• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    а належыць вучоным Кіеўскага універсітэта. Дзякуючы працам М.Д.Іванішава [113], М. I. Кастамарава [114], В.Б. Антановіча [115], М.Ф.УладзімірскагаБуданава [116] і выпускнікоў гэтага універсітэта, склалася асаблівая школа гісторыі дзяржавы і права. Вучоныя гэтай школы побач з даследваннямі пытанняў гісторыі рускага права шмат увагі надавалі гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага.
    Ідэалагічная барацьба дзвюх гістарычных школ у Расіі  заходнікаў і славянафілаў  знайшла сваё адлюстраванне і ў навуцы гісторыі дзяржавы і права, хоць і не так выразна. Большасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага універсітэта па цэлым шэрагу пытанняў далучаліся да славянафілаў, але разам з тым яны выпрацавалі свае канцэпцыі, якія характарызаваліся пазітыўным ідэалізмам. Яны крытыкавалі рэакцыйную сутнасць гістарычнай школы права [117], паказалі памылковасць поглядаў польскіх гісторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Літвы польскім правам, выявілі рэакцыйны характар каталіцкай ідэалогіі і яе адмоўнае значэнне для развіцця культуры беларускага і украінскага народаў. Галоўная заслуга прадстаўнікоў кіеўскай школы гісторыі дзяржавы і права заключалася ў тым, што яны першы.мі звярнулі ўвагу на даследванне прававых праблем у цеснай узаемасувязі з жыццём народа і надалі асаблівую ўвагу гісторыі украінскага і беларускага народаў. Разам з тым яны падтрымлівалі pap
    51
    скае самаўладзе і праваслаўнае духавенства, царызм яны выдавалі як выразніка і абаронцу інтарэсаў усяго насельніцтва.
    Адным з буйнейшых прадстаўнікоў Кіеўкай школы гісторыі права быў Міхаіл ФлягонтавічУладзімірскіБуданаў (18381916). Дзякуючы яго працам была пачата распрацоўка гарадскога права Беларусі, Украіны, Літвы, формаў і відаў сялянскага, царкоўнага і памешчыцкага землеўладання і зя.мельнага права, гісторыі сямейнага права Беларусі і Украіны [118], Акрамя таго, ім былі апублікаваны шмаглікія прававыя акты, якія адносяцца да гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Па сваіх перакананнях УладзімірскіБуданаў М.Ф. стаяў на пазіцыях прававога ідэалізму. Ён, напрыклад, сцвярджаў, што асноўнай прычынай заняпаду гарадоў Беларусі і Украіны XVIIXVI1I ст.ст. было “нямецкаемагдэбурскае права” [119], a сапраўдную прычыну  феадальны лад  ён у дадзеным выпадку ігнараваў. Пры аналізе крыніц права і прававых інстытутаў, права Вялікага княства Літоўскага ён адносіў да агульнарускага права. УладзімірскіБуданаў зыходзіў з таго, што ва ўсходніх славян “князі варагі засталі ўсюды гатовы дзяржаўны лад... развіццё дзяржаўнай рускай тэрыторыі ў Ім перыядзе ідзе ад меншых адзінак да больш буйных (а не наадварот)... Зямля Полацкага ці Крыўская (паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной) была ў дагістарычны час у пэўнай сувязі з зямлёю Наўгародскай..., але ўжо ў пачатку X стагоддзя яна з’яўляецца самастойнаю і вядзе пастаянную барацьбу з Наўгародскаю і Смаленскаю зямлёю» [120].
    Заслугай УладзімірскагаБуданава было таксама больш выразнае высвятленне палітычнага значэння княжацкай думы як неабходнага элемента дзяржаўнай улады.
    Пры даследаванні прававога становішча асобных груп насельніцтва, асабліва сялян, ён зыходзіў са славянафільскай і нават панславянскай ідэі адзінства славян пад уладай рускага цара.
    52
    Панславянская тэндэнцыя яшчэ больш яскрава праявілася ў працах Фёдара Іванавіча Леантовіча (18331911), які пасля заканчэння Кіеўскага універсітэта быў гірафесарам Адэскага і Варшаўскага універсітэтаў, а таксама Дзямідаўскага ліцэя ў Яраслаўлі. Карыстаючыся параўнальнагістарычным метадам, Ф.І.Леантовіч імкнуўся абгрунтаваць адзінства славянскага права і на прыкладзе сербскахарвацкай задругі абгрунтаваў тэорыю паходжання дзяржавы ў славянскіх народаў. У сваіх працах па гісторыі права Вялікага княства Літоўскага ён даказваў у супрацьлегласць польскім гісторыкам, што гэта права з’яўляецца рускім, а не польскім і асноўнае насельніцтва Беларусі і Украіны трэба лічыць не палякамі, а рускімі [121]. У сваім курсе лекцый па гісторыі рускага права, якое чыталася ва універсітэце, ён уключаў у гэты курс і гісторыю літоўскарускага права.
    Прадстаўнікамі кіеўскай школы гісторыі права былі і выпускнікі Кіеўскага універсітэта, якія працавалі ў розных гарадах Расіі і працягвалі справу, пачатую В.Б.Антановічам і М.Ф.УладзімірскімБуданавым. Да іх ліку адносяцца: Мікалай Аляксандравіч Максімейка, Іаянікій Аляксеевіч Маліноўскі, мітрафан Віктаравіч ДоўнарЗапольскі, Г.В.Дземчанка і іншыя.
    М.А.Максімейка праводзіў даследаванні па двух праблемах: пра вышэйшыя органы ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім і пра гісторыю крымінальнага права. У манаграфіі «Сеймы Літоўскарускай дзяржавы да Люблінскай уніі 1569 г.» ён палемізуе з фундаментальным даследаваннем М.К.Любаўскага «Літоўска рускі сейм». Пановаму ён рашае пытанне пра суадносіны Рускай праўды і Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года і наступных статутаў у манаграфіі «Крыніцы крымінальных законаў Літоўскага Статута» (1894 г.) і «Руская ІІраўда і Літоўскарускае права» (1904 г.). Ён лічыў, што радзіма Рускай Праўды знаходзіцца на тэрыторыі Літоўскарускай дзяржавы, што падцвярджаецца, на яго думку, у выдатным падабенстве паміж Рускай Праўдай і Літоўскарускім правам [122],
    53
    Падобнага погляду прытрымліваўся і І.А.Маліноўскі, які разглядаў Вялікае княства Літоўскае як прамы працяг і далейшае развіццё гісторыі Кіеўскай Русі. Яго тэарэтычныя канцэпцыі грунтаваліся на заканамернасці павольнага эвалюцыйнага змянення дзяржаўных структур і права ў адпаведнасці з патрэбнасцямі паступовага развіцця пры поўным адмаўленні прагрэсіўнасці рэвалюцыйных узрушэнняў.
    І.А.Маліноўскі лічыў, што асноўнымі законамі гістарычнага развіцця з’яўляюцца: 1) закон паслядоўнасці развіцця, якім адмаўляюцца рэвалюцыйныя змены і 2) закон паступовасці, у сілу якога ў кожнай гістарычнай эпосе назіраецца побач з рысамі, што характэрызуюць гэту эпоху, так званыя «перажыванні» мінулага і зародкі будучага. «Паступовасць гістарычнага развіцця  на яго думку  выключае магчымасць скачкоў у гісторыі» [123], He страцілі свайго навуковага значэння і яго даследаванні па крымінальнаму праву «Вучэнне пра злачынствы па Літоўскім статуце» (Кіеў, 1894) і пра вышэйшыя органы ўлады «Рада Вялікага княства Літоўскана ў сувязі з Баярскай думай старажытнай Расіі» (Томск, ч.І. 1903. ч.2.  1912), «Стародавннй державннй лад схнднмх словян н його пнзннйшй змннн. Нарнсн з нсторнн права». (Кійіів, 1920).
    Да кіеўскай школы гісторыкаў належаў і М.В.ДоўнарЗапольскі (18671934), які ў 1894 г. закончыў Кіеўскі універсітэт, а пасля працаваў у Маскоўскім архіве міністэрства юстыцыі, затым прафесарам Кіеўскага універсітэта, з 1925 г. па 01.09.1926 г. прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ, правадзейны член і кіраўнік гісторыкаархеалагічнай камісіі Інбелькульта. Даследаванні па гісторыі дзяржавы і права ён праводзіў у цеснай узаемасувязі з эканамічным станам краю. Ён адным з першых выразіў дакладную нацыянальную накіраванасць сваіх даследаванняў. Так, у адной са сваіх першых работ ён зрабіў спробу асвяціць гісторыю крывіцкай і дрэгавіцкай зямель да канца XII стагоддзя, г.зн. гісторыю большай часткі этнічна беларускай зямлі.
    54
    Пытанні эканомікі краю, стан сацыяльнапалітычнага становішча розных груп насельніцтва найбольш поўна даследаваны ім у манаграфіях: «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах» (1901), «Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства ў XVI ст.» (1905).
    У яго працах значная ўвага была нададзена даследаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў старажытны перыяд. Пад яго рэдакцыяй у 1910 г. выйшла ў свет «Руская гісторыя ў нарысах і артыкулах» у двух тамах, у якой былі змешчаны яго артыкулы: «Каланізацыя славянамі паўднёваеўрапейскай раўніны да паловы XIII ст.» (у суаўтарстве з Ю.В.Гацье), «Веча», «Князь, яго Дума і адміністрацыя», «Дружына і баярства», «Халопы», «Нарыс эканамічнага ладу старажытнай Русі» і ў другім томе «Палітычныя партыі першай паловы XVI ст. і ўлада «маскоўскага цара», «Час цара Івана Грознага». Ім жа былі выдадзены брашуры «Зараджэнне міністэрстваў у Расіі», «Адміністрацыя і суд пры Мікалаі I», а таксама зборнік артыкулаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі «Даследаванні і артыкулы» (Кіеў, 1990 г.). Кароткі пералік яго прац сведчыць пра шырокі дыяпазон навуковых інтарэсаў аўтара і пра яго глыбокія веды старажытнай гісторыі.
    Разам з тым М.В.ДоўнарЗапольскі хутка адклікаўся на палітычныя падзеі. У 1919 годзе ім была апублікавана брашура «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» на французскай, рускай і беларускай мовах, якая мела мэту пераканаць краіны Антанты ў неабходнасці прызнання і падтрымкі незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён пісаў: «Народ, які не згубіў сваю самабытнасць на працягу многіх стагоддзяў, пры надзвычай неспрыяльных умовах свайго гістарычнага жыцця, ва ўмовах барацьбы нацыянальнай супраць прыгнёту з боку ўрада адной з мацнейшых у свеце дзяржаў  народ, які на працягу вякоў крыстаўся дзяржаўнай самастойнасцю, меў сваю, выпрацаваную стагоддзямі культуру і літаратуру, сваю этнагра
    55
    фічную і моўную адасобленасць,  мае ўсе правы на дзяржаўную самастойнасць» [ 124].
    У беларускай савецкай гістарычнай навуцы доўгі час працы ДоўнарЗапольскага ці замоўчваліся, ці абвяшчаліся буржуазнанацыялістычнымі, «навдэмаўскімі». «Магчыма, ён быў «занадта» сваім беларускім гісторыкам, які глядзеў у мінулае з пазіцыі беларусаў і не імкнуўся «ўпісацца» ў імперскую канцэпцыю расійскай гісторыі, якая панавала і пры манархах, і пры Сталіне, якая не дапускала сумнення ў сабе і тым больш крытыкі аж да нашых дзён» [125], Таму спрэчнай з'яўляецца характэрыстыка прац ДоўнарЗапольскага, некаторымі сучаснымі гісторыкамі і асабліва, яго метадалогіі і методыкі як тых, што не выйшлі «за межы буржуазналіберальнага разумення гісторыі». ГІамылковым з'яуляецца і сцвярджэнне, што «вузкасць буружуазнанацыяналістычнай метадалогіі не дала магчымасці ДоўнарЗапольскаму шматбакова і аб’ектыўна асэнсаваць ход гістарычнага развіцця, які абумовіў уз’яднанне Беларусі і Расіі і яго вынікі: ён не скрывае адмоўнай ацэнкі становішча, у каторым аказалася, на яго думку, Беларусь «пасля канчатковага далучэння яе да Расіі» [127], На нашу думку, ён правільна разумеў захопніцкую сутнасць расійскага самадзяржаўя і правільна пісаў пра далучэнне Беларусі да Расіі, а не пра ўз’яднанне Беларусі з Маскоўскай дзяржавай, з якой беларускія землі да 1772 г. ніколі не былі ў якімнебудзь адзінстве.
    Навуковая і аб’ектыўная ацэнка прац ДоўнарЗапольскага стала магчымай толькі пасля 1990 г., пра што сведчыць выдадзеная ў 1994 годзе кніга, напісаная ДоўнарЗапольскім у 1926 годзе, «Гісторыя Беларусі». У кнізе значная ўвага ўдзелена стварэнню і дзяржаўнаму ладу старажытных княстваў у Беларусі і Вялікаму княству Літоўскаму.
    Глава 4 кнігі спецыяльна прысвечана дзяржаўнаму ладу Вялікага княства Літоўкага, яго вышэйшым дзяржаўным органам і іх прававому рэгуляванн