыць усё — і самых агідных страшыдлаў, і самых неверагодных пачвараў, і нават разумных істотаў, перагнаўшых у сваім інтэлектуальным развіцці зямлян.
    — Што гэта?!.
    — Вось гэта дык прыём! — вырвалася ў астранаўтаў.
    — Што будзем рабіць?! — разгублена спытаўся Іван.
    Камандзір, пасля доўгай паўзы, пачаў разважаць, быццам думаў услых:
    — Што рабіць... Што рабіць... Думаю, што ў караблі адседзецца не ўдасца... Ды і не для гэтага мы сюды ляцелі. А калі так, трэба вырашыць, як сябе паводзіць...
    Зямляне зноў сціхлі і «прыліплі» да ілюмінатараў.
    Карабель быў шчыльна акружаны людзьмі ў камуфляжнай форме з аўтаматамі напагатове. Іх было так многа, што ад стракатасці рэзала вочы горш, чым ад сонца. Ля выхаду з карабля стаяла некалькі чалавек у цывільным.
    — Мы што, трапілі на нейкую дапатопную ваенную базу? — спытаўся сам у сябе Іван.— Такое відовішча, што...
    — Значыць,так,— рашуча перапыніў яго камандзір карабля,—■ куленепрабіваемыя касцюмы і шлемы не здымаць! Увесь арсенал абароны мець пры сабе! He праяўляць ніякай варожасці і не выказваць разгубленасці! Зброю прымяняць у самым крайнім выпадку! Перагаворы буду весці толькі я!..
    Пакуль камандзір вядзе свой жорсткі інструктаж, прадыктаваны абставінамі, можна спыніцца і паспрабаваць разабрацца, што гэта за такі «ўвесь арсенал абароны». Несвядомаму чалавеку ён тэарэтычна мала што скажа, бо тыя вяршыні навуковатэхнічнай думкі, пра якія гаварылася раней, дазволілі зрабіць сродкі абароны і нападзення замаскіравана кампактнымі, павялічыўшы пры гэтым у шмат разоў магчымасці паражэння і знішчэння праціўніка.
    Пра тыя аўтаматы, якія трымалі ў руках камуфляжнікі, на Зямлі даўно забыліся, яны калі і захаваліся, дык толькі ў музеі старажытнай зброі. Дастаткова толькі ўявіць кожнаму ў свой час, якая зброя была трыста ці пяцьсот гадоў назад, і адразу зразумееце, якое смешнае ўражанне зрабілі яны на зямлян.
    Сёння, напрыклад, касцюм астранаўта, акрамя сваіх абаронных функцый, быў і грознай наступальнай зброяй. Так толькі ў двух нагрудных міні-блоках-рэактарах была схавана вялізная энергія, якая па камандзе чалавека магла імгненна знішчыць усё навакольнае праз ледзь бачныя каналы-клапаны, якія здольны ашчэрыцца псіхатропнымі, лазернымі, электрамагнітнымі выпраменьваннямі. У гэтым жа касцюме былі скандэнсаваны не толькі знішчал ьныя сродкі, але і абясшкоджваючыя—такія, як паралізуючыя, усыпляльныя, дэмаралізуючыя. Акрамя ўсяго гэтага, за невялічкай лінзай, паміж міні-блокамі, знаходзіцца спецыяльная лямпачка, успышка якой у тысячы разоў ярчэй за сонца. Гэта ўспышка таксама не знішчала, а асляпляла ўсё жывое.
    Была і іншая, не менш грозная, кішэнная зброя, эфектыўнасць якой была засакрэчана і нам невядома.
    Можна толькі дадаць тое, што касцюмы астранаўтаў дазвалялі свабодна, не здымаючы шлемаў, размаўляць з любым чалавекам, а вось унутраная сувязь паміж астранаўтамі была чутна толькі ім.
    Маючы такую пераканаўчую навукова-тэхнічную перавагу над камуфляжнікамі, Сухін і Ісаеў больш-менш спакойна выйшлі з карабля.
    * * *
    Палац або рэзідэнцыя нейкай галоўнай асобы на гэтай планеце, куды даставілі двух зямлян, вызначаўся шыкоўнасцю і адсутнасцю густу.
    Іван увесь час у думках абураўся: «Эх, шкада, што я не гісторык! Гэта ўсё нагадвае нешта як быццам знаёмае... Але што?..»
    Ісаеў думаў пра іншае: «Вялікай пагрозы для нас гэты ўзброены дапатопнай зброяй натоўп не ўяўляе... Усё, што мы бачым, можа быць знішчана намі імгненна. Але гэтага не павінна быць...»
    Калі картэж машын, у цесным акружэнні аўтаматчыкаў, пад’ехаў да цэнтральнага ўвахода галоўнага будынка, на ўсходцы выйшаў, відаць, той, каму падпарадкоўвалася ўсё на гэтай планеце.
    Галоўны ступіў насустрач незвычайным гасцям і шырока ўсміхнуўся.
    — Вітаю вас на нашай суверэннай і свабоднай планеце!
    — Мы таксама рады вітаць вас і спадзяёмся на ўзаемапаразуменне! — стрымана адказаў Ісаеў.
    — Я — 	,— і чалавек на ўсходцах назваў сваё
    прозвішча. Яно гучала настолькі складана, што зямляне з першага разу не запомнілі яго.— Я — галоўны на планеце Аскал! — працягваў ён...
    Астранаўты таксама прадставіліся, назваўшы свае імя і прозвішчы. Галоўны (лепш будзем называць яго так, як запомнілі) задаволена сказаў:
    — Мне прыемна, што вы валодаеце нашай мовай, у распрацоўку якой унёс і я вялікі ўклад. Упэўнены, што хутка і бліжняе,і дальняе касмічнае замежжа прызнае маю мову і пяройдзе на яе! Але што мы тут стаім, заходзьце ў пакоі! — і Галоўны павёў гасцей у рэзідэнцыю.
    Дапатопны ліфт падняў гаспадара і гасцей на пяты паверх будынка, дзе ў нейкай афіцыйнай зале працягнулася ўзаемнае знаёмства.
    — Ведаю, што вы з дарогі і вам неабходна адпачыць, таму не буду стамляць працяглай размовай.