Душы маёй бяссонніца
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
Хаўрося ўзарвалася: «Не нагавеўся за жыццё?! На сто чалавек хапіла б тваіх гавенняў! Едзь ды падмяні святога айца, можа, Бог і даруе твае п’яныя выкаблукі!»
Язэп у хваляванні хуценька апрануўся, выйшаў з хаты і сеў на падводу.
«Прыпыніся вунь ля той хаты! — папрасіў Васіля.— Гукну Сцяпана, можа, для смеласці паедзе са мной...»
Сцяпан ужо прачнуўся і вельмі здзівіўся просьбе сябра.
«Язэпе! Я, каб ведаў, бараду адпусціў бы ды пацеры вывучыў»,— смяецца ён.
Язэп прапусціў міма вушэй сябраўжарт: «Сцяпанка! Сцёпачка! Паехалі са мною! А што, калі і на самой справе прыйдзецца падмяніць айца? 3 табой мне зручней! Смялей! Ты ж хоць падтрымаеш маральна».
У Язэпавым голасе было столькі болю, што Сцяпан згадзіўся: «Ладна! Ты калісьці памагаў мне свінню калоць, памагу і я табе. Бог мне, спадзяюся, залічыць...»
Прыехаўшы ў суседнюю вёску, Язэп адчыніў дзверы айцовай хаты, перахрысціўся і, стаўшы на калена, схапіў абвіслую руку айца і цмокнуў яе. «Хрыстос уваскрэс! Са святам. святы айцец! Хай Бог...»
«Ай! Ай! Ой! — закрычаў на ложку айцец.— Пусці руку! Б’е, як токам!»
Язэп збялеў і адскочыў: «А што з вамі, бацюхна?! Што?!»
Айцец прастагнаў: «Чортаўрадзікулітскруціў! Вачамі крануць не магу! Ай! Ой!.. Богам цябе прашу, не адкажыся, будзь сёння маім намеснікам — адслужы службу замест мяне! Начальства ж едзе з раёна... Людзі пачнуць хутка збірацца...»
Язэп паціснуў плячыма: «Я ж не ўмею... Такая адказнасць... Баюся я...»
Айцец прастагнаў: «Рабі ўсё, як я раблю! Ты ж не раз бачыў і чуў... Чытай малітвы і махай кадзілам. Галоўнае — не спыняйся і працягла спявай уголас, што ведаеш са Святога Пісання».
Язэп разгублена прамармытаў: «Калі ж так трэба, святы айцец, дык я паспрабую. Спадзяюся, што Бог мне дапаможа».
Айцец прастагнаў: «Ой, паможа! Ай, паможа!»
Язэп хацеў ісці, але айцец спыніў: «Куды ты, сын мой! Вазьмі ж вунь ключы ад царквы. Там пераапраніся ў маё царкоўнае адзенне, надзень крыж на шыю і — не падвядзі мяне і Бога!»
Язэп дрыготкаю рукой узяў ключы і даўся з хаты. На двары чакаў Сцяпан, які падскочыў да сябра: «Ну што? Што з айцом Мікалаем? Чаго выклікаў?»
Язэп замест адказу моўчкі паказаў ключы.
«Няўжо будзеш сёння за галоўнага?!» — усклікнуў Сцяпан.
Язэп кіўнуў галавой — у яго адняўся язык. Сцяпан стаў у святарову позу, узняў угару руку і распеўна прагаварыў: «Слухай, душа, былога алкаша!»
Язэп не сцярпеў: «Што ты падкусваеш? Навошта дабіваеш? Я цябе ўзяў для падтрымкі духу... А ты?» — «Эх, Язэп! Некалі мы падтрымлівалі дух па-іншаму... Аж гай шумеў!» — сказаў Сцяпан.
Язэп махнуў рукой: «Пайшлі ў царкву! Трэба ж хоць агледзецца ды асвоіцца там, трэба пераапрануцца».
Калі сябры прыйшлі ў царкву і Язэп апрануў айцова чорнае адзенне ды начапіў на шыю вялікі бліскучы крыж, Сцяпан схапіўся за галаву: «Язэ-эп! Ты ж — выліты святы айцец! Як з іконы саскочыў! Вось хто мне адпусціць усе мае грахі задарма!»
Люстэрка не было, Язэп сябе не бачыў, таму няўпэўнена запытаўся: «Што, сапраўды нічога?..»
«Якое нічога! — усклікнуў Сцяпан.— Ты — натуральны... архірэй ці архімандрыт, ці... хто там яшчэ? Намеснік Бога на зямлі!»
Язэп абуральна махнуў рукой: «Ат! Ад цябе праўды не дачакаешся... Запалі лепш свечкі ля абразоў ды расчыні дзверы — вось-вось людзі пачнуць збірацца...»
Сцяпан выканаў загад сябра і спытаўся: «Што яшчэ, Ваша высокапраасвяшчэнства?»
Язэп паглядзеў наўкола, нешта прыкінуў і сказаў: «Я буду тут, за алтаром, а ты, як прыедуць высокія госці, правядзі іх праз натоўп на пачэснае месца да самага алтара і хуценька заходзь да мяне. Запаліш і падасі мне ў адну руку гэтыя скрыжаваныя свечкі ў падсвечніку, у другую руку дасі кадзіла — я адразу і пачну службу... Дарэчы, а дзе яно?»— «Вось, вісіць яно, бацюхна!» — іранізуе Сцяпан. «Хопіць зубаскаліць! — просіць Язэп.— Справа ж сур’ёзная, адказная. He дай Бог апраставалосіцца! I скінь ты сваю ватоўку!»
Час цягнуўся марудна, трывожна. Язэп мармытаў пад нос усё, што ведаў, хваляваўся. Ды і Сцяпан прыціх, напружыўся.
Нарэшце першымі пачалі заходзіць у царкву бабы. За імі пацягнуліся і другія прыхаджане — і мясцовыя, і на падводах, з другіх вёсак. Людзей набілася — не дыхнуць! Усе чакалі пачатку службы і не ведалі, што айцец Мікалай ляжыць дома, што той гніляк.
Язэп адчуў, што ўзмакрэла спіна, пачалі падрыгваць калені. Нейкая суш убілася ў рот, язык прыліп да нёба — не адарваць. Трэба было пачынаць службу, але не прыехала яшчэ высокае начальства. Здавалася, што духата ўзарве дах царквы, нават свечкі пачалі гарэць цьмяна — не хапала кіслароду. Язэпава хваляванне распірала і яго самога, як духата царкву.
Нарэшце падкацілі да царквы «Волга» і «уазік», і з іх вышчаміліся гладкія і важныя кіраўнікі раёна. Сцяпан кінуўся ім насустрач, распіхваючы вернікаў. Падбег да самага тоўстага, ледзь выгаворваючы, запрасіў у царкву: «Заходзьце,
калі ласка! Вас даўно чакае... — Сцяпан запнуўся. He сказаць жа, што чакае Язэп, былы алкаш... — Вас даўно чакае... Вас чакае... архірэй!» — выпаліў ён.
Сярод начальства пайшоў гоман: «Архірэй! Ого! Дзеля нас сам архірэй прыехаў!.. Дзе газетчык? Дзе наш фотакор?»
Чынна і важна дэлегацыя пайшла праз натоўп за Сцяпанам аж да самага алтара, бліжэй да архірэя.
Паставіўшы гасцей на пачэснае месца, Сцяпан слізгануў за алтар да Язэпа. «Давай, Язэп! He дрэйф! Успомні маладосць, калі жыццё аж кіпела ад нашых выкрутасаў!»
Язэп горача зашаптаў: «Давай! Запальвай свечкі, распальвай кадзіла!»
Сцяпан запаліў свечкі, кінуўся да кадзіла, а яно — пустое. He ведае, што запальваць. Сцяпан пахаладзеў. «Язэп! Кадзіла пустое! Што там павінна быць? Можа, газа?»
Язэп запырскаў слінай: «Якая газа? Гэта ж не газоўка, не лямпа!»
У царкве пачалі хвалявацца, гаманіць вернікі. Надта ж доўга ніхто не паказваўся з-за алтара.
Язэп кінуўся да Сцяпана: «Не губі, Сцёпачка! Памажы, браток! Ну хоць што-небудзь запалі ў ім! Хоць што! Толькі б яно дымілася!»
Сцяпан замітусіўся, не ведаючы, што рабіць: ліхарадкава абмацаў кішэні, кінуўся да ватоўкі, скубянуў з дзіркі пачарнелай ваты. Рукі трэсліся, запалка ніяк не магла смаргануць па карабку.
«Зараз, Язэпка! Будзе дым! Будзе!» — Сцяпан запаліў кавалак газеты, падсунуў яе пад вату — і кадзіла ажыло, запыхкала густым дымам. Дым быў непрыемны, едкі, затое вярнуў, як з коміна.
Сцяпан усунуў у здзервянелую руку сябра кадзіла і падпіхнуў да дзвярэй алтара.
Язэп ужо нічога не чуў і амаль нічога не бачыў. Ён як не сваімі рукамі трымаў падсвечнік з запаленымі свечкамі і кадзіла. Піхнуўшы нагой дзверы, Язэп выйшаў да людзей. Гоман і шэпты сціхлі. Цішыня была нясцерпная. 3 вялікай цяжкасцю Язэп адарваў язык ад нёба і расціснуў здранцвелыя пашчэмкі. Рот-то ён раскрыў, але ўсё, што ведаў, імгненна выскачыла з галавы. 3 чаго пачынаць? Жах!
«Госпадзі, есі! Пачуй нас на небесі! Ддя ўсёй Беларусі сваю благадаць прынясі!..»
Язэп запнуўся і аслупянеў: «Што я мялю? Які сорам!..»
Вернікі пачалі хрысціцца, пераглядвацца—такой малітвы яны яшчэ не чулі.
Язэп зноў раскрыў рот і адначасова замахаў кадзілам. Едкі дым распаўзаўся па царкве, завісаў над галовамі прыхаджан.
Тут Язэп успомніў пра перадвелікодны пост: «Госпадзі! Мы пасцілі, і ты папасці! Мы адпасцілі — у нас пагасці! A хто не пасціў — грахі адпусці!..»
Зноў разанула думка: «Куда мяне заносіць? Што з маім языком?!.»
Дым ад ваты пачаў лезці Язэпу ў нос, у вочы. Па шчоках пакаціліся слёзы.
Начальства зашапталася: «Гляньце! Архірэй плача! Вось гэта дык пропаведзь! Шчырая, аж да слёз!»
Язэп узняў вочы: «Госпадзі! —Дым засцілаў вочы, круціў у носе, дзёр горла.— Госпадзі! Нанас пашлі... апчхі... апчхі...»
Язэп ужо анічога не бачыў, слёзы ручаямі каціліся з вачэй. Пачалі паціху выціраць слёзы і ўсе астатнія. Дыхаць было цяжка.
Язэп нервова задраў галаву ўверх, узняў над ёй падсвечнік сасвечкамі, замахаў імі крыж-накрыж: «Госпадзі! 3 вышыні сваёй пасады...— Раптам зароў дзікім голасам: — Ой, халера ясная! О-ё-ёй!..» Растоплены, гарачы воск са свечак закапаў яму на твар. Язэп сабраў астатнія сілы:
«Госпадзі!.. Ды што гэтатакое! Ой, пячэ, сволач!»
«Хрыстосуваскрэс з мёртвых! Язэп! Дурань! Хрыстосуваскрэс! — пачуў Язэп голас сваёй жонкі, які далятаў з закуранай цемры.— Смерцю смерць перамог!» — напіналася жонка.
Кропля воску зноў ляпнула Язэпу ля самага вока. Ён зароў: «Хаўрося! Дурыдла! Заткніся! Без цябетутхоцьпамірай!» За алтаром зарагатаў Сцяпан: «Вось такую пропаведзь я люблю!»
Вернікі зашапталіся: «Гэта ж не айцец Мікалай! Гэта ж Язэп — былы п’янчуга і валацуга! А за алтаром сядзіць яго сабутэльнік».
Раённае начальства, выціраючы падкураныя вочы, занепакоілася: «Кажуць, гэта не архірэй... Нейкі алкаголік... А мы пёрліся ўтакую далеч, быццаму нас сваіх п’яніцмала».
Язэп апусціў рукі і перастаў махаць кадзілам, ад чаго дым вярнуў яму ўтвар. «Апчхі! Госпадзі!.. Кха! Кхе!»
3 натоўпу вернікаў пачуўся жаночы голас: «Цяпер ужо ты заткніся, Язэп! Хопіць дурыць нам мазгі!»
Другі голас падтрымаў жанчыну: «Затушы ты сваю курылку! Задушыш! Дзе айца Мікалая дзеў?»
Пачуліся галасы: «Пэўна, задушыў і галавой пад корч! Вызваць трэба міліцыю, няхай забойцу арыштуюць!»
За мужа заступілася Хаўрося: «Што ты пляцеш, жаба разлезлая! Жывы айцец Мікалай!»
Язэп папляваў на вату, прыціснуў яе палыдамі: «Ды расчыніце вы дзверы, няма чым дыхаць!» Потым стомлена сказаў: «Айца Мікалая, акрамя хваробы, ніхто не душыў. Ляжыць ён хворы, а я хацеў як лепей... Я ж толькі вучуся...»
«Дрэнны ты вучань! — крыкнулі з натоўпу.— Пайшлі дамоў, людцы! Лепей ля абразоў памолімся!»
Галоўны раённы начальнік узняў руку ўверх: «Стойце, грамадзяне! Калі ўжо так атрымалася, дазвольце мне сказаць!»
Усе прыціхлі, хаця хтосьці прашаптаў: «Яшчэ адзін прапаведнік...»
«Грамадзяне! Дарагія нашы грамадзяне! — працягваў кіраўнік.— Пасяўная, як кажуць, на носе! Давайце паднапнёмся — і стары, і малы, і крывы — і адсеемся раней мінулагодняга!»
Нехта з вернікаў ціха сказаў: «Заўтра ж свята. Другі дзень Вялікадня. Рабіць — грэх...»
Кіраўнік павучальна абсек: «Не рабіць грэх! А праца, як кажуць,— галоўная заваёва нашай улады. Ура, таварышы вернікі!»
Усе, насупіўшыся, маўчалі, і толькі за алтаром Сцяпан крыкнуў: «Ура!»— не зразумеў, што да чаго.