Душы маёй бяссонніца
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
Камандзір карабля дыпламатычна адказаў:
— Мы рады, што знаходзімся сярод разумных, сабе падобных людзей,і хочам выказаць...
— Ну, чаго-чаго, а розуму ў нас хапае! — перабіў Ісаева Галоўны.
— Мы хочам выказаць,— працягваў Ісаеў,— захапленне
вашымі тэхнічнымі дасягненнямі, якія дазволілі паслаць сігнал на нашу далёкую планету Зямля...
— Які сігнал?! — ускочыў Галоўны.— Мы ніякага сігналу нікуды не пасылалі! I што гэта затакое — Зямля? Ніколі не чуў!
Астранаўты разгубіліся. Няўжо яны заляцелі не туды? A сігнал? Ён жа быў пасланы менавіта з гэтай планеты... Як сябе паводзіць далей? Што казаць?..
— Мы маем на ўвазе злекграмагнітны сігнал, які вылучае любое вялікае касмічнае цела і які мы зафіксавалі пры падлёце да вашай планеты,— ляпнуў першае, што прыйшло ў галаву, Ісаеў.
—А-а! — супакоіўся Галоўны.—А Зямля? Што гэтаза планета?
Ісаеў коратка ахарактарызаваў Зямлю як планету, гэтак жа коратка расказаў пра дасягненні ва ўсіх галоўных галінах эканомікі, навукі, кулыуры, асобна падкрэсліў тыя свабоды, якімі карыстаецца кожны, што лічыцца галоўнай каштоўнасцю часу.
— У нас,— закончыў Ісаеў,— кожная сям’я, праз адзіную сістэму Інтэрнэта, падключана да агульнай сістэмы кіравання дзяржавай і мае магчымасць уплываць на ўдасканаленне законаў, на ход развіцця агульнаэканамічных інтарэсаў, сацыяльных патрабаванняў, на росквіт культуры і гарманічнае развіццё кожнай асобы. Урад у нас сімвалічны і з’яўляецца каардынатарам агульнаграмадскіх пажаданняў і прапаноў.
Чым больш гаварыў Ісаеў, тым больш халаднейшымі рабіліся вочы Галоўнага.
— А чаму вы не здымаеце сваіх касцюмаў? — падазрона спытаўся гаспадар.— У нас усе павінны быць аднолькавымі!
— На вашай планеце хіміка-біялагічны састаў атмасферы адрозніваецца ад нашага,—зноў быў вымушаны схлусіць Ісаеў.
— Ну што ж, вам трэба адпачыць, а нам падумаць,—устаў Галоўны.— Вас адвязуць у адведзеныя для гэтага апартаменты,— і выйшаў з залы.
Сухіна і Ісаева размясцілі чамусьці раздзельна: не ў розны пакоях, а ў розных будынках. Гэта не толькі здзівіла, але і насцярожылазямлян. Насцярожвала не толькі гэта: і вялікая колькасць узброеных камуфляжнікаў, і тое, як іх сюды везлі ад карабля.
А везлі іх таксама ў розных машынах, дарогу да рэзідэнцыі выбіралі так, каб абмінуць людзей і тую непрыгляднасць і неўладкаванасць, якая акружала іх.
Насцярожвала і тое, якое незадавальненне выклікаў у Галоўнага апісаны Ісаевым лад жыцця зямлян.
Кідалася ў вочы дрымучая адсталасць аскалаўцаў. Машыны, на якіх везлі ў рэзідэнцыю зямлян, як і аўтаматы камуфляжнікаў, і мясцовыя сродкі сувязі, на Зямлі даўно зрабіліся гістарычным хламам.
Насцярожвала і тое, што ў гасцей нават не запыталіся, як бы яны хацелі выкарыстаць вольны час ці што б ім хацелася ўбачыць, а, як падняволеных, рассялілі пад аховай.
Абмеркаваўшы па ўнутранай сувязі ўсё гэта, пасланцы Зямлі, у мэтах бяспекі, зноў вырашылі не здымаць сваіх касцюмаў да лепшых часоў.
* * *
Савет бяспекі быў скліканы Галоўным тэрмінова і праходзіў пад яго старшынствам.
Галоўны бліснуў вачыма, ад чаго прысутныя апусцілі галовы і сціснуліся ў камякі.
— У нас госці! — без уступу пачаў старшынствуючы.— Скажу прама: нежаданыя госці. Я яшчэ разбяруся з імі, а пакуль параімся, што з імі рабіць. Тое, што мне давялося пачуць ад іх, выклікае трывогу.
Прысутныя крыху паднялі галовы, але маўчалі.
Галоўны злосна працягваў:
—Там, на Зямлі, адкуль яны прыляцелі, згодна іх слоў, кіруюць нейкія свабоды, кожны робіць, што хоча, кожны сам сабе гаспадар. Урад, зноў жа з іх слоў, сімвалічны. Ці ж такое магчыма?! —узвысіў голас Галоўны.
Тут прысутныя заматалі галовамі:
— He! Такога не павінна быць!
— Гэта жах!
— Анархія!
— Правакатары! — перакрыквалі адзін другога прысутныя.
Галоўны задаволена абвёў поглядам дарадцаў:
— Дзякуй за падтрымку! Бачу, што нашы думкі супадаюць!
Галоўны зрабіў паўзу, выцер насавой хустачкай успацелы лоб і спытаўся:
— Дык што будзем рабіць?!.
Усе зноў апусцілі галовы — не дай бог не тое ляпнуць ды не дагадзіць Галоўнаму.
— Ну, кал і вы маўчыце, тады я вам растлумачу, якая небяспека для нас усіх схавана ў словах касмічных прыблудаў,— павучальна і дакорліва працягваў аратар.— Дык вось, тыя свабоды, пра якія плятуць нашы дарагія госцікі, пазбавяць вас усіх вашых прывілей і вашых...
— He! Недазволім!
— He быць гэтаму ніколі!
— Да д’ябла свабоды! — рашуча паўскоквалі прысутныя.
Галоўны не хаваў усмешкі:
-— Бачу, што мысліце вы па-дзяржаўнаму. Малайцы!.. Дык што будзем рабіць? — з іроніяй спытаўся Галоўны і хітра зірнуў на падначаленых.
— К чорту іх!
— Заткнуць ім рот!
— Вон іх адсюль!
—Садраць з іх шлемы—будуць маўчаць, як дохлыя рыбы!.. Галоўны ўзняў руку, і ўсе сціхлі.
— Цікавых прапаноў паступіла шмат, буду над імі думаць... Ёсць і ў мяне для іх «падарункі»... — Раптоўна грозна памахаў пальцам,— I ніякіх ім кантактаў з людзьмі! Ніякіх ім тут свабодаў! Я ім пакажу зямныя свабоды!
* * *
Сухін і Ісаеў адчулі нядобрае. Яны пераключылі ўнутраную сувязь на такі рэжым работы, каб адзін мог слухаць дыялог другога з гаспадарамі. Таму, калі ў пакой да Ісаева зайшлі двое ў чорных касцюмах, іх размову са сваім калегам Іван чуў даслоўна.
— Добрай раніцы! Як адпачывалі?! —пачалі незнаёмцы.
—Дзякуй! — адказаў Ісаеў.— Мы б хацелі выказаць некалькі сваіх пажаданняў...
Незнаёмцы быццам не пачулі гэтага. Яны запыталіся:
— А чаму вы не дакрануліся да яды? He спадабалася?
— Вось гэта першая наша просьба: нам неабходна часова вярнуцца на наш карабель, дзе ў герметычным адсеку зможам зняць шлемы і прыняць яду. Там жа мы маглі б закласці па плітцы ежы і вады ў спецыяльныя прыстасаванні ў шлемах, што дазволіць нам доўга абыходзіцца без карабля.
— Баюся, што гэта немагчыма, —адказаў адзін з увайіпоўшых.
— Тады,— рашуча заявіў Ісаеў,— нам пагражае галодная смерць!
— А вы здыміце шлемы і ешце! — хмыкнуў незнаёмец.
— Гэта будзе азначаць для нас тую ж смерць! I вы гэта добра ведаеце! — рэзка адказаў Ісаеў.
— Добра,— сказаў перагаворшчык,— мы зробім даклад начальству. Якія яшчэ пажаданні?
— Спадзяёмся, што мы не палонныя і будзем мець магчымасць азнаёміцца з вашай планетай...
«Чорныя касцюмы» рашуча выйшлі, грукнуўшы дзвярыма,—відаць, другое пажаданне не спадабалася ім больш, чым першае.
Іван чуў гэта слова ў слова, хоць і знаходзіўся ў другім будынку. Таму, калі да яго зайшлі візіцёры, ён прытрымліваўся думкі свайго камандзіра...
Галоўны, пасля даклада яму аб кантактах з зямлянамі, насупіўся:
— Ужо другія суткі, як яны на нашай планеце і яшчэ не прымалі ежу... А мне яны пакуль патрэбны жывымі... 3 іх шмат чаго карыснага для сябе можна выцягнуць...
Пахадзіўшы па кабінеце, Галоўны сказаў прысутным:
— Прыйдзецца везці іх на карабель... Лепей, як сцямнее. Трэба, каб менш цікаўных вачэй бачыла іх...
Наперадзе быў цэлы дзень, і астранаўты засумавалі. Хацелася есці, але цяпер, калі гаспадары амаль не хавалі сваёй варожасці, здымаць шлемы і касцюмы было б вялікай памылкай.
Днём распачаўся такі лівень, што за вокнамі зрабілася цёмна, як і на душы зямлян.
— Як пратрымацца гэты месяц? — спытаўся Іван у Ісаева. — I ці пратрымаемся ўвогуле?
— Будзем спадзявацца, што давядзецца чакаць менш месяца... Ды справа і не ў гэтым,— сумна разважаў Ісаеў, — складанасць у другім: як без сувязі з імі звязацца, як да іх дабрацца? He падобна на тое, што нас павязуць на карабель, што нам дадуць свабоду...
Ісаеў памаўчаў і дадаў:
•— Я маю на ўвазе, што не дадуць свабоду добраахвотна... Баюся, што прымяненне сілы з нашага боку непазбежна.
— А што застаецца рабіць? — пытаннем падтрымаў сябра Іван.
— Пажывём — пабачым... He ў іхніх гэта інтарэсах, ды і не ў нашых таксама... Пабачым...
Вечарам лівень перастаў, пакінуўшы пасля сябе процьму вады ў кожнай лагчыне.
Калі сцямнела, Ісаева і Івана вывелі з іх пакояў, пасадзілі ў тыя ж машыны,і картэж накіраваўСя да касмічнага карабля.
Як ні стараліся кіраўнікі гэтай маленькай планеты захоўваць завесу сакрэтнасці, але слых аб касмічных падарожніках даляцеў да кожнага жыхара, і людзі, нягледзячы на жорсткія забароны сваіх уладароў, збіраліся паглядзець на цуд.
Чым бліжэй было да касмічнага карабля, тым большыя натоўпы людзей можна было бачыць у святле фар уздоўж дарогі. Але картэж хутка імчаў, рассякаючы коламі вялізныялужыны і абліваючы з галавы да ног і ахову, і цікаўнікаў.
I ўсё ж да самага карабля даехаць не ўдалося — лівень размыў узгоркі і палі, сярод якіх стаяў карабель, ператварыўшы іх у гразь.
Прыйшлося вылазіць з машын, што не было запланавана, і ў цемры, пры цьмяных ліхтарах, кратацца пешшу, ледзь выцягваючы ногі з гразі.
Ліхтары ў руках аховы выхоплівалі з цемры шматлікіх камуфляжнікаў і простых людзей, якія з неверагоднай цікаўнасцю ціснуліся да працэсіі. Было відаць, як тыя ж камуфляжнікі спрытна арудуюць гумовымі дубінкамі, адганяючы людзей, але пабітыя корчыліся ад болю і працягвалі жывымі хвалямі каціцца ўздоўж усяго шляху працэсіі.
Калі карабель быў ужо зусім блізка, нехта, карыстаючыся цемрай і штурханінай, рашуча праціснуўся, нават прадраўся праз ахову і нешта сунуў у руку Івану. Ахова палічыла гэту дзёрзкасць за жаданне дакрануцца да чужынца і груба адштурхнула нахабніка ў гразь, паласнуўшы некалькі разоў па плячах і галаве гумовым мясцовым «законам».
Падышоўшы да карабля, Ісаеў набраў умоўны код на мінікамп’ютэры свайго касцюма, і першыя дзверы паслухмяна адчыніліся.
— Куды?! — груба адштурхнула ахова астранаўтаў.— Толькі з намі! Iтолькі пасля нас! — і некалькі чалавекувайшлі ў першы адсек.
— Падрыхтуй сістэму абароны! — скамандаваў шэптам Ісаеў.— Відаць, надышоў час зброі!
— Ну што застылі! Заходзьце! — і некалькі аўтаматаў штурхнулі ў плечы зямлян.
Ісаеў рэзка крутнуўся і накіравана, прыцэльна, каб не пашкодзіць людзей, прывёў у дзеянне паралізатар.
Якое ж было яго здзіўленне, калі пад моцнымі патокамі выпраменьванняў камуфляжнікі працягвалі іх штурхаць аўтаматамі ў плечы і грудзі.
Іван, бачачы такі нечаканы эфект іх зброі, з перапуду ціскануў на ўсе магчымасці абодвух міні-блокаў-рэактараў і накіраваў знішчальныя промні на тых, хто заняў першы адсек, каб расчысціць праход усярэдзіну карабля. Уся моц абодвух блокаў нябачным шквалам' абрынулася на захопнікаў касмічнага карабля. Але можна было падумаць, што магутная зброя, здольная імгненна знішчыць тысячы людзей, сапсавалася і не дзейнічае. I толькі лазерныя промні пранізвалі цемру і пацвярджалі, што сістэма абароны дзейнічае бездакорна. Лазерныя промні пранізвалі не толькі цемру, але і няпрошаных гасцей у адсеку карабля.