Душы маёй бяссонніца
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
Выхавацелькі дзяцей, Слабаміра і Зарана, рабілі ў гэтым садку даўно, і праз іх рукі, а дакладней праз іх сэрцы, прайшло шмат дзяцей, якія вынеслі адсюль у сваіх душах чалавекалюбства і ўзаемапавагу.
Маладзейшыя выхавацелькі, гледзячы на сваіх вопытных калег, прытрымліваліся цярпімасці і павагі да гісторыі іншых народаў, іх кулыуры і веры.
Сёння, як і заўсёды, Слабаміра ўладкавала на пасляабедзенны адпачынак сваю групу, якая налічвала васемнаццаць чатырохі пяцігадовых хлопчыкаў і дзяўчынак. Усяго ж у дзіцячым садзе было дзевяць такіх груп. Акрамя выхавацелькі ў кожнай групе была няня, якая адказвала за чысціню памяшкання, змену пасцельнай бялізны і іншыя бытавыя пытанні. У час сну нянечка сачыла за адпачынкам дзяцей, а выхавацелька магла тым часам перадыхнуць і заняцца падрыхтоўкай будучых дзіцячых гульняў ці нейкімі сваімі справамі.
Перадаўшы паўнамоцгвы нянечцы, Слабаміра выйшла на двор і села ў цяні на лаўку. Дзень выдаўся сонечны, спякотны, і нават у цяні адчувалася гарачыня.
У памяшканні было значна лягчэй пераносіць спякоту, бо кандыцыянеры ўтрымлівалі тэмпературу паветра на зададзеным узроўні.
Закрыўшы кніжку, якая ніяк не паддавалася чытанню, жанчына ўстала і хацела пайсці ў пакоі, але на ганак выйшла Зарана і прапанавала:
— А ці не скупацца нам?..
Рэчка была ў пяці хвілінах хады ад садка, таму Слабаміра без ваганняў адказала:
— Згода! Толькі ручнік вазьму і — ў ваду!
— Які ручнік такой спякотай! — усклікнула Зарана.
— Ну ладна, сонца высушыць. Пайшлі! — і дзве маладыя жанчыны праз некалькі хвілін аддалі гарачыню сваіх целаў студзёнай пяшчоце ракі.
Асвяжыўшыся, жанчыны выйшлі на бераг, падставіўшы твары, цяпер ужо, як падалося, не такому спякотнаму сонцу.
Раптоўна пад нагамі жанчын уздрыгнула зямля. Потым яшчэ раз... і яшчэ...
Жанчыны трывожна пераглянуліся.
— Няўжо землятрус?..
— Тут? У нас?..
Зямля зноў уздрыгнула. На гэты раз жанчынам падалося, што яна застагнала... штосьці загуло...
Уздрыгванне зямлі працягвалася.
—Землятрус! — амаль у адзін голас закрычалі жанчыны.— Дзеці! Дзяцей з памяшкання! Бяго...
Але не паспелі яны зрабіць і аднаго кроку, каб бегчы ратаваць дзяцей ад землятрусу, як штосьці вогненнае, ярчэй за спякотнае сонца, абрынулася на двухпавярховы будынак садка, разадрала яго на бясформенныя глыбы цэглы і бетону, шуганула гэту мешаніну высока над зямлёй і кінула ў пашчу чорнага дыму і крывава-чырвонага агню.
Аглушаныя жанчыны не пачулі страшэннай сілы выбуху. Паветраная хваля кінула іх аб зямлю, закрыўшы асляпляльнае сонца чорнай беспрытомнасцю...
А ў паўвярсты ад цяпер ужо былога дзіцячага садка працягвала працаваць водазаборная станцыя, якая забяспечвала вадой гэты невялікі горад і якая як эканамічна-значны аб’ект павінна была быць знішчана разам з іншымі ваеннымі грамадзянскімі аб’ектамі першым жа ракетна-бомбавым ударам.
Але і «разумныя» ракеты памыляюцца...
* * *
Майк Х’юст, радавы амерыканскіх узброеных сіл, разам са сваім падраздзяленнем, следам за танкамі, уварваўся на тэрыторыю дзяржавы, дзе неабходна было «ўсталяваць дэмакратыю і свабоды».
Пачатакусёй аперацыі быў разлічаны на нечаканасць, таму, адразу пасля паветранага ўдару, наземныя войскі рынуліся ўперад, каб не даць апамятацца праціўніку. Майк радаваўся, што мэта была дасягнута, бо на шляху яго падраздзялення амаль ніякіх абараняльных дзеянняў не адчувалася.
Майк ніколі не даведаецца, што яго «баявы» шлях невыпадкова быў спланаваны такім чынам, каб найбольш небяспечныя баявыя дзеянні заставаліся ўбаку. He ведаў ён і таго, што на другіх напрамках яго суайчыннікі і саюзнікі па кааліцыі сустракаюць жорсткае супраціўленне і што на іх шляху змяшалася ўсё — страх, кроў і смерць.
Майк Х’юст узрушана, з салодкай напружанасцю сціскаў аўтамат і па пыльнай дарозе імчаў у калоне бранятэхнікі...
Служба ў амерыканскім войску была пачэсным заняткам, а ўжо непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях па абароне дэмакратыі ў любой кропцы зямнога шара лічыўся нацыянальным геройствам...
Згаданае падраздзяленне было не звычайным, а спецпадраздзяленнем, створаным перад самай адпраўкай у «гарачую» кропку. Кожны ведаў толькі імя і прозвішча таварыша па зброі і больш нічога. Тлумачачы важнасць і сакрэтнасць спецзадання, камандзір падраздзялення строга забараніў усялякія размовы на «вольныя» тэмы, акрамя тых, якія тычыліся ваенных дзеянняў. Больш таго, асабістаму саставу было аб’яўлена, што, зноў жа ў мэтах захавання сакрэтнасці і паспяховага выканання заданнй, кожны, на час ваеннай аперацыі, будзе дзейнічаць пад чужым прозвішчам.
Акрамя густой завесы сакрэтнасці, камандзіру падраздзялення, перад пачаткам ваенных дзеянняў, было жорстка загадана па магчымасці пазбягаць прамых сутыкненняў з праціўнікам, акрамя вострай неабходнасці, прадыктаванай непасрэднай пагрозай жыццю падначаленых. Hi спецыфікі задання, ні накірунку сваіх дзеянняў ніводны спецназавец не ведаў ды і не надта цікавіўся, прывыкшы давяраць камандзіру і выконваць яго загады.
Камандаваў спецпадраздзяленнем саракавасьмігадовы палкоўнік Фрэнк Баснер. які неаднойчы нюхаў порах у розных «гарачых» кропках і меў шматлікія ўзнагароды за ўдзел у баявых дзеяннях. Гэта быў мужны і правераны на справе афіцэр, таму менавіта яму даверылі і спецпадраздзяленне і выкананне задання.
Праўда, і сам камандзір не вельмі дакладна ўяўляў мэты і задачы, акрамя агульнага: ісці за асноўнымі наступальнымі сіламі, выяўляць магчымыя фарміраванні праціўніка ў тыле сваіх войскаў, збіраць весткі аб настроі мясцовых жыхароў і іншыя дробязі. Было, як лічыў палкоўнік, і галоўнае — ён меў загад падтрымліваць пастаянную сувязь з генеральным штабам у Бруселі. Апошняе і пераконвала камандзіра спецназа, што ім выконваецца ці, па нейкаму асобаму загаду з генштаба, будзе выконвацца штосьці надзвычай важнае, інакш для чаго такому маленькаму чыну сувязь з генеральным штабам, ды яшчэ з самім камандуючым усёй аперацыяй.
Камандзір спецпадраздзялення і не здагадваўся, што з першай хвіліны ўзначальвання ім гэтай невялікай баявой адзінкі
ён пачаў выконваць спецыяльнае заданне, за якім вачамі генеральнага штаба сачыў сам Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі.
* * *
Масква насцярожылася. Вестка аб натаўскай, як тут лічылі, агрэсіі супраць невялікай дружалюбнай еўрапейскай дзяржавы без важкіх на тое прычын і, галоўнае, без дыпламатычных намаганняў узняла хвалю адназначнага пратэсту ў вышэйшых колах улады.
Людзі на вуліцах, на кухнях таксама гаманілі і асуджалі такую крайнасць, як ваенныя дзеянні, але людзі толькі тое і маглі, што пратэставаць супраць чагосьці ці пляскаць у далоні, падтрымліваючы штосыді, ствараючы гэтым адмоўны альбо станоўчы фон. Фон гэты па аднаму і таму ж пытанню, як правіла, мае эфект «палкі з двума канцамі».
Вось і сёння на адным канцы «палкі» — у Маскве, людзі сурова асуджалі агрэсара, а на другім канцы — у Вашынгтоне, людзі захапляліся чарговым «відовішчам», услаўляючы гераізм і правільнасць дзеянняў сваіх салдат — сейбітаў дэмакратыі.
Магутны паток інфармацыі і дэзінфармацьі рабіў сваю справу, узрушваючы мільёны людзей, ствараючы неабходны кожнаму «канцу палкі» фон...
Масква насцярожылася. Дарэмна амерыканскі Прэзідэнт назваў Расію моськам. Гэта быў усё той жа славуты рускі мядзведзь. А з прыходам новага расійскага кіраўніка мядзведзь набыў характар грызлі — злоснага, непрадказальнага і лютага драпежніка...
Савет Бяспекі, тэрмінова скліканы Прэзідэнтам Расіі, разглядаў адно пытанне: «Што рабіць?!»
Члены Савета Бяспекі ведалі, што яны будуць рабіць, бо двух меркаванняў ужо даўно ў Крамлі не было — рабілі ўсё тое, што загадваў Прэзідэнт, нават калі ён часцяком памыляўся. Тады «памыляліся» за ім і ўсе дарадцы і ўся Расія. A праз некаторы час памылкі спісваліся на пошукі новых падыходаў у вырашэнні стратэгічных задач, на недасканальнасць законаў, на надвор’е і на іншае...
— Сёння памылкі не павінна быць! — пачаў нараду Прэзідэнт.— Сёння нам зноў плюнулі ў твар, не хаваючы гэтага. Выцерціся і прамаўчаць немагчыма—наш адказ павінен быць
адпаведным... Якія будуць прапановы?.. Вашы? — і Прэзідэнт глянуў на міністра абароны.
Міністр ускочыў з месца:
— Як загадаеце, таварыш Галоўнакамандуючы!
Прэзідэнт зморшчыўся:
— Зноў я... А вы? Што б вы рабілі на маім месцы ў такой сітуацыі?
— На Вашым месцы я ніколі не буду, таварыш Галоўнакамандуючы, але выканаць любы Ваш загад гатовы! — адрапартаваў ваенны міністр.
Прэзідэнт не здолеў схаваць самазадаволеную ўсмешку:
— Добра, добра... Ведаю... Ну а ракеты? Спадзяюся, вы не перанацэльвалі іх з буйнейшых гарадоў і важнейшых аб’ектаў у нікуды, як намі было афіцыйна заяўлена?
— He, таварыш Галоўнакамандуючы! Стратэгічныя ракеты, з першага дня пастановы на баявое дзяжурства, трымаюць пад прыцэлам усю зацверджаную Вамі стратэгічную сетку тэрыторыі верагоднага праціўніка...
— He верагоднага, а ўжо рэальнага! — перабіў Прэзідэнт міністра.— Працягвайце, я слухаю...
Міністр працягваў:
— Нашы падводныя лодкі таксама прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці ўздоўж узбярэжжа альянсу — пуск балістычных крылатых ракетаў гатовыя ажыццявіць у любы момант па Вашаму загаду!..
— А чым дыхае космас? — пацікавіўся Прэзідэнт.
— Думаю, што верагодны... прабачце, рэальны праціўнік не дагадваецца, што нашы касмічныя навінкі ператвараюць іхні супрацьядзерны славуты парасон у звычайны парасон ад дажджу.
— Ну дык што?! — абвёў прысутных запаленым поглядам Прэзідэнт.— Абатромся і прамаўчым ці пакажам гэтай зажраўшайся дэрмакратыі, адкуль ногі растуць?! Сядайце! — задаволена кіўнуў ён ваеннаму міністру. Зноў абвёў усіх поглядам і працягваў: — А што чуваць у нашым міністэрстве замежных спраў?
Міністр замежных спраў устаў, адкашляўся.
— Што тычыцца пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі дружаскай нам дзяржавы, ніводная дзяржава-агрэсар нетолькі не ўведаміла нас, але і не спрабуе тлумачыць матывы такой дзёрзкасці нават у Савеце Бяспекі ААН. Наш запрос у дзяржаўны дэпартамент ЗША аб прычынах і мэтах агрэсіі, па сутнасці, застаўся без тлумачэння. Нам адказалі, што і Расія па-
вінна быць зацікаўлена ў тым, каб дэмакратыя ўсталявалася паўсямесна, ківаючы і на нашы ўнутраныя справы...