Душы маёй бяссонніца
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
Птахам разляцелася па Беларусі вестка, што рыхтуецца партызанскі парад. Удзельнікі вызвалення беларускай сталіцы пройдуць урачыстым маршам па вуліцах горада і ля ацалелага Дома ўрада.
Вестка гэта даляцела і да нашай вёскі. Мама захвалявалася, зазбіралася ў Мінск — недзе ж партызаніў яе сын Коля — мой старэйшы брат. Пра яго лёс даўно не было нічога чуваць, а на вайне да бяды недалёка.
Пайшла мама ў Мінск — авось дзе сярод партызан пашчасціць убачыць яго. Пайшла пешшу, спяшалася, каб паспець да прызначанага часу.
Людзей, падобных маме, было так многа, а жывая партызанская рака цякла так магутна і шумна, што мама, як ні старалася, сына свайго не ўбачыла. Ад хвалявання, напругі і страху прапусціць, не заўважыць самага для яе роднага, самага галоўнага чалавека ў шматтысячнай Ka-
лоне партызан — перад вачыма ўсё паплыло, змяшалася са слязьмі...
Назад ішла зноў жа пешшу. Ды і пасля вайны, доўгія гады, схадзіць пешшу ў Мінск і аб адзін дзень вярнуцца назад — лічылася звычайнай справай.
Сёння чалавек будзе душыцца,. паліць нервы, лаяцца, ціснуцца ў перапоўнены аўтобус ці тралейбус, а пешшу не пройдзе наватаднаго прыпынку. Распанелі...
Ідзе мама дамоў, нясе ў сэрцы страшны груз невядомасці. А што, калі забілі? А што, калі трапіў у палон?..
Ідзе мама, выцірае гарачыя слёзы, гоніць ад сябе чорныя думкі. Прытамілася і села ў вёсцы Дубаўляны пад плот адпачыць, сіл набрацца.
Адпачыўшы, устала, каб ісці далей,— паглядзела ў бок Мінска і вачам не верыць. Хацела кінуцца з месца, дзе стаяла, і не змагла — ногі падкасіліся, самлелі, з вачэй пацяклі слёзы радасці і шчасця. 3-за пагорка, на дарозе паказаўся Коля, які шпарка джгаў у напрамку сваёй вёскі. Яго хаду і потым, пасля вайны, немагчыма было зблытаць з нечай, настолькі спрытна і лёгка ён перастаўляў ногі.
Коля, пасля партызанскага параду, адпрасіўся ў камандзіра на дзень, каб даць вестачку родным, што жывы, яшчэ здольны моцна трымаць у руках зброю...
Даўно няма ў жывых Колі, пайшла з жыцця і мама, а я, з году ў год, кожны раз, едучы ў Карпілаўку, адчуваю шчымлівасць у сэрцы ля таго святога для мяне месца.
ПАГОНЯ
Калі мяне на досвітку расштурхаў і падняў з пасцелі мой брат Коля, я, прадзёршы вочы, і не думаў, што праз якую гадзіну-дзве стану ўдзельнікам надзвычай хвалюючага, небывала захапляючага здарэння, якое смела можна назваць пагоняй.
Як вы думаеце, для чаго старэйшы брат падняў з пасцелі такую мелюзгу, як я, у час, калі нават сонца яшчэ не думала ўставаць? Няўжо я такі важны работнік, што без мяне — і сонца не ўстане? Ды не! Мой брат ведаў, што рабіў! Ёсць справы, у якіх такія смаркатыя, як я,— незаменныя асобы. Вось гэтым раннім ранкам якраз і гатавалася такая справа...
Я апрануўся і, пазяхаючы пасля сну ды паляскваючы зубамі ад холаду, пасунуўся ўслед за братам туды, дзе ўжо
гарэў агонь пад бочкай, у якой пачынала пабулькваць і барматаць брага. Убачыўшы агонь, я павесялеў і прыбадзёрыўся. Тут мне брат і кажа:
— Глядзі, каб увесь час агонь не зводзіўся, але каб занадта і не «накідваўся» на брагу, бо яна падгарыць,— тады самагонку ў рот не возьмеш, — і сам «растаў» у цемры — пайшоў даглядацца...
Што тут можна сказаць — справа дасталася мне адказная, для майго ўзросту — ледзь не пасада дырэктара спіртзавода. Мала таго што я падкідваў паленцы пад бочку з брагай — дык яшчэ і мяняў бутэлькі пасля таго, як накапвала з трубачкі, з якой звісала ўкладзеная кудзеля — гэта дзеля таго, каб каштоўная вадкасць трапляла ў рыльца бутэлькі...
Мушу вам зараз шчыра прызнацца, што хоць і быў я малы, але наслухаўся ад дарослых пра пяршак, пра ягоны смак, моцнасць і вартасць.
Я і сёння кілішачак першачку не прамяняю ні на якія французскія каньякі...
Вось тады, ледзь толькі напоўнілася першая бутэлька, я і «памачыў» язык — не ўтрымаўся. He скажу, што малы хлапец адчуў нейкі там смак, але, згадзіцеся, быць «гаспадаром» такога абсталявання і не зняць пробы — гэтага я не мог дапусціць...
Сонейка ўжо ўсплыло над лесам, галава мая таксама паплыла невядома куды, сам я сядзеў і пароў кіёчкам у агонь, забыўшыся нават, як мяне зваць... Ціш! Спакой! Любата!..
Раптам у гэтую ідылію ўварваўся востры, пранізлівы парасячы піск. Мяне падкінула з таго месца, дзе я спакойна сядзеў і займаў адказную пасаду. Мяне не проста падкінула, а нейкая сіла панесла на той адчайны піск. Усё здарылася так хутка, што я і міргнуць не паспеў...
Вылятаю з-за куста на луг і бачу, як за маленькім нейчым парсючком імчыць велізарны воўк. Яшчэ імгненне — і воўк схопіць парсючка! Я, не спыняючы свайго алюру, як кінуўся да ваўка, як свіснуў, як раўнуў, той — зірк у мой бок ды ад нечаканасці і майго «пасляпершаковага» нахабства — скоку кусты і знік.
Толькі тады я супыніўся і апамятаўся. 3 жахам прыкінуў, што воўк быў большы за мяне і, каб не «фактар нечаканасці»,— уцякаў бы я ад ваўка, як той парсючок.
РЭКОРД ДЛЯ КНІП ПНЭСА
У Будах мы жылі да пяцідзесятага года. Можа, жылі б і болей, але калгасны трысценв дапарахнеў, стаў развальвацца, і тата пачаў шукаць новае прыстанішча, хоць які дах над галавой.
Дапамаглі сваякі, што жылі каля Мінска, яны параілі пераехаць у калгас «Мядзвежына». (Сёння — гэта вуліцы К. Лібкнехта, Р. Люксембург, Купрыянава, Харкаўская і іншыя.) Тады горадам тут і не пахла. 3 гэтага боку горад пачынаўся ад вуліцы Мяснікова, па якой хадзіў трамвай.
Пераехалі мы ў гэты калгас і пачалі жыць у будынку Мядзвежынскага сельскага Савета. Займалі мы маленькую яго частачку, бо ў адной палове размяшчаліся супрацоўнікі сельсавета, у другой — сельскі клуб. Будынак быў цагельны, вялізны, няўтульны і нязграбны, стаяў пасярод поля, як тычка — ні дрэўца, ні кусціка.
Тата прыбудаваў да ўвахода нешта з дошак — ці то ганак, ці то хлеў, бо злева, як ідзеш у хату — стаяла карова, а справа — кладовачка была.
Па даху гэтай прыбудовачкі добра было лазіць на гарышча — на столь, дзе я любіў гуляць у розныя гульні, адкуль было відаць усё наваколле.
Лазіў сюды і мой, крыху старэйшы, брат Косцік... Залез ён аднаго разу, а я ўнізе ў пяску корпаюся...
Раптам з дзвярэй, дзе размяшчаўся сельсавет, вылецеў, як бура, старшыня гэтага Савета, трасе кулакамі і «гне» такіх мацюкоў, што — жах!
Падскочыў да мяне і задраў галаву туды, адкуль Косцік ужо звесіў адну нагу і збіраўся саскочыць на дах прыбудовачкі.
— Каб табе зарвала! Каб ён у цябе апух! Злезеш — я табе галаву адкручу, басяк! — аж зелянее ад злосці старшыня.
Косцік, не будзь дурнем, хуценька падняў тую нагу, што звесіў, і знік туды, адкуль збіраўся вылезці.
Гаспадар гэтага будынка пакрычаў, пакіпяціўся ды і пайшоў у свой кабінет...
Аказваецца, Косцік, будучы на гарышчы, не стрымаўся і памачыўся там, а тая яго «вадзічка» працякла праз столь і... — старшыні сельсавета на стол, на дзяржаўныя паперы...
Ну, Косцік! Ну, вырвус! Гэта ж трэба так патрапіць, хоць і ненаўмысна!
Ці знойдзецца ва ўсім свеце яшчэ адзін чалавек, якому давялося памачыцца на стол самому старшыні сельскага Савета?
1 ЗМЯЯ МЯНЯЕСКУРУ
Паўзём мы неяк з сябрамі па калгасным полі, на якім расце морква. Паўзём, ад вартаўніка хаваемся, морквай ласуемся. Выцягнеш з зямлі морквіну, абскрабеш яе кавалачкам шкла і хрумсціш, як той заяц...
Толькі пачалі выпаўзаць назад, як чую, што са мной нешта здарылася. Паўзці-то паўзу, але нешта мне не падабаецца... I раптам — які жах! — адчуваю, што згубіў штаны. А пад штанамі, акрамя цела — нічога! Як яны маглі з мяне зваліцца? Як я гэтага ў азарце не заўважыў?.. Раблю разварот — і паўзу назад, на пошукі прапажы. Нарэшце бачу — ляжаць, родненькія! Падпаўзаю і прыкідваю, як я іх буду лежачы апранаць. Бяру іх у рукі... і нічога не разумею. Гэта мае штаны? Так, мае!.. Ці гэта не мае штаны? He, не мае!.. I пазнаю, і не...
Бедныя мае штаны!.. Я і сёння больш усяго насвеце шкадую, што не захаваў іх, як сведку тых пакутаў, той галечы...
Сёння словы — нішто ў параўнанні з тым, што маглі б убачыць вашы вочы — бясконцая колькасць лацін, аджыўшых свой век, многаслаёва налепленых адна на другую, даўно сапрэлых, якія з апошніх сіл учапіліся гнілымі ніткамі за спарахнелую тканіну...
Але ці маглі яны быць іншымі, тыя штаны? Яны ж «вандравалі» ад старэйшага брата — да крыху малодшага, ад малодшага — да яшчэ меншага, пакуль не дайшла чарга да мяне — самага маленькага ў сям’і... Цаны тым штанам не было!..
Я падняў ТОЕ, што непрыкметна саслізнула з майго цела, што называлася маімі штанамі, і гэта ТОЕ — на маіх вачах разлазілася і распаўзалася на шматочачкі...
Сябры жартаўліва суцяшалі мяне:
— Падумаеш, штаны! Змяя нават скуру скідвае і то не плача...
ТАТАВА ВАТОЎКА
Я адвучыўся адзін год у Лысагорскай пачатковай школе, а восенню пяцідзесятага года мы пераехалі з Будаў пад Мінск, дзе пачалі жыць у будынку сельсавета. Тут я пайшоў у другі клас трыццаць другой Мінскай сярэдняй школы, якая знаходзілася насупраць Нямецкіх могілкаў.
Мяне вельмі ўразіла цагельнае двухпавярховае памяшканне школы з мноствам прасторных класаў, сур’ёзных настаўнікаў, чыста апранутых вучняў, росквітам чырвоных гальштукаў. Пасля нашай вясковай школы-хаткі з «сляпымі» вокнамі і скрыпучай падлогай гэты палац аглушыў мяне многагалоснасцю, шыкоўнасцю, велічнасцю — я трапіў у новы, невядомы мне раней, фантастычны свет.
Але гэтыя ўсе мае ўражанні пацьмянелі перад яшчэ болыл моцнымі ўражаннямі, якія я выклікаў ва ўсіх, хто ўбачыў мяне ў гэтай школе. На мяне глядзелі, быццам я быў снежным чалавекам ці іншапланецянінам...
Уявіце стаўшую сёння моднай нейкую прэзентацыю, якую спраўляе «круты» -бізнесмен. Шыкоўная зала! Мора святла! Смокінгі ды раскошныя вячэрнія сукенкі! Шампанскае і свецкія крыўлянні!.. I раптам сярод гэтьгх расфуфыраных сытых дзялкоў з’явіўся, можа, не горшы за прысутных, чалавек, але — у рызманах і лахманах, у драным абутку, галодны і гаротны... У гэтай адкормленай «круцізны», упэўнены, — шампанскае ўпоперак горла стане...
Вось прыкладна ў такім выглядзе з’явіўся я тады перад вачыма вучняў і настаўнікаў, якія і ў сне не бачылі гэткай галечы.
Мяне на кожным кроку абзывалі рознымі крыўднымі словамі, са мной ніхто не хацеў сядзець за адной партай, мяне знянацку штурхалі ў спіну, і я ляцеў стоць носам. Але самым складаным было для мяне — распрануцца ў гардэробе перад заняткамі. Чарга ў гардэроб — страшэнная — вучняў жа было больш за трыста. А на мне — татава старая-перастарая, латаная-пералатаная, ношаная-заношаная, зачухмоленая ўшчэнт ватоўка...