Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя
частка 1
Язэп Юхо
Памер: 106с.
Мінск 1999
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут філасофіі і права
Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства
Серыя: «Гісторыя Бацькаўшчыны»
дадатак да часопіса «Права і эканоміка»
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ I ПРАВА БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА
XVI СТАГОДДЗЯ
Частка I
Я.А.Юхо
Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі
Мінск 1999 г.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут філасофіі і права
Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства
Серыя: «Гісторыя Бацькаўшчыны»
дадатак да часопіса «Права і эканоміка»
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ I ПРАВА БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫК ЧАСОЎ ДА КАНЦА XVIСТАГОДДЗЯ
Частка I
Я.А.Юхо
Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі
Мінск 1999г.
УДК 340.0
ББК 67
Аўтар:
Я.А.Юхо
Рэцэнзент:
С.Ф.Сокал,
рэктар Беларускага недзяржаўнага інстытута правазнаўства, доктар філасофскіх навук, прафесар
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬIПРАВД БЕЛАРУСІСА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДАКАНЦАХУІСТАГВДДЗЯ.
ЧасткаI
Я.А.Юхо
Г'історыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Серыя: «Гісторыя Бацькаўшчыны» дадатак да часопіса «Права і эканоміка». Мн., 1999. 104 с.
ISBN 9854420282
Матэрыялы адкрываюць вялікую працу беларускіх вучоных аб гісторыі дзяржавы і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI стагоддзя. Яны складаюцца з чатырох частак: часіка 1 Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі; частка 2 Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі; частка 3 Вялікае княства Літоўскае Рускае, Жамойцкае; частка 4 Палітычныя і прававыя погляды. У іх узаемасувязі з сацыяльнаэканамічнымі фактарамі і знешнімі ўмовамі паказаны заканамернасці развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі за сем стагоддзяў. Чытачу даецца сістэмнае прадстаўленне аб эвалюцыі дзяржаўнаправавых інстытутаў беларускіх княстваў перыяда феадальнай раздробленасці, аб станаўленні і развіцці Вялікага княства Літоўскага, у якія ўвайшлі гэтыя дзяржаўныя ўтварэнні. Разгледжаны гуманістычныя тэндэнцыі ў развіцці прававой культуры. Шмат увагі ўдзеляна аналізу палітыкаправавой думкі.
Прызначана для навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, юрыстаў, налітолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў.
ISBN 9854420282
© Я.А.Юхо, 1999
© Права і эканоміка, 1999
Глава I.
Ад летапісаў да фундаментальных даследванняў XIX ст.
1.1. Пачатковы перыяд
Гісторыяграфія як навука аб гісторыі дзяржавы і права Беларусі вывучае працы аб дзяржаўных установах, судах, прававых актах і іншых крыніцах права, летапісы, хронікі, навуковую гістарыкаправавую літаратуру, у якой асвятляюцца веды аб гісторыі грамадскапалітычнага ладу, палітычнай і прававой думкі на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў. Гэта навука займае важнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы юрыстаў, узбагачае іх вопытам папярэдніх пакаленняў, пазнаваннем формаў і метадаў даследавання. Яна прызначана садзейнічаць развіццю прававой культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа, заняццю ім належнага месца ў сусветнай садружнасці народаў. Гэта навука аб заканамернасцях развіцця гістарычньгх ведаў аб дзяржаве і праве.
Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца новай навукай, паколькі на працягу многіх стагоддзяў дамінавалі погляды польскіх і рускіх гісторыкаў дзяржавы і права, якія адмаўлялі існаванне свайго нацыянальнага права і дзяржаўнасці ў беларускага народа, а тым самым і самастойнай навукі пра іх. Пасля ўтварэння Беларускай ССР былі зроблены спробы вывучэння гісторыяграфіі гісторыі дзяржавы і права Беларусі (Ул.І.Пічэта, В.Д.Дружчыц і іншыя), аднак усе яны былі падвергнуты ганенням і рэпрэсіям у 30я гады, a гісторыяграфія была ў зародку ліквідавана. He садзейнічала гэтай навуцы і замацаване ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 года відавочна памылковага палажэння, што толькі ў 1919 годзе «рабочыя і сяляне Беларусі з дапамогай рускага пралетарыяту ўпершыню ў гісторыі здабылі сваю дзяржаву і права. Тым самым адмаўлялася нават магчы3
масць даследвання гісторыі «Беларусі ў дасавецкі перыяд» [1]
На самой жа справе гісторыя беларускай дзяржаўнасці бярэ свае вытокі ў глыбокай старажытнасці і развівалася яна ў агульным накірунку ўсіх індаеўрапейскіх і славянскіх народаў, хоць імя народа неаднаразова змянялася.
Першае ўпамінанне ў пісьмовых помніках пра насельніцтва, якое жыло ў старажытнасці на сучаснай тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца ў «Гісторыі» Герадота [2], Расказваючы пра ваенны паход персідскага цара Дарыя на скіфаў у 513 годзе да нашай эры, ён піша пра будзінаў і неўраў, паўночных суседзяў скіфаў, гэта значыць пра людзей, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, чые цары разам з царамі скіфаў і іншых народаў абмяркоўвалі план дзеянняў супраць персаў. Далей Герадот піша: «У неўраў звычаі скіфскія... Гэтыя людзі, відаць, ведзьмакі. Скіфы і эліны, якія жывуць сярод іх, прынамсі сцвярджаюць. што кожны неўр штогод на некалькі дзён абарачаецца ў ваўка, а потым зноў прымае чалавечае аблічча». 3 гэтых паведамленняў можна зрабіць выснову, што побач з дакладнымі звесткамі аб царах і аб палітычным ладзе ў неўраў і будзінаў, тоесным са скіфскай дзяржавай. Герадот гаворыць аб міфах і легендах у якія ён сам не верыць, але і іх пераказвае. Вядома, што міфы і легенды з’яўляюцца аддаленымі папярэднікамі ведаў гістарычных.
М.Бердзяеў, выяўляючы значэнне міфаў ў гісторыі, пісаў: «у гістарычным міфе дадзены аповед, які перадаецца ў народнай памяці, дапамагае ўзгадаць у глыбіні чалавечага духа нейкі ўнутраны пласт, звязаны з глыбінёю часоў... у паданні, што захавалася ў народнай памяці, схаваны нейкі намёк, сімволіка гістарычных лёсаў гэтага народа, якая мае першапачатковае значэнне для пабудовы філасофіі гісторыі і для спасціжэння ўнутранага сэнсу».[3] У гэтай сувязі асабліва глыбокі сэнс набывае апавяданне Іоакімоўскага летапісу пра князёў і гарады ва ўсходніх славян за 1000 год да прыходу варажскіх князёў у Вялікі
4
Ноўгарад. У гэтым летапісу гаворыцца: «еже сынове Афретовы п внукп отделнлася, н еднн от князь, Славян з братом Скнфом, нмея многне войны на востоце, вдоша к западу, многн землн о Черном морн н Дунае себе покорнша. й от старшего брата прозвашася славяне... Славян князь, оставя во Фракнп н Іллмрнн на вскрай моря н по Дунаевн сына Бастарна, нде к полуносчн м град велпкнй созда, во своё нмя Славянск нарече... По устроеннп Велпкого града умре Славен князь, a no нем владаху сынове его н внукм много сот лет. й бе князь Вандал, владая славянамн, ходя всюду на север, восток н запад морем п землею, многн землн на вскрай моря повоева н народы себе покоря, возратнлся во град Велнкнй... Он нмел трн сына: йзбора, Владнмнра н Столпосвята. Каждому нз ннх построн по едмному граду, н в пх нмена нарече, н всю землю нм разделя, сам пребывал во Велнце граде лета многа н в старостм глубоце умре, a no себе йзбору град Вялнкмй н братжню его во власть предаст. Потом пзмреша йзбор н Столпосвят, а Владнмнр прнат власть на всей землн...По смертн Владнмпра...княжплн сынове его н внукн до Бурнвоя, нже девятый бе no Владнмнре, нмяна же спх осьмп неведомы, нп дел пх, разве в песнях древннх вспомннают.
Бурнвой, нмея тяжку войну с варягн, множпцею побеждаше nx н облада всю Бярмпю до Куменн. Последп прн оной реце побежден бысть, вся свон вом погубн, едва сам спасеся, пде во град Бярмы, пже на острове сый крепце устроенный, нде же князн подвластннн пребываху, п тамо пребывая, умре. Варягп же, абне прншедшн град Велнкнй н протчнн обладаша н дань тяжку возложншана словяны, русь п чудь.
Людне же терпяху тугу велпку от варяг, послаша к Бурнвою, нспроснша у него сына Гостомысла, да княжнт во Велнце града. й егда Гостосмысл прна власть, абне варягп бывшня овы пзбп, овы нзгна, п дань варягом отрече, м, шед на ня, победн, н град во пмя старейшего сына своего Выбора прп морн построп, учннн с варягн мнр, н бысть тншнна по всей землн. Сей Гостомысл бе муж елмко храбр,
5
толйко мудр, всем соседом свойм страшный, а людем его любнм, расправы радм й правосудйа. Сего радй всн окольнй чтяху его й дары н данн даюсче, купуя мнр от него...
Гостомысл ймел четыре сына й трн дсчере. Сынове его ово на войнах йзбйенй, ово в дому йзмроша, н не остася нй едйному йм сына, а дочерм выданы быша суседннм князем в жены. Н бысть Гостосмыслу й людем о сем печаль тяжка, мде Гостосмысл в Колмогард вопроснтй богн о наследйй... Едйною спясчя ему о полуднй вйдс сон, яко йз чрева среднне дочерй его Умйлы пройзрасте древо велнко плодовйто й покры весь град Велйкйй, от плод же его насысчахуся людне всей землй. Встав же от сна, прнзва весчуны, до нзложат ему сон сей. Онй же реша: «От сынов ея нмать наследйтн ему, н земля угобзнтся княженйем его». М всй радовахуся о сем... Гостосмысл же, вйдя конец жчвота своего, созва вся старейшнны землй от славян, русй, чудч, весй, мерм, крйвйч н дряговйч, явй йм сновйденйе й посла йзбранейшйя в варягй просйтй князя. й прййдоша по смертн Гостомысла Рюрнк co двема браты» [4],
У гэтай сувязі заслугоўвае ўвагі выказванне аб старажытных легендах грэчаскага філосафа Платона, які пісаў: Імёны іх дайшлі да нас, але справы забыліся зза бедстваў, якія «вынішчалі іх нашчадкаў, а таксама за даўнасцю гадоў... Подзвігі і законы продкаў не былі ім вядомы толькі па цёмных чутках, і толькі памятныя імёны яны давалі дзецям, якія нарадзіліся, заняткі ж міфамі і даследванне старажытных падзей з’явіліся ў гарадах адначасова з вольным часам, калі выявілася, што некаторыя маюць гатовыя сродкі да жыцця, але не раней, таму імёны старажытных дайшлі да нас, а справы іх не» [5], Адно з ранейшых узгадванняў аб славянскіх народах змяшчаецца ў кнізе Пракопа Слабады аб святым Пракопе, у якой было запісана: «Добра ведаю... у 276 годзе, пайшоў вельмі знатны вяльможа Чэх з братамі сваімі Лехам і Русам, а роўна з усімі сваімі сябрамі і родам, зза таго, што яны не маглі ўжо пераносіць тыя вялікія нападкі і прыгнёт, якія рабілі на іх рымляне, а асабліва начальнік рымскіх войскаў Аўрэлій,
6
які ахоўваў Ілірыю... Чэх са сваімі ўзняў супраць яго паўстанне і вывеў яго з ліку жывых і па прычыне гэтага, баючыся магутнай рукі рымлян, пакінуў Крапіну, сваю айчыну» [6]. Затым згодна з гэтай легендай, Чэх прыняў на сябе царстваванне ў Багеміі. Па сведчанню грэчаскіх пісьменнікаў VI стагоддзя Пракопія і Маўрыкія славяне ў пачатку VI стагоддзя жылі таксама як грэкі і рымляне, кельты і немцы ў гарадскіх і паселішчах будавалі дамы, займаліся земляробствам, рамёсламі і гандлем, ваявалі верхам, пешшу [7]. Такое ж жыццё апісаў другі грэчаскі гісторык Іаан Эфескі, які пісаў у 584 годдзе: «I да гэтага дня славяне жывуць, сядзяць і спачываюць у рымскіх абласцях без турботы і страху, рабуючы іх і разбураючы агнём і мячом, яны разбагацелі, набылі золата, срэбра, табуны коней і мноства зброі, якім навучыліся валодаць лепш за рымлян» [8], Усе гэтыя звесткі аб паўднёвых і заходніх славянах маюць прамыя адносіны да славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, таму што вядома, што прарадзімай славян былі ў значнай ступені, Беларусь, Украіна і Польшча. Выдатны даследчык гісторыі славянскіх народаў П.І.Шафарык лічыў што згаданыя Герадотам будзіны, сярод якіх пасяліліся неўры, займалі тэрыторыю сучаснай Волыні і Беларусі. На яго думку, Будзіны былі, уласна кажучы, адзін і той жа народ, што і Венеды, і, такім чынам адной і пры тым галоўнай галінай вялікага Сербскага пакалення» [9], «...сербы, узгаданыя Канстанцінам, жылі там, дзе Нестор помешает Бужан»[10], гэта значыць на Бузе, і далей на усход, у суседстве з Дрэгавічамі. «Дрэгавічы, уласна больш правільна Драгавічы, траякія: 1) паўночныя ў Канстанціна Багранараднага... паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной, у губ. Мінскай і Віцебскай. 2) Паўднёвыя, у двух месцах: а) у Македоніі, у наваколлях горада Селуна... потым злучаныя з Булгарскай, а пасля Сербскай дзяржавай. б) У Фракіі, на рацэ Драговіцы, у сярэднія вякі. 3) Заходнія, пасяленцы ў Палабскіх славян»[11]. «Далей на поўнач жылі ўласна так званыя славяне на берагах Ільменскага возера, галоўны горад якіх Ноўгарад; на поўдні за імі, у сучас
7
ных губернях Пскоўскай, Цвярской, Віцеб