Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
* * *
Дзіўна, але Віталік і Генадзь пасябравалі. Дзіўнатаму, што Віталік — гарадскі элітарны хлопец, а Генадзь — сціплы і просты вясковец. Дзіўна і таму, што Віталік вучыўся ў дзесятым класе, з маленства карыстаўся бацькавай бібліятэкай, часцяком наведваў з бацькамі і тэатры, і кіно, а Генадзь скон-
чыў усяго сем класаў і «прыхрамваў» на неабсяжных прасторах класічнай літаратуры, блытаўся ў прозвішчах артыстаў і спевакоў. Магчыма, Генадзева шчырасць і наіўнасць падабаліся Віталіку больш за ўсё, і ён з лёгкасцю мог казыраць перад новым сябрам уласным «я».
— Я ўсё магу! Усё! —часцяком чуў Генадзь ад сябра. Чуў і верыў гэтаму, бо Віталікаў бацька па просьбе сына ўладкаваў Генадзя ў «абшчак» — будынак, які быў пабудаваны цагельным заводам для бескватэрнай моладзі.
Але не толькі сынава просьба станоўча паўплывала на Алега Сцяпанавіча, а і знаёмства з самім Генадзем. Віталікаў бацька вопытным вокам ацаніў Генадзя: хлопец вясковы, неразбэшчаны, старэйшы за сына. Што яшчэ трэба? Чым не падпора сыну ў мутным і непрадказальным гарадскім тлуме?
I Генадзь, які быў старэйшы на чатыры гады за Віталіка і які меў «воўчы» білет, вызваляючы яго па стану здароўя ад арміі, зрабіўся частым госцем у Віталіка.
У сваю чаргу Віталік, асабліва летам, пачаў бываць і ў Генадзевай вёсцы, начаваў і сталаваўся ў Генадзевых бацькоў. Яго вельмі здзіўляла вясковае харчаванне — сала, бульба, яйкі, малако. Ды і малако з яйкамі не заўсёды былі — то карова перад ацёлам не даілася, то куры лінялі і не несліся.
Здзіўлялі і вясковыя вечарынкі — усю ноч, да раніцы. Здзівіла і самагонка — мутнаватая, смярдзючая, але п’ецца, як вада, не пячэ, не гарчыць.
Тут, у вясковым асяроддзі, ужо сам Віталік пачаў «прыхрамваць» — усё яму было нова, дзіўна і цікава. Генадзь гэта заўважыў і, пры выпадку, паджартоўваў над сябрам. Падводзіў яго да слівы і пытаўся:
— Што гэта, пане, бяроза ці лаза?..
На сліве не было пладоў, і Віталіку цяжка было разабрацца, што гэта за дрэва, але ён хутка знаходзіў адказ:
— Ведаю дакладна, што гэта не елка...
А ўжо зімой, ідучы з Віталікам па лесе, Генадзь адчуваў сябе перад сябрам, як прафесар перад першакурснікам. Слядоў было столькі, што Віталік ледзь паспяваў пытацца:
— А гэта хто прабег? А там чые загагулінкі? А вунь — быццам хто вяровачку паклаў на снезе! А вось тут!
Баль быў на Генадзевай вуліцы.
— Гэта табе не ў бібліятэцы капацца ды чужыя думкі чытаць! Тут свая граматыка і арыфметыка!
* * *
Выпускныя экзамены Віталік вытрымаў паспяхова — сказалася яго агульная падрыхтоўка, разумна спланаваная бацькамі.
I хоць вучоба не вымагала вялікай напругі, Віталік, пасля атрымання атэстата, псіхалагічна адчуў палёгку на душы. У свае семнаццаць год ён не надта думаў пра перспектыву, пра тое, што наперадзе цэлае жыццё. Як і кожны ў яго ўзросце, ён жыў адным днём, радаваўся таму, што наперадзе лета, адпачынак, забавы. А там — будзе бачна, тым больш што даўно вырашана яго бліжэйшая будучыня — юрыдычны факультэт універсітэта. Віталік і сам хацеў пайсці па бацькавай дарозе — стаць прававедам.
Усё складвалася выдатна, давалася лёгка, як кажуць, надвор’е абяцала быць цёплым і бязвоблачным.
Віталікавы бацькі далі згоду на тое, каб сын у цесным сяброўскім коле адзначыў дома заканчэнне школы, хаця Віталік настойваў на рэстаране.
Маці, каб пераканаць сына, хітрыла:
— Гэта ж і наша з бацькам свята! I для нас радасная падзея! У рэстаран мы з вамі не пацягнемся, атутусе разам.
Віталік хацеў супярэчыць, але маці запэўніла яго:
— He бойся, замінаць не будзем! Павіншуем, пабудзем крыху і пакінем вас адных...
Вітал ік сабраў самых блізкіх сваіх сяброў—дзяўчат і хлопцаў, сярод якіх быў і Генадзь. Тут маці ўпершыню ўбачыла, як сын заліхвацкі кульнуў чарку гарэлкі ў рот, і таўханула локцем мужа:
-— Алег! Глянь, што ён робіць! Як ваду!
Віталік перахапіў бацькоўскі погляд і заспакоіў іх:
— He бойцеся, я не п’янею! Ды і дзень сёння такі...
I сапраўды, Віталіка гарэлка не дужа «брала». Яго высокі рост, крэпкі склад цела, добрае харчаванне былі як той моцны падмурак, на якім можна смела ўзводзіць шматпавярховы будынак. Ды і нельга было сказаць, што Віталік шукаў сустрэчы з гарэлкай, захапляўся ёю. He! Здаралася — выпіваў, не задумваючыся, добра гэта ці блага.
Таму ён гэтак шчыра і бясхітрасна сказаў бацькам:
— Я не п’янею!
Пасля таго як моладзь разышлася і застаўся толькі Генадзь, Віталік падышоў да бацькоў:
— Вы не супраць, калі я на некалькі дзён матану з Генадзем у яго вёску?
Маці, заўсёды спакойная і разважлівая, на гэты раз неяк нервова схамянулася, быццам спужалася пытання.
— Ой, сынок, можа б, ты пабыў з намі! Адаспіся, аддыхайся...
Бацька падтрымаў сына:
— Самы раз ехаць! I надвор’е, і час спрыяюць гэтаму. Універсітэцкія экзамены не за гарамі, зноў падрыхтоўка, мітусня. Едзь, сын, адпачні!
* * *
Напэўна. і камп’ютэрныя магчымасці адстануць ад вясковага «лапцевага» тэлефона, які імгненна разносіць па навакольных вёсках любую навіну.
Таму пра Віталікавы наведванні Генадзевай вёскі ведалі не толькі мясцовыя жыхары, а і ўся навакольная моладзь. Хлопец ён быў прыкметны, прыгожы, любіў выставіць сваё «я», але ж і былі для таго падставы.
Дзяўчаты, пачуўшы, што прыехаў гарадскі кавалер, больш старанна чапурыліся, апраналі лепшае. Хлопцы ў душы злаваліся, кулялі лішнюю чарку для смеласці і, пры выпадку, задзіраліся з няпрошаным сапернікам, чапіліся да яго, але да бойкі ні разу не дайшло — паяршацца хлопцы, панадзімаюцца ды і сядуць на «адно» месца.
I гэты паслявыпускны прыезд Віталіка ў вёску не застаўся без увагі.
— Ажаню я цябе тут! — жартаваў Генадзь.— Во будзе здорава: я — у горад на булкі, ты — у вёску каровам хвасты накручваць!..
Вечарынка пачыналася, як заўсёды,— паціху, паволі збіралася моладзь, раскачвалася, прыглядвалася да чужых абновак, вытыркала наперад свае.
Хлопцы — і гэта, як закон, разыходзіліся кучкамі па хатах, дварах, пілі самагонку і ўжо пасля «ўлівання», пачырванелыя, сунуліся ў драўляны клуб, які ад астатніх хат адрозніваўся толькі назвай.
Віталіка вельмі здзіўляла не тое, што п’юць,— выпіваў і ён, а тое, што закусваюць цыбуляй. П’юць, ядуць сала з цыбуляй, накурацца, а потым лезуць да дзявочага носа з размовамі. Дзіва!
Да цыбулі ён перад вечарынкай не дакранаўся, а курыць — не курыў зроду.
Вечарынка раскручвалася нетаропка, затое як раскруціцца — не спыніш. А калі яшчэ трапіць гарманіст, як той агонь,—танцоры не адчуваюць пад сабой падлогі, выкладваюцца ў кожным танцы да апошняга поту.
Паміж танцамі хлопцы дабаўлялі «гаручага» — паднімалі градус у целе, і рабілі гэта за ноч не адзін раз.
Быў у гэтым і свой маленькі плюс, бо як рэнтген высвечвае хваробу, так і гарэлка высвечвае характар чалавека. Разумны — ён і п’яны разумны, а схаваная ў цвярозым чалавеку дурнота пасля першай жа шклянкі вылазіць наверх. Праз гэты «рэнтген» дзяўчаты даўно ведалі, хто чаго варгы, і, думаючы пра будучыню, старал іся абыходзіць за вярсту занадта дурных. Але жыццё ёсць жыццё, і не дзяўчаты выбіраюць, а іх...
У адзін з такіх дабавачных перапынкаў Генадзь пайшоў са сваёй дзяўчынай, а Віталіка хлопцы зацягнулі ў суседнюю хату, дзе на стале з’явіліся і самагонка, і сала. Хлопцы былі амаль усе знаёмыя і як адзін падпітыя.
Віталік знешне выглядаў цвяроза, але мутарнасць ад выпітай самагонкі адчувалася. Піць не вельмі хацелася, ды, як кажуць, цыган за кампанію вешаецца.
Пачалі разліваць па шклянках, выпілі. Выпіў і Віталік. Сала не прывабіла — укусіў скарыначку хлеба. Пасля выпітага крыху павесялеў, але болей піць не хацелася, і ён устаў, каб выйсці на двор.
— Ты куды?! — загаманілі хлопцы.— 3 намі дык з намі! He дык не! He горшыя за цябе!..
Віталік, каб не крыўдзіць астатніх, бадзёра адказаў:
— 3 вамі! — і сеў на лаву.
— Наліць яму! Налівай усім! Банкуй!..
Віталік закрыў рукой шклянку:
— Мне хопіць гэтага... Хопіць, хлопцы... He хачу!
— Што, прывыку бацькоў да сітра?! Слабак! — пачуліся п’яныя галасы.— Можа, соску прынесці?
Віталікускіпеў:
— Ды я болей за вас усіх вып’ю! Ды я не п’янею зусім!
— Ха-ха-ха! — пачулася ў адказ.
— Ах, так! — і Віталік, устаючы, паказаў на крыху адпіты трохлітровы слоік самагонкі, які стаяў «у рэзерве», паміж пустых і паўпустых пляшак.— Бачыце трохлітровік?! Я не адрываючыся апаражню гэты слоік! Ну што, спорым?!
Усе загаманілі, узрушыліся. Хто крычаў: «Куды табе!», хто: «Падумаеш, здзівіў!»
— Глядзіце! — і Віталік, абхапіўшы далонямі слоік, нахіліў яго да рота і пачаў піць.
Усе сціхлі, акамянелі. Няўжо вып’е?
Спачатку глыткі былі вялікія, мутнаватая вадкасць жвава пералівалася з пасудзіны ў Віталікаў рот, потым, калі паказаўся крайчык дна (значыць, палова адпіта), глыткі паменшалі і парадзелі, слоік амаль перастаў нахіляцца. Віталік з цяжкасцю прымушаў сябе рабіць кожны глыток, але самалюбства не дазваляла спыніцца — прайграць спрэчку.
Віталік ужо не піў, а цадзіў праз зубы самагонку, не адчуваючы ні яе паху, ні смаку. Цадзіў і думаў: «Я вам пакажу сітро...»
Здавалася, што яшчэ крыху намаганняў і Віталік дацісне да канца трохлітровік, але раптоўна рукі яго здрыгануліся і самагонка, запоўніўшы поўнае горла, пацякла на грудзі. Віталік хіснуўся, неяк нязграбна і з цяжкасцю грукнуў слоік аб стол, нібы гэта была шматпудовая гіра, і памутнелымі, як гэта сівуха, вачыма паглядзеў некуды скрозь хлопцаў.
— Нічога,— ледзь дыхаючы, выціснуў ён,— я зараз, я дап’ю... я яшчэ...— і гэтак жа цяжка і гулка, як слоік аб стол, бразнуўся на падлогу.
Усе ўскочылі з месцаў, нахіліліся над ім і спужаліся, працверазелі. Віталік выглядаў як нябожчык — белы, без крывінкі твар, шырока адкрыты рот, вочы неяк страшна закаціліся пад лоб.
Нехта крыкнуў:
— Вады!..
— Што вада? Малака! Кіслага малака!
Але малако вылівалася з рота на падлогу...
У хату, смеючыся, увайшоў Генадзь.
— Што за шум без бойкі? Дзе мае сто грам?
Убачыў на падлозе свайго сябра і ледзь не самлеў.
— Што з ім?! Што?!
Пачуўшы пра дурны заклад, кінуўся да Віталіка, схіліўся над ім, мацаў пульс.
— Жывы! Чую — пульсуе! Хоць слаба, але пульсуе! Хутчэй доктара! — закрычаў Генадзь і асекся...
Дзе той доктар?.. Бліжэйшы фельчар — ажно за сем вёрстаў, ды і ў таго, акрамя ваты, нічога няма... Але што рабіць? Трэба ж шукаць ратаванне!